- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Сабольшчыкаў
Васіль Іванавіч (25.1.1813—31.10.1872)
Архітэктар i бібліяфіл. Нарадзіўся ў Ві-цебску. Пасля заканчэння мясцовай гімна-зіі служыў у Віцебскім губернскім праўлен-ні. Прыроджаная дапытлівасць прывяла яго ў 1830 на службу ў Пецярбург, дзе ў вольны час самастойна вывучаў замежныя мовы, чытаў навуковыя кнігі. Пасля доўгіх намаганняў трапіў на службу ў Публічную бібліятэку. Гэтай культурнай установе была прысвечана яго дзейнасць да канца жыцця. Кіраўніцтва бібліятэкі высока цаніла ста-раннасць i веды С. i карысталася імі. Яго намаганнямі ў бібліятэцы было арганізава-на вялікае аддзяленне замежных твораў пра Расію. Адначасова з працай у бібліятэцы С. наведваў як вольны слухач класы Акадэ-міі мастацтваў i вывучаў там архітэктуру. Паводле яго праекта была ўзведзена чы-тальная зала — адна з самых значных у та-гачаснай Еўропе. Пасля пажараў 1862 капі-тальна перабудаваў амаль увесь будынак бібліятэкі. Пасля паездкі за мяжу (1858) выдаў твор «Агляд вялікіх бібліятэк у Еўро-пе...» (1860), у якім выклаў найлепшы спо-саб утрымання i каталагізацыі значных кніга-сховішчаў i прапанаваў вельмі зручную сіс-тэму, якая была прынята ў Публічнай біб-ліятэцы. У кнізе «Пячное майстэрства», выдадзенай у 1865, прапанаваў новыя кан-струкцыі печаў, мадэлі якіх былі высока адзначаны на Парыжскай сусветнай выс-таўцы 1867. У 1870 С. надрукаваў разва-жанне пра тое, што трэба рабіць у дамах, каб пазбегнуць вільготнасці. У часопісах i газетах друкаваў артыкулы i нататкі, у якіх папулярызаваў архітэктурныя звесткі пра паляпшэннс зручнасці жылля ва ўмовах паўночнага клімату. У апошнія гады жыцця працаваў архітэктарам i хавальнікам ад-дзела прыгожых мастацтваў Публічнай біб-ліятэкі. Паводле яго праекта ў 1872 у Пе-
361
цярбургу пабудавана рымска-каталіцкая кансісторыя з царквой у раманскім стылі.
Г.А.Маслыка.
Саветаў
Аляксандр Васілевіч (24.11.1826 —7.12.1901)
Вучоны, аграном, педагог. Нарадзіўся ў с. Гульнева Дзмітраўскага р-на Маскоўскай вобл. Пасля заканчэння ў 1850 Горы-Го-рацкага земляробчага інстытута працаваў у ім выкладчыкам. У 1853—55 камандзірава-ны ў Германію, Бельгію i іншыя краіны Еўропы для вывучэння сельскай гаспадар-кі. У 1855—57 ён узначальваў у інстытуце кафедру сельскагаспадарчай тэхналогіі, чы-таў лекцыі па аграхіміі. 3 1859 загадчык кафедры сельскай гаспадаркі Пецярбургскага універсітэта. У гэтым жа годзе за працу «Пра развядзенне кармавых траў у полі», якая была падрыхтавана i напісана ў Горы-Горках, яму прысуджана ступень магістра сельскай гаспадаркі, у 1867 за працу «Аб сістэмах земляробства» — ступень доктара сельскай гаспадаркі (першы ў Расіі). У 1888—1900 працаваў дэканам фізіка-матэ-матычнага факультэта Пецярбургскага уні-версітэта. Асноўныя працы прысвечаны сістэмам земляробства i севазваротам. Рас-працоўваў рацыянальныя спосабы вядзен-ня сельскай гаспадаркі, абгрунтаваў мэта-згоднасць пасеваў бабовых i злакавых кармавых траў. 3 1860 кіраваў сельгасаддзелам Вольнага эканамічнага таварыства, быў рэ-дактарам яго «Прац...». У 1885—96 (разам з В.В.Докучаевым) i ў 1898—1900 (разам з М.П.Адамавым) выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб». Адстойваў прыяры-тэт рускага земляробства ў практыцы тра-васеяння, выступаў як прыхільнік ідэі адзінства арганічнай i неарганічнай прыро-ды, падкрэсліваў стваральную ролю раслін у працэсе глебаўтварэння. Палявое трава-сеянне ён разглядаў не толькі як крыніцу, але i як найважнейшы фактар паляпшэння фізічных якасцей глебы i павышэння яе ўрадлівасці. Добра ведаючы стан сельскай гаспадаркі i навукі за мяжой, С. ніколі не прапаноўваў слепа капіраваць чужы вопыт, a падкрэсліваў неабходнасць выпрацоўкі ўласных метадаў вядзення гаспадаркі, якія дапасоўваліся да адпаведных глебавых i кліматычных умоў пэўных рэгіёнаў.
Літ:. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 378—380.
САВІЧ
Франц Андрэевіч (1815—46)
Грамадскі дзеяч, змагар за ідэалы свабо-ды i сацыяльнай справядлівасці. Нарадзіўся ў в. Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губ. ў сям'і уніяцкага святара. Пачатковую аду-кацыю атрымаў дома, потым скончыў Пін-скае павятовае вучылішча (1833). На выха-ванне С ў духу асветніцкіх традыцый моц-на паўплываў выхавальнік вучылішча i апя-кун пасля смерці яго бацькі Ф.Махцінскі. Яшчэ ў вучылішчы ў С. былі верныя сяб-ры-аднадумцы, з якіх склаўся правобраз будучага тайнага таварыства. 3 1833 С. ву-чыўся за казённы кошт у Віленскай меды-ка-хірургічнай акадэміі. Ен быў здольным i старанным студэнтам, захапляўся тэатрам, паэзіяй. Пад уплывам любімага паэта А.Міцкевіча складаў вершы ў форме гута-рак, галоўнымі героямі якіх былі простыя людзі. С. наведваў лекцыі i ў духоўнай ака-дэміі. Ён карыстаўся аўтарытэтам у акадэ-мічнага кіраўніцтва, а за тое, што заступаў-ся за больш бедных таварышаў, быў пра-званы «дэмакратам». У асяроддзі тагачасна-га студэнцтва распаўсюджвалася i чыталася забароненая палітычная i антырэлігійная літаратура, ствараліся тайныя таварыствы i гурткі, фарміраваліся i раслі дэмакратыч-ныя i рэвалюцыйныя настроі як водгук на нядаўна задушанае паўстанне 1830—31. На фарміраванне ідэйных асноў сацыяльна-палітычнай пазіцыі С. вырашальны ўплыў зрабілі польскія рэвалюцыянеры Я.Чынскі
362
i Ш.Канарскі — прыхільнік сацыяльнай праграмы расійскіх дзекабрыстаў.
У ідэйнай i практычнай дзейнасці С кі-раваўся прафэсіўнымі ідэямі фамадскага развіцця розных краін у адносінах да рэ-альных умоў Беларусі. Ён стаяў ля вытокаў зараджэння рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, прадстаўнікамі i выразнікамі якога пазней былі К.Каліноўскі i Ф.Багушэ-віч. Жыішё i дзейнасць С. прыпадае на пе-рыяд царавання ў Расіі Мікалая I, калі тут панавалі прыгонніцкія парадкі, абвастрылі-ся сацыяльныя i нацыянальныя супярэч-насці, паглыбляючы крызіс феадальнай сістэмы. Пасля задушэння ў 1825 паўстан-ня дзекабрыстаў карнымі мерамі ўраду уда-лося задушыць выступленні супраць ца-рызму i прыгнёту ў розных сацыяльных пластах грамадства, што яшчэ больш уз-мацняла антыпрыгонніцкія настроі, паска-рала фарміраванне ідэалогіі рэвалюцыйнага дэмакратызму i нацыянальна-вызваленчага руху. С. быў адным з пачынальнікаў i прад-стаўнікоў радыкальнага кірунку гэтага руху, арганізатарам «Дэмакратычнага таварыс-тва» сярод студэнпкай i разначыннай мола-дзі.
У выніку пакутлівых пошукаў ісціны i шляхоў сацыяльнага пераўтварэння С. прый-шоў да ідэі антыпрыгоннай рэвалюцыі. Яшчэ студэнтам 3-га курса ён са сваімі ад-надумцамі (10 чалавек) стварыў тайную ар-ганізацыю «Дэмакратычнае таварыства», напісаў для яго статут «Прынцыпы дэмакратызму», які складаўся з уводзін, 8 частак i заключэння. Ва ўводзінах да статута былі сфармуляваны мэты арганізапыі: барацьба з беззаконием, выхаванне моладзі ў духу сумленнасці i грамадскай карысці, спачу-ванне абяздоленым незалежна ад нацыя-нальнай, рэлігійнай i саслоўнай прыналеж-насці; рэкамендавалася жыць сціпла, зма-rauua з недахопамі, весці здаровы лад жыцця, набываць грунтоўныя веды i ава-лодваць рамяством. Таварыства было тай-нае, старанна заканспіраванае, падзялялася на дзесяткі. Прыём у яго вёў адказны за дзесятку (солтыс). Кожны, хто ўступаў, браў новае імя. даваў прысягу (кляліся «прысвяпіць свае сілы барапьбе за шчасце айчыны i адзінства народаў»), плаціў узно-сы. Для сувязі існавала сістэма пароляў (Вільня — «мапі», Віленская губ. — «халупа» i інш.). Для барацьбы з паліцыяй была створана спецгрупа. Не дазваіялася захоў-ваць зброю i забароненую літаратуру, пару шальнікаў статута штрафавалі. За 2,5 года існавання таварыства праграмныя мэты i гуманістычныя прынцыпы яго ўдакладня-ліся і канкрэтызаваліся. Таварыства расло колькасна, пашыралася геаграфічна. Асно-ву яго складалі студэнты-медыкі, уваходзі-ла таксама i моладзь са шляхты, духавен-ства, рамеснікаў i інш. У таварыстве пана-ваў дух інтэрнацыяналізму. У адносінах да сацыяльна-палітычных задач не было адна-душша. Адны аб'ядноўваліся вакол С. (ра-дыкалы), другія пазбягалі палітычных пра-блем, стаялі на пазіцыях большай памяр-коўнасці. С. адстойваў неабходнасць барацьбы з царызмам i дэспатызмам, аб'яд-нання розных апазіцыйных слаёў усіх на-родаў краю (беларусаў, палякаў, рускіх, ук-раінцаў, яўрэяў). Вострая крытыка царызму i прыгонніцтва была накіравана на перабу-дову жыцця грамадства на аснове «мужыц-кай праўды». У пач. 1837 С. наладзіў не-пасрэдныя кантакты з Канарскім, былым кіраўніком паўстання 1830-31, i распачаў сумесную дзейнасць па здзяйсненні галоў-най мэты таварыства — падрыхтоўкі паў-стання сялян супраць прыгонніцтва. Але ў канцы мая 1837 Канарскі, a потым i С. бы-лі арыштаваны. Па справе Канарскага была створана «Віленская следчая камісія па злачынцах» пад старшынствам віленскага віцэ-губернатара князя Трубяцкога, празва-нага «Чорным д'яблам». У сваіх мемуарах «Споведзь грэшніка, які каецца» (хоць у ix не было ніякага раскаяния) С. пісаў: «Ca звярыным крыкам «лжэш, свіння» кідаўся ён [Трубяцкі] на вязняў у час допыту, біў... пакуль ахвяра не траціла прытомнасць». За 8 месяцаў следства С. не страціў прысут-насці духу. У турме ён звязаўся з тайнай арганізацыяй рускіх афіцэраў, якую ўзна-чальваў А.Караваеў (спрабаваў арганізаваць уцёкі вязняў). Але адзін з членаў таварыства не вытрымаў катаванняў i назваў усіх, хто быў звязаны з Канарскім. Пачаліся но-выя арышты. Канарскі i С. узялі на сябе ўсю віну, але адмаўлялі ідэю падрыхтоўкі ўзброенага паўстання, спасылаючыся на статут. Абвінавачванне ў падрыхтоўцы паў-стання не атрымала дакументальнага па-цвярджэння. Ваенна-палявы суд 31.1.1839 прыгаварыў Канарскага да расстрэлу, трое з 24 арыштаваных (С, Я.Загорскі i K.Pan-чынскі) высланы радавымі на Каўказ без права выслугі, астатнія — з правам на ат-рыманне армейскіх чыноў.
363
Пазней сябра i аднадумца С. пісьменнік М.Лавіцкі пісаў Рапчынскаму на Каўказ, што студэнты захоўваюць вернасць раней-шым ідэалам, дзейнічаюць, чытаюць творы С: «Ты, Франц i Ян жывяцё з намі... Вашы імёны незабыўныя. Яны належаць гісторыі i заўсёды будуць свяціць як ясныя, светлый зоркі... Слава Вам... няшчасныя людзі, Вя-лікія людзі».
Далейшы лес С. быў не менш трагічны. Шлях на Каўказ ён прайшоў пешшу, хва-рэў, лячыўся. За спробу ўцячы быў накіра-ваны на перадавую, затым у крэпасць на Каспіі Кізляр. Ba ўспамінах ён пісаў: «Дум-кі пра вызваленне ніколі не пакідалі мяне.. Уцёкі лічыў адзіным сродкам яго выканан-ня». У 1839 у Адэсе арыштавалі Лавіцкага, у якога былі знойдзены дадатковыя «кам-праметуючыя» матэрыялы, у т.л. «шкодныя вершы Савіча i Рапчынскага», рукапіс Ла-віцкага «Нарыс духу Віленскай акадэміі», дзе была апісана рэвалюцыйная дзейнасць С. i створанага ім таварыства. Мікалай I загадаў даставіць С. з Каўказа. На беразе Церака жандары знайшлі адзенне i запіску С, што ён утапіўся. На самай справе той з падробленымі дакументамі накіраваўся пешшу праз Малдову ў Румынію. Восенню 1841, вывіхнуўшы нагу, пад імем доктара Гельгега зрабіў прыпынак каля мяст. Яніш-паль Жытомірскага пав. i заняўся лекар-скай практыкай. Хутка распаўсюдзілася чутка пра добрага доктара. Улады Янішпа-ля запісалі яго ў аднадворцы, што дало магчымасць аформіць замежны пашпарт. Але абавязак доктара прымусіў яго застац-ца для барацьбы з эпідэміяй халеры. Свае «Успаміны» ён не закончыў, але пра жыц-цё паспеў расказаць польскаму паэту А.Гразе, яму ж перадаў i незакончаны ру-капіс «Споведзі...», які праз 30 гадоў быў апублікаваны. Памёр С. ў 1846, пахаваны ў Астражку на Украіне.
Галоўнай сілай у рэвалюцыйна-дэмакра-тычнай барацьбе С лічыў народ (сялян-ства). Гэта адрознівала яго ад папярэдніх рэвалюцыянераў-дваран i шляхты, якія іг-наравалі народ. Ідэйнай асновай праграмы «Дэмакратычнага таварыства» было нату-ральнае права i прыярытэт розуму, свабода, братэрства i сацыяльная справядлівасць. С. 1 сябры па таварыстве ставілі за мэту ўзняць на ўзброеную барацьбу сялянства як пераважную большасць насельніцтва краю. Але, зыходзячы з асветніцкіх трады-цый, С i яго аднадумцы лічылі, што дастаткова толькі раскрыць сялянству яго прыгнечанае становішча, як яно пачне барацьбу. С. крытыкаваў антыгуманны i ама-ральны характар прыгонніцтва, прыгнёту, прыніжэння i здзекаў памешчыкаў над ся-лянамі, асуджаў такі стан рэчаў, патрабаваў скасаваць ганебнае права аднаго чалавека панаваць над другімі. У доказе натураль-насці i антыграмадскасці прыгонніцкіх ад-носін С. апеляваў да ідэі роўнасці сацыяль-ных правоў усіх людзей. Крытыкуючы са-слоўную няроўнасць, ён сцвярджаў, што годнасць людзей не залежыць ад ix сацы-яльнай i іншай прыналежнасці, а вызнача-ецца здольнасцямі i талентам, асабістымі якасцямі. Выступаючы за роўнасць усіх, за справядлівы грамадскі лад, С. адмяжоўваў-ся ад утапічна-схематычнага разумения роўнасці людзей як абсалютнай роўнасці. «У прыродзе няма лікургавай роўнасці. Ня-ма яе i ў людзей, i ў прыродзе, няма яе па-між членамі адной сям'і!» У адрозненне ад многіх сваіх папярэднікаў члены таварыства не ідэалізавалі грамадства, дзе роўнасць абмяжоўвалася толькі роўнасцю ўсіх перад законам, хоць на той час i гэта патрабаван-не было прагрэсіўным. Яны марылі пра рэспубліканскі лад замест манархіі, калі «не будзе ні заможных, ні бедных, ні ца-роў, ні слуг, усе будуць браты, будуць лю-дзі». Пры гэтым яны лічылі, што не варта шукаць узоры для пераймання, а трэба ісці сваім шляхам. «Ні Злучаныя амерыканскія штаты, ні Швейцарыя не павінны служыць нам узорам у імкненні да благаславеннай садружнасці». Гэтыя ідэалы знайшлі ад-люстраванне ўжо ў арганізацыйных праві-лах членства ў «Дэмакратычным таварыстве», у прынцыпах, якія вызначалі кірунак барацьбы. Ідэя братэрства народаў лічыла-ся адной з найважнейшых духоўных каш-тоўнасцей, убіраючы ў сябе гістарычны во-пыт i асветніцкую ідэю роўнасці. С. сцвяр-джаў, што «ўсе нацыі роўныя, i ніхто не павінен адчуваць нянавісць адзін да аднаго, нягледзячы на нацыянальныя адрозненні (рускі, паляк ці яўрэй)». Пры абмеркаванні нацыянальных пытанняў С. i яго аднадумцы рабілі ўпор на тое, што ix радніла і аб'ядноўвала. Адзінства брацкіх народаў у барацьбе за сацыяльна-палітычныя свабо-ды, супраць царскага дэспатызму знайшло сваё адлюстраванне ў кароткім закліку таварыства — «За нашу i вашу свабоду!». У процівагу пазіцыям улады i царквы рэва-люцыйны пратэст С. лічыў высокамараль-ным дзеяннем, бо менавіта дэспатызм на
364
саджае ў грамадстве амаральнасць: нізка-паклонства перад высокапастаўленым чы-ноўніцтвам, пагоню за тытуламі, пра-дажнасць, хабарніцтва, бяздушнасць у адно-сінах да слабых i бедных. Знявага народа i доўгая яго няволя вядуць да з'яўлення і ў яго асяроддзі ганебнай маралі. Адносіны членаў таварыства да рэлігіі былі неадна-значныя. Адны лічылі яе галоўнай жыццё-вай сілай, адводзілі ёй асаблівую ролю ў маральнай сферы, другія аспрэчвалі гэтыя тэзісы, выказвалі перакананне, што развіц-цё чалавечага грамадства звязана з вызва-леннем з-пад улады царквы i рэлігіі. Але ўсе яны сыходзіліся ў асуджэнні духавен-ства за сувязь з самадзяржаўем, лічылі, што царква скампраметавала сябе абаронай дэспатычнай улады, асвячэннем прыгон-ніцтва, амаральнага i антыгуманнага ладу, маральным асуджэннем барацьбітоў за сва-боду i справядлівасць.
Дэмакратычныя i рэвалюцыйныя ідэі С. i створанага ім «Дэмакратычнага таварыства» не спынілі свайго існавання i пас-ля таго, як члены таварыства раз'ехаліся па розных гарадах Расіі. Студэнты-медыкі выпуску 1839 кляліся захаваць вернасць дэ-макратычным традыцыям. С. не дажыў да адмены прыгоннага права, але яго ідэі і прынцыпы барацьбы знайшлі сваіх прадаў-жальнікаў, напрыклад, дзейнасць Ю.Бак-шанскага. Жыццё i дзейнасць С. — яскра-вы прыклад сапраўднага служэння народу, вызвалення яго ад дэспатызму i насілля i ў першую чаргу ад цяжкага прыгону.
Літ:. С м i р н о ў А.Ф. Франц Савіч. Мн.,1961; Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Бело руссии в 30—40-е годы XIX в. Мн., 1971.С. 18—51. К.С.Пракошына.