- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
П ржав альс кi
(Прывальскі) Mi кал аи Міхайлавіч (12.4.1839—1.11.1888)
Падарожнік і географ, даследчык Цэн-тральнай Ааіі, асветнік, ганаровы член Пе-цярбургскай Акадэміі навук (з 1878), гене-рал-маёр. Нарадзіўся ў в. Кімбарава Сма-ленскай губ. ў сям'і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 П. скончыў гімназію ў Смаленску i пасту-піў на ваенную службу. У 1861—63 ён слухач Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецяр-бургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага краю», які стаў падставай для абрання П. ў 1864 членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана ўся яго дзейнасць. У 1864—67 выкладаў геаграфію i гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве. Знаёмства ў 1867 з П.П.Сямёнавым-Цян-Шанскім паўплывала на фарміраванне П. як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу 1867—88 П. ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867—69 Усурыйскую, у 1870—73 Мангольскую, у 1876—77 Лаб-норскую i Джунгарскую, у 1879—80 першую Тыбецкую, у 1883—-85 другую Тыбец-кую. Раптоўная смерць перашкодзіла П. здзейсніць пачатую ім у 1888 першую экспедыцыю па Цэнтральнай Азіі.
Галоўная заслуга П. — даследаванне Цэнтральнай Азіі. Ён некалькі разоў пера-сёк Манголію, быў у Паўночным Кітаі, у пустынях Гобі, Алатаня i Ардоса, у гарах Наньшаня, Куэнь-Луня, Тыбета. У Заход-нім Кітаі ён даследаваў Цайдам, пустыню Такла-Макан i бяссцёкавае блукаючае во-зера Лабнор, Джунгарыю i горы ўсходняга Цянь-Шаня. У выніку падарожжаў П. зроб-лена шмат выдатных навуковых адкрьш-ідяў. Усе свае маршруты П. паклаў на карту; даў характарыстыку прыродных умоў буйных фізіка-геаграфічных абласцей Цэнтральнай Азіі па элементах: рэльеф, клімат, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. П. даказаў, што пустыня Гобі не ўзвышша ў адносінах да навакольных rop, a велізар-ная чаша з няроўным дном. Вызначыў, што паўночная мяжа Тыбецкага нагор'я фактычна знаходзіцца на 300 км далей на поўнач. П. ўпершыню абследаваў і зрабіў апісанне хрыбтоў Куэнь-Луня, вызначыў, што Наньшань з'яўляецца не адным хрыб-том, a сістэмай. Ім адкрыты i ўпершыню апісаны хрыбты Бурхан-Буда, Гумбальта, Рытэра, Аркатаг (Пржавальскага) i інш. Ён дасягнуў вярхоўяў вялікіх кітайскіх рэк Янцзыцзян i Хуанхэ, даў першую кліматала-гічную характарыстыку Цэнтральнай Азіі; паведаміу шмат новых звестак па біялогіі i экалогіі расліннага i жывёльнага свету Цэнтральнай Азіі; сабраў i сістэматызаваў выдатныя калекцыі флоры i фауны, герба-рыі з 15—16 тыс. раслін, з якіх еўрапейскі-мі батанікамі ўпершыню апісаны 218 новых відаў i 7 родаў; апісаў вялікую калек-цыю жывёл (702 млекакормячыя, 5010 пту-шак, 1200 паўзуноў i земнаводных, 643 рыбы), у якой былі дзесяткі новых відаў, у тым ліку дзікі вярблюд i дзікі конь, які стаў вядомы як конь Пржавальскага. Зробленыя ім астранамічныя i метэарагалічныя назі-ранні, заалагічныя i батанічныя зборы ап-рацоўваліся шматлікімі вучонымі. Даследа-ванні П. адкрылі новы перыяд навуковых экспедыцый у Цэнтральную Азію. Працы П., напісаныя з вялікім літаратурным та-лентам, у кароткі час набылі шырокую вя-домасць, былі перакладзены i выдадзены на многіх замежных мовах i атрымалі сус-ветнае прызнанне: П. быў узнагароджаны медалямі шматлікіх рускіх i замежных навуковых таварыстваў, абраны ганаровым членам Рускага геаграфічнага таварыства (1870). У 1891 у яго гонар Рускае геагра-фічнае таварыства ўстанавіла сярэбраны медаль i прэмію імя П.; у 1946 устаноўлены залаты медаль імя П., які прысуджаецца геаграфічным таварыствам. Імем П. названы горад, у якім ён памёр (б. Каракол), ад-крыты ім хрыбет у сістэме Куэнь-Луня, ле-давік на Алтаі, мыс на востраве Ітуруп (Ку-рыльскія астравы), мыс воз. Бенета (Аляска) i шэраг відаў жывёл i раслін, якія ён адкрыў у час падарожжа па Цэнтральнай Азіі.
Те.: Монголия и страна тангутов. Трехлетнее путешествие в Восточной нагорной Азии. М., 1946; От Кульджи за Тянь-Шань и на Лоб-Нор. М., 1947; От Кяхты на истоки Желтой реки: Ис-след. северной окраины Тибета и путь через Лоб-Нор по бассейну Тарима. М., 1948.
Літ.: Мурзаев Э. Н.М.Пржевальский. 2 изд. М., 1953; Битюков Г.С. Великий путешественник и географ Н.М.Пржевальский. Фрунзе, 162.
334
ПРЫБЫТАК (П р ж ы б ы т а к)
Станіслаў Аляксандравіч (1852—?)
Медык, хімік, педагог. Скончыў Мін-скую класічную гімназію (1869), Пецярбург-скі універсітэт (1874), Ваенна-медыцын-скую акадэмію (1877). Прымаў удзел у вай-не супраць Турцыі як палкавы ўрач. За ды-сертацыю «Некаторыя прадукты акіслення шмататамных спіртоў» атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1881—89 лабарант аддзялення анатамічнай хіміі Пецярбург-скага універсітэта. У 1889 атрымаў ступень магістра хіміі i выбраны на пасаду ад'юнкт-лабаранта ў Імператарскай ваенна-меды-цынскай акадэміі. 3 1891 выкладчык акадэ-міі, загадчык гарадской санітарнай лабара-торыі ў Пецярбургу. Аўтар шматлікіх арты-кулаў па хіміі ў перыядычным друку: «Аб арганічных двухвокісах» (1887, магістэрская дысертацыя), «Даследаванне хімічнага сас-таву лістоў каўказскіх чарніц» (1889), «Аб дыоксіадыпінавай кіслаце» i інш.
ПТАШЫЦКІ
Іван Львовіч (1854—?)
Вучоны-матэматык. Брат СЛ.Пташыц-кага. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Ві-ленскай гімназіі, вышэйшую — у Пецяр-бургскім ун-це, дзе стаў магістрам (1881), а потым доктарам (1888). У 1880—90 быў выкладчыкам Пецяргофскай прагімназіі, у 1882—97 — прыват-дацэнтам Пецярбург-скага універсітэта. 3 1890 чытаў вышэйшую матэматыку ў Міхайлаўскай артыле-рыйскай акадэміі, з 1897 экстраардынарны прафесар Пецярбургскага універсітэта. Аў-тар прац «Пра інтэграванне ў канчатковым выглядзе ірацыянальных дыферэнцыялаў» (1881), «Пра інтэграванне эліптычных ды-ферэнцыялаў» (1888) i інш.
ПТАШЫЦКІ
Станіслаў Людвік (Станіслаў Львовіч; 12.4.1853—20.12.1933)
Філолаг, гісторык. Брат І.Л.Пташыцка-га. Нарадзіўся пад Масквой. Вучыўся ў Ві-ленскай гімназіі. У 1878 скончыў Пецяр-бургскі універсітэт i быў прызначаны пера-кладчыкам пры Сенаце. У 1883—84 знахо-дзіўся ў камандзіроўцы за мяжой, дзе выву-чаў славянскую філалогію i архіўную справу. У 1884 прызначаны начальнікам архіва Метрыкі вялікага князя літоўскага i зрабіў апісанне гэтага архіва (1887). 3 1894 пры-ват-дацэнт Пецярбургскага універсітэта на кафедры славянскай філалогіі. Яго навуко-выя працы па польскай гісторыі i літарату-ры, гісторыі Вялікага княства Літоўскага i гісторыі ўзаемаадносін Польшчы з Расіяй: «Іван Фёдараў, маскоўскі кнігадрукар. Зна-ходжанне яго ў Львове» (1884), «Апісанне кніг i актаў Літоўскай метрыкі» (1887), «Да пытання пра выданні i каментарыі Літоў-скага статута» (1893), «Сярэдневяковыя за-ходнееўрапейскія аповесці...» (1897) i інш. Выдаваў помнікі старажытнай польскай i рускай пісьменнасці, сярод якіх «Зборнік узо-раў славяна-рускіх старадрукаў» (1895). Выс-тупаў з артыкуламі ў перыядычным друку.
ПЯНТКОЎСКІ (Piontkowski) Каспар (1554—1612)
Польскамоўны драматург. Паходзіў з Вялікага княства Літоўскага. Выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, для якой на пачатак школьнага года напісаў п'есу «Щ-мон Гардзілюд» (каля 1584), куды ўвайшла першая інтэрмедыя на беларускай мове. Сюжэт узяты пераважна з навакольнай рэ-чаінасці. Галоўны герой п'есы, віленскі шавец, які гаворыць па-беларуску, выкры-вае псеўдавучонасць i чалавеканенавісніц-тва, увасобленыя ў постаці філосафа Гар-дзілюда. Камічны эфект ствараецца спалу-чэннем антычных i мясцовых элементаў. П. — аўтар драматычнага твора «Дыялог аб міры для караля Стафана» (паст. 1582), у якім асуджаюцца крывавыя захопніцкія войны, а таксама інтэрмедыі «Лікус, Скева, Секстус» (1584). На погляды П. зрабіла ўплыў еўрапейскае Адраджэнне.
Те:. У кн. Dramaty staropolskie: Antologia. Warszawa, 1961. T. 4.
Jlim.: Мальдзіс А.І. Ha скрыжаванні сла-вянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 166—168.
ПЯТКЕВІЧ Антоні, гл. Плуг Адам
ПЯТКЕВІЧ (Pietkiewicz) Чэслаў Генрыхавіч (20.7.1856—10.10.1936)
Этнограф i фалькларыст. Нарадзіўся ў в. Бабчын Хойніцкага р-на Гомелыжай вобл. Працаваў на Палессі, у маёнтках на Кіеў-шчыне. Вывучаў матэрыяльную i духоўную культуру насельніцтва Беларускага Палес
335
ся. 3 1923 у Варшаве, супрацоўнічаў з 1н-стытутам антрапалагічных і этналагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства. 3 1928 супрацоўнік этнаграфічнай камісіі Акадэміі ведаў (Кракаў). Аўтар манаграфій «Рэчыцкае Палессе: Этнаграфічныя матэ-рыялы. Ч. 1. Матэрыяльная культура» (1928), «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся» (1938), артыкулаў «Дарогі на Рэчыцкім Па-лессіі ў другой палове XX стагоддзя» (1926), «Хойнікі» i «Палессе ў канцы XIX стагодцзя: Пажары сасновых лясоў i балот» (абодва 1927), «Крыж i д'ябал у вераваннях беларусаў» (1928), «Душа i смерць у вераваннях беларусаў» (1930), «Мёртвыя ў вераваннях беларусаў», «Гігіена ў жыцці пале-шукоў» (абодва 1931), «Вялікдзень на Бела-русі» (1932), «Земляробчыя боствы ў вераваннях беларусаў» (1933) i інш. Падрыхта-ваў да друку 2-і «Люду беларускага» М.Фе-дароўскага. Скіраваў на вывучэнне Палесся К.Машынскага, памагаў у выданні яго кн. «Усходняе Палессе: Этаграфічныя матэры-ялы...», якую дапоўніў сваімі этнаграфіч-нымі i фальклорнымі матэрыяламі.
Те:. Бел. пер.: Грамадская культура Рэчыцкага Палесся. Пер. з польск., прадмова i публіка-цыя У.Васілевіч // Полымя. 1999. № 10.
Шт.: Саламевіч I. Даследчык Рэчыцкага Палесся // Полымя. 1967, № 1; Васілевіч У. Чэслаў Пяткевіч // Бел. фалькларыстыка: Збі-ранне i даследаванне нар. творчасці ў 60-х гг. XIX— пач. XX ст. Мн., 1991; Яго ж. Чэслаў Пяткевіч // Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991; Біруковіч К. Даследчык Рэчыцкага Палесся // Гомельская праўда. 1996. 20 ліпеня.
І.У.СаламевЫ.
ПЯТНІЦКІ
Іван Канстанцінавіч (1856—?)
Духоўны пісьменнік, выдавец. Адука-цыю атрымаў у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Працаваў выкладчыкам у Магі-лёўскай духоўнай семінарыі, быў рэдакта-рам «Могилевских епархиальных ведомостей». Аўтар працы «Тупічэўскі манастыр Магілёўскай епархіі» (Магілёў, 1889) i інш. Пад яго рэдакцыяй выдадзены «Словы i прамовы Георгія Каніскага, архіепіскапа магілёўскага» (Магілёў, 1892). Пад назвай «Рускі сектант у сваёй гісторыі» аггублікаваў раскольніцкі рукапіс секты вандроўнікаў, або бегуноў, са сваёй прадмовай, пасляс-лоўем i заўвагамі (1884).
РАБІНОВІЧ
Ізраіль Міхаіл (?—1893)
Вучоны талмудыст, філолаг. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. 3 1865 жыў у Парыжы. Аўтар артыкулаў па філалогіі i гістарычных даследаванняў. На падставе аналізу зместу Талмуда напісаў таксама некалькі твораў па крымінальным i цывільным талмудычным праве: «Права крымінальнае Талмуда» (1876), «Права цывільнае Талмуда» (1877— 80, на франц. мове).
РАВІНСКІ
Вікенцій Паўлавіч (1786—1855)
Паэт i драматург, магчыма аўтар бела-рускай паэмы «Энеіда навыварат». Нара-дзіўся ў Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобл. Доўгі час быў на ваеннай службе, палкоўнік. Удзельнік войнаў з французамі 1805—07, Айчыннай вайны 1812, паходу рускай арміі ў Еўропу. У 1816 выйшаў у ад-стаўку. У 1826—33 быў на цывільнай службе ў Арэнбургскай губ., у Пензе i Кастраме. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але самастойна набыў разнастайныя веды: ва-лодаў французскай i нямецкай мовамі, ці-кавіўся гісторыяй і літаратурай. Поглядамі быў блізкі да дзекабрыстаў. Як дасціпны чалавек згадваецца ва ўспамінах земляка — кампазітара М.Глінкі. Ананімная парадый-на-сатырычная паэма «Энеіда навыварат» — адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу — магла быць ім напісана ў вёсцы ці тады, калі ён стажыра-ваўся ў Смаленскай удзельнай канторы (пасля 1816, але не пазней як у пачатку 1830). Большасць сучасных даследчыкаў лі-чаць, што гэты твор належыць менавіта пя-ру Р. Паэма напісана ў жанры травесціі (г. зн. набліжана да пародыі), парадзіруе паэ-му «Энеіда» старажытнарымскага паэта Вергілія i прымыкае да травесційных «Эне-ід», якія пачынаючы з 17 ст. ўзнікалі ў многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакра-тычная рэакцыя на класіцызм. Найбліжэй-шымі ўзорамі для аўтара, верагодна, былі
336
адпаведныя ўкраінскі (І.Катлярэўскага) i рускі (М.Осіпава) творы. У сваіх папярэд-нікаў аўтар запазычыў сюжэт (прыгоды ле-гендарнага героя Энея — заснавальніка дзяржавы ў старажытным Лацыуме), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэа-ліямі беларускага жыцця часоў прыгонніц-тва. Паэма мае выразную дэмакратычную накіраванасць. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяляе рысамі прыгонных сялян, паказвае ix кемлівымі, працавітымі i жыццелюбівымі. Пад выглядам старажыт-ных антычных багоў (Юнона, Эол) i нека-торых іншых персанажаў (Дыдона) выво-дзяцца памешчыкі-прыгоннікі i ix памага-тыя. Са шчырым захапленнем апавядае аў-тар пра таленавітае ўсёўмельства прыгонных, імкнецца да праўдзівага паказу ix жыцця, дэманструючы дасканалае веданне беларускага фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. Паэма адыг-рала вялікую ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры i ўваходзіць у скарбні-цу беларускай паэзіі.
Р. з'яўляецца таксама аўтарам вершава-най камедыі «Шлюб па няволі», сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субарды-нацыі», вершаў, у якіх высмейвалася сама-дурства паноў, апісваліся камічныя эпізоды з жыцця памешчыкаў, даваліся нататкі па гісторыі. Тэксты гэтых твораў распаўсю-джваліся ў рукапісах i цяпер невядомыя.
Літ.: К i с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Я го ж. Вікенцій Равінскі // Славутныя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1. Г.В.Кісялёў.
РАВІЧ
Іосіф Іпалітавіч (сапр. прозвішча Гіршовіч М о й ш а ) (16.4.1822—21.9.1875)
Вучоны-ветэрынар, педагог. Нарадзіўся ў Слуцку. У 1850 скончыў курс ветэрынар-нага аддзялення Віленскай медыка-хірур-гічнай акадэміі са ступенню ветэрынара. У 1856 на званне магістра ветэрынарных на-вук абараніў дысертацыю «Пра востры рэў-матызм суставаў у коней». У 1859 па вышках конкурсу прызначаны прыват-дацэнтам акадэміі на кафедры зоапаталогіі і зоафізія-логіі, а ў наступным годзе накіраваны на 2 гады на вучобу за мяжу. Пасля вяртання выбраны экстраардынарным, a ў 1867 ар-дынарным прафесарам. У 1871 узначаліў створаны па яго прапанове часопіс «Архив ветеринарных наук». У 1872 прызначаны загадчыкам ветэрынарнага аддзялення ака-дэміі. Галоўныя навуковыя працы: «Агуль-ная зоапаталогія» (1861), «Курс вучэння пра павальныя i заразныя хваробы свой-скай жывёлы», «Поўны курс іпалогіі» і інш. Шэраг яго артыкулаў надрукаваны ў тага-часным перыядычным друку.