- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Тышкевіч
Канстанцін Піевіч (17.2.1806—13.7.1868)
436
Археолаг, гісторык, этнограф, фалькла-рыст; адзін з заснавальнікаў беларускай на-вуковай археалогіі. Член Маскоўскага архе-алагічнага таварыства (1864). Нарадзіўся ў мястэчку Лагойск Мінскай губ. Брат Я.П.Тышкевіча. Скончыў Віленскі універсі-тэт (1828). У 1828—36 працаваў у міністэр-стве фінансаў Царства Польскага ў Варшаве. Удзельнік вызваленчага паўстання 1830—31. 3 1836 жыў у Лагойску. Заснаваў тут фабрыку льняных i баваўняных выра-баў, дзе ткалі паясы, абрусы, сурвэткі, руч-нікі i інш. Але галоўным яго заняткам стала вывучэнне помнікаў старажытнасці краю. Разам з братам Яўстафіем ён раскоп-ваў курганы, могільнікі i іншыя помнікі археалогіі. Ім даследавана каля 200 курга-ноў i гарадзішчаў жалезнага веку, замчы-шчаў ранняга сярэднявечча ў Мінскай губ. Вынікі сваіх даследаванняў ён публікаваў у польскім штотыднёвіку «Przyjaciel ludu» («Сябра народа»), у газеце «Новое время», якую выдаваў у Пецярбургу ў 1668—71 А.Кіркор. Т. першы сфармуляваў канкрэт-ныя задачы раскопак, склаў тапаграфічныя штаны гарадзішчаў і замчышчаў, атлас ста-ражытных гарадзішчаў, першы класіфіка-ваў знаходкі паводле тэхнікі апрацоўкі, ма-тэрыялаў выканання i звёў ix у табліцы, першы звярнуў увагу на ганчарныя клеймы курганных гаршкоў, што дало магчымасць больш дакладна сістэматызаваць археала-гічныя знаходкі. Багатую бібліятэку i ка-лекцыю мастацкіх твораў у сваім радавым маёнтку ў Лагойску ён значна папоўніў, у т.л. калекцыяй унікальных старажытных рукапісаў i археалагічных матэрыялаў, вы-яўленых у час раскопак. У выніку гэты своеасаблівы цэнтр гістарычнай і археала-гічнай навукі браты Тышкевічы ператвары-лі ў 1842 у Лагойскі археалагічны музей — першы на Беларусі музей старажытнасцей. Пазней ён стаў асновай для стварэння музея старажытнасцей у Вільні. Наогул браты Тышкевічы далі прыклад не толькі навуко-вай i творчай сумленнасці, але i рэдкай ду-хоўнай еднасці. У 1856 Т. арганізаваў эк-спедыцыю ўздоўж р. Вілія, у час якой саб-раў багаты этнаграфічны, фальклорны i ap-хеалагічны матэрыял. Вынікам гэтага стала выдадзеная ў 1871 (пасмяротна) краязнаў-чая манаграфія «Вілія i яе берагі». Адзін з раздзелаў гэтай кнігі «Пра курганы ў Літве i Заходняй Русі» (1865, перавыдадзена ў 1868) прысвечаны унікальным знаходкам старажытнага пісьменства славян-ятвягаў 10—14 ст., што былі выяўлены ў 1864 на р.Буг каля г. Драгічын. У 1859 ён выдаў пра-цу «Гістарычныя звесткі пра старажытныя замкі, гарадзішчы i курганы ў Літве і Літоўскай Русі», у якой увёў у навуковы ўжытакнямала раней не вядомых навуцы археалагічных матэрыялаў. Пісаў пра фальклор беларусаў, пра ix нацыянальную самабытнасць i гістарычную непаўторнасць Белару- сі. І.П.Хаўратовіч.
Тышкевіч
Яўстафій Піевіч (18.4.1814—8.9.1873)
Беларуси археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснаваль-нікаў беларускай навуковай археалогіі. Га-наровы член Пецярбургскай акадэміі на-вук, член Дацкага таварыства аматараў паў-ночных старажытнасцей, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастац-тва i старажытнасцей, Лонданскага археа-лагічнага інстытута. Малодшы брат К.П. Тышкевіча. Нарадзіўся ў Лагойску. Амаль палавіна гісторыі гэтага старажытнага горада непарыўна звязана з графскім родам Тышкевічаў (з 1528), які даў беларускай зямлі шмат таленавітых людзей: дзяр-жаўных i ваенных дзеячаў, суддзяў, свята-роў, літаратараў, архітэктараў, эканамістаў, інжынераў i інш. Яго бацька П.Ф.Тышке-віч (1756—1858) поруч з эканамічнымі клопатамі пра графства шмат рабіў дзеля памнажэння культурнай спадчыны родаво-га Лагойска: пісаў сямейную хроніку, па-поўніў мастацкую галерэю i бібліятэку, іг
437
раў на скрыпцы i флейце, арганізоўваў ка-мерныя i сольныя канцэрты, быў выдат-ным рэзчыкам па дрэве i адмысловым ін-крустатарам, дапамагаў сваім сынам Яўста-фію і Канстанціну ў ix навуковых пошуках. Паводле сведчання сучаснікаў, у тагачас-най Лагойскай галерэі было больш за 200 карцін італьянскага жывапісу, вялікі збор этрускіх ваз, больш за 1000 медалёў i ма-нет, мноства старадаўніх рукапісаў i карт, старажытныя крыжы, кальчугі, шчыты, мя-чы, коп'і, бердышы, калекцыя льняных вырабаў Лагойскай фабрыкі. Удзячнасцю i прызнаннем яго заслуг у навуцы было выб-ранне ў 1856 П.Ф.Тышкевіча ў 100-гадо-вым узросце ганаровым членам Віленскай археалагічнай камісіі (выпадак унікальны). Расказы бацькі былі першай школай гіста-рычнага выхавання сыноў.
3 1824 Яўстафій вучыўся ў Віленскай гімназіі пад апекай прафесараў універсітэта Я.Вашкевіча i К.Асмалоўскага. Перапыніў-шы тут вучобу, ён у 1831 скончыў Мінскую гімназію. Потым амаль 2 гады вучыўся са-мастойна, «дабіраючы» веды ў пецярбур-гскіх бібліятэках. 3 1833 Т. служыў у Ор-дэнскім капітуле канцылярыі віленскага, потым кракаўскага генерал-губернатара. 3 1840 ён ганаровы апякун школ, маршалак шляхты Барысаўскага павета, на свае срод-кі пабудаваў у Барысаве павятовае вучылі-шча; у 1848—54 — куратар Мінскай гімна-зіі. Але асноўным яго заняткам была наву-ка. Пачынаючы з 1837 ён кожнае лета дас-ледаваў курганы на Лагойшчыне, Барысаў-шчыне, Міншчыне, у Друцку, Лідзе, Крэ-ве, Міры, Гальшанах i інш. Не зважаючы на свае графскія тытулы, браты Яўстафій i Канстанцін, а часам i бацька, бралі ў рукі рыдлёўкі i з дапамогай навакольных сялян раскопвалі старажытныя курганы. Часам, пераапрануўшыся ў простае сялянскае адзенне, яны хадзілі па вясковых хатах, каб паслухаць i запісаць народныя песні, легенды, паданні, шчырую гутарку сялян пра побыт, паўдзельнічаць у абрадах. Захопле-ны загадкамі старажытнага свету, Т. выра-шыў грунтоўна разабрацца ў тыпах гіста-рычных помнікаў на роднай зямлі i выс-ветліць, ці ёсць у ix заканамернасць i су-вязь з культурай плямён, што некалі жылі на Беларусі. Гэта захапленне археалогіяй прыйшло да яго ў 20-гадовым узросце. Як i большасць археолагаў, свае даследаванні ён пачаў з курганоў. Ix раскопкі напачатку ён вёў траншэйным спосабам. Але хутка пераканаўся ў бесперспектыўнасці такога мета-ду i стаў выкарыстоўваць перакрыжаваны спосаб даследавання. Раннія яго публіка-цыі былі пераважна апісальнымі. Пазней набыты вопыт даваў упэўненасць у аналізе высноў i ацэнак. Па самых, здавалася, няз-начных дэталях пахавальнага абраду ён вызначаў час узнікнення помніка, а па зна-ходках у пахаваннях даваў характарыстыку старажытнай эпохі. Накоплены матэрыял i вопыт дазволілі яму выкарыстоўваць параў-нальна-тыпалагічны метад, які пазней быў удасканалены i ўзбагачаны. У выніку дас-ледаванняў сотняў крывіцкіх курганоў i аналізу ix пахавальнага інвентару ён першы адзначыў ix этнавызначальныя прыкметы — скроневыя кольцы ў жанчын. Тым самым даў ключ для вызначэння тэрыторыі рассялення крывічоў. Аналіз пахавальнага інвентару дазволіў зрабіць яму вывады i пра гандлёвыя сувязі крывічоў з аддалены-мі землямі, дзе рамяство было на больш высокім узроўні; што мясцовае насельніц-тва забяспечвала жалезам не толькі сябе, але i вывозіла яго; што мясцовыя прылады працы i вырабы былі на ўзроўні тагачасных вырабаў суседніх краін. А з гэтага выніка-ла, што ў часы так званай ваеннай дэмак-ратыі тут не было таго варварства, пра якое сцвярджалі некаторыя гісторыкі. Канстату-ючы багаты i бедны інвентар курганных пахаванняў, ён зрабіў вывад пра сацыяль-ную няроўнасць тагачаснага грамадства. Аналізуючы пахавальны абрад славян i ix суседзяў (літоўцаў, латышоў), ён прыйшоў да высновы пра ix блізкасць (трупаспален-не, падабенства інвентару i яго размяшчэн-не). Гэтыя яго высновы, падмацаваныя пазнейшымі археалагічнымі даследавання-мі, i сёння з'яўляюцца пануючай думкай пра адзінства паходжання славянскай i балцкай культур на Беларусі. Тэрмін «гара-дзішча» i вытворныя ад яго (гарадок, га-родня, горад) ён лічыў славянскімі i выка-заў думку, што самі гарадзішчы не абавяз-кова з'яўляюцца абарончымі ўмацаваннямі, а хутчэй абрадавымі. Замкі ён лічыў аба-рончымі аб'ектамі i ix этымалогію выводзіў ад слова «замыкаць». Т. зрабіў дэталёвае апісанне каменных прылад працы i ў да-датку да кнігі «Археалагічныя даследаван-ні» змясціў ix малюнкі. У 1842 выдаў кнігу «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або Апісанне некаторых помнікаў стара-жытнасцей у Заходніх губернях Рускай дзяржавы». Каб папоўніць свае веды па
438
старажытнай гісторыі i пазнаёміцца з мета-дам! даследаванняў замежных калег у архе-алогіі, Т. у 1843 накіраваўся на стажыроўку ў Данію, Фінляндыю, Швецыю. Гэта быў першы i адзіны выпадак у 1-й палове 19 ст., калі беларускі вучоны-археолаг паехаў за мяжу пераймаць вопыт калег. Метад вя-домага дацкага археолага К.Томсена падзе-лу старажытнасцей на тры эпохі-вякі (ка-менны, бронзавы, жалезны) Т. узяў на ўзбраенне пры сваіх даследаваннях i пры сістэматызацыі старажытнасцей у Лагой-скім музеі (з 1842), a пазней i ў Віленскім музеі старажытнасідей. Вынікам паездкі за мяжу стала яго своеасаблівая кніга-спра-ваздача «Лісты пра Швецыю» (т. 1—2, 1846). Вярнуўшыся з замежжа, выдаў сваю працу «Археалогія ў Літве» (1872), у якой акрэсліў шырокі абсяг для даследаванняў помнікаў Беларусі.
Вынікам яго дзейнасці на Барысаўшчы-не стала грунтоўнае «Апісанне Барысаўска-га павета...» (1947). Для гэтай кнігі Т. не-калькі гадоў збіраў першакрыніцы па гісто-рыі, геаграфіі, этнафафіі, літаратуры, мас-тацтве, археалогіі, тапаніміцы, фальклоры, шукаў памочнікаў-сааўтараў. Сярод ix былі К.Адамовіч, П.Чачот, З.Даленга-Хадакоўскі, Ф.Чаховіч, В.Твардоўскі, Я.Ваньковіч, К.Тышынскі, В.Гарноўскі і, вядома, брат Канстанцін. Амаль 10 гадоў ён ствараў гэту унікальную краязнаўчую кнігу, дзе кожны факт, кожная дата вывераны, дабрасумлен-на прааналізаваны i аргументаваны. Працу-ючы ў галіне археалогіі, этнаграфіі i краяз-наўства, Т. грунтоўна займаўся i фалькло-рам. Пры апісанні вяселля, абрадаў (Дзя-ды, Каляды, Радаўніца, Спас) i ўсяго цык-ла гаспадарчага гадавога календара белару-саў ён імкнуўся растлумачыць сувязь языч-ніцкіх абрадаў, элементы якіх замацаваліся i ў хрысціянскіх вераваннях. Малюючы на-родныя ўрачыстасці, Т. падкрэсліваў, што багатае духоўнае жыццё беларускага селя-ніна часта не супадае з матэрыяльным. У яго запісах сабрана каля 450 прымавак i прыказак. Ён сцвярджаў: «Народная паэзія дае нам магчымасць пазнаць пачуцці народа, a прымаўкі — пазнаёміцца з яго розу-мам». Падборкі беларускіх прымавак i прыказак з каментарыямі вучоных неаднаразо-ва змяшчаў у часопісе «Biblioteka Warszawska». Трапнымі беларускімі пры-маўкамі i прыказкамі, легендамі i падання-мі Т. праілюстраваў i сваю кнігу «Узоры хатняга сумеснага жыцця ў Літве» (1844,дапрацаваны варыянт у 1864), дзе выклаў свае погляды на культуру шляхты раней-шых стагоддзяў. У кнізе «Нашы краі» Т. змясціў нарыс пра магната Радзівіла. У 1850 ён выдаў у Вільні працу «Археалагіч-ныя даследаванні помнікаў мастацкіх ра-мёстваў i да т.п. ў старажытнай Літве і Лі-тоўскай Русі». 3 1847 Т. працаваў у Мінску як член камісіі па зборы i выданні стара-жытных актаў, грамат i прывілеяў 16-18 ст. гарадоў Мінскай губ. У 1855 ён арганізаваў i ўзначаліу Віленскую археалагічную камі-сію. Запаветнай яго марай было стварыць у Вільні — цэнтры беларуска-літоўскага краю — першы грунтоўны музей старажытнасцей на аснове экспанатаў, сабраных у Лагойскім археалагічным музеі. У 1845 частку ссаёй лагойскай калекцыі ён пера-вёз у Вільню пад выглядам выстаўкі, якую пасля ператварыў у прыватны музей, а по-тым, з да;<:юлу ўлад, — у музей, што раз-мясціўся у старажытнай зале Віленскага універсітэта. Яго выбралі старшынёй гэтага музея. Музей актыўна папаўняўся экспана-тамі з Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Навафудка, Крэва, Ліды, Пінска, Брасла-ва, Паставаў i інш. Т. ахвяраваў музею сваю бібліятэку (3 тыс. кніг) i разам з бра-там Канстанцінам — археалагічную калек-цыю з 2 тыс. адзінак. За 2 гады калекцыя музея дасягнула 10 тыс. экспанатаў. У 1856 музей быў афіцыйна адкрыты. Каталог музея рыхтаваў А.Кіркор. Навуковая грамад-скасць, прызнаючы заслугі Т., абрала яго ганаровым членам Пецярбургскай імпера-тарскай акадэміі навук. Але казённая адмі-ністрацыя, напалоханая вызваленчым паў-станнем 1863—64, пачала разглядаць музей як адзін з цэнтраў «польскай інтрыгі», i па-водле загаду генерал-губернатара М.Мураў-ёва ён быў афіцыйна забаронены ў 1864. Спыніла дзейнасць i Віленская археалагіч-ная камісія. «Шкодныя» экспанаты музея адпраўлялі ў Маскву. Т., вызвалены ад усіх пасад, абражаны i зняважаны, у 1865 пакі-нуў Вільню. Пазней дзякуючы стараниям беларускага археолага І.І.Луцкевіча частка збораў Т. адшукана i ўвайшла ў фонд Беларускага музея ў Вільні (1921—45). Т. пера-пісваўся з многімі выдатнымі дзеячамі краю, у т.д. з паэтам i ўсходазнаўцам А.Хо-дзькам (Барэйкам), А.Кіркорам. У канцы жыцця Т. стварыў альбом «Магілы сямей-ства Тышкевічаў», выдадзены асобнай кні-гай у 1873 у Вільні. 3 літаратурных твораў Т. захаваліся вершы, стылізаваныя пад
439
фальклор, аповесць «Нашы краі» (1871), успаміны пра В.Ваньковіча, Я.Рустэма, І.Ходзьку i інш. У рукапісах засталіся яго працы «Зельнік барысаўскіх ваколіц», «Ма-тэрыялы да нашай гісторыі», асобныя ма-тэрыялы па археалогіі, збор дакументаў i інш. Як запавет чытаюцца словы вучонага: «Абавязак кожнага адукаванага i ўлюбёнага ў свой край чалавека — старацца растлума-чыць усё, што падпала пад сумненне i складае матэрыял для айчыннай гісторыі. Здагадвацца, шукаць, а адкрытае перада-ваць людзям - значыць падаваць руку да-памогі тым, хто прысвяціў жыццё сваё i здароўе навукам для дабра грамадскага».
Літ:. Каханоўскі Г.А., Каханоўс к i А.Г. Руплівеіі нашай старасветчыны: Яў- стах Тышкевіч. Мн., 1991. І.П.Хаўратовіч.
УЛАСАЎ
Аляксандр Мікітавіч (16.8.1874—11.3.1941)
Беларускі выдавец i фамадскі дзеяч. На-радзіўся ў г. Вілейка Мінскай вобл. Вучыў-ся ў Пінскім духоўным, Лібаўскім рэаль-ным вучылішчах, Рыжскім палітэхнічным інстытуце (1895—1905). Адзін з арганізата-раў Беларускай сацыялістычнай грамады. Рэдактар-выдавец «Нашай нівы» (1906—14), рэдактар час. «Саха» i «Лучынка», адзін з арганізатараў віленскага выдавецкага тава-рыства «Наша хата». Пры яго ўдзеле нала-джана выданне беларускіх календароў, «Зборнікаў «Нашай нівы», кніг Я.Коласа, Ядвігіна Ш., М.Багдановіча, Э.Ажэшкі i інш. За публікацыю артыкула «Дума i народ» у «Нашай ніве» асуджаны на 2-м месяцы зняволення (1910). Ад насельніцтва Заходняй Беларусі выбраны сенатарам польскага сейма, уваходзіў у Беларускі посольскі клуб, прымаў удзел у рабоце Та-варыства беларускай школы, інш. культур-на-асветных арганізацый. Вывучаў экано-міку Беларусі, аграрныя пытанні («Аб гас-падарцы на хутарах i шнурах», 1909). Аўтар
успамінаў «Дні жыцця» (захавалася не поў-насцю, рукапіс у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай АН Беларусі), у якіх ёсць сцэны школьнага жыцця, матэрыялы пра батлейку ў Мінску, звесткі пра арганізацыю выдання «Лучын-кі», сустрэчы з Я.Купалам, Я.Коласам, Цёткай i інш. гтісьменнікамі.
Те:. Якуб Колас i «Наша ніва» // У кн. 3жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы i матэрыя лы. Мн., 1982. С.Х.ЛкксандровЫ.