Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ненадовец А.М., Луц Л.Н. Великая Отечественная....doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
736.26 Кб
Скачать

7.4 Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Страты беларускага народа ў вайне.

Пасля трохгадовай нямецкай акупацыі Беларусь, якая няспынна змагалася з ворагам, нягледзячы на страты, узбагаціла свой палітычны статус. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі, што з’явілася прызнаннем міжнароднай супольнасцю вялікага ўкладу народа Беларусі ў разгром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны.

І.Сталін дамагаўся ўключэння дзвюх рэспублік у новы сусветны орган, спасылаючыся на велізарныя страты і ўклад Беларусі і Украіны ў перамогу над фашысцкімі агрэсарамі. Але ёсць меркаванне, што ён праследаваў яшчэ адну мэту, калі настойваў на членстве савецкіх рэспублік у ААН. Гэта рабілася для таго, каб прыпыніць украінскі і беларускі нацыянальныя рухі, якія выявілі сябе ў часе акупацыі. Прэм’ер-міністр Чэрчыль на Ялцінскай канферэнцыі згадзіўся з першымі довадамі Сталіна. «Я спачуваю Беларусі, – сказаў ён, – якая перамагае тыранаў, сплываючы крывёю».

На пачатак мая 1945 г., калі скончылася вайна, Беларусь страціла звыш 2,2 млн. жыхароў, 380000 было дэпарціравана чорнарабочымі ў Германію. Было спалена альбо разбурана 209 гарадоў і мястэчак і 9 200 вёсак (1,2 млн. будынкаў). Рэспубліка страціла 61% коней. 69% буйной рагатай жывёлы. 89% свіней, 78% авечак. Матэрыяльныя страты ў дзяржаўных цэнах 1941 г. дасягалі 75 млрд. рублёў. Буйнейшыя гарады, такія як Мінск альбо Віцебск, на 80-90% ляжалі ў руінах.

Нюрнбергскі працэс. Для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі на Патсдамскай канферэнцыі быў створаны Міжнародны ваенны трыбунал. Ён пачаў сваю работу 20 лістапада 1945 г. у Нюрнбергу і працягваўся да 1 кастрычніка 1946 г. За цяжкія злачынствы гітлераўцаў супраць чалавецтва трыбунал прыгаварыў Герынга, Рыбентропа, Кейтэля, Розенберга, Франка, Фрыка, Кальтэнбрунэра, Штрэйхера, Йодля, Заўкеля, Зэйс-Інкварта і Бормана (завочна) да пакарання смерцю праз павешанне; Геса, Функа і Рэдэра - да пажыццёвага турэмнага зняволення; Шыраха, Шпеера, Нейрата - да розных тэрмінаў зняволення (ад 10 да 20 гадоў). Трыбунал прызнаў злачыннымі арганізацыі СС, СД, гестапа і кіраўнічы склад нацысцкай партыі, прадэманстраваў небяспеку адраджэння фашызму ў любой форме, прызнаў ілжывасць версіі аб «прэвентыўным» характары нападу фашысцкай Германіі на СССР. Нюрнбергскі працэс адкрыў эру міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі агрэсія на ім была прызнана «найцяжэйшым міжнародным злачынствам».

У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над фашысцкімі ваеннымі злачынцамі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых месцах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі. Даказальную базу для гэтых працэсаў таксама прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Створана яна была паводле Указа Прэзідыўма ВС СССР ад 2 лістапада 1942 г. з ліку дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры. У рэспубліках ствараліся рэспубліканскія камісіі садзейнічання НДзК. Беларускую рэспубліканскую камісію, створаную ў пачатку 1944 г. узначальваў Першы сакратар ЦК КП(б)Б П.Панамарэнка. У абласцях дзейнічалі абласныя камісіі. Імі былі сабраны бясспрэчныя доказы па справах нямецкіх ваенных злачынцаў.