Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Teoria_literatury.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
168.04 Кб
Скачать

12. Ідэя твора. Аўтарская і аб’ектыўная ідэя ў літаратурным творы.

Ідэя - гэта тое, што жадае сказаць аўтар, навошта напісана гэты твор. Складовая частка мастацкага ўтрымання твора, галоўная абагульняючая думка, сістэма думак.

Ідэя - галоўная абагульняючая эмацыянальна-вобразная думка твора, вобласць мастацкіх рашэнняў, сфера, у якой становяцца зразумелымі аўтарскія адносіны да свету, аўтарская пазіцыя, сцвярджаецца ці адмаўляецца аўтарам пэўная сістэма каштоўнасцей. Каштоўнасны аспект і эмацыянальная накіраванасць ідэі, абумоўленая светапогляднымі, маральнымі і эстэтычнымі адносінамі аўтара да адлюстроўваемых супрацьлегласцей чалавечага жыцця. Розная ступень выражанасці аўтарам эмацыянальнай ацэнкі ў цэласнасці мастацкага твора (у залежнасці ад творчых задач аўтара, жанравых і стылёвых патрэб). Спосабы знаходжання ідэі ў творы: непасрэднае фармуліраванне аўтарам ў змесце (напрыклад, у байках), ці ў архітэктоніцы (напрыклад, у эпіграфе), ці выказваецца персанажам, ці (у большасці выпадкаў) разлітая ва ўсім творы.

Аўтарская суб’ектыўнасць (кампаненты):

  • Рэфлектуўны кампанент (думкі, пачуцці)

  • Нерэфлектыўны (аксіёматычныя ўяўленні пэўнай культурнай традыцыі)

  • Псіхаідэалогія грамадскай групы, да якой належыць пісьменнік

  • Міфапаэтычны план твора

Творы мастацтва, мастацкай літаратуры асабліва, заўсёды выяўляюць ідэйна-эмацыйнае стаўленне пісьменнікаў да тых сацыяльных характараў, якія імі намаляваныя. Менавіта ў ідэйнай адзнацы мацней і ясней усяго выяўляецца ідэалагічная сутнасць твораў мастацкай літаратуры.

13. Выбар тэмы. Тэматыка мастацтва.

ТЭМА (грэч. 'галоўная думка') — гэта жыццёвая праблема, пастаўленая пісьменнікам у творы. Тэма – сфера адлюстравання рэчаіснасці.

Тэма – пасрэднік паміж эстэтычнай рэальнасцю твора і рэчаіснасцю. З пункту гледжання рэчаіснасці, тэма – праблемны або карцінны змест. З эстэтычнай рэальнасці мы можам казаць пра ўнутраную тэму твора або асабістую думку пісьменніка.

Выбар тэмы абумоўлены:

- жыццёвым вопытам,

- грамадзянскімі і асабістымі інтарэсамі,

- светапоглядам,

- ідэйнай пазіцыяй пісьменніка.

Тэма непасрэдна звязана з ідэяй твора. У беларускай літаратуры, напрыклад, знайшлі сваё адлюстраванне такія тэмы, як гераізм народа ў мінулай вайне (творы В. Быкава, I. Навуменкі, А. Адамовіча, Я. Брыля), гістарычнае мінулае Беларусі (творы У. Караткевіча, Л.Дайнекі, У. Арлова,), жыццё сучаснай вёскі (творы С. Грахоўскага, I. Пташнікава, М. Гіля), чалавек і прырода (творы В. Карамазава, А. Жука, В. Казько), чарнобыльская аварыя (творы I. Шамякіна, В. Пгевіча, У. Някляева), а таксама «вечныя» тэмы кахання, дружбы, жыцця і смерці, любові да радзімы і інш. У буйных эпічных творах можа вылучацца некалькі тэм. Так, шматтэмнасцю характарызуецца «Палеская хроніка» I. Мележа (калектывізацыя, барацьба паміж старым і новым і змены ў свядомасці людзей, каханне і інш.).

В.Шкловский: “Найти тему – очень сложная вещь. Основной совет – писать о современности, писать о совершенно определенных вещых, случаях. Не бояться, что тема велика или мала. Не бойтесь, что в своем рассказе вы не разрешите вопрос. Самое главное, чтобы тема хоть затронула вопрос, чтобы она была способна отложить материал и повернуть по новому то явление, которое берется в основу».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]