Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ненадовец А.М., Луц Л.Н. Великая Отечественная....doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
736.26 Кб
Скачать

3.4 Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі

Першыя прапановы з боку Англіі і ЗША аб ваенна-эканамічнай падтрымцы СССР прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г. Але памеры дапамогі залежалі ад таго, «які час пратрымаецца Расія». 12 ліпеня была падпісана савецка-англійская дэкларацыя аб аказанні ўзаемадапамогі і аб немагчымасці заключаць сепаратныя мірныя дагаворы з Германіяй без узаемных кансультацый. 30 ліпеня ў Маскву прыляцеў саветнік прэзідэнта ЗША Г.Гопкінс, які быў уражаны абарончымі магчымасцямі краіны.

Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм’ер-міністр У.Чэрчыль на ваенна-марской базе Арджэнція (востраў Ньюфаўндлен) падпісалі дэкларацыю, вядомую як «Атлантычная хартыя». 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР. А з 29 верасня па 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве адбылася канферэнцыя трох краін – СССР, ЗША, Англіі на якой былі абмеркаваны пытанні ваенна-тэхнічнай дапамогі СССР. Саюзнікі абавязаліся пачынаючы з 1 кастрычніка штомесяц пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў і інш. зброю. СССР узамен пастаўляў стратэгічную сыравіну. Такім чынам, на СССР распаўсюджваўся закон аб ленд-лізе (англ. lend-lease – даваць узаймы, здаваць у арэнду) – праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам-саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі.

Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну супраць фашысцкага блока з’явілася нападзенне 7 снежня 1941 г. японскіх войскаў па амерыканскую ваенна-марскую базу Пёрл-Харбар на Гавайскіх астравах. 8 снежня Англія аб’явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб’явілі вайну ЗША. Зона вайны пашырылася на Ціхі акіян.

1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў, у тым ліку ЗША, СССР, Англіі, Кітая, падпісалі ў Вашынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэтыя краіны сталі называцца «Аб’яднанымі нацыямі».

З першых кантактаў паміж урадамі СССР і саюзнікаў І.Сталін ставіў пытанне аб адкрыцці другога фронту ў Паўночнай Францыі, тым больш што абставіны спрыялі гэтай аперацыі. Начальнік штаба арміі ЗША Дж.Маршал да пачатку 1942 г. распрацаваў адпаведны план, але ён быў адхілены Ф.Рузвельтам, які больш клапаціўся пра ваенныя дзеянні супраць Японіі на Ціхім акіяне. У.Чэрчыль матываваў сваю адмову тэхнічнымі цяжкасцямі правядзення маштабнай дэсантнай аперацыі. Аперацыя магла быць падрыхтавана не раней лета 1943 г. Рэальныя мэты ўрадаў ЗША і Англіі былі відавочныя – знясіліць ва ўзаемнай вайне двух гігантаў – СССР і Германію і пасля хуткай і лёгкай перамогі дыктаваць сваю волю на міжнароднай арэне.

Шмат перашкод у фарміраванні кааліцыі стварыла пытанне аб межах. СССР настойваў прызнання сваіх межаў на 22 чэрвеня 1941 г., з чым не згаджаўся ўрад Англіі. Таму пры падпісанні савецка-англійскага дагавора аб саюзе і пасляваенным супрацоўніцтве гэтае пытанне не згадвалася. Праз два тыдні было падпісана савецка-амерыканскае пагадненне «Аб прынцыпах, якія выкарыстоўваюцца ва ўзаемнай дапамозе ў вядзенні вайны супраць агрэсіі». Такім чынам, былі замацаваныя асноўныя прынцыпы арганізацыі антыгітлераўскай кааліцыі. Краіны «Траістага пакту» сутыкнуліся з перспектывай паражэння супраць саюзу краін, які валодаў значна мацнейшым ваенным і эканамічным патэнцыялам.

У 1942 г. савецкі ўрад патрабаваў, каб ўзброеныя сілы ЗША і Англіі правялі ў Заходняй Еўропе аперацыі большага размаху і гэтым прымусілі б гітлераўскае камандаванне зняць з савецка-германскага фронту не менш 40 дывізій. Урады абедзвюх краін на словах пагаджаліся, але пад рознымі прычынамі адкладвалі адкрыццё другога фронту ў Еўропе.

На сумеснай Англа-амерыканскай канферэнцыі ў Касабланцы ў студзені 1943 г. яны вырашылі галоўны накірунак сваёй дзейнасці перанесці ў Міжземнамор’е і захапіць Сіцылію. У пачатку чэрвеня 1943 г. саюзнікі афіцыйна давялі да Масквы тое, што другі фронт у 1943 г. адкрыты не будзе. Сталін адказаў, што давер СССР да саюзнікаў знаходзіцца пад пагрозай. Аднак пасля перамогі пад Курскам Чырвонай Арміі заварушыліся памочнікі Ф.Рузвельта. Яны лічылі, што прэстыж СССР у выніку аднаасобнай перамогі над Германіяй не дазволіць ЗША дыктаваць умовы пасляваеннага светапарадку. На англа-амерыканскай канферэнцыі ў Квэбэку ў жніўні 1943 г. саюзнікі згадзіліся на правядзенне аперацыі «Аверлорд» – фарсіравання Ла-Манша 1 мая 1944 г. А далей, у лістападзе 1943 г. Ф.Рузвельт нават будзе патрабаваць таго, каб штурм Берліна быў праведзены амерыканскімі войскамі.

Вызначанасць з тэрмінамі адкрыцця другога фронту палепшыла адносіны паміж СССР, Англіяй і ЗША. Склаліся магчымасці да сумеснай сустрэчы трох лідэраў кааліцыі.

У кастрычніку 1943 г. у Маскве прайшла канферэнцыя міністраў замежных спраў, на якой быў падпісаны пратакол, аб намеры саюзнікаў адкрыць другі фронт і разгледжаны пытанні, якія выносіліся на сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў. Была падпісана «Дэкларацыя чатырох дзяржаў па пытанню аб усеагульнай бяспекі», якую ад імя гаміньданаўскага ўрада падпісаў таксама пасол Кітая ў Маскве. Такім чынам гэтая краіна надзялялася статусам вялікай дзяржавы.

Тэгеранская канферэнцыя, на якой упершыню сустрэліся Ф.Рузвельт, У.Чэрчэль і І.Сталін прайшла з 28 лістапада па 1 снежня 1943 г. У 1943 г. ужо была бачна перспектыва перамогі. Для гэтага важна было разам з ЗША і Англіяй прыступіць да падрыхтоўкі планаў пасляваеннага ўрэгулявання.

На канферэнцыі былі прыняты такія важныя рашэнні, як «Дэкларацыя аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і аб пасляваенным супрацоўніцтве», ухвалена дэкларацыя аб прынцыпах «усеагульнай бяспекі». Былі адобраны таксама такія важныя рашэнні, як патрабаванне «безагаворачнай капітуляцыі Германіі», аднаўленне незалежнасці Аўстрыі, адказнасць нямецкіх ваенных злачынцаў і іншыя. І.Сталін спачатку згадзіўся з прапановай саюзнікаў аб падзеле Германіі на асобныя дзяржавы, але да 1945 г. змяніў сваё рашэнне. Савецкі лідэр паабяцаў уступіць у вайну супраць Японіі пасля капітуляцыі Германіі, але на ўмовах, якія падлягалі вызначэнню ў далейшым.

Канчаткова было прынятае рашэнне пачаць аперацыю «Аверлорд» – адкрыццё другога фронту ў Еўропе ў маі 1944 г. СССР абавязаўся ў момант высадкі саюзнікаў правесці буйнамаштабнае наступленне.

Шмат у чым супярэчыла «польскае пытанне». Да гэтага часу адносіны паміж польскім урадам у эміграцыі (дакладней, у Лондане) і Масквой былі разарваны па прычыне абнародавання немцамі факту расстрэлу савецкімі ўладамі пад Катынню тысяч польскіх афіцэраў. Да гэтага адносіны складваліся адносна добра, на тэрыторыі СССР нават быў створаны з палонных салдатаў польскай арміі корпус генерала Андэрса колькасцю каля 75 тыс. чалавек, які потым змагаўся ў Афрыцы і Італіі. У.Чэрчыль прапанаваў правесці ўсходнюю мяжу Польшчы па лініі Керзана, але далучыць да яе тэрыторыю Усходняй Прусіі – супраць чаго выступіў І.Сталін. Таму пытанне аб польскай мяжы было перанесена на далейшыя сустрэчы. Гэта яшчэ больш абвастрыла савецка-польскія супярэчнасці.

Тэгеранская канферэнцыя мела надзвычай вялікае палітычнае значэнне. Яна знаменавала вышэйшую ступень у развіцці адносін сярэдзіне антыфашысцкай кааліцыі – была створана гэтакзваная «Вялікая тройка», існаванне якой гаварыла пра блізкія адносіны паміж лідэрамі свету. Тэгеранская «Дэкларацыя трох дзяржаў аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і пасляваенным супрацоўніцтве» паказала ўсяму свету паслядоўнасць намераў саюзнікаў на поўную перамогу і падбадзёрыла Чырвоную Армію, якая, па словах І.Сталіна, пачала стамляцца ад аднаасобнай барацьбы з Германіяй.

Вынікі: у канцы 1942 – 1943 гг. канчаткова была разбіта мара германскага кіраўніцтва аб сусветным панаванні і аб перамозе над СССР. Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі пад Сталінградам і Курскам, зняцце блакады Ленінграда і пачатак вызвалення Украіны падштурхнулі саюзнікаў да больш актыўных дзеянняў па падрыхтоўцы адкрыцця другога фронту і вымусілі ісці на кантакты з кіраўніцтвам СССР у пытаннях пасляваеннага светапарадку. Гэта гаворыць аб тым, што менавіта СССР з’яўляецца галоўным фактарам дасягнення карэннага пералому ў вайне з гітлераўскай Германіяй і яе саюзнікамі.