- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Міхановіч
Ян (1783—1814)
Рэлігійны дзеяч, езуіт. Працаваў вы-кладчыкам славеснасці ў Полацкім калегіу-ме. Пакінуў у рукапісах лацінскія вершы, пераклады на польскую мову трагедый Еў-рыпіда «Фінікіянкі» i інш. Зроблены ім дакладны пераклад гучнымі вершамі «Арэста» выдадзены ў 1818 у Полацку.
МІЦКЕВІЧ (Mickiewicz)
Адам (24.12.1798—26.11.1855)
Польскі паэт беларускага паходжання, грамадскі дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям'і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе «ліцвінам», хоць творы пісаў на польскай мове. Пачат-ковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізіка-матэматычны факулыэт Віленскага універсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёў-ся на гісторыка-філалагічны факультэт, які скончыў у 1819. Якраз у тэты час у Рэчы Паспалітай пачаўся новы ўздым нацыя-нальна-вызваленчага руху. Не засталіся ў баку ад падзей i студэнты Віленскага уні-версітэта. Тут узнікла тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі), ад-ным з кіраўнікоў якога стаў М. Мэтай фі-ламатаў была культурная праца ў масах, выхаванне патрыятызму ў асяроддзі польскай, беларускай i літоўскай моладзі. Пер-шыя яго паэтычныя творы напісаны пад уплывам філамацкіх ідэй. У паэме «Мешка, князь Навагрудскі» (1822), апавяданні «Жывіла», шэрагу вершаў упершыню з'яў-ляецца прывабны вобраз рамантычнага ге-роя-барацьбіта за свабоду i шчасце народаў Літвы i Беларусь Азнаёміўшыся з творамі i дзейнасцю вольналюбівага студэнта, пра-фесура універсітэта палічыла ix «крамольным!». М. прапанавалі сціплую пасаду нас-таўніка Ковенскай павятовай школы. Але i на новым месцы М. працягваў кіраваць дзейнасцю філаматаў, якія ў 1821 ператва-рыліся ў таварыства філарэтаў. Па яго іні-цыятыве створаны шэраг масавых арганіза-цый моладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філарэтаў. Для некаторых такіх арганізацый, напр., «Саюза сяброў» i «Прамяністых», М. напісаў статуты. На выхаванне маладых патрыётаў была скіравана i яго паэтычная творчасць. У сваёй «Песні» ён заклікаў:
Пра сваю прысягу помні
Кожны дзень i штохвілінна.
Шчырасць, веды i айчына.
Пойдзем хоць цяжкой дарогай,
Калі з братам брат заўсёды;
Будзе табе дапамога
Там, дзе мужнасць, праца, згода!
A ў «Песні філарэтаў» заяўляў: «Спявай-ма толькі тое, // ІІІто родны склаў народ». Найбольш адкрыты i бунтарны твор гэтага перыяду — «Ода да маладосці» (1820), з якой пазней ішлі ў бой гераічныя паўстан-цы 1830, клікала да адкрытага выступления супраць прыгнятальнікаў нацыянальнай годнасці народа:
У шчасці для ўсіх —
нашы мэты святыя,
Розумам дужыя, у цвеце i сіле,
Разам, сябры маладыя...
I той шчаслівы, хто ў бойцы загінуў,
Лёгшы ў брацкай магіле,
Славу ўздымае краіны.
Разам, сябры маладыя!
Адначасова з вершамі-маніфестамі М. стварыў цыкл рамантычных балад, што ў 1822 увайшлі ў 1-ы том яго твораў. У ліку
292
гэтых балад i сусветна вядомыя «Люблю я!», «Рамантычнасць», «Свіцязь», «Рыбка», сюжэты якіх былі падказаны беларускімі народнымі паданнямі i песнямі, пачутымі ў дзяцінстве на Навагрудчыне.
У перыяд настаўніцтва ў Коўне М. пака-хаў прыгажуню М.Верашчаку, з якой паз-наёміўся ў 1818 у час летніх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку яе бацькі непадалёк ад Навагрудка. Марыля шчыра адгукнулася на каханне маладога паэта, але ў 1821 выму-шана была выйсці замуж за графа Путка-мера. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы М. прысвяціў свайму першаму каханню. У гэты час памерла горача любімая маці паэта. Перажыванні падарв&лі яго здароўе, i ў 1822 ён вымушаны быў узяць на год адпа-чынак па хваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў славутую паэму «Гражына» (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літ-вы-Беларусі. Лірызм i патрыятызм увасоб-лены ў прывабным вобразе навагрудскай княгіні Гражыны, якая ператварыўшыся ў воіна, не ведае літасці, калі яе зямлі пагра-жае небяспека. У Вільні М. распачаў сваю шматгадовую працу над самым філасоф-скім творам «Дзяды». Пасля публікацыі «Гражыны» i першых частак «Дзядоў» (1823) варшаўскія крытыкі, незадаволеныя «беларускасцю» яго прац, пачалі злосныя нападкі на М. А на радзіме ўсе былі глыбо-ка ўражаны, з'явілася шмат прыхільнікаў таленту паэта.
У час працы на радзіме М. падаў хадай-ніцтва пра дадатковы адпачынак i паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, а замежную вандроўку не дазволілі. Калі ён у кастрыч-ніку 1823 паехаў у Вільню, яго арыштавала следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух «польскай моладзі ў Літ-ве». У час следства філарэты зрабілі ўсё магчымае, каб адвесці ад М. абвінавачанні, але ён усё ж быў высланы ў цэнтральныя раёны Расіі. 8.11.1824 М. прыбыў у Пецяр-бург за прызначэннем. У чаканні прысуду М. сышоўся з дзекабрыстамі i атрымаў на-ват даручэнне зблізіць рускіх патрыётаў з патрыётамі Польшчы, Беларусі i Літвы. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых «руска-польскіх перагаворах» паміж дзекабрысц-кім «Паўднёвым» i «Польскім патрыятыч-ным» таварыствамі. Вырашэнне з прызначэннем месца ссылкі зацягнулася, i M. па-ехаў у Крым, там напісаў паэтычны цыкл «Крымскіх санетаў» i шэраг вершаў. У вершы «Марак» М. зноў выклаў свае погляды
на жыццё:
Навошта спагады словы Плыўцу, што страціў
усе спадзяванні? Яму лепш бура, яму лепш мукі, Лепш яму грозны ўдар нечаканы, Чым недзе ў цішы заламваць рукі, Глядзець у даль
ды падлічваць раны...
Нарэшце маскоўскі ваенны генерал-гу-бернатар залічыў М. ў сваю канцылярыю. У Маскве М. даведаўся пра паўстанне на Сенацкай плошчы i жорсткую расправу над дзекабрыстамі. Але расіяне сваёй падтрым-кай не далі яму аплакваць лёс сяброў-паў-станцаў у адзіноце. Вясной 1826 рэдактар «Московского телеграфа» Н.Палявы ўвёў М. ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе i ён стаў частым госцем славутага салона княгіні-паэтэсы З.Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавым, Вязем-скім, Пагодзіным, пазнаёміўся з А.С.Пуш-кіным. Так пачалося ix доўгае сяброўства. У гэты час Пушкін працаваў над «Барысам Гадуновым» i парады М. яго вельмі цікаві-лі. Пушкін ухваліў «Крымскія санеты», да яго далучыліся Бялінскі i Вяземскі. Пера-клады твораў М. на рускую мову паявіліся ў «Московском телеграфе» i мелі вялікі поспех у расійскай публікі. Каб больш зблізіць дзве суседнія культуры, М. меў на-мер пачаць выданне часопіса або газеты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму. У гэты час пісьменнік перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміў-ся з К.Яніш (пазней вядомая паэтэса Паў-лава) i вырашыў ажаніцца з ей, але яе бацькі адмовілі яму.
Сур'ёзнай працай гэтага часу была паэ-ма «Конрад Валенрод», якую ён пачаў пі-саць у Маскве, a скончыў у Пецярбургу. Яго балады «Ваявода» i «Будрыс i яго сыны» («Тры Будрысы») Пушкін пераклаў на рускую мову. У лютым 1829 дзякуючы ха-дайніцтву В.Жукоўскага, князя Галіцына і Валконскай М. атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Больш як 4 месяцы М. вандраваў па Еўропе, пабываў у многіх гарадах Германіі, Чэхіі, Швейцарыі. У час падарожжа ён паз-наёміўся з Гётэ. 18.11.1829 прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу Валкон-ская. Тут ён пасябраваў з мастаком К.Бру-ловым, дацкім скульптарам Торвальдсенам, амерыканскім пісьменнікам Ф.Куперам. Адсюль ён сачыў за развіццём рэвалюцый
293
ных падзей у Францыі i за ходам паўстання ў Варшаве. Пазней, ужо ў Дрэздэне, ён на-пісаў вершы пра паўстанцаў «Рэдут Ардо-на» i «Смерць палкоўніка» (прысвечаны ге-раіні паўстання Эміліі Плятэр). У гэты час М. распачаў працу над галоўным сваім тво-рам — паэмай «Пан Тадэвуш», якую на-шчадкі назвалі «энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў».
У 1834 М. ажаніўся з Цэлінай, дачкой польскай піяністкі i кампазітара М.Шыма-ноўскай-Валоўскай, распачаў працу над «Гісторыяй Полыпчы», фантастычным тво-рам «Гісторыя будучага», драмамі «Барскія канфедэраты» i «Якуб Асінскі». Ён вельмі сумаваў па сваёй радзіме, куды не мог вяр-нуцца i адчуваў, як павольна губляе паэ-тычнае натхненне:
Літва, о айчына мая!
Ты што здароўе...
Як цаніць цябе трэба,
той толькі спазнае,
Хто цябе страціў...
Гэтыя радкі з «Пана Тадэвуша» адпавя-далі тагачаснаму душэўнаму яго стану. Каб палепшыць матэрыяльнае становішча сям'і, М. чытаў лекцыі па лацінскай літа-ратуры ў Лазанскай акадэміі, потым у Па-рыжы, на кафедры Калеж дэ Франс па ric-торыі літаратур славянское народаў. Дзяку-ючы лекцыям М. прагрэсіўная грамад-скасць Францыі звярнула ўвагу на духоў-ную i гістарычную культуру Польшчы i Літвы-Беларусі. Яго лекцыі слухалі Жорж Санд, Сен-Без, гісторык Мікеле. Але хутка М. забаранілі чытаць лекцыі, бо ён неабач-ліва пахваліў Напалеона.
У 1848, калі хваля рэвалюиый ахапіла Францию i Італію, М. прыкладаў вялікія намаганні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, да канца змагаўся супраць агульнага пры-гнятальніка — Аўстрыйскай імперыі. Кіру-ючы легіёнам з Францыі, М. адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённую па-літычную газету «La tribune des peuples» («Трыбуна народаў»). M. пісаў шмат i вель-мі смела. A калі ў адным з артыкулаў у ад-рас Луі Напалеона прагучала пагроза («Хто, узнесены народам, забудзе, на якіх умовах яму падаравана ўлада, будзе расцэнены народам як здраднік, i даравання яму не будзе»), газета тут жа была забаронена. Еўра-пейскія рэвалюцыі 1848—49 пацярпелі па-ражэнне, але М. не страціў веры. Ён пісаў у гэтыя дні: «Трыумф зла не канчатковы, iўсё добрае, што засталося ў душах нашых, дачакаецца адраджэння».
У 1854 М. накіравалі ў Істамбул паслан-цам ад французскага міністэрства асветы, якое цікавілі справы навуковых i культурных устаноў у славянскіх краінах пад ула-дай Турцыі. Там М. дапамагаў польскім патрыётам М.Чайкоўскаму (Садык Паша) i генералу У.Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легіён дзейнічаў самастойна, а не пад кіраўніцтвам іншаземцаў. Гэта збянтэ-жыла польскую эміграцыю, а яшчэ больш збянтэжыла тое, што М. адначасова з Польскім легіёнам пачаў ствараць Жыдоў-скі легіён. М. рыхтаваў не сутыкненне Расіі з Англіяй i Францыяй, а перш за ўсё «Расіі ca сваім абсалютызмам, рэвалюцыі з дэспа-тызмам». У разгар гэтай справы М. нечака-на памёр у Канстанцінопалі (па афіцыйнай версіі, ад халеры). Але існавала меркаван-не, што ён быў атручаны прыхільнікамі Чартарыйскага, якія лічылі, што такімі дзе-яннямі М. ганьбіць гонар Польшчы. 3 жалобным! ўрачыстасцямі цела М. было пе-равезена ў Францыю i пахавана на парыж-скіх могілках у Монмарансі. 4.7.1890 астан-кі М. перавезены ў Польшчу i пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Крака-ве побач з АЛ.Касцюшкам.
Творчасць М. зрабіла вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. У 1830— 40-я гады ў польскай літаратуры склалася т.зв. беларуская школа, прадстаўнікі якой услед за М. пісалі на тэмы з жыцця бела-рускага народа. Высока ацэньваючы фальклор Беларусі, М. пісаў пра цяжкі лёс беларусаў: « У ix казках i песнях ёсць ўсё... Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы i прыгнёце». Беларус-кую мову М. называў «самай гарманічнай i з усіх славянскіх моў найменш змененай ...гэта найбольш багатая i найбольш чыстая гаворка, якая даўно з'явілася i цудоўна рас-працавана». Пад уплывам М. літаратурную дзейнасць пачыналі Я.Баршчэўскі, А.Рыпін-скі, У' .Сыракомля i інш. Дабратворны ўплыў яго адчулі В.Дунін-Марцінкевіч, А.Вярыга-Дарэўскі, В.Каратынскі. У М. вучыўся творчаму асваенню вобразаў i матываў бе-ларускага фальклору Ф.Багушэвіч. Тыпала-гічныя сувязі з рамантызмам М. выявіліся ў паэмах «Сон на кургане», «Курган» i не-каторых вершах Я.Купспы. Тыпалагічна блізкія да «Пана Тадэвуша» паэма Я.Коласа «Новая зямля». У 1920-я гады рамантыч-ным пафасам М. цікавіліся маладнякоўцы
294
У.Дуброўка, Я.Пушча, М.Лужанін, Ю.Гаў-рук, П.Трус i інш. Міцкевічаўскія традыцыі народнасці, рэалізму i рамантызму развіва-лі М.Танк, А.Куляшоў, В.Таўлай, П.Пес-трак, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, П.Панчанка, Я.Семяжон i інш.
71?.: Dzieła. T. 1—16. Warszawa, 1949—55; бел. пер. — Выбр. тв. Мн., 1955; «Зямля навагруд-екая, краю мой родны...». Мн., 1969; рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1848—54; Стихотворения. Поэмы. М, 1968; Пан Тадевуш, или Последний наезд на Литве. М., 1985. Вершы, бала-ды, паэмы. Мн., 1996; Да Нёмна. Мн., 1998; Санеты-Sonety. Мн., 1998; Дзяды-Dziady. Т. 1— 2. Мн., 1999: Рус. пер. —Ода к молодости: Стихотворения. Поэмы. Мн., 1997.
Літ.: Живов М.С. Адам Мицкевич: Жизнь и творчество. М., 1956; Л о й к а А. Адам Міц-кевіч і беларуская літаратура. Мн., 1959; Светлым ценем Адама Міцкевіча. Мн., 1994; Адам Міцкевіч i Беларусь — Adam Mickewicz a Beakorus. Мн., 1997. Адам Міцкевіч і нацыяналь-ная культура: матеріалы Міжнар. навук. канф. Мн., 1997; WitkowskaA. Mickiewicz: słowo i czyn. Warszawa, 1998. І.А.Масяяніцына.