- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Жыпмонт II
(Зыгмунт, Сігізмунд) Аўгуст (1.8.1520—7.7.1572)
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1548—72 (каранаваны ў 1530) i кароль Полыпчы з 1548 . Сын Жыгімонта I Старо-га i каралевы Боны. У першыя гады кня-жання ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве знаходзіўся пад уплывам магнатаў, асабліва Радзівілаў. Пасля смерці першай жонкі Лі-заветы тайна ад бацькоў i ад сената ажаніў-ся з удавою трокскага ваяводы С.Гаштоль-да Барбарай Радзівіл (праз 6 месяцаў яна памерла, паводле версіі атручана свякрухай Бонай). Праўленне Ж. II супала з перыя
дам найболыиых поспехаў у краіне Рэфар-мацыі. Пратэстанцтва так хутка пашырала-ся, што ў сойме ўсе сенатары (апрача епіс-капаў) былі пратэстантамі. Кароль сам ва-гаўся ў веры i даваў пратэстантам розныя прывілеі як у Полыичы, так i ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе галоўнымі абарон-цамі Рэфармацыі былі Мікалай Радзівіл Чорны i Мікалай Пац. Кароль дазваляу бу-даваць лютэранскія i кальвінісцкія храмы. У барацьбе паміж прыхільнікамі Рэфарма-цыі i каталіцкай царквы Ж. II доўгі час трымаўся нейтралітэту. Але ў апошнія гады пад націскам вярхоў каталіцтва вымушаны быў згадзіцца на абмежаванне дзейнасці пратэстантаў i дапусціў у краіну езуітаў (1564). Па патрабаванні маці Ж. II ажаніў-ся трэці раз з Кацярынай, удавой князя Ганзага, якая ў хуткім часе з'ехала ў Вену. У выніку бяздзетны кароль стаў апошнім прадстаўніком дынастыі Ягелонаў, якая правіла ў Польшчы 186 гадоў. У часы яго праўлення ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве пачала ажыццяўляцца аграрная рэформа, вядомая ў гісторыі як валочная памера. У выніку гэтай рэформы, якая вялася з 1530-х гадоў да сярэдзіны 17 ст., упарадкавана землекарыстанне, ліквідавана цераспалосі-ца сялянскіх зямель i уніфікаваны феадаль-ныя павіннасці сялян, усталяваліся i сталі пашыранымі фальваркі, уводзілася падвор-нае землекарыстанне, сяляне надзяляліся стандартнымі зямельнымі ўчасткамі — ва-локамі, замацавана трохпольная сістэма
168
земляробства. Усё гэта павысіла прадукцый-насць сельскай гаспадаркі. Ж. II вярнуў у склад дзяржавы каралеўскія землі, незаконна раздзеленыя магнатам яго папярэд-нікамі ў 1-й палове 16 ст. Пры ім уведзены ў дзеянне Статут Вялікага княства Літоў-скага 1566.
Ж. II ваяваў з Лівонскім ордэнам, які да гэтага часу прыняў лютэранства. У сувязі з тым, што палякі адмовіліся ўдзельнічаць у паспалітым рушэнні i ваяваць з ордэнам, Ж. II пайшоў на Лівонію толькі з беларус-ка-літоўскім войскам i прымусіў ордэн прасіць міру i прызнаць сябе даннікам Ливы (пад уладу Беларуска-Літоўскай дзяржавы адышла Ліфляндыя, у ленную залеж-насць трапіла Курляндскае герцагства, пад апеку Полыпчы — Эстляндыя). На Іііво-нію квапіўся i Іван IV Грозны, які ў 1558 распачаў вайну. У выніку пачалася Лівон-ская вайна, якая цягнулася амаль 25 гадоў (1558—83). У 1563 войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Полацк. Сабраўшы 100-тысячную армію, Ж. II рушыў супраць Івана IV Грознага, але беспаспяхова — армія, якой доўга не плацілі грошы, разышлася па хатах. Саюзніца Польшча ў вайне не ўдзельнічала, а патрабавала папярэдняй згоды на поўнае аб'яднанне абедзвюх дзяр-жаў, бо баялася, што пасля смерці старога i бяздзетнага Ж. II Беларуска-Літоўская дзяржава можа адысці ад Польшчы зусім. Але гэтаму процістаяла літоўска-беларуская партыя на чале з канцлерам Мікалаем Ра-дзівілам, найбольш уплывовым дзеячам Княства, які паўтараў: «Палякі ліпнуць да Літвы, як пчолы да кветак, каб выссаўшы мёд, кінуць ix». Пасля смерці М.Радзівіла па ініцыятыве Ж. II у студзені 1569 у Люб-ліне скліканы вялікі сойм з прадстаўнікоў абедзвюх дзяржаў. Многія феадалы Княства не пайшлі на сойм, многія пакінулі яго, «не адвітаўшыся з каралём». Скарыс-таўшы аслабленне Вялікага княства Літоў-скага ў выніку Лівонскай вайны, Ж. II пад-пісаў акты аб далучэнні да Польшчы Пад-ляшша, Валыні, Падолля i Кіеўшчыны. У гэтых цяжкіх умовах намаганнямі ўплыво-вых князёў, у т.л. Канстанціна Астрожска-га i Аляксандра Чартарыйскага, акт аб уніі дзвюх дзяржаў 1.7.1569 быў падпісаны. Та-кім чынам, паводле Люблінскай уніі Кара-леўства Польскае i Вялікае княства Літоў-скае аб'ядначіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Паводле гэтага акта Вялі-кае княства Літоўскае i Польшча не павінны былі выбіраць сабе асобных правіцеляў, a агульнага караля (ён жа i вялікі князь Вя-лікага княства Літоўскага), склікаўся i агульны сойм (у Варшаве) з роўнай коль-касцю прадстаўнікоў абедзвюх частак но-вай дзяржавы. Прызнаваліся роўныя правы абедзвюх дзяржаў, прадугледжвалася адзі-ная фашовая сістэма, агульная знешняя палітыка. Фактычна Беларуска-Літоўская дзяржава i пасля уніі захавала пэўную са-мастойнасць: уласнае войска, асобнае зака-надаўства, суд, казну i інш. Адзінага ўрада фактычна не было. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Княстве заставалася беларуская. Польскім феадалам па-ранейшаму забара-нялася займаць дзяржаўныя пасады ў Княстве, Лівонія абвяшчалася агульным здабыткам абедзвюх дзяржаў.
Шт.: История Польши. Т. 1. 2-е изд. М.,1956. І.П.Хаўратовіч.
ЖЫЛІБЕР (Gilibert)
Жан Эмануэль (21.6.1741—2.9.1814)
Вучоны-прыродазнавец, урач; засна-вальнік першай на Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гродне (1775—81). Нарадзіўся ў Францыі непадалёку ад Ліёна. Медыцын-скую адукацыю атрымаў ва універсітэце Манпелье i працаваў прафесарам медыка-ветэрынарнай школы ў Ліёне. У 1775 зап-рошаны А. Тызенгаўзам для заснавання ў Гродне медыцынскай школы (акадэміі). Кіраваў Гродзенскай медыцынскай акадэ-міяй (1775—81), заснаваў у Гродне аку-шэрскую i ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, анатамічны тэатр, батанічны сад, уладкаваў тут багатую навуковую бібліятэ-ку. У акадэміі i школах Ж. выкладаў меды-цыну, мінералогію, хімію, батаніку. Напа-чатку (кастрычнік 1775) у медыцынскай школе было 12 вучняў. У 1778 пры школе створана аддзяленне на 10 вучняў «добрага паходжання i выдатных здольнасцей», дзе рыхтавалі ўдасканаленых урачоў для гара-доў, і аддзяленне на 20 чалавек для «пра-вінцыяльных лекараў і хірургаў» (паводле звестак швейцарскага вучонага І.Бернулі); у аддзяленні «спавівальнага мастацтва» выкладчыкам была акушэрка з Парыжа. 3 гэтага часу школа стала называцца акадэ-міяй. Тут навучаліся пераважна дзеці ра-меснікаў i сялян. Ж. падзяляў погляды французскіх асветнікаў i матэрыялістаў. Усё гэта не падабалася клерыкальным ко
169
лам у Вільні, куды ў 1781 была пераведзена медыцынская акадэмія з Гродна, i дзе на яе аснове створаны медыцынскі факультэт пры Віленскім універсітэце. Яны перашка-джалі дзейнасці Ж. ў т.зв. анатамічным тэ-атры, хоць гэта было прынята ў практыцы навучання медыкаў у тагачасных перадавых краінах. Матэрыялы сведчаць i пра нейкую інтрыгу, у якую была ўцягнута і жонка Ж. Акадэмічная адміністрацыя вымушана была забараніць лекцыі i творы вучонага (нават з універсітэцкай бібліятэкі былі забраны 4-ы i 5-ы тамы яго твораў). Справа скончылася разводам i ад'ездам у 1783 Ж. на радзіму.
Ж. напісаў шмат прац па флоры Белару-сі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэ-мічных хвароб у гэтых краінах. У прадмове да сваёй кнігі «Флора Літвы» (1781) ён раз-важаў аб прынцыпах класіфікацыі раслін К.Лінея, Турнефора i інш. Ж. аддаваў пе-равагу поглядам Турнефора, а да Лінея ста-віўся крытычна. Ён пісаў: «...Не заўсёды мы адносіліся з поўным даверам да законаў бессмяротнага настаўніка... Як мне, так i ўсім падобным мне натурам многія прын-цыпы Лінея ўяўляюціха каштоўнымі, але яго нельга ніякім чынам без доказу назваць мужам глыбокіх дараванняў... ён занадта сістэматычны i абвясціў без усякага разбору зусім адвольныя законы, якія супярэ-чаць прыродзе». 2 тамы гэтай грунтоўнай працы выйшлі яшчэ ў Гродне, а наступныя 3 у Вільні. На той час кніга была навукова абгрунтаваным даследаваннем, ёю зацікаві-ліся i вучоныя Расійскай акадэміі навук. Ж. меў добрыя адносіны з акадэмікам П.С.Паласам, які прысылаў яму ў Гродна шматлікія расліны для даследавання. Пра вынікі сваіх доследаў Ж. паведамляў i ў Ра-сійскую акадэмію (у 1780 у «Акадэмічных весцях» надрукавана яго праца на рускай i французскай мовах).
Светапогляд Ж. адлюстраваны ва ўсёй яго дзейнасці, у т.л. i ў натуралісцкіх тво-рах. Раслінны i жывёльны свет вучоны раз-глядаў як тварэнне прыроды-маці, якая ўсё нараджае. Ён адмаўляў існаванне «жыццё-вых духаў», лічыў, што ўсё заключаецца ў прыроднай жыццядзейнасці арганізмаў. Ён лічыў, што класіфікацыя жывёльнага i pac-ліннага свету павінна быць натуральнай, а не штучнай, што пры сістэматызацыі рас-лін найперш трэба ўлічваць натуральныя сувязі, i абгрунтаваў слушныя папажэнні пра ўсебаковы ўлік якасцей i ўласцівасцей арганічнага свету. 3 гэтых пазіцый Ж. кры-тыкаваў Лінея за штучнасць яго класіфіка-цыі: «Праўда, ён нам прапанаваў свой ме-тад, але, па-першае, вельмі цяжкі на практыцы, па-другое, ён мае шмат адхіленняў ад нормы i ламае натуральныя сувязі». У сваёй практычнай дзейнасці па класіфіка-цыі раслін беларускай і літоўскай флоры Ж. выкарыстоўваў і метады Лінея, але кіра-ваўся пераважна сваім метадам, які абапі-раўся не столькі на фармальныя адзінкі, колькі зыходзіў з умоў жыцця раслін i ix натуральных відавых прыкмет. Светапогляд Ж. ў сваёй аснове адлюстроўвае стыхійна-матэрыялістычныя імкненні вучонага, які высока ставіў эксперимент i назіранне. Як батанік-сістэматык Ж. даў пачатак сістэма-тычнаму вывучэнню флоры Беларусі, рас-працаваў планы сумеснага са студэнтамі шырокага вывучэння мясцовай флоры, фауны i мінералаў (была сабрана значная ка-лекцыя) i тым самым заклікаў да даследавання самой прыроды, яе законаў. Логіка натуральна-навуковага светапогляду падво-дзіла яго фактычна да адмаўлення некато-рых палажэнняў тэалогіі. Так, у нарысе «Даследчыкі прыроды Літвы» (1781) ён, па сутнасці, адмаўляе тэалагічную (ці спірыту-альную) трактоўку паняцця душы. Абапіра-ючыся на эксперыментальны дослед 5-месячных зрослых блізнят (адзін з ix без гала-вы i ног), Ж. зрабіў выснову, што «жыццё-вы пачатак, які кіруе харчаваннем, цалкам незалежны ад разумнай часткі душы». Аб'ектыўнасць вывучэння біялагічных пра-цэсаў — галоўны прынцып вучонага. У гэтых жа нарысах ён правёў параўнальны аналіз анатоміі ваўка i чалавека, прааналі-заваўшы агульнае i рознае ў ix будове. Ж. заклікаў вывучаць рэальныя прычыны хвароб людзей, ісці да ісціны, не зважаючы на забабоны. Над уваходам у анатамічны тэатр ён зрабіў шыльду: «Тут сама смерць павінна прыносіць карысць чалавецтву».
Светапогляд Ж. i яго навуковая дзей-насць не падабаліся экс-езуітам (К.Богуш, А.Стрэцкі і інш.), якія абвінавачвалі вучонага ў падрыве веры i маралі (напр., вызна-чэнне полу кветак лічылі ганебным занят-кам). Усё гэта вымусіла Ж. вярнуцца ў Францыю, дзе ён удзельнічаў у рэвалюцыі 1789—94.
Літ:. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Historia nauki polskiej. T. 2. Wrocław eta,1970. Э.К.ДарашэвЫ
170