Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Teoria_literatury.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
168.04 Кб
Скачать

35. Белы верш, вольны верш, свабодны верш: суадносіны ва ўжыванні тэрмінаў.

Вольны верш - у рускім сілаба-танічным вершаскладанні – нероўнастопны ямб з неўрэгуляваным чаргаваннем радкоў рознай даўжыні. (Разнастопны верш). Ужываўся ў 18 стагоддзі ў байках, "казках", у 19 стагоддзі ў пасланнях, элегіях ("Погасло дневное светило" Пушкіна), драме "Гора ад розуму" Гогаля. У 20 стагоддзі выходзіць з ужывання.

Белы верш – нерыфмаваны верш у сілабічнай і сілаба-танічнай сістэмах вершавання. Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя – звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было рыфмаў, то ен друкаваўся звычайнай фарбай і называўся “белым”. У белым вершы арганізуючую ролю бярэ на сябе клаузула (конец фразы, які абратае асабісты рытмічны ход). У ім павышаецца сэнсавыяўленчая і інтанацыйная роля рытму, адкрываюцца шырокія магчымасці натуральнай пабудовы моўнай фразы, перадачы жывога маўлення. Менавіта таму ў драматургіі часта выкарыстоўваецца пяцістопны ямб, які добра перадае жывую гаворку. (Шэкспір “Гамлет”, “Кароль Лір”, Пушкін “Барыс Гадуноў”).

У Беларусі белы верш сустракаецца ўпершыню ў С.Полацкага. Таксама ўжываецца ў творчасці Купалы, Багдановіча, Дубоўкі, Куляшова.

Вершы, у якіх адны радкі зарыфмаваны, а другія не, называюцца напаўбелымі. (Бандароўна Купалы).

Свабодны верш (верлібр) – дысметрычны верш, у аснове рытму якога – чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў. Надзвычай важнае значэнне набывае ў ім графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне месца міжрадковых паўз. Менавіта вершаваны радок выступае ў свабодным вершы ў якасці асноўнай рытмічнай адзінкі.

Для свабоднага верша характэрна надзвычайнае багацце і гнуткасць паэтычнага сінтаксісу, у тым ліку розных рытарычных фігур, сінтаксічных перыядаў (пералічэнне, далучэнне, супрацьстаўленне і г.д.). Узнік свабодны верш у амерыканскай і еўрапейскай літаратурах у сяр. 19 ст. Тэрмін “верлібр” упершыню быў уведзены ва ўжытак французскім пісьменнікам Канам у 1884 г. Асаблівае распаўсюджанне гэты верш набыў у 20 ст. (Блок, Цветаева, Маякоўскі).

Родапачынальнікам на Беларусі з’яўляецца Багдановіч. Таксама пісамі такія вершы Вярцінскі, Лойка, Сіпакоў, Танк і інш.

36. Рыфма і рыфмоўка

Рыфма (ад грэч. суразмернасць) – паўтаральная сугучнасць асобных слоў ці іх частак на пэўных, адных і тых жа месцах у вершаваных радках.Усталяванасцю сваей пазіцыі рыфма адрозніваецца ад іншых відаў гукавых паўтораў, што сустракаюцца ў вершы. Часцей за усе бывае ў канцы вершарадоў. Аднак, апрача канцавых, есць пачатковыя рыфмы (калі сугучныя словы стаяць у пачатку суседніх вершаваных радкоў) і ўнутраныя рыфмы (калі сугучнасць яднае словы, з якіх адно знаходзіцца ў сярэдзіне, а другое – у канцы аднаго і таго ж радка).

Рыфма – з’ява гукавая, а не графічная.

Рыфмавызначаецца характарам і ступенню сугучнасці, размяшчэннем у вершаваных радках і сваей функцыянальнасцю.

Па месцы націску рыфмы могуць быць з націскам на апошнім складзе – мужчынскія, на перадапошнім – жаночыя, на трэцім ад канца – дактылічная, на чацвертым (і далей) ад канца – гіпердактылічная.

У залежнасці ад колькасці і якасці гукавых супадзенняў адрозніваюць рыфмы:

- багатыя (у словах-рыфмах супадаюць многія гукі – хмарамі-ударамі)

- глыбокія (супадаюць не толькі націскныя і паслянаціскныя, але і 2 пераднаціскныя гукі – асаку-пасяку)

- бедныя (мужчынскія адкрытыя рыфмы, у якіх супадаюць толькі націскныя галосныя – сям’ю-п’ю)

Што датычыць дакладнасці сугуччаў вылучаюць рыфмы:

  • дакладныя (супадаюць націскныя галосныя і ўсе наступныя гукі – нівы-шумлівы)

  • недакладныя

- асанансныя (супадаюць толькі галосныя гукі – вішні-мыслі)

- кансанансныя (супадаюць толькі зычныя гукі – вышэй-вішань)

- апорныя (супадаюць гукі ў націскных – апорных – складах, пры несупадзенні гукаў паслянаціскных – надзея-сядзела)

- усечаныя (у канцы нейкага са слоў-рыфм недастае для поўнага сугучча аднаго гука – раса-сад)

- рознанаціскныя (у выразна сугучных словахнаціскі падаюць на розныя склады – радавалася-гадавалася)

- няроўнаскладовыя (словы, якія рыфмуюцца, пасля аднолькавых націскных складоў маюць розную колькасць галосных – няпроста-выпроствалі)

- анаграмныя (у сугучных словах асобныя гукі ідуць не ў аднолькавым парадку – слава-звала)

Рыфмы спалучаюць сугуччамі два самастойныя словы. Часамі ж сугуччы ахопліваюць і больш слоў, утвараючы састаўныя рыфмы. (панічы – па начы). Як супрацьлегласць гэтаму сустракаецца т.зв. ламаная рыфма, якая дзеліць словы на часткі. Размяшчэнне рыфмы, або рыфмоўка, залежыць ад месца рыфмы ў вершаваных радках, колькасці рыфмаў, спосабу сувязі вершаваных радкоў.

У залежнасці ад колькасці рыфм ў страфе рыфмоўка бывае парнай, трайной, чацвярной, мнагакратнай.

Паводле спосабу рыфменнай сувязі рыфмоўка чатырохрадкоўяў можа быць сумежнай (аабб), перакрыжаванай (абаб), апаясной, або кальцавой (абба).

Функцыі рыфмы ў вершаваным творы:

- інструментоўка верша

- інтанацыйная роля

- рытмічная арганізацыя верша

- кампазіцыйная функцыя

- семантычная блізкасць або аддаленасць

- мнеманічнае значэнне (дапамагае хутчэйшаму, лепшаму запамінанню рыфмованых твораў).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]