- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Турцэвіч
Арсен Восіпавіч (1848 — пасля 1915)
Археофаф i гісторык. Нарадзіўся на Міншчыне. Скончыў Пецярбургскі універ-сітэт (1872). 3 1901 працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі. Складальнік па-дручнікаў па гісторыі Расіі для гімназій (13 выд., 1911), прадмоў да 35-га i 38-га та-моў «Актаў Віленскай археаграфічнай камі-сіі», у якіх паказаў эвалюцыю феадальнай рэнты на Беларусі, «Хрэстаматыі гісторы-і Заходняй Расіі» (1892). Яго манархічна-клерыкальныя погляды пасля 1905 сталі больш ліберальнымі.
Те.: Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов. 1864—1906. Вильно, 1906; Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши. Вильна, 1911.
Тшашчкоўская
(Тр ашчкоўская) Зоф'я Адамаўна (1847—7.10.1911)
Паэтэса, перакладчыца. Нарадзілася ў в. Дарагавіца Слуцкага павета ў сям'і дроб-нага шляхціца Адама Манькоўскага. Даво-дзілася пляменніцай А.Раецкаму, швагру У.Сыракомлі. 3 У.Сыракомлем пазнаёміла-ся яшчэ ў дзяцінстве, у час вучобы ў Вільні часта наведвала яго дом.У 1862 паэт пада-раваў ей аўтограф верша «Да панны Зоф'і Манькоўскай», чым благаславіў пачынаю-чую 15-гадовую паэтэсу «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве». Пазней выйшла замуж за афіцэра расійскай арміі Трашчкоўскага, жыла ў Зарайску, Ноўгарадзе, удзельнічала ў руска-турэцкай вайне 1877—78. Друка-вацца пачала ў 1887. Усе публікацыі пад-пісвала крыптанімам Адам М-скі ( імя i скарочанае прозвішча бацькі). Падтрымлі-вала творчыя сувязі з В.Каратынскім i Я.Лучынам, сябравала з паплечнікам К.Ка-ліноўскага Ф.Зянковічам. Апошнія гады правяла ў роднай в. Дарагавіца, дзе паглы-білася ў спасціжэнне беларускай народнай песні (цыкл «Дарагавіцкія песні»). У 1890 выдала зборнік польскамоўнай паэзіі «Адзін з многіх». У польскамоўных вершах шырока выкарыстоўвала беларускі фальк-лор i лексіку. Як паслядоўніца Сыракомлі ў сваіх творах звярталася да гераічнага міну-
433
лага роднага краю (нізка «Былыя акорды»), выказвала замілаванне да блізкіх з дзяцін-ства мясцін («3 жыцця i тугі», «Выня»), за-хапленне сялянскай трываласцю i спачу-ванне сацыяльна абяздоленым. Абвостра-на-гуманістычнае светаўспрыманне і дэ-макратызм поглядаў Т. спрыялі яс звароту да арыгінальнай («Божа, наш бацька») i пе-ракладной («Каліна» Т.Ленартовіча, «Казак» Я.Чачота i інш.) беларускамоўнай творчасці. Перакладала на польскую мову творы англійскай, партугальскай, француз-скай, чэшскай паэзіі. Пахавана на могілках
в. Бабоўня Капыльскага р-на.
Літ:. Казбярук У. Беларускія вершы Адама М-скага // Маладосць. 1971. №12; М а р -х е л ь У. Лірнік вясковы: Сыракомля ў бел.-пол. літ. узаемадзеянні. Мн., 1983. С 156—159.
Тызенгаўз
Антоній (1733—31.3.1785)
Палітычны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. 3 1764 канюшы літоўскі, з 1765 падскарбі надвор-ны літоўскі, староста фодзенскі. У 1765 па даручэнні караля Станіслава Аўгуста Паня-тоўскага ён прыняў кіраўніцтва каралеўскі-мі эканоміямі на тэрыторыі Беларусі i Літ-вы. Як гродзенскі староста вырашыў упа-радкаваць Гродна на узор сталіцы дзяржа-вы. Па яго ініцыятыве ў 1760—80 побач з горадам у в. Гарадніца быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будын-каў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытвор-чую, навучальную (пазней увайшлі ў межы
г. Гродна). У прадмесцях Гродна былі заснаваны i дзейнічалі фабрыкі: суконная, шаўковая, палатняная, камлотная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў, ігральных карт, збройная, гарбарная, a таксама завод жалезных i медных вырабаў. Значную ўвагу надаваўТ. i земляробству. Для вывучэння спосабаў павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадар- чых культур Т. накіраваў свайго аднадумца Даўнаровіча ў Англію вывучаць агратэхні- ку. Каб падняць узровень жывёлагадоўлі, ён закупляў пародзістыя віды жывёл. Але аграрная рэформа, праведзеная ім у Шавельскай эканоміі, грунтавалася на ўзмацненні паншчыны, што выклікала незадаволенасць сялян, a ў 1769 нават i паўстанне.
3 намерам пашырэння асветы ў краі Т. зас-наваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую i інш. школы. У медыцынскай школе на сродкі Т. i пада-раванні Панятоўскага была створана біблі-ятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля лік-відацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні. Т. быў не толькі буйным фінансістам i адміністрата-рам, але даволі адукаваным i культурным чалавекам свайго часу. Заснаваўшы дзесят-кі мануфактур i навучальных устаноў, ён стварыў i свой тэатр, у які запрашаў балет-майстраў, замежных артыстаў, музыкантаў, спевакоў i харэографаў, у тым ліку братоў Г. i Л. Петынеці з Неапшія. Для падрых-тоўкі ўласных артыстаў з прыгонных сялян ён стварыў тэатральную школу. У 1772 Т. паслаў для навучання за мяжу прыдвор-нага капельмайстра Л.Сітанскага. Наву-чэнцамі ў тэатральную школу найчасцей бралі дзяцей прыгонньгх сялян з яго маён-ткаў. Там вучні набывалі акцёрскія навыкі, вучыліся іграць на музычных інструментах. У праграму заняткаў уваходзілі танец, спе-вы, нотная грамата, тэорыя музыкі i кам-пазіцыя. Выкладачіся i агульнаадукацый-ныя прадметы (пісьмо, арыфметыка, французская i італьянская мовы, маляванне), а таксама рукадзелле, чыталіся лекцыі па агульным выхаванні. Школа давала даволі добрую падрыхтоўку, яе вучні выступалі ў спектаклях тэатра. Выхаванцы гэтай школы артысты балета Е.Валінскі, Д.Пякарская-Сітанская, М.Рымінскі, спявачка М.Сітан-ская пазней праславіліся ў польскім тэат-ры. Тэатр, які пачынаўся з невялікага ансамбля інструментаў i вакалістаў, да 1778 дасягнуў высокага прафесійнага ўзроўню i стаў шматпрофільны. На яго сцэнах былі ажыццёўлены пастаноўкі оперы А.Грэты «Магніфік», камедыі П.Бамаршэ «Севітьскі цырульнік» i інш. Прыдворы аркестр, т.зв. капэла Тызенгаўза, належаў да найболь-шых i найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага характару ў Вялікім княстве Літоўскім i славіўся за яго межамі. Так, у 1780 гэтая капэла была ангажырава-на ў Нацыяльнальны тэатр у Варшаве. Рэ-пертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, сімфоніі, розныя жанры бытавой музыкі. Пасля адстаўкі Т. тэатральная школа, балетная трупа i частка капэлы былі пераве-дзены ў г. Паставы.
434
У 1775 Т. набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў М.Пачобут-Адляніцкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, ка-лендары, часопіс «Gazety Wileńskie» («Bi-ленскія газеты»). У 1775—76 Т. арганізаваў першую друкарню ў Гродне і быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання была ўзята з Віленскай друкарні, астатняе закуплена ў Круляўцы (Кёнігсбергу). Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776. Тут друкаваліся арыгінальная i перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малі-тоўнікі, «Каляндар гаспадарчы», «Літоўскі веснік», афіцыйныя дакументы i інш., а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў Т., «Gazeta Grodzieńska» («Гродненская газета»). Друкарня існавала да 1802.
Няўдалая гаспадарчая палітыка (нерэн-табельнасць многіх мануфактур), інтрыгі магнатаў, незадаволеных актыўнай дзей-насцю Т., сталі прычынай адхілення ў 1780 Т. ад кіравання эканоміяй. Апошнія гады жыцця ён правёў у Паставах.
Т. былі блізкія і зразумелыя ідэі Асвет-ніцтва. У тэатры ён бачыў не крыніцу пры-быткаў, а сродак асветы, інструмент вып-раўлення нораваў і ўсталявання роднай мо-вы. Свае дзеянні ён апраўдваў клопатам пра цывілізацыю тутэйшага краю. Думкі, выказаныя ім пра выхаваўчую ролю тэатра, былі сугучныя палажэнням французскіх ас-ветнікаў, асабліва Д.Дзідро. Але ў адроз-ненне ад апошняга ён лічыў, што тэатр іс-нуе толькі для прывілеяванай часткі гра-мадства, шырокіх колаў шляхты, а не для мяшчан, рамеснікаў, гандляроў і неадука-ваных сялян. Таму яго тэатр не стаў агуль-надаступным, агульнанацыянальным. Каб надаць сваім пачынанням пэўную важ-касць, Т. вёў перапіску з Ж.Ж.Русо i пра-паноўваў яму пераехаць у Гродна або ў Бе-лавежскую пушчу.
Літ.: Гісторьш Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Музыкальный театр Белоруссии. Дооктябрьский период. Мн., 1990; Гибянский И.Г. Граф Антоний Тизенгауз и гродненские королевские мануфактуры. Пг., 1916. С. 12—15.