Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ненадовец А.М., Луц Л.Н. Великая Отечественная....doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
736.26 Кб
Скачать

2.3 Абвастрэнее супярэчнасцей паміж вядучымі краінамі свету. Мюнхенскае пагадненне. Савецка-германскія дагаворы.

У сярэдзіне 30-х гг. Намячаліся перадумовы для стварэння ў Еўропе сістэмы калектыўнай бяспекі. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы, якія прадугледжвалі аказанне ўзаемнай дапамогі супраць агрэсіі. Гэта стварала пэўныя магчымасці для далейшага збліжэння еўрапейскіх краін на антыфашысцкай платформе. Вяліся кансультацыі і па падрыхтоўцы так званага “Усходнягя пакта” – дагавора аб узаемнай дапамозе паміж СССР, Чэхаславакіяй, Фінляндыяй, Польшчай, Латвіяй і Літвой з мэтай супрацьдзеяння гітлераўскай агрэсіі.

Аднак кіруючыя колы Англіі і Францыі не змаглі заняць дакладную пазіцыю ў адносінах да ідэі калектыўнай бяспекі, праявіць гатоўнасць да кампрамісаў перад пагрозай фашызму. Яны ўзялі курс на “замірэнне” агрэсара.

Да 1938 г. узрасла напружанасць ў Еўропе. У лістападзе 1937 г. Гітлер на нарадзе з ваенным кіраўніцтвам паставіў мэту – далучыць да Рэйху Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць (10-е месца ў свеце). Гэта было магчыма толькі пры нейтральнай пазіцыі Францыі і Англіі.

Н.Чэмберлен 24 сакавіка 1938 г. заявіў, што адмаўляе Чэхаславакіі ў дапамозе пры агрэсіі з боку Германіі. Але ўрад Чэхаславакіі разлічваў на дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і СССР. 22 жніўня 1938 г. наркам замежных справаў СССР М.Літвінаў заявіў германскаму паслу ў СССР Шуленбургу, што СССР акажа Чэхаславакіі усялякую падтрымку, якую тая запросіць. Да верасня 1938 г. на заходняй мяжы СССР сканцэнтраваў 40 дывізій і танкавы корпус, яшчэ 36 дывізій рыхтавалася да перакідвання. Але 27 верасня 1938 г. Н.Чэмберлен папярэдзіў прэзідэнта Чэхаславакіі Э.Бенеша аб неўмяшальніцтве ў канфлікт з Германіяй Англіі і Францыі.

Цікава, што зачэпкай для захопу краіны стала пытанне аб становішчы нацыянальнай меншасці у Чэхаславакіі – судэцкіх немцаў. Нібыта ў гэтай краіне правы немцаў былі абмежаваны. У красавіку 1938 г. судэта-нямецкая партыя лідэра Генлейна, абапіраючыся на фінансавую і палітычную падтрымку Берліна, запатрабавала ад урада шырокай аўтаноміі – а па сутнасці – выхаду вобласці са складу Чэхаславакіі. Так была выкарыстана карта распальвання міжнацыянальнай варожасці ўнутры адной краіны. У напружаных абставінах урады Вялікабрытаніі і Францыі патрабавалі ад Э.Бенеша адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам і саступіць Гітлеру.

29-30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой бралі ўдзел А.Гітлер, Н.Чэмберлен, Э.Даладзье і Б.Мусаліні. Па пагадненню Чэхаславакія страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, 33% прамысловых прадпрыемстваў. Праз некаторы час Германія аб’явіла Чэхаславакію раёнам «небяспекі і пагрозы еўрапейскаму міру» і падштурхнула Славакію да яе аддзялення ад Чэхіі. 18 сакавіка 1939 г. Славацкая рэспубліка была афіцыйна ўзятая пад «ахову» германскага Рэйху. А 16 сакавіка 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі «германскім пратэктаратам», іншыя тэрыторыі краіны перадаваліся Польшчы і Венгрыі.

22 сакавіка 1939г. Германія пад пагрозай ваеннай акцыі дамаглася ад Літвы перадачы Рэйху Клайпеды (Мемель) – буйнога марскога порта на Балтыцы. Ужо ў красавіку 1939 г. Гітлер разарваў дамоўленасці з Англіяй аб марскіх узбраеннях, а Італія распачала ваенную акупацыю супраць Албаніі. Такім чынам, Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны.

Палітыка «замірэння» агрэсараў, якую праводзілі Велікабрытанія і Францыя, не дазволіла стварыць адзіны фронт дзяржаў, здольны супрацьстаяць блоку агрэсараў. 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацвердзіў «Дырэктыву аб адзінай падрыхтоўцы узброеных сіл да вайны на 1939-1940 гг.». У гэтым дакуменце паслядоўна былі вызначаны прыярытэты германскай агрэсіі – спачатку Польшча, потым Францыя і Англія, а таксама іх дробныя еўрапейскія саюзнікі і толькі ў апошнюю чаргу – «паход на Усход». Аб гэтых планах адразу стала вядома ў Лондане, Парыжы, Вашынгтоне і Маскве. Нежыццяздольнасць палітыкі «замірэння» стала відавочнай для ўсіх патэнцыяльных ахвяр Германскай агрэсіі.

У сакавіку-красавіку 1939 г. урады Англіі і Францыі прадставілі Польшчы, Грэцыі, Румыніі і Турцыі дадатковыя гарантыі бяспекі. У сакавіку 1939 г. пачаліся кансультацыі паміж урадамі СССР, Англіі і Францыі аб магчымым падпісанні пагаднення аб узаемадапамозе і аказанні дапамогі іншым еўрапейскім краінам, супраць якіх пачалася агрэсія. Савецкаму Саюзу прапаноўвалі аказваць неадкладную ваенную падтрымку не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны з свайго боку, гарантавалі бяспеку, што было заведама непрымальнай для савецкага ўрада ўмовай. У іх нават не прадугледжвалася абавязкаў дапамогі Англіі і Францыі СССР у выпадку нападзення Германіі на Савецкі Саюз.

З 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. «перамовы дзеля перамоваў» праходзілі ў Маскве, адбылося 12 пасяджэнняў. У выніку былі дасягнуты дамоўленасці аб працягу перамоў і аб падпісанні палітычнага і ваеннага пагадненняў.

Ваенныя місіі прыбылі ў Маскву толькі 11 жніўня, але затое яны мелі права падпісваць пагадненні. З 12 па 21 жніўня адбылося дзевяць пасяджэнняў, 15 жніўня на прапанову кіраўніка Генштаба Чырвонай Арміі Б.Шапашнікава дэлегацыям Англіі і Францыі не было што адказаць. Да таго ж, паўстала праблема праходу савецкіх войск па польскіх землях. Польшча катэгарычна не згаджалася на ўвод Чырвонай Арміі на сваю тэрыторыю. Яна разлічвала на дагавор ад 19 мая 1939 г. з Францыяй, па якому апошняя аказвала неадкладную дапамогу Варшаве. 25 жніўня 1939 г. пагадненне аб узаемадапамозе з Польшчай падпісала Англія. Варшава спадзявалася на дапамогу з Захаду і ігнаравала прапановы Масквы, таму перамовы зайшлі ў тупік.

Адначасова Берлін працягваў дыпламатычную гульню як з Лонданам і Парыжам, так і з Масквой. Да апошняга часу першым Гітлер даваў надзею на тое, што яго агрэсія будзе накіравана супраць СССР, і таму гэты факт паралізаваў магчымасці брытанскай і французскай дыпламатыі да крытычнага ўспрымання рэчаіснасці, якая склалася ў свеце. 11 жніўня швейцарскі дыпламат К.Буркхардт са згоды ўрадаў Англіі і Францыі сустракаўся з Гітлерам, які запэўніваў Захад у антысавецкім накірунку сваёй палітыкі. Пра гэтыя кантакты ведалі таксама і ў Маскве, што не давала даверу да палітыкі гэтых краін. Мэта Гітлера – не дапусціць фарміравання адзінага антыгерманскага фронту з ліку вялікіх дзяржаў была з поспехам дасягнута.

З мая 1939 г. і Масква пачала атрымліваць канкрэтныя прапановы па заключэнню міждзяржаўнага пагаднення. Каб пазбегнуць пагрозы ўзнікнення шырокай антысавецкай кааліцыі, СССР ідзе на кантакты з Гітлерам.

Савецка-германскія дагаворы

26 ліпеня 1939 г. савецкаму паверанаму ў Берліне Г.Астахаву было заяўлена аб жаданні Германіі «на справе даказаць магчымасці дамовіцца па любых пытаннях, даць любыя гарантыі» СССР. Савецкі ўрад праяўляў празмерную асцярожнасць, змяняючы нават назвы кантактаў з Берлінам з «перамоваў» на «размовы».

20 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі гандлёвы дагавор, па якому СССР атрымаў крэдыт у 200 млн марак для закупкі ў Германіі машын, абсталявання, аптычных прыбораў, бранявой сталі. СССР паводле дагавору пастаўляў Германіі збожжа, лес, нафту, каляровыя металы.

Апошняя прапанова з Берліна заключыць дагавор аб ненападзенні прыйшла ў Маскву 20 жніўня. А ўжо 23 жніўня туды прыляцеў германскі міністр замежных спраў І.Рыбентроп, які вечарам 23 жніўня падпісаў разам з П.Молатавым германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.

Адначасова быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол». У ім агаворвалася пытанне аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе – гэтае была падстава для абвінавачвання СССР у пасобніцтве германскай агрэсіі. Але ці так гэта было на самой справе? Сапраўды, Савецкі Саюз атрымліваў гарантыі бяспекі, але дакумент не ўтрымліваў артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве і не абавязваў бакі весці баявыя дзеянні супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў ваенных канфліктах. Пагадненні не рабілі СССР і Германію саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна.

28 верасня 1939 г. было падпісана яшчэ адно пагадненне паміж гэтымі краінамі – дагавор “Аб дружбе і граніцах”. Гэтыя і наступныя савецка-германскія дамоўленасці давалі Гітлеру поўную свабоду дзеянняў на Захадзе, але адначасова стрымлівалі пачатак баявых дзеянняў супраць галоўнага ворага фюрэра – Савецкага Саюза.

СССР пагадненні з Германіяй, нягледзячы на супрацьлегласць іх ацэнак, што існавалі і існуюць у гістарычнай навуцы, былі патрэбны. Найперш для паляпшэння становішча краіны як унутры яе, так і на міжнароднай арэне. Прадпрымалася спроба выйграць час для пэўнага ўмацавання сваёй абароназдольнасці, адвесці пагрозу стварэння адзінага антысавецкага фронту, адсунуць (нават з выкарыстаннем узброенай сілы) перадавыя рубяжы абароны далей на Захад.

СССР ад палітыкі стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі перайшоў да палітыкі фарміравання асабістай сферы ўплыву ў Еўропе і тэрытарыяльнай экспансіі. З восені 1939 г. Масква апынулася ў стане поўнай міжнароднай ізаляцыі.

Але, разам з тым, дагавор меў і станоўчыя вынікі – асабліва для народа Беларусі. Ажыццявілася ўз’яднанне беларускага народа. За перадваенныя гады на Усходзе СССР было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, што садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Падпісаны германа-савецкі дагавор не мог паўплываць на рэалізацыю планаў Берліна па развязванні агрэсіі супраць Польшчы.

Вынікі: Такім чынам, на працягу 1930-х гг. ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце з вялікай цяжкасцю знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, таму скіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. У выніку Савецкі Саюз прымае прапановы Германіі і падпісвае з ёю дагавор аб ненападзенні.