- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Дзмітрыеў
Міхаіл Аляксеевіч (1832—26.5.1873)
Рускі i беларускі этнограф i фалькла-рыст, педагог. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. 3 1853 настаўнік дваранскага вучылішча, пазней дырэктар гімназіі ў На-вагрудку. У 1867—73 інспектар, потым дырэктар Гродзенскай дырэкйыі народных вучылішчаў. Член Рускага геаграфічнага та-варыства. Займаўся збіраннем беларускай вусна-паэтычнай творчасці, асабліва тапа-німічных i міфалагічных легенд, якія дру-каваў у газетах «Виленский вестник», «Минские губернские ведомости», часопі-сах «Вестник Западной России» i «Вестник императорского Русского географического общества». Апісваў таксама народныя звы-чаі, абрады, сялянскі побыт, цікавіўся жы-вой беларускай мовай — спрабаваў скласці паказальнік слоў і выразаў гаворак Нава-грудчыны. У архівах сабраў каштоўныя звесткі пра А.Міцкевіча, на радзіме паэта запісваў легенды i ўспаміны пра яго земля-коў-сучаснікаў. Выдаў зборнік беларускай народнай паэзіі «Вопыт збірання песень i казак сялян Паўночна-Заходняга краю» (1868) i «Збор песень, казак, абрадаў i звы-чаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869). У «Збор...» уключана 277 сямейна-бытавых, каляндарна-абрадавых i пазаабра-давых песень, 8 казак i апісанні абрадаў. У сваіх публікацыях Дз. нярэдка выкарыстоў-ваў запісы іншых фалькларыстаў. Шэраг тэкстаў песень у «Зборы...» запазычаны са зборніка Я.Чачопш «Вясковыя песні...» (1837—46), a апісанне хаўтурнага абраду — з працы А.Кіркора «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1858). Частка фальклорна-этнафафічнай спадчыны Дз. не
142
надрукавана і зберагаецца ў архівах Геагра-фічнага таварыства i Бібліятэкі АН у Санкт-Пецярбургу, у Цэнтральным гіста-рычным архіве Літвы (Вільнюс).
І.К.Шшчанка.
ДЗЮПРЭ (Dupre)
Луі Максіміліян
(каля 1697 — кастр. 1774)
Танцоўшчык, бшіетмайстар i педагог. Адзін з заснавальнікаў мужчынскага сцэ-нічнага танца. Вучыўся ў Французскай ака-дэміі музыкі. У 1730—51 саліст тэатра «Ка-ралеўская акадэмія музыкі i танца» ў Па-рыжы («Гранд-Апера»). Гастраліраваў у Лондане, Варшаве, Дрэздэне, Вене. У 1756 запрошаны Г.Ф.Радзівілам у яго прыдвор-ны тэатр у Слуцку, разам з А.Пуціні стаў стваральнікам мясцовага балета. У 1756— 58 выкладаў у Слуцкай балетнай школе, выступаў у Слуцку i ў Белым (Бяла-Пад-ляска, Польшча). У сакавіку 1758 пераехаў у Нясвіж, дзе паводле дагавору з М.К.Ра-дзівілам Рыбанькай павінен быў да 1761 не толькі выступаць на сцэне, але i падрыхта-ваць да тэатра 8 дзяцей i вучыць танцам усіх, каго яму дадуць.
Дмахоўскі
Фадзей Уладзіслававіч (1858—?)
Беларускі жывапісец, педагог. Нарадзіў-ся на Піншчыне. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1873—77), у Кракаве ў Я.Матэйкі. У 1907 выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецяр-бургу. Пісаў кампазіцыі на гіст. тэмы i пйзажы («Прысяга князя», «Лясная глуш»). Аўтар серыі малюнкаў гербаў бел гарадоў для «Гербоўніка літоўскага», які публіка-ваўся ў пач. 20 ст. ў віленскіх часопісах «Kwartalnik tewski» («Квартальнік літоў-скі»), «Litwa i Rus» («Літва i Русь»). Вядомы яго графічная серыя партрэтаў польскіх ка-ралёў (Леха, Крака, Мешкі П, Пяста i інш.), гістарычных асоб (Т.Касцюшкі, На-палеона), дзеячаў культуры (А.Міцкевіча і інш.).
Mm.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974. Л.НДробаў.
ДОГЕЛЬ (Dogiel)
Мацей (6.8.1715—24.2.1760)
Псторык-археограф, прававед. Нарадзіў-ся ў в. Гембулы Лідскага пав. ў сям'і дроб-нага шляхціца. Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў у ордэн піяраў і займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Ула-дальнік мяст. Шчучын надворны маршалак Вялікага княства Літоўскага Сцыпіа дэ Кампа даручыў яму выхаванне свайго сына. Разам са сваім выхаванцам Д. выязджаў за мяжу, наведваў лекцыі ў Лейпцыгскім і Парыжскім універсітэтах, удасканаліў свае веды ў філасофіі, міжнародным праве i ма-тэматыцы. Пасля вяртання на радзіму з канца 1740-х гадоў Д. — рэктар піярскага калегіума ў Вільні, заснавальнік школы з асобным інтэрнатам для шляхецкай мола-дзі. У апублікаваным «Паведамленні» пра адкрыццё гэтай школы Д. падкрэсліваў вя-лікую ролю асветы ў справе маральнага ўдасканалення народа. Шмат падарожні-чаў. У 1748 як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах i бібліятэ-ках Германіі, Францыі, Галандыі. Выка-рыстоўваў таксама рэдкія, малавядомыя або нават сакрэтныя афіцыйныя дакумен-ты, што захоўваліся ў каралеўскім архіве Кракава i Нясвіжскім архіве. Сабраў шмат гістарычных i дыпламатычных матэрыялаў i дакументаў. 3 васьмі запланаваных тамоў выдаў толькі тры пад назвай «Дыпламатыч-ны кодэкс Каралеўства Польскага i Вяліка-га княства Літоўскага». Нявыдадзеныя ма-тэрыялы (5 тамоў) у рукапісах паступілі ў Каралеўскую бібліятэку (Варшава), потым у Віленскі універсітэт, адтуль у Пецярбург-скую публічную бібліятэку. Д. выдаў таксама збор дакументаў па размежаванні дзяржаўнай граніцы Вялікага княства Лі-тоўскага з Польшчай у сярэдзіне 16 ст. Яго зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнарод-ных адносін Польшчы, Літвы i Беларусі за
143
13—18 ст. як гістарычныя крыніцы не страцілі свайго значэння да нашых дзён.
Літ:. Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 121—125.
Г.Я.Галенчанка.
ДОЎПРД
Анёл (2.12.1776—26.4.1835)
Філосаф, логік, псіхолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Юркаўшчына Мсціслаўскага паве-та. 3 1786 вучыўся ў Мсйіслаўскай школе езуітаў, потым у школе піяраў у Дуброуне (Магілёўская губ.). У 1791 уступіў у ордэн піяраў у Любяшове (Мінскай губ.) i рыхта-ваўся да настаўніцкай дзейнасці ў калегіуме піяраў у Дубровіцы (Валынская губ.), дзе ў свой час выкладаў К.Нарбут; магчыма. па яго канспектах i рыхтаваўся Д. Пасля вучо-бы ў Віленскай акадэміі выкладаў геагра-фію, матэматыку, фізіку, французскую мо-ву, паэтыку i рыторыку ў піярскіх вучылі-шчах: Лідскім (1796), Вількамірскім (1797), Расіенскім (1798—1800), Віцебскім (1801), Шчучынскім (1804—06), Любяшоўскім (1807—08). У 1814—15 выкладаў польскую літаратуру ў Дамбравіцкай піярскай семіна-рыі. У час захопу Вільні войскамі Напалео-на быў капеланам Віленскай гімназіі i сак-ратаром мясцовага аб'яднання піяраў. У 1816, калі была адноўлена дзейнасць Га-лоўнай духоўнай семінарыі, Д. выконваў абвязкі яе капелана (да закрыцця універсі-тэта). Адначасова з 1818 чытаў лекцыі ва універсітэце па логіцы i псіхалогіі, з 1821 — поўны курс тэарэтычнай i практычнай філа-софіі. Ужо да таго часу Д. надрукаваў у ча-сопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзён-нік») артыкул пра філасофію кантыянца Ф.Яронскага, манаграфію «Аб логіцы, ме-тафізіцы i маральнай філасофіі» (Вільня, 1821). Захавалася шмат канспектаў у рука-пісах, якімі Д. карыстаўся ў час выкладан-ня ў Віленскім універсітэце. Д. падрыхтаваў тры тамы твораў па логіцы, але пры жыцці надрукаваны толькі 1-ы том — «Выклад прыродных правіл мыслення, або Логіка тэарэтычная i практычная» (Полацк, 1828). Захаваліся экзаменацыйныя пытанні Д. па курсе логікі i філасофіі (дарэчы, з адказамі на ix К.Міцкевіча). У 1828 ён абараніў док-тарскую дысертацыю па тэалогіі «Пра цу-ды». Паводле сведчання сучаснікаў, сту-дэнтаў i прафесараў, Д. — чалавек мяккі, добразычлівы, верапаслухмяны, хоць i хваравіты, чытаў лекцыі манатонна, але быў вельмі дасведчаны ў навуках, асабліва ў фі-ласофіі.
У яго творчай дзейнасці філасофія i тэа-логія амаль заўсёды спалучаліся ці дапаў-нялі адна адну. A ў саміх творах яны іма-нентна былі проціпастаўлены адна адной, хоць сам Д. да гэтага не імкнуўся i толькі ў некаторых выпадках падкрэсліваў, што ў тэалогіі i філасофіі разглядаюцца розныя сферы быцця свету, таму нельга адным падмяняць другое. Спадчына Д. з цягам часу высвечваецца ўсё глыбей i як бы ў новых ракурсах. У рамках традыцый філасоф-скай думкі філасофія Д. — нармальная з'я-ва ў нашай рэгіянальнай культуры i адначасова гэта з'ява па многіх паказчыках арыгінальная. Сваю адзіную сістэму сенсуа-лістычнай логікі Д. стварыў, ідучы ўслед за такімі карыфеямі гэтага кірунку думкі, як Дж.Лок, Э.Кандыльяк, шатландскія фі-лосафы (Рьщ, Сцюарт i інш.), а таксама за айчыннай традыцыяй (Нарбут, браты Сня-дэцкія). Затое псіхалагічную логіку з дэта-лёвымі распрацоўкамі i з улікам дасягнен-няў пачатку 19 ст. ён стварыў упершыню. У гэтай сістэме логікі падрабязна распра-цаваны ўзнікненне i эвалюиыя дзіцячых разумовых здольнасцей. Тут, верагодна, праявіліся практыка яго як настаўніка i пе-дагагічная здольнасць, а таксама яго эру-дьшыя філасофска-педагагічнага кірунку. Першай прыступкай у пазнанні, а значьшь i ў логіцы, Д. лічыў успрыманне, якое пас-тупова пераходзіць у сукупнасць ix, а потым ва ўяўленне. У гэтым працэсе, на яго думку, вырашальная роля належыць «цьві-чэнню», бо гэта тое, што фіксуе адносіны рэчаў у нашай свядомасці.
Падобныя ідэі Д. выказваў яшчэ ў пер-шым сваім артыкуле, пра Ф.Яронскага, ма-быць, пад уплывам твораў як самога рэ-цэнзуемага, так i філосафа I.Канта, на по-глядах якога Д. заўсёды засяроджваў сваю ўвагу, хоиь прынцыпова не пагаджаўся з кантаўскай апрыярыстычна-агнастычнай канцэпцыяй. Ужо ў ранніх сваіх творах Д. не пагаджаўся з тымі, хто высоўваў і ад-стойваў ідэю трансцэндэнтнасці рэчаў. Ён наогул скептычна ставіўся да ідэі транс-цэндэнтнасці, што супярэчыць прынцыпу тэалогіі. Д. не пагаджаўся з Кантам у га-лоўным сцвярджэнні трансцэндэнтальнага ідэшіізму — існуюць рэчы, непадуладныя чалавечаму пазнанню — «рэчы ў сабе», ці ноўмены. Ён сцвярджаў: «Паколькі мы да
144
вялі, што ўяўленне аб чыстай прасторы з'яўляецца адмоўным адносна ўяўлення поўнай працягласці, то адсюль вынікае, што памылковым з'яўляецца адзін з асноў-ных прынцыпаў, на якім Кант пабудаваў абгрунтаванне сваёй трансцэндэнтальнай адчувальнасці, сцвярджаючы, што ўяўленне чыстай прасторы з'яўляецца ўяўленнем сапраўды разумовым, свабодным ад усяля-кіх эмпірычных элементаў i таму ён назы-вае яго ўяўленнем a priori». Д. прааналіза-ваў супярэчнасці ў канцэпцыі Канта аб ноўменах: калі знешняя рэальнасць пахо-дзіць выключна з чыстай формы, якой ні-чога падобнага не можа адпавядаць у рэчах у сабе, то гэтыя рэчы, або ноўмены, не мо-гуць быць на самай справе знешнімі адносна чалавечага розуму. Асноўная крытыка Д. скіравана на суб'ектыўны ідэалізм, хоць дастаецца i некаторым прадстаўнікам аб'ектыўнага ідэалізму. Французскіх матэ-рыялістаў ён называе, але не хваліць i не ганьбіць. У лекцыйным курсе «Філасофія» яны ўпамінаюцца як бы з павагай. I гэта — даніна філасофскай аб'ектыўнасці, заўсёды характэрная для Д., які імкнуўся да ства-рэння рацыянальна-аб'ектыўнай філасоф-скай канцэпцыі карціны свету.
Абапіраючыся на класікаў дакладных навук i прыродазнаўства (Бэкан, Капернік, Ньютан, Галілей, Кеплер, Дэкарт i інш.), Д. па сутнасці схіляўся да механістычнай карціны свету, прымаючы за першаэлемен-ты існуючага т. зв. механічныя элементы свету. Такая пазіцыя — адлюстраванне складанасці праблемы, з аднаго боку, i na-радаксальнасці аб'яднання розных пачат-каў светапогляду — з другога. Д. прытрым-ліваўся т. зв. філасофіі здаровага розуму, якая ў цэласнай форме была ў шатландскіх філосафаў (Рыд, Сцюарт i інш.). У адпа-веднасці з яе прынцыпамі Д. крытыкуе кантыянства, знаходзячы часам вельмі моцныя аргументы супраць агнастыцызму i апрыярызму, асабліва ў сферы крытыкі трансцэндэнтальнай эстэтыкі Канта («Крытыка чыстага розуму»). Яго крытыка трансцэндэнтальнай дыялектыкі была менш удалай, таму што пераадолець тыя цяжкія праблемы, якія ставіў у ей Кант, Д. не ўдалося. Але Д. супрацьпастаўляў трансцэндэнтальнаму ідэалізму канцэпцыю здаровага розуму, якая абапіратася на сен-суалізм, эмпірычную псіхалогію, асабліва дзіцячую механічную карціну свету i т.зв. натуральную тэалогію. Такая амальгама ідэй вельмі спецыфічная. Яна не можа цал-кам процістаяць новай філасофскай плыні, што пачынаецца з Канта, але яе аргумента-цыя часам трапная i ў асобных кірунках дае рацыянальныя i прымальныя для наву-кі шляхі. Яго структура псіхалагізаванай логікі найбольш падыходзіла для нашай, рэгіянальнай (сумесна з літоўцамі i паляка-мі) навукі, якая ў канцы 18 — пач. 19 ст. стала амаль цалкам натуралізаванай i лічы-ла за ідэал матэматыку i фізіку. Такая ары-ентацыя давала ўпэўненасць Д. ў ідэальнай ісціне гэтых навук i дастатковасці ix у аб-грунтаванні філасофскага падыходу да вы-вучэння свету. Д. верыў у цывілізацыйную, гуманістычную ролю дакладных навук i тэхнікі; здаецца, сам Бог, на яго думку, да гэтага вядзе планету Зямля. А тое, што не-каторыя вучоныя проціпастаўлялі навуку рэлігіі, ён амаль не заўважаў, не чапаў атэ-істаў у сваіх філасофскіх творах, a толькі ў асобных тэалагічных працах i пропаведзях.
Асноўным аб'ектам крытыкі Д. стаў Кант, асабліва кантыянства — найбольш модны філасофскі кірунак пач. 19 ст. У па-леміцы з імі складвалася яго асабістая фі-ласофія. Не прымаючы суб'екта ідэалізму наогул, Д. лічыў, што «Джон Берклі стаў галавой ідэалістаў, даводзіў у творах, якія сам выдаў, што матэрыяльныя сутнасці не могуць мець ніякай сапраўднай рэчаіснас-ці. Квінтэсенцыя філасофіі Д. ў наступ-ным: давесці рэчаіснасць быцця матэры-яльных прадметаў (паводле Д. — «субстан-цый»), рэчаіснасць усяго сусвету, створана-га Богам. Яго праца так i называецца «Рэ-чаіснасць чалавечых ведаў» (1839, апубліка-вана Фіялкоўскім пасля смерці Д.). Д. пры-трымліваўся хрысціянскай філасофіі ў яе аснове, але ў дэталях i ў аргументацыі ім-кнуўся да карыфеяў натуралізму, матэрыя-лізму i сенсуалізму. Гэты парадокс i ўласці-вы яго філасофіі, у якой спалучаюцца роз-ныя i нават процілеглыя пачаткі. Сам Д. лічыў зусім натуральным, што «час, пра-стора, матэрыяльныя субстанцыі» — аб'ек-тыўнага паходжання i маюць натуральную рэчаіснасць; ім адпавядаюць першасныя паняцці. «Правілы філасофіі не могуць бьтць праціўнымі здароваму розуму, а ён вымагае неабходнасці аб'ектыўнага быцця знешніх прадметаў». Існуе закон самога свету i пазнання — тое, што ўспрымае ча-лавек як аб'ектыўнае, на самай справе та-кім i з'яўляецца, бо так уладкаваны свет i чалавечае пазнанне, яго розум, а пацвяр
145
вялі, што ўяўленне аб чыстай прасторы з'яўляецца адмоўным адносна ўяўлення поўнай працягласці, то адсюль вынікае, што памылковым з'яўляецца адзін з асноў-ных прынцыпаў, на якім Кант пабудаваў абгрунтаванне сваёй трансцэндэнтальнай адчувальнасці, сцвярджаючы, што ўяўленне чыстай прасторы з'яўляецца ўяўленнем сапраўды разумовым, свабодным ад усяля-кіх эмпірычных элементаў i таму ён назы-вае яго ўяўленнем a priori». Д. прааналіза-ваў супярэчнасці ў канцэпцыі Канта аб ноўменах: калі знешняя рэальнасць пахо-дзіць выключна з чыстай формы, якой ні-чога падобнага не можа адпавядаць у рэчах у сабе, то гэтыя рэчы, або ноўмены, не мо-гуць быць на самай справе знешнімі адносна чалавечага розуму. Асноўная крытыка Д. скіравана на суб'ектыўны ідэалізм, хоць дастаецца i некаторым прадстаўнікам аб'ектыўнага ідэалізму. Французскіх матэ-рыялістаў ён называе, але не хваліць i не ганьбіць. У лекцыйным курсе «Філасофія» яны ўпамінаюцца як бы з павагай. I гэта — даніна філасофскай аб'ектыўнасці, заўсёды характэрная для Д., які імкнуўся да ства-рэння рацыянальна-аб'ектыўнай філасоф-скай канцэпцыі карціны свету.
Абапіраючыся на класікаў дакладных навук i прыродазнаўства (Бэкан, Капернік, Ньютан, Галілей, Кеплер, Дэкарт i інш.), Д. па сутнасці схіляўся да механістычнай карціны свету, прымаючы за першаэлемен-ты існуючага т. зв. механічныя элементы свету. Такая пазіцыя — адлюстраванне складанасці праблемы, з аднаго боку, i na-радаксальнасці аб'яднання розных пачат-каў светапогляду — з другога. Д. прытрым-ліваўся т. зв. філасофіі здаровага розуму, якая ў цэласнай форме была ў шатландскіх філосафаў (Рыд, Сцюарт i інш.). У адпа-веднасці з яе прынцыпамі Д. крытыкуе кантыянства, знаходзячы часам вельмі моцныя аргументы супраць агнастыцызму i апрыярызму, асабліва ў сферы крытыкі трансцэндэнтальнай эстэтыкі Канта («Крытыка чыстага розуму»). Яго крытыка трансцэндэнтальнай дыялектыкі была менш удалай, таму што пераадолець тыя цяжкія праблемы, якія ставіў у ей Кант, Д. не ўдалося. Але Д. супрацьпастаўляў трансцэндэнтальнаму ідэалізму канцэпцыю здаровага розуму, якая абапіратася на сен-суалізм, эмпірычную псіхалогію, асабліва дзіцячую механічную карціну свету i т.зв. натуральную тэалогію. Такая амальгамаідэй вельмі спецыфічная. Яна не можа цал-кам процістаяць новай філасофскай плыні, што пачынаецца з Канта, але яе аргумента-цыя часам трапная i ў асобных кірунках дае рацыянальныя i прымальныя для наву-кі шляхі. Яго структура псіхалагізаванай логікі найбольш падыходзіла для нашай, рэгіянальнай (сумесна з літоўцамі i паляка-мі) навукі, якая ў канцы 18 — пач. 19 ст. стала амаль цалкам натуралізаванай i лічы-ла за ідэал матэматыку i фізіку. Такая ары-ентацыя давала ўпэўненасць Д. ў ідэальнай ісціне гэтых навук i дастатковасці ix у аб-грунтаванні філасофскага падыходу да вы-вучэння свету. Д. верыў у цывілізацыйную, гуманістычную ролю дакладных навук i тэхнікі; здаецца, сам Бог, на яго думку, да гэтага вядзе планету Зямля. А тое, што не-каторыя вучоныя проціпастаўлялі навуку рэлігіі, ён амаль не заўважаў, не чапаў атэ-істаў у сваіх філасофскіх творах, a толькі ў асобных тэалагічных працах i пропаведзях.
Асноўным аб'ектам крытыкі Д. стаў Кант, асабліва кантыянства — найбольш модны філасофскі кірунак пач. 19 ст. У па-леміцы з імі складвалася яго асабістая фі-ласофія. Не прымаючы суб'екта ідэалізму наогул, Д. лічыў, што «Джон Берклі стаў галавой ідэалістаў, даводзіў у творах, якія сам выдаў, што матэрыяльныя сутнасці не могуць мець ніякай сапраўднай рэчаіснас-ці. Квінтэсенцыя філасофіі Д. ў наступ-ным: давесці рэчаіснасць быцця матэры-яльных прадметаў (паводле Д. — «субстан-цый»), рэчаіснасць усяго сусвету, створана-га Богам. Яго праца так i называецца «Рэ-чаіснасць чалавечых ведаў» (1839, апубліка-вана Фіялкоўскім пасля смерці Д.). Д. пры-трымліваўся хрысціянскай філасофіі ў яе аснове, але ў дэталях i ў аргументацыі ім-кнуўся да карыфеяў натуралізму, матэрыя-лізму i сенсуалізму. Гэты парадокс i ўласці-вы яго філасофіі, у якой спалучаюцца роз-ныя i нават процілеглыя пачаткі. Сам Д. лічыў зусім натуральным, што «час, пра-стора, матэрыяльныя субстанцыі» — аб'ек-тыўнага паходжання i маюць натуральную рэчаіснасць; ім адпавядаюць першасныя паняцці. «Правілы філасофіі не могуць бьтць праціўнымі здароваму розуму, а ён вымагае неабходнасці аб'ектыўнага быцця знешніх прадметаў». Існуе закон самога свету i пазнання — тое, што ўспрымае ча-лавек як аб'ектыўнае, на самай справе та-кім i з'яўляецца, бо так уладкаваны свет i чалавечае пазнанне, яго розум, а пацвяр-
145
е гэтаму даецца чалавечаи практыкаи i навукай. Філасофіі здаровага розуму Д. прытрымліваўся ў розных пытаннях: у метафізіцы, логіцы, маральнай філасофіі, у гісторыка-філасофскіх поглядах. Знойдзе-ныя яго рукапісы разам з філасофскімі творамі даюць магчымасць рэканструяваць усю філасофскую сістэму Д. Асноўныя яе часткі: гісторыя філасофіі, логіка, метафізі-ка (ці тэалогія натуральная), маральная фі-ласофія; кожная з гэтых частак падзяляец-ца на шмат іншых «сваіх раздзелаў». У пер-шым раздзеле ён разглядае i антычную фі-ласофію, i схаластыку, i філасофію новага часу. Адчуваюцца сімпатыі да Ф.Бэкана, Р.Дэкарта, Дж.Лока, Кандыльяка i да ка-рыфеяў прыродазнаўства — Каперніка. Кеплера, Галілея, Ньютана, Лавуазье i інш. У логіцы, якая разглядае асноўныя разумо-выя здольнасці чалавека i звязаныя з імі суджэнні, гіпотэзы i т.д., Д. шмат у чым за крытэрый (эталон) зноў бярэ прыродазнаў-ства. У яго нават ёсць т. зв. «натуральны сілагізм» — адносіны паняццяў адпавяда-юць адносінам рэчаў. У яго логіцы значная ўвага аддаецца індуктыўным метадам і сіла-гізмам, якія добра ілюструюць сувязь ін-дукцыі з прыродазнаўствам. Найбольш ці-кавы ў гэтых адносінах яго рукапіс «Філа-софія» (курс лекцый за 1821—22). Яму на-лежыць распрацоўка прынйыпаў i метада-логіі філасофіі «здаровага розуму» на Беларусь Філасофія Асветніцтва паўплывала на многія яго філасофскія ідэі, у т.л. i на ма-ральную філасофію, у якой шмат што аба-піраецца на эўдэманізм i асветніцкую эты-ку. Асноўнай мэтай маралі Д. лічыць цягу да шчасця — спружыну паводзін людзей. Таму менавіта першая кампанента маралі — агульная практычная філасофія, што акрэс-лівае шляхі да шчасця i тыя агульныя законы, якімі трэба кіравацца; этыка ў строгім яе разуменні выкладае аснову правоў i ма-ральных абавязкаў чалавека; аскетыка рас-тлумачвае, на чым грунтуецца маральная дабрата i як яе набыць. Гэта вышэйшая ас-нова маралі павінна задавальняць чатыры правілы: быць самадастатковай i не выні-каць ні з аднаго больш высокага правіла; быць дакладнай ці такой, каб з яе вынікалі ўсе астатнія правілы; быць яснай, г. зн. да-ваць чалавеку безумоўны крытэрый адроз-ніваць дзеянні «благачэсныя» ад «неблага-чэсных»; быць лёгкай, каб без асаблівых цяжкасцей ей маглі карыстацца ў канкрэт-ных выпадках. Гэты прынцып павіненулічваць шчасце як мага боджэннльшай колькас-ці людзей. Але галоўнае ў ім — голас сум-лення. Здаецца, тут у Д. сфакусіраваліся розныя этычныя вучэнні — i хрысціян-скае, i асветніцкае: «голас сумлення» паві-нен працаваць ва унісон з ведамі, бо без ix нельга прызнаць учынак маральным. Адзін-ства сумлення i даволі глыбокіх ведаў — вось умова сапраўды маральнага акта. Мараль-ны імператыў Д. гучыць так: «Так рабі заў-сёды, каб не было сорамна апавядаць уся-му свету пра сваё дзеянне i пра пабуджаль-ныя матывы, якія цябе да яго накіравалі».
У Д. больш моцна, чым у Канта, пад-крэслены сутнасна маральныя патрабаван-ні да асобы: асабістая адкрытасць свету як вышэйшы прынцып маралі (у Канта гэта тое, што можна ўзвесці ў агульны мараль-ны закон). Такім чынам, у Д. як бы ўвязва-ецца асабістае сумленне і карысць (вышэйшая) чалавецтва, многіх асоб ці адной асобы. Тут супадаюць добраахвотнасць (праз пэўныя веды) i маральнасць. Таму, на яго думку, маралі трэба вучыць з дзяцінства, растлумачваць сувязі маралі і жыццяў у свеце, i тут вельмі прыдатны асабісты пры-клад. Трэба з маленства клапаціцца пра душу, не забруджваць яе. Цікавыя ідэі выказаны Д. у рукапісе «Параўнанне псіхалогіі чалавека i жывёл», дзе ёсць вельмі ўдалыя для таго часу назіранні колькасна-якасных характарыстык псіхалагічнай сферы розных відаў i індывідаў сярод ix. Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне Д. займае яго док-тарская дысертацыя па тэалогіі «Пра цу-ды». У яе аснове даследаванне евангельскіх сведчанняў пра цуды самога Ісуса Хрыста і тыя, што адбываліся з ім. Прааналізаваўшы розныя тыпы цудаў і таго, што людзі лі-чаць цудамі, Д. прыходзіць да высновы, што сапраўднае цуда заўсёды ў сваей аснове мае дабро i напамінае людзям пра існа-ванне Бога, накіроўваючы ix да добрых учынкаў. Д. вінаваціў Юма i Канта ў тым, што яны вельмі скептычна ставяцца да рэ-ачьнасці цудаў: «Д. Юм памыляўся, — пі-ша Д., — калі гэты ўсеагульны закон пры-чыннасці зрабіў цалкам эмпірычным...», бо гэта ўсеагульны закон свету i самога мыс-лення. Не трэба змешваць метафізічны закон прычыннасці і яго эмпірычныя (част-ковыя) праявы, бо яны не абсалютныя, а верагодныя. Увесь свет так створаны най-вышэйшым Розумам, што ёсць законы вечныя, неадменныя, i ў т.л. законы рэаль-насці існавання рэчаў i ix прычыннай сувя
146
зі. Д. крытыкаваў тых багасловаў, якія сці-раюць межы паміж боскім i натуральным, імкнуўся тэарэтычна абгрунтаваць тэалагіч-ную канцэпцыю цуда. Гэтыя намаганні сведчаць не толькі пра супярэчлівасць яго метаду філасофствавання, але i пра тое, што ён йалкам знаходзіўся ў рамках заход-нехрысціянскай традыцыі, а яго замілаван-не натуральнымі навухамі i ix стваральніка-мі не выводзіла яго за рамкі гэтай трады-цыі i не вырашала тых парадоксаў, якія ўздзейнічалі на Д.-філосафа i прычынялі яму пакуты ў жыцці.
Te.: Antykrytyka. Odpowiedz autora na recenzję jego clzjela pt. «Przyrodzone myślenia prawidła» wizerenki i roztrazasenia naukowa, t. IX, 1839. S. 131—149; 196—220.
Jlim:. Дорошевич Э.К. Аниол Довгирд — мыслитель эпохи Просвещения. Мн., 1967.
Э. К.Дарашэвіч.
ДОЎПРД
Самуіл
Паэт канца 16 — пач. 17 ст. Паходзіў з Ашмяншчыны. У 1624 выдаў твор на біб-лейскія тэмы «Гісторыя пра Сусанну», a ў 1626 — гістарычную паэму «Генеалогія, або Кароткае апісанне вялікіх літоўскіх князёў і ўчыненых імі значных i мужных подзвігаў» (паводле М.Стрыйкоўскага), у якой апісаны бітвы з татарамі за Мінск, Друцк, Віцебск, падзеі ў Навагрудку, Грод-не, Полацку, Пінску, Тураве, уславіў муж-насць i гераізм беларуска-літоўскіх воінаў. Творы Д. друкаваліся ў Любчанскай дру-карні.
ДОЎНАР
Норберт Вікенцьевіч
Прыродазнавец, педагог 19 ст. Паходзіў з Магілёўшчыны. Выкладаў прыродазнаў-чую гісторыю ў Магілёўскай гімназіі. Адна-часова рабіў батанічныя i прыродазнаўчыя назіранні, праводзіў доследы ў наваколлях Магілёва. Вынікі сваёй навуковай дзейнас-ці ў 1855—58 друкаваў у бюлетэні Маскоў-скага таварыства даследчыкаў прыроды (апісаў 865 відаў кветкавых i споравых рас-лін). У 1862 выбраны правадзейным членам гэтага таварыства. У 1863 пераведзены ў Пецярбург, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю; з 1867 супрацоўнічаў у «Журнале Министерства народного просвещения», у якім апублікаваў шэраг артыкулаў па пра-блемах адукацыі.
Псторык, этнограф, фалькларыст i літа-ратуразнавец, доктар гістарычных навук (1905), прафесар (1902). Нарадзіўся ў г. Рэ-чыца Мінскай губ. (цяпер Гомельская вобл.) у сям'і служачага. Скончыў Рэчыц-кае народнае вучылішча i Мазырскую пра-гімназію. Выключаны з 1-й Кіеўскай гім-назіі за ўдзел у тайных гуртках моладзі i ха-ванне нелегальнай літаратуры. У 1889 здаў экстэрнам экзамен на атэстат сталасці i паступіў на гісторыка-філалагічны факуль-тэт Кіеўскага універсітэта (скончыў у 1894). Пакінуты пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання, аднак паліцыя забараніла яму педагагічную дзейнасць у межах Кіеўскай акругі, i ён пераехаў у Маскву, дзе ўладкаваўся на службу ў Мас-коўскі архіў Міністэрства юстыцыі (з 1898), адначасова выкладаў у гімназіях, супрацоў-нічаў у Маскоўскім археалагічным таварыс-тве (сакратар Археаграфічнай камісіі, рэ-дактар прац таварыства). 3 1899 прыват-да-цэнт Маскоўскага універсітэта. У 1901 аба-раніў магістэрскую дысертацыю i перайшоў на кафедру рускай гісторыі Кіеўскага уні-версітэта. Адначасова з прафесарскай дзейнасцю ва універсітэце быў дырэктарам створанага ім у Кіеве камерцыйнага інсты-тута (пазней інстытут гаспадаркі), кіраўні-ком таварыства аматараў сацыяльных ве-даў, таварыства Нестара-летапісца i інш. У 1920—22 выкладаў у Харкаве ў інстытуце
147
народнай гаспадаркі i універсітэце, аднача-сова быў старшынёй тэхніка-эканамічнага савета Народнага камісарыята рабоча-ся-лянскай інспекцыі Украіны. 3 1922 прафе-сар i прарэктар Азербайджанскага універсі-тэта, начальнік упраўлення ў Наркамаце прамысловага гандлю АзССР, дырэктар створанага ім Сельскагаспадарчага i ганд-лёвага музея Азербайджана. У 1925 пера-ехаў у Мінск i амаль два гады працаваў у БДУ, Інбелкульце (старшыня гісторыка-ар-хеалагічнай секцыі) i Дзяржплане БССР. Апошнія гады яго жыцця звязаны з Мас-квой (прафесар Ціміразеўскай сельскагас-падарчай акадэміі i Інстытута народнай гаспадаркі імя Пляханава, старшыня гісто-рыка-эканамічнай секцыі Навуковай аса-цыяцыі ўсходазнаўства пры ЦВК СССР).
Навукова-літаратурную дзейнасць Д.-З. пачаў яшчэ ў час вучобы ў Мазырскай пра-гімназіі (1883). Як гісторык знаходзіўся пад уплывам эканамічнага матэрыялізму i лібе-ральна-дэмакратычнай метадалогіі. Аўтар шматлікіх грунтоўных прац па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі i Pacii, a таксама па гісторыі дзекабрысцкага руху, якія каштоўныя сваім фактычным матэры-ялам. У 1880—-90-я гады зрабіў важкі ўклад у Беларускую этнаграфічна-фалькларыс-тычную навуку: збіраў i выдаваў фальклор, вывучаў i апісваў сямейны побыт, сямей-нае звычаёвае права, вясельныя абрады. У публіцыстычных артыкулах выступаў за развіццё беларускай культуры, навукі i лі-таратуры. Распрацоўваў праграмы этнагра-фічнага вывучэння Беларусі. У 1889—90 выдаў два выпускі «Календара Паўночна-Заходняга краю», які з'явіўся своеасаблі-вым правобразам беларускага навукова-лі-таратурнага часопіса. Сваімі працамі i пуб-лікацыямі пра Баркулабаўскі летапіс, В.Дя-пінскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, пра ана-німныя творы 19 ст. прычыніўся да станаў-лення літаратуразнаўчай навукі Беларусі. Меў цесныя сувязі з гісторыкамі, этнографам!, фалькларыстамі i пісьменнікамі А.Сапуновым, А.Ельскім, Я.Лучынам, Я.Карловічам, У.Стукалічам, Е.Раманавым i інш. У 1900 сустракаўся з Л.Таастым, па-кінуў пра гэта ўспаміны. У брашуры «Ас-новы дзяржаўнасці Беларусі» (1919, вый-шла адначасова па-французску i па-нямец-ку) даў сваю інтэрпрэтацыю гісторыі Бела-русі. Яго фунтоўнае даследаванне «Гісто-рыя Беларусі», забароненае да выдання ў 1928, выдадзена БелЭн у 1994. Архіў вучонага зберагаецца ў Цэнфальным дзяржаў-ным архіве Украіны ў Кіеве, асобныя рука-пісы — у Архіве Геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу. Бібліятэка Д.-З. (каля 15 тыс. тамоў) у 1926 была набыта для Ін-бел культа.
этнаграфіі XIX ст. Г.В.Кісяіёў.
Літ.: Даўгяла 3.1. Літаратурныя праііы доктара рускай гісторыі М.В.Доўнар-Запольскага ў храналагічным парадку за 45 год (1883—1928) // Зап. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1929: Кн. 8. Працы класа гісторыі. т. 3. Б а н д а р ч ы к В.К. Гісторыя беларускай Мн., 1964. С. 201—215.