Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ненадовец А.М., Луц Л.Н. Великая Отечественная....doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
736.26 Кб
Скачать

Дадатковая літаратура

  1. Белоусов, Л.С. Муссолини: диктатура и демагогия / Л.М. Белоусов. – М.: Машиностроение, 1993. – 356 с.

  2. Интервью тов. Ворошилова об англо-франко-советских военных переговорах // Правда. Орган Центрального комитета и МК ВКП (б). – 1939. – 27 августа. – С. 1.

  3. Гриф секетности снят. Потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военных конфликтах: статистические исследвания / под ред. Т.Ф. Кривошеева. – М.: Воениздат, 1993. – 415 с.

  4. Иойпыш, А.И. Хиросима / А.И. Иойрыш. – М.: Атомиздат, 1979. – 287 с.

  5. Кеннан, Дж. Дипломатия Второй мировой войны глазами американского посла в СССР Джорджа Кеннана / Дж. Кеннан. – пер. с англ. – М.: Центрполиграф, 2002. – 477 с.

  6. Куличкин, С.В. Генерал Ватутин. «Ни шагу назад!» / С.В. Куличкин. – М.: Яуза, 2008. – 305 с.

  7. Навлицкая, Г.Б. Нагасаки / Г.Б. Навлицкая. – М.: Наука, 1979. – 240 с.

  8. Пожарская, С.П. Франсико Франко и его время / С.П. Пожаркая. – М.: Олма Медиа Групп, 2007. – 408 с.

  9. Риббентроп, И. фон. Мемуары нацистского дипломата / И. фон Риббентоп. – пер. с нем. – Смоленск: Русич, 1998. – 445 с.

  10. Риббентроп, И. фон. Между Лондоном и Москвой. Воспоминания и последние записи / И. фон Риббентроп. – М.: Мысль, 1996. – 331 с.

  11. СС в действии: документы о преступлениях СС / под ред. М.Ю. Рагинского. – М.: Прогресс, 1969. – 624 с.

  12. Сталин и Каганович. Переписка. 1931-1936 гг. / Федеральная архивная служба России; сост. О.В. Хлевнюк [и др.]. – М.: РОССПЭН, 2001. – 797 с.

  13. Туронак, Ю. Людзі СБМ. Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Ю. Туронак. – пер. з польск. – Смаленск: б.в., 587 с.

  14. Speer, А. Spandau: the secret diaries / A. Speer. – New York: Publ, 1976. – 464 р.

  15. Чуев, Ф. И. Сто сорок бесед с Молотовым: из дневника Ф. Чуева / Ф.И. Чуев. – М.: Терра, 1991. – 604 с.

  16. Ширер, У. Берлинский дневник. Европа накануне Второй мировой войны глазами американского корреспондента / У. Ширер. – пер. с англ. – М.: Центрполиграф, 2002 – 506 с.

  17. Эйдис, Х. Япония США в войне на Тихом океане / Х. Эйдис. – пер. с анг. – Ташкент: Госиздательство УзССР, 1943. – 73 с.

Тэсты для самакантролю

Тэст №1

А1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР адбылося ў:

  1. 1921 г.; 2) 1929 г.; 3) 1939 г.; 4) 1940 г.

А2. Галоўны ваенны кіруючы орган у СССР з 10 ліпеня 1941 г. меў назву:

  1. Дзяржаўны Камітэт Абароны;

  2. Стаўка Вярхоўнага Камандавання;

  3. Стаўка Вярхоўнага Галоўнага Камандавання;

  4. Стаўка Галоўнага Камандавання.

А3. Назва першай карнай аперацыі, праведзенай на тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі супраць партызан і мірнага насельніцтва:

  1. “Горнунг”; 2) “Котбус”; 3) “Прыпяцкія балоты”; 4) “Чароўная флейта”.

А4. Горад БССР, які ў час акупацыі тэрыторыі рэспублікі нямецка-фашысцкімі войскамі згодна ваенна-адміністратыйнаму падзелу ўваходзіў у склад правінцыі Усходняй Прусіі:

  1. Магілёў; 2) Гродна; 3) Мінск; 4) Брэст.

А5. Абласныя цэнтры БССР, якія былі вызвалены ў выніку восеньска-зімовага наступлення Чырвонай Арміі ў 1943-1944 гг.:

  1. Гомель; 2) Віцебск; 3) Мазыр; 4) Калінкавічы.

А6. Першы этап “рэйкавай вайны” звязаны з:

  1. Контрнаступленнем Чырвонай Арміі пад Курскам;

  2. Контрнаступленнем Чырвонай Арміі пад Сталінградам;

  3. Абаронай Масквы;

  4. Бітвай за Днепр.

А7. Першыя Героі Савецкага Саюза – партызаны Беларусі:

  1. Ц.Бумажкоў; 2) В.Казлоў; 3) Ф.Паўлоўскі; 4) М.Шмыроў.

А8. Першы ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны беларус – двойчы Герой Савецкага Саюза:

  1. І.Гусакоўскі; 2) П.Галавачоў; 3) С.Шутаў; 4) І.Якубоўскі.

А9. Прозвішчы А. Мазанік, Н Траян, М. Осіпавай звязаны з:

  1. утварэннем БШПР;

  2. ажыццяўленнем замаху на В. Кубэ;

  3. дзейнасцю патрыятычнага падполля і партызан;

  4. гераізмам працоўных савецкага тылу.

А10. Назвы Трасцянец, Азарычы сведчаць аб:

  1. рэалізацыі плана “Ост”;

  2. правядзенні карных аперацый супраць партызан і мірнага насельніцтва;

  3. утварэнні партызанскіх зон;

  4. усталяванні “новага парадку”.

А11. Кіраўніком ЦШПР з’яўляўся:

  1. П.Панамарэнка; 2) І.Казлоў; 3) І.Кавалёш; 4) К.Варашылаў.

А12. У гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўзброеннай партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі ўдзельнічала больш за:

  1. 290 тыс.чал.; 2) 370 тыс.чал. 3) 410 тыс.чал.; 4) 530 тыс.чал.

А13. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) 28 чэрвеня 1941 г.;

2) 29 чэрвеня 1941 г.;

3) 6 жніўня 1941 г.;

4) 22 верасня 1943 г.

А) выданне дырэктывы СНК СССР і ЦК ВКП(б) аб формах і метадах дзеянняў на захопленай ворагам тэрыторыі і ў прыфрантавых абласцях

Б) забойства Генеральнага камісара Беларусі;

В) першы бой партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў;

Г) прысваенне звання Героя Савецкага Саюза першым партызанам Беларусі.

А14. Суаднясіце элементы двух мностваў:

  1. І.Гаўрылаў;

  2. В.Корж;

  3. П. Панамарэнка;

  4. Д. Паўлаў

А) абарона Брэсцкай крэпасці;

Б) арганізацыя эвакуацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі;

В) кіраўніцтва Заходнім фронтам;

Г) утварэнне першага партызанскага атрада.

А15. Суаднясіце элементы двух мностваў:

  1. І Прыбалтыйскі фронт;

  2. І Беларускі фронт;

  3. ІІ Беларускі фронт;

  4. ІІІ Беларускі фронт.

А) І. Баграмян;

Б) Г. Захараў;

В) К. Ракасоўскі;

Г) І. Чарняхоўскі.

А16. Вызначыце правільную паслядоўнасць:

А) дагавор аб дружбе і граніцы паміж Германіяй і СССР;

Б) пакі аб ненападзе паміж Германіяй і СССР;

В) пачатак Другой сусветнай вайны;

Г) уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Частка В

В1. Беларускі горад, у якім у верасні 1939 г. адбыўся сумесны парад нямецкіх і савецкіх войск ……………….

В2. Прозвішча камандзіра батарэі рэактыўных установак, якая ўпершыню ў гісторыі ВАВ нанесла на тэрыторыі Беларусі ашаламляльны ўдар па ворагу……………………

В3. Аб’яднанне некалькіх партызанскіх зон ………………………………….

В4. Умоўная назва глыбока эшаланіраванай абароны нямецка-фашысцкіх войск на тэрыторыі Беларусі напярэдадні правядзення аперацыі “Баграціён”…………………………

Тэст №2

А1. Курс заходніх дзяржаў на “ўлагоджванне агрэсара” заключаўся ў наступнай палітыке:

  1. Цаной уступак аслабіць германскі націск на Захад;

  2. Заахвоціць Германію напасці на СССР;

  3. Падштурхнуць Германію аб’явіць вайну ЗША

  4. Правільныя адказы А і Б.

А2. Калі быў падпісаны савецка-германскі пакт аб ненападзенні:

  1. 20 жніўня 1939 г.;

  2. 23 жніўня 1939 г.;

  3. 23 жніўня 1940 г.;

  4. 23 верасня 1939 г.

А3.Фашысцкая Германія напала на Польшчу:

  1. 1 лістапада 1939 г.; 2) 1 лютага 1939 г.;

3) 1 верасня 1939 г.; 4) 1 снежня 1939 г.

А4. Савецкі ўрад вырашыў узяць пад сваю абарону насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны:

  1. 17 лістапада 1939 г.; 2) 17 верасня 1939 г.;

3) 1 верасня 1939 г.; 4) 17 снежня 1939 г.

А5. Калі нямецка-фашысцкім войскам удалося захапіць Мінск:

  1. 27 ліпеня 1941 г. 2) 27 жніўня 1941 г.;

3) 28 чэрвеня 1941г.; 4) 20 ліпеня 1941 г.

А6. Горад, пры абароне якога ў пачатковы перыяд ВАВ здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык В. Коўзан:

  1. Гомель; 2) Брэст; 3) Мінск; 4) Магілёў.

А7. Гістарычныя ўмовы, якія выклікалі з’яўленне дырэктывы СНК СССР і ЦК ВКП(б) 29 чэрвеня 1941 г:

  1. Захоп ворагам прыфрантавых абласцей;

  2. Пачатак Смаленскай бітвы;

  3. Разгортванне партызанскага руху;

  4. Пачатак мабілізацыйных мерапрыемстваў.

А8.Камандзір першага створанага на тэрыторыі Беларуі ў пачатку ВАВ партызанскага атрада:

  1. В. Казлоў; 2) С. Каўпак; 3) Ц. Бумажкоў; 4) В. Корж.

А9. 17 ліпеня 1944 г. на плошчы Леніна ў Мінску адбылося:

  1. святочны мітынг насельніцтва;

  2. “парад ганьбы” нямецкіх ваеннапалонных;

  3. парад партызан Беларусі;

  4. парад Чырвонай Арміі.

А10. Хто ў 1941 г. узначальваў “Генеральны камісарыят Беларусі”:

  1. К. фон Готберг; 2) В. Кубэ; 3) Й. Камхубер; 4) Э. Людэндорф.

А11.Пад якім горадам на тэрыторыі Беларусі ў ліпені 1941 г. быў упершыню нанесены па ворагу ўдар батарэі рэактыўных установак (“кацюш”):

  1. пад Мінскам; 2) пад Оршай; 3) пад Магілёвам; 4) пад Віцебскам.

А12. Калі ўся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі:

  1. у канцы верасня 1941 г.;

  2. у сярэдзіне кастрычніка 1941 г.;

  3. у пачатку верасня 1941 г.

  4. у канцы кастрычніка.

А13. Суаднясіце элементы двух мностваў:

  1. “Жывыя і мёртвыя”

  2. Загад №270

  3. Залп “кацюш”

  4. “шкляная артылерыя”

А) С. Куцепаў

Б) І. Русіянаў;

В) І. Сталін;

Г) І. Флёраў.

А14. Суаднясіце элементы двух мностваў:

  1. БШПР;

  2. Патрыятычнае падполле ў Мінску

  3. Падпольная камсамольская арганізацыя “Андруша”

  4. ЦШПР

А) І. Казінец Б) П. Калінін; В) П. Панамарэнка; Г) М. Кедышка.

А15. Суаднясіце элементы двух мностваў:

  1. Апошні абласны цэнтр БССР, вызвалены ад акупантаў;

  2. Месца правядзення парада беларускіх партызан

  3. Першы абласны цэнтр БССР, вызвалены ад акупантаў;

  4. Першы раённы цэнтр БССР, вызвалены ад акупантаў.

А) Брэст; Б) Гомель; В) Камарын; Г) Мінск.

А16. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) першы этап аперацыі “Баграціён”

Б) першы этап “рэйкавай вайны”

В) пачатак другога этапа аперацыі “Баграціён”

Г) пачатак другога этапа “рэйкавай вайны”.

Частка В.

В1. Прозвішча першага ў гісторыі ВАВ беларуса – двойчы героя Савецкага Саюза…….

В2. Прозвішча Героя Савецкага Саюза, кіраўніка патрыятычнага падполля на станцыі Орша……………………

В3. Умоўная назва 40-кіламетровага праходу ў лініі фронта паміж Веліжам і Усвятамі ў Віцебскай вобласці…………………………………….

В4. Назва нямецка-фашысцкага плана каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы ў час Другой сусветнай вайны………………………………….

Тэст №3.

А1. “Лінія Керзана” – гэта:

  1. Комплекс абарончых збудаванняў у Заходняй Беларуст;

  2. Дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і Германіяй

  3. З 1939 г. дзяржаўная мяжа паміж Германіяй і СССР;

  4. Этнічная мяжа паміж беларусамі і палякамі.

А2. План вайны супраць СССР атрымаў кодавую назву:

  1. “Тайфун”; 2) “Гельбо”; 3) “Барбароса”; 4) Уран”.

А3. З 22 чэрвеня па 20 ліпеня 1941 г. працягвалася абарона:

  1. Мінска; 2) Брэсцкай крэпасці; 3) Магілёва; 4) Бабруйскай крэпасці.

А4. Якія народы згодна з планамі нямецка-фашысцкіх захопнікаў павінны былі быць поўнасцю знішчаны на тэрыторыі Беларусі:

  1. Цыгане; 2) татары; 3) яўрэі; 4) палякі.

А5. Да прафашысцкіх арганізацый калабарацыяністаў, створаных на тэрыторыі Беларусі, адносіліся:

  1. Армія Краёва;

  2. Беларуская народная самапомач;

  3. Асобы беларускі збор;

  4. Саюз беларускай моладзі.

А6. Фашысты знішчылі каля 206500 чалавек у самым вялікім лагеры смерці на тэрыторыі Беларусі:

1) Азарычы; 2) Бронная гара; 3) Трасцянец; 4) Масюкоўшчына.

А7. Фашысцкія карнікі спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь паблізу Лагойска:

  1. 22 сакавіка 1943 г.;

  2. 15 красавіка 1943 г.;

  3. 14 лістапада 1942 г.;

  4. 10 верасня 1942 г.

А8. У Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці першая партызанская зона ўзнікла:

  1. У студзені-лютым 1941 г.;

  2. У студзені-лютым 1942 г.;

  3. У студзені-лютым 1943 г.;

  4. У верасні-кастрычніку 1943 г.

А9. Хто ўзначаліў Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР):

  1. П. Панамарэнка; 2) Ф. Паўлоўскі; 3) Ц. Бумажкоў; 4) П. Калінін.

А10. Хто ўзначаліў першую партызанскую брыгаду на тэрыторыі Беларусі:

  1. В. Казлоў; 2) М. Шмыроў; 3) Р. Мачульскі; 4) К. Заслонаў.

А11. Калі пачалася аперацыя “Баграціён”:

  1. 23 ліпеня 1943 г.; 2) 23 верасня 1944 г.;

3) 23 чэрвеня 1944 г.; 4) 23 жніўня 1944 г.

А12. Дзеянні франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, каардынавалі:

  1. Г. Жукаў; 2) К. Ракасоўскі; 3) А. Васілеўскі; 4) Г. Захараў.

А13. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) лейтэнант, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці;

2) Генерал-маёр, камандзір 100-й стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў абароне Мінска;

3) Капітан, камандзір батарэі рэактыўных установак;

4) Генерал-маёр, кіраўнік абароны Магілёва.

А) А. Кіжаватаў; Б) М. Раманаў; В) І. Русіянаў; Г) І. Флёраў.

А14. Суаднясіце элементы двух мностваў:

  1. Вызваленне першага абласнога цэнтра БССР;

  2. Стварэнне ЦШПР

  3. Вызваленне першага раённага цэнтра БССР;

  4. Аперацыя “Канцэрт”.

А) 30 мая 1942 г.; Б) 26 лістапада 1943 г.;

В) 23 верасня 1943 г.; Г) жнівень-верасень 1943 г.

А15. Суаднясіце элементы двух мностваў:

  1. Адзіны ў свеце лётчык, які здзейсніў 4 тараны фашысцкіх самалётаў і застаўся ў жывых;

  2. Адзіны ў свеце лётчык, які збіў у адным баі (Курская бітва) 9 фашысцкіх самалётаў;

  3. Камандзір танка, які першы уварваўся ў г. Мінск;

  4. Камандзір танкавага экіпажа, які пад час баёў за г. Барысаў на працягу 17 гадзін вёў бой з ворагам, загінуў, але не здаўся.

А) А. Гаравец; Б) Б. Коўзан; В) Фролікаў; Г) П. Рак.

А16. Выначыце правільную паслядоўнасць:

А) вызваленне сталіцы БССР;

Б) вызваленне першага абласнога цэнтра БССР;

В)Пачатак беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”;

Г) вызваленне Брэста.

Частка В.

В1. Ваенная акцыя, галоўнай мэтай якой з’яўлялася ліквідацыя партызанскага руху і падпольных арганізацый…………………………………

В2. Адміністарцыйна-тэрытарыяльная адзінка, уведзеная акупацыйнымі ўладамі ў 1941 г. на захопленай тэрыторыі………………………………………

В3. Умоўная назва выступу лініі савуцка-германскага фронту, які існаваў да лета 1944 г. ……………………………………………….

В4. Горад, у якім у 1942 г. Вера Харужая была адным з кіраўнікоў падпольнага руху ……………………………………………….

94