Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ненадовец А.М., Луц Л.Н. Великая Отечественная....doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
736.26 Кб
Скачать

7.5 Крыніцы перамогі, вынікі і ўрокі Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая Айчынная вайна, як і ўся Другая сусветная вайна, з’явілася суровым выпрабаваннем для народаў, праверкай трываласці дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў вайне. Рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашызмам адыграў Савецкі Саюз і яго Узброеныя Сілы. Савецка-германскі фронт быў галоўным фронтам Другой сусветнай вайны. Тут адбыліся буйнейшыя бітвы, якія карэнным чынам змянілі яе ход і вынікі. Пасля вайны гэта афіцыйна ніхто не аспрэчваў. На Захадзе тады многа гаварылі пра вырашальную ролю Савецкага Саюза, у тым ліку і такія відныя дзеячы, як Ф.Рузвельт, У.Чэрчыль, Д.Эйзенхауэр. У.Чэрчыль, напрыклад, неаднойчы заяўляў аб тым, што «Чырвоная Армія выпусціла кішкі з германскай ваеннай машыны, зламала хрыбетнік фашысцкаму зверу». У далейшым ацэнкі змяніліся. Гісторыкі і адстаўныя генералы з Захаду пачалі адкрыта заяўляць аб тым, што Савецкі Саюз не быў «главным творцом победы».

Але факты гісторыі сведчаць зусім аб іншым. Па-першае, на працягу ўсёй вайны 60-75 і больш працэнтаў сіл і сродкаў гітлераўскай арміі знаходзілася на савецка-германскім фронце. Да сярэдзіны 1944 г. тут адначасова дзейнічала ад 190 да 270 дывізій праціўніка, у той час як супраць англа-амерыканскіх войск у Паўночнай Афрыцы - ад 9 да 20, у Італіі - ад 7 да 26 дывізій. Нават пасля адкрыцця 2-га фронту ў Еўропе ў чэрвені 1944 г. колькасць фашысцкіх войск на Усходзе ў 2 - 2,5 разы перавышала сілы гітлераўцаў, якія дзейнічалі на заходнееўрапейскім і італьянскім тэатрах вайны. За гады вайны на савецка-германскім фронце было знішчана 607 дывізій вермахта. Саюзнікі ж разбілі і ўзялі ў палон у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Еўропе 176 дывізій.

Па-другое, савецка-германскі фронт адрозніваўся ад іншых па размаху і напружанасці ўзброенай барацьбы. Калі працягласць франтоў у Італіі і Паўночнай Афрыцы не перавышала 300 - 350 км, а ў Заходняй Еўропе - 800, то працягласць савецка-германскага фронту на розных этапах вайны складала ад 3 да 6,2 тыс. км. Калі ў Італіі актыўнасць баявых дзеянняў займала 74 % часу існавання фронту, у Паўночнай Афрыцы - 29, у Заходняй Еўропе - 86,7 %, то савецка-германскі фронт існаваў 1 418 сутак, з іх 1 320 сутак, ці 93 % прыходзіцца на актыўныя баявыя дзеянні.

Па-трэцяе, не адыграла ролі «рашаючага фактара» у разгроме ваеннай і дзяржаўнай машыны Трэцяга рэйха «паветранае наступленне» лётных сіл ЗША і Англіі пасля адкрыцця другога фронту ў Еўропе. Асноўнымі аб’ектамі бамбардзіровак англа-амерыканскай авіяцыі з’яўляліся прадпрыемствы суднабудаўнічай прамысловасці, марскія базы, фашысцкія авіябазы і аэрадромы ў Заходняй Еўропе. У той жа час танкабудаўнічыя заводы Германіі ўдарам фактычна не падвяргаліся, а авіяцыйныя прадпрыемствы толькі ў нязначнай ступені. З 2 638 тыс. тон бомб, скінутых на аб' екты гітлераўскай Германіі, толькі 48 тыс. тон (менш за 2 %) прыходзілася на самалётабудаўнічыя прадпрыемствы. Больш таго, многія заводы Рура, якія мелі ваенна-эканамічнае значэнне, але былі моцна звязаны з англа-амерыканскімі манаполіямі, наогул не падвяргаліся паветраным бамбардзіроўкам. У той жа час нярэдка наносіліся ўдары па буйных нямецкіх гарадах, якія не ўяўлялі сур’ёзных цэляў у ваенных адносінах. Усяго на долю ваенна-прамысловых аб’ектаў фашысцкай Германіі прыйшлося 18 % агульнага бомбавага танажу, скінутага авіяцыяй саюзнікаў на Трэці рэйх за ўсю вайну. Праўда гісторыі і ў тым, што ў баях з савецкімі войскамі гітлераўцы страцілі 75 % баявой тэхнікі і зброі.

Па-чацьвёртае, нельга забываць аб колькасці ахвяр, якія былі прынесены дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі дзеля дасягнення перамогі над фашысцкай Германіяй. Савецкі Саюз панёс найбольшыя страты: 27 млн савецкіх людзей загінулі ў баях, у фашысцкіх лагерах і засценках, з іх 8 668 400 чал. склалі страты арміі, флоту, пагранічных і ўнутраных войск, астатнія людскія страты прыходзяцца на мірнае насельніцтва. У барацьбе з фашызмам Савецкая Беларусь страціла кожнага чацьвёртага жыхара. Страты ЗША ў вайне склалі 405 тыс. чал., Англіі - 375 тыс. чал.

З агульных страт фашысцкай Германіі ў вайне (13,6 млн чал.) больш за 10 млн прыйшлосяна савецка-германскі фронт.

Па-пятае, ЗША не адыгралі рашаючай ролі і ў хуткім разгроме мілітарысцкай Японіі. Вядома, што амерыканскія стратэгі распрацоўвалі планы аперацыі па высадцы войск на в. Кюсю восенню 1945 г. і на в. Хансю - вясной 1946 г. Правячая вярхушка Японіі і пасля атамнай бамбардзіроўкі цвёрда збіралася працягваць вайну. Толькі 9 жніўня 1945 г. Прэм’ер-міністр Японіі Судзукі быў вымушаны перагледзець гэтую пазіцыю. Японія капітулявала пасля таго, як Савецкая Армія разграміла Квантунскую армію - галоўную апору мілітарыстаў.

Прыведзеныя матэрыялы сведчаць пра тое, што менавіта Савецкі Саюз, яго армія і народ вынеслі на сабе асноўны цяжар вайны, адыгралі рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй. Сусветнае супольніцтва аддае даніну павагі ўсім змагарам з фашызмам. Вялікі ўклад у дасягненне перамогі ў Другой сусветнай вайне ўнеслі народы і арміі ЗША, Велікабрытаніі, Францыі, Кітая і іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

Ваеннымі і палітычнымі вынікамі вайны з’яўляліся свабода і незалежнасць Савецкага Саюза, дапамога народам Еўропы і Азіі ў вызваленні ад германскага фашызма і японскага мілітарызма, выратаванне будучыні чалавецтва ад фашысцкага варварства і цемрашальства, поўны злом дзяржаўнай машыны нацызму, фашызму і мілітарызму, узнікненне перадумоў для мірнага жыцця народаў, фарміравання масавых дэмакратычных арганізацый і пачатку выхаду шэрагу каланіяльных краін Азіі і Афрыкі на шлях незалежнага развіця. Адным з важнейшых вынікаў вайны з'яўляецца і тое, што, нягледзячы на абвастрэнне супярэчнасцей паміж саюзнікамі ў канцы вайны, свет не быў ўцягнуты ў бяздонне новага сусветнага катаклізму.

Урокі Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны

- Галоўны ўрок Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны - чалавецтва, жыхары планеты Зямля павінны зрабіць усё магчымае, каб сусветная бойня, рэгіянальныя і лакальныя ваенныя канфлікты больш ніколі не паўтараліся, каб усе спрэчныя пытанні ў міждзяржаўных адносінах вырашаліся за сталом перамоў.

- Нельга патураць агрэсару, шукаць выгады толькі для сябе, бо ў рэшце рэшт прайграюць усе.

- Імкненне рэакцыйных сіл да сусветнай гегемоніі, панавання над іншымі народамі асуджана на паражэнне. Немагчыма затрымаць прагрэс чалавецтва, устанавіць панаванне над усімі народамі і краінамі.

- Практыкай даказана магчымасць супрацоўніцтва розных грамадска-палітычных сістэм у барацьбе за мір. Гэты вопыт надзвычай карысны сёння, калі глабальныя праблемы можна вырашаць толькі аб' яднанымі намаганнямі ўсіх народаў і дзяржаў.

- Менавіта Савецкі Саюз, яго армія і народ вынеслі на сабе асноўны цяжар вайны, адыгралі рашаючую ролю ў разгроме фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі.

- Неабходна праяўляць высокую пільнасць і ўмацоўваць абарону сваёй Радзімы. Агрэсарам трэба памятаць аб расплаце за развязванне вайны: Нюрнбергскім і Такійскім міжнароднымі трыбуналамі ваенныя злачынцы былі прыгавораны да смяротнага пакарання. Гэта быў прысуд і агульны прыгавор народаў свету.