Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Teoria_literatury.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
168.04 Кб
Скачать

15. Прадметны свет літаратурнага твора.

Свет літаратурнага твора – узноўленая ў творы пры дапамозе мовы з удзелам вымыслу прадметнасці

  • Рэчыўная рэальнасць

  • Асобная рэальнасць – псіхалагічная свядомасць або душэўная рэальнасць чалавека.

Уласцівасці света літаратурнага твора:

1. няроўнасць першай рэальнасці

2. Удзел вымыслу (фантазіі, што-небудзь створанае пры дапамозе ўяўлення) ў стварэнні твора

3. Выкарыстоўванне пісьменнікам умоўных форм існавання.

16. Літаратурны вобраз. Вобраз-персанаж: сродкі стварэння.

Літаратурны Вобраз – асобы спосаб эстэтычнага адлюстравання рэчаіснасці ў канкрэтнай, індывідуальна-пачуццёвай форме.

Вобраз персанаж – у эпічных, драматычных і ліра-эпічных творах ствараюцца вобразы-персанажы. Станоўчыя і адмоўныя. Вобраз-персанаж (або літаратурны герой) – гэта мастацка пераканальны вобраз чалавека з глыбока і яскрава выяўленымі індывідуальнымі рысамі. Мае непасрэдную сувязь з эстэтычным ідэалам свайго часу, мастацкім метадам пісьменніка.

Персанаж можа існаваць у выглядзе адзінкавай асобы і групавога партрэту. Персанаж ў тэксце выконвае пэўныя функцыі, мае дваякую прыроду, самастойна незалежны ад сюжэта.

Віды персанажаў:

- літаратурны герой

- дзеючая асоба

- мастацкі тып

Сродкі стварэння вобразаў персанажаў:

  • нематэрыяльны ўзровень

  • матэрыялізацыя (наданне герою пэўнага аблічча)

Вобраз персанажа ствараецца праз:

- аўтарскі настрой

- моўныя характарыстыкі

- праз думкі героя аб сабе

- праз эпізоды межавай сітуацыі

- праз эпізоды ўражання

- праз эпізоды кантраснасці

  • Індывідуальныя прыемы (асаблівасці) пісьменнікаў

Або іншая класіфікацыя сродкаў.

Асноўныя сродкі стварэння вобраза-персанажа:

1) дзеянні, учынкі і перажыванні. Мова (пра што і як ён гаворыць)

2) прамая аўтарская хар-ка

3) хар-ка вуснамі іншых дзейный асоб

4) партрэт

5) пейзаж

6) апісанне абстаноўкі

7) гаварковае прозвішча

Аснова вобраза – той ці інш хар-р, аднак паняцце “вобраза” шырэйшае за паняцце “характару”. Яно ўключае не толькі рысы, якія вызначаюць паводзіны чалавека, а і чыста знешнія, партрэтныя, неістотныя, прыватныя. З другога боку, не усякі верш з’яўляецца характарам. Тэрмін “характар” увёў старажытна грэчаскі філосаў Таэфраст (IV-III ст да н э), вучань Арыстоцеля, апісаўшы тэрмін “характар” (“нудны апавдальнік” “падхалім” “даносчык” і інш). Усяго было 30 тыпаў характараў. Самы яскравы характар – раб.

17. Мастацкая дэталь. Дэталь і падрабязнасць.

Дэталь (ад фр detail – “падрабязнасць”) – такая падрабязнасць літатарурнага твора, якая асаблівай сілай абуджае ўяўленне і творчую думку чытача, нясе значную ідэйна эмацыянальную і сэнсавую нагрузку. Такім могуць быць асобныя падрабязнасці пейзажу, партрэта, побыту, маўлення і дзеяння персанажа і г.д.

Напрыклад па словах К. Паўстоўскага, мастацкая дэталь “знаходзіцца” ў адным шэрагу з удалым вобразам.

Майстрамі мастацкай дэталі з’яўляюцца Я. Колас, М. Гарэцкі, І. Мележ, Я. Брыдь, В Быкаў.

Часам мастацкая дэталь лейтматывам праходзіць праз твор, вызначаючы нават ягоную назву (“На ростанях”, Я. Коласа”, “Плач перапёлкі” І. Чыгрынава і інш)

Мастацкая дэталь - выяўленчая і выразная падрабязнасць, характэрная рыса якога-небудзь прадмета, часткі побыту, пейзажу, інтэр'еру, партрэта і г. д., нясучая падвышаную сэнсавую нагрузку, характарызуючы не толькі ўвесь прадмет (характар, прастора, час у творы), часткай якога яна з'яўляецца, але і вызначальная шмат у чым стаўленне чытача да яго.

Функцыі мастацкай дэталі:

  • сродак малюнка (апісанне) аб'ёмнасці, канкрэтнасці прадметнага міру.

  • эстэтычныя функцыі

  • удакладняе, растлумачвае і агаляе задуму пісьменніка

  • можа быць і лейтматывам твора (у Чэхава).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]