Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ненадовец А.М., Луц Л.Н. Великая Отечественная....doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
736.26 Кб
Скачать

Прыкладная тэматыка рэфератаў

  1. Трагедыя Б.Мусаліні.

  2. Бярлінская аперацыя і яе вынікі.

  3. Самагубства А.Гітлера.

  4. Капітуляцыя Германіі: Рэймс ці Карлхост?

  5. Гістарычная сустрэча на Эльбе.

  6. Канферэнцыя ў Сан-Францыска і ўдзел БССР ва ўтварэнні ООН.

  7. К.Кісялёў – першы наркам (міністр) замежных спраў БССР.

  8. Роля Ф.Рузвельта ў Другой сусветнай вайне.

  9. Роля У.Чэрчыля ў Другой сусветнай вайне.

  10. Парад на Краснай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.

  11. Роля І.Сталіна ў Другой сусветнай вайне.

  12. Праект «Манхетэн» у ЗША.

  13. Атамная бамбардіроўка Хірасімы і Нагасакі.

  14. Капітуляцыя Японіі 2 верасня 1945 г.

  15. Нюрнбергскі працэс.

  16. Геапалітычныя вынікі Другой сусветнай вайны.

Паняцці і тэрміны

Андруша” – назва падпольнай камсамольскай арганізацыі, створанай у Мінску восенню 1941 г., кіраўнік М. Кедышка.

Баграціён” – кодавая назва стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленні Беларусі. Праводзілася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г.

Беларускі балкон” –назва выступлення на лініі савецка германскага фронту к лету 1944 г.

Бліцкрыг” – “Маланкавая вайна” – стратэгічная канцэпцыя вядзення баявых дзеянняў у кароткі тэрмін.

Віцебскія (Суражскія) вароты” – 40-кіламетровы праход на лініі фронту, які праіснаваў з лютага па верасень 1942 г., адыграў важную ролю ў станаўленні партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.

Крэсы ўсходнія” – назва, якую атрымалі заходнебеларускія землі ў складзе Польшчы.

Лінія Молатава” – неафіцыйная назва лініі новых умацаваных раёнаў, будаўніцтва якіх пачалося ў сувязі з пераносам дзяржаўнай мяжы СССР у 1939-1940 гг. на захад.

Лінія Сталіна” – неафіцыйная назва ўмацаваных раёнаў на заходняй мяжы СССР у перыяд паміж 1924 і 1938 г.

Нармандыя-Нёман” – французскі авіяполк, які ў 1944 г. удзельніцаў у аперацыі “Баграціён”. Лётчыкі М.Альбер, Р. дэ ла Пуан, М.Лефеўр, Ж.Андрэ былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Новы парадак” – дзяржаўная сістэма палітычных, ідэалагічных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людей.

Прыпяцкія балоты” – першая карная аперацыя нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан у ліпені – жніўні 1941 г.

Расавая тэорыя” – тэорыя, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, абгрунтавала неабходнасць расшырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “права” на сусветнае панаванне.

Рэйкавая вайна” – умоўная назва аперацыі савецкіх партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак ворага.

Санацыя” (аздараўленне) – ваенна-аўтарытарны рэжым (рэжым асабістай улады) пад кіраўніцтвам Ю.Пілсудскага, які быў устаноўлены ў выніку дзяржаўнага перавароту 1926 г. у Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі.

Фатэрлянд” – фашысцкая лінія абароны, яе назва (Айчына) падкрэслівала, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі.

Юныя мсціўцы” – падпольная камсамольская арганізацыя ш п. Обаль Віцескай вобл. Створана вясной 1942 г. Узначальвала яе Ефрасіння Зянкова.

1-я Польская дывізія імя Т.Касцюшкі – удзельнічала ў вызваленні БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад кіраўніцтвам палкоўніка Берлінга.

Азарычы – агульная назва групы канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Палесся.

Айнзацгрупа – мабільная аператыўная група, спецыяльнае карнае вайсковае падраздзяленне для масавага знішчэння людзей.

Акупацыя – часовы захоп тэрыторыі адной краіны ўзброенымі сіламі другой.

Аперацыя “Котбус” – кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызанскіх брыгад у 1943 г.

Армія Краёва – падпольная ваенная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1942-1945 гг. на акупіраванай фашысцкай Геманіяй тэрыторыі Польшчы і Заходняй Беларусі. Падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане.

Бабруйскі “кацёл” – акружэнне войскамі 1-га Беларускага фронту шасці нямецкіх дывізій.

Буйніцкае поле – месца абарончых баёў пад Магілёвам, за адзін дзень было падбіта 39 танкаў байцамі палкоўніка Куцепава.

БЦР (Беларуская Цэнтральная Рада) – марыянетачны ўрад на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі на чале з прэзідэнтам Р.Астроўскім. Створана ў 1943 г.

Ваяводствы, паветы, гміны – тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.

Вермахт – назва ўзброеных сіл фашысцкай Германіі ў 1939-1945 гг.

Віцебскі “кацёл” – акружэнне войскамі 3-га Беларускага, 1-га Прыбалтыйскага франтоў пяці нямецкіх дывізій.

Газета “Звязда” – падпольная газета ў Мінску, рэдактар У. Амельянюк.

Генацыд – дзеянні з мэтай поўнага ці частковага знішчэння той ці іншай нацыі (народа).

Гета – гарадскія канцэнтрацыйныя лагеры, якія ствараліся для знішчэння яўрэйскага насельніцтва. Спецыяльнае месца для пражывання яўрэяў.

Група армій “Цэнтр” – група фашысцкіх войскаў, якая наступала па тэрыторыі Беларусі на Маскву.

Калабарацыянізм – супрацоўніцтва пэўных асоб з германскімі захопнікамі ў краінах, якія былі акупіраваны ў гады Другой сусветнай вайны.

Канцэнтрацыйныя лагеры – месцы масавага зняволення і фізічнага знішчэння палітычных праціўнікаў. У Беларусі дзейнічала больш за 260 лагераў смерці.

Мінскі “кацёл” – акружэнне 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх франтоў 105-тысячнай групоўкі нямецкіх войскаў.

Нямецкая група армій “Цэнтр” – узброеныя сілы фашысцкай Германіі, якія наступалі на тэрыторыі Беларусі і ў 1944 г. трымалі абарону, стварылі лінію абароны “Фатэрлянд”.

Остарбайтары – грамадзянскае насельніцтва, вывезенае з іншых краін у Германію для прымусовых катаржных работ.

Партызанская зона – тэрыторыя, якая пэўны час надзейна ўтрымлівалася і кантралявалася партызанамі.

Партызанскі атрад, брыгада, злучэнне – віды партызанскіх фарміраванняў.

План “Барбаросса” – кодавая назва плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР.

План “Ост” – план нацысцкага кіраўніцтва Германіі па каланізацыі і германізацыі тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку БССР. У адпаведнасці з планам тэрыторыя Беларусі была падзелена і ўключана ў розныя тэрытарыяльныя адзінкі: тылавы раён групы армій “Цэнтр”, рэйхскамісарыят “Остланд”, рэйхскамісарыят “Україна” і правінцыя Усходняя Прусія.

Рэйхскамісарыят “Остланд” – адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка на акупіраванай тэрыторыі СССР, у склад якой уваходзілі тэрыторыі Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі.

Трасцянец – самы вялікі лагер на тэрыторыі Беларусі, трэці ў сістэме лагераў фашысцкай Германіі па колькасці знішчаных людзей.

Халакост – знішчэнне фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны яўрэйскага насельніцтва Еўропы.

Хатынь – сімвал трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены жывымі жыхары в. Хатынь паблізу Лагойска.

Часовыя ўправы – органы новай улады ў ваяводскіх і павятовых цэнтрах на вызваленай тэрыторыі Заходняй Беларусі восенню 1939 г.