Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекцыи па МВБЛ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
3.17 Mб
Скачать

Адукацыйныя мэты і задачы:

спрыяць (паспрыяць) знаёмству вучняў з жыццёвым і творчым шляхам (кароткімі звесткамі пра жыццё і творчасць) паэта (пісьменніка)

садзейнічаць вызначэнню месца і ролі паэта (пісьменніка) у нацыянальнай (сусветнай) літаратуры

стварыць умовы (ствараць спрыяльныя ўмовы) для засваення вучнямі асаблівасцей эпохі (напрамку і г.д.)

даць характарыстыку героям твора

паказаць узаемаадносіны....

прааналізаваць змест паэмы (апавядання, аповесці, верша)

ствараць умовы для вызначэння адметнасці кампазіцыі (сюжэта, вобразных сродкаў і г.д.)

праз мастацкі аналіз даследаваць асноўную праблему твора

спрыяць засваенню паняцця (тэорыя літаратуры)

дапамагчы раскрыць грамадзянскі (патрыятычны) пафас лірыкі (пісьменнік), ідэйна-тэматычны змест твораў

дапамагчы вучням спасцігнуць свет паэтычнага слова (паэт)

раскрыць шматаспектнасць творчасці (пісьменнік, паэт)

раскрыць погляд пісьменніка на (тэма, праблема і г.д.)

праверыць, як вучні засвоілі матэрыял па тэме

абагуліць і сістэматызаваць веды вучняў пра

Развіццёвыя мэты і задачы:

развіваць вуснае (звязнае, пісьмовае, лагічнага тыпу маўленне)

развіваць уменні лагічна выказваць (адстойваць) свае думкі (погляды)

развіваць навыкі выразнага чытання, эмацыянальнасць

развіваць уменні аналізу мастацкага твора як мастацкага цэлага (самастойнага аналізу)

развіваць уменне вызначаць мастацкую ролю тропаў

развіваць уменне вызначаць і аналізаваць (характарызаваць) тэму і ідэю твора (праблему, асноўную думку, аўтарскую пазіцыю і г.д.)

развіваць уменне ўспрымаць матэрыял лекцыі, пісаць план, тэзісы, канспект, сачыненні, рыхтаваць даклады і рэфераты (самастойна працаваць з раздзелам падручніка)

развіваць уменне рабіць параўнальную характарыстыку вобразаў герояў (дзеючых асоб)

развіваць лагічнае (абстрактнае, крытычнае, вобразнае) мысленне вучняў

выпрацоўваць (развіваць) даследчыя (камунікатыўныя, творчыя) здольнасці

развіваць фантазію

Выхаваўчыя мэты і задачы:

выхоўваць дабрыню і спагаду

выхоўваць назіральнасць

праз аналіз твора паўплываць на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, іх эмацыянальнага вопыту

выхоўваць цікавасць да разумення і асэнсавання вечных праблем

выхоўваць патрыятычныя пачуцці

выхоўваць любоў (пачуццё гонару, павагу) да роднага слова (Радзімы, мовы, літаратуры, культуры, гісторыі, спадчыны, мінуўшчыны)

выхоўваць высокія маральныя якасці

выхоўваць экалагічную (грамадзянскую, эстэтычную, мастацкую) культуру вучняў

выхоўваць мастацкі густ (любоў да кніг, жаданне іх чытаць)

Віды вусных і пісьмовых работ па літаратуры:

5 – 6 класы. Пісьмовыя віды работ па літаратуры не прадугледжваюцца.

5 клас. Складанне плана апавядальнага твора ці ўрыўка з яго. Вусны пераказ (падрабязны, сціслы, выбарачны і творчы) невялікага апавядальнага твора або ўрыўка з яго; вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя. Вусны водгук на самастойна прачытаны літаратурны твор, на твор выяўленчага мастацтва, кінафільм або тэлеперадачу. Вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў і ўражанняў аб падзеях і з’явах жыцця.

6 клас. Вусны пераказ апавядальнага твора ці ўрыўкаў з яго з элементамі разважання; выбарачны пераказ лёсу літаратурнага героя і яго партрэтная характарыстыка.Расказванне народных паданняў і міфаў. Складанне тэзісаў уласнага вуснага выказвання пра твор і сціслага плана характарыстыкі літаратурнага героя. Вуснае сачыненне з выкарыстаннем пейзажных вершаў ці апісанняў прыроды ў празаічных творах. Інсцэніраванне байкі.

7 клас. Складанне плана эпічнага твора ці ўрыўка з эпічнага твора. Вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) празаічнага твора ці ўрыўка з празаічнага твора. Вуснае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, характарыстыка літаратурных герояў. Інсцэніраванне мастацкіх твораў. Вусны водгук аб самастойна прачытаным творы, аб творы выяўленчага мастацтва, прагледжаным кінафільме, тэлеперадачы (з матывацыяй сваіх адносін да герояў і падзей). Вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў, разважанняў аб розных з’явах жыцця.

8 клас. Вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) эпічнага твора ці ўрыўка з яго. Вуснае і пісьмовае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, праблемная характарыстыка (індывідуальная, параўнальная, групавая) герояў твора. Складанне плана ўласнага вуснага і пісьмовага выказвання. Інсцэніраванне мастацкіх твораў. Вусны і пісьмовы водгук ці рэцэнзія на самастойна прачытаны твор, твор выяўленчага мастацтва, прагледжаны кінафільм, тэлеперадачу (з матывацыяй уласных адносінаў да герояў і падзей). Сачыненне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў аб падзеях і з’явах жыцця.

9 клас. Вусны і пісьмовы пераказ празаічных тэкстаў, ускладнены элементамі разважання. Сачыненне-апісанне малюнкаў прыроды, выгляду герояў (на падставе вывучаных твораў). Параўнальная характарыстыка літаратурных герояў аднаго твора і розных твораў (сачыненне-разважанне). Вусны і пісьмовы водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу. Супастаўленне літаратурных твораў з ілюстрацыямі да іх. Даклад або рэферат на літаратурную тэму (па вывучаных творах). Канспект прачытаных літаратурна-крытычных прац. Вопыты мастацка-творчага характару: мастацкія замалёўкі, казкі, апавяданні, нарысы, вершы.

10 клас. Складанне простага і разгорнутага плана ўласнага вуснага і пісьмовага паведамлення. Вусны і пісьмовы пераказ урыўка з эпічнага твора з элементамі аналізу. Вуснае і пісьмовае сачыненне-апісанне выгляду героя, карціны прыроды і інш. (на падставе вывучаных твораў), сачыненне-разважанне па праблеме, ўзнятай пісьменнікам. Даклад або рэферат на літаратурную тэму па адной крыніцы. Рэцэнзія, тэзісы, канспект літаратурна-крытычнага артыкула або лекцыі настаўніка. Водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу. Складанне бібліяграфіі па тэме, прапанаванай настаўнікам.

11 клас. Складанне плана ўласнага вуснага або пісьмовага выказвання. Разгорнутыя і сціслыя вусныя адказы на праблемныя пытанні, даклады і паведамленні на літаратурную тэму (з выкарыстаннем адной або некалькіх крыніц). Тэзісы і канспект літаратурна-крытычных артыкулаў па пытаннях літаратуры. Сачыненні і рэфераты па праграмных творах. Рэцэнзіі на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаныя кінафільм, тэлеперадачу, спектакль, на твор жывапісу або музыкі.

Агульны план адказу на пытанне

аб значэнні творчасці пісьменніка

  1. Месца пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.

  2. Месца пісьменніка ў развіцці сусветнай літаратуры.

  3. Асноўныя праблемы эпохі і адносіны пісьменніка да іх.

  4. Традыцыі і наватарства пісьменніка (у аспекце ідэі, тэматыкі, праблематыкі, творчага метаду і стылю, жанру).

  5. Ацэнка творчасці пісьменніка класікамі літаратуры, крытыкамі.

Схема кароткага

літаратуразнаўчага аналізу мастацкага твора

  1. Агульная характарыстыка гістарычных абставін, у якіх быў напісаны твор.

  2. Якое месца займае твор у літаратурнай творчасці пісьменніка:

  • да якога перыяду ён адносіцца?

  • ці працаваў аўтар у час напісання твора над іншымі творамі?

  1. Характарыстыка:

  • часу, падзей, якія апісваюцца ў творы;

  • першаснае знаёмства з персанажамі;

  • асаблівасцяў сюжэта, кампазіцыі, стылю твора;

  • праблематыкі, канфлікту.

  • Характарыстыка ідэйнага зместу твора.

  • Вашы асабістыя адносіны да мастацкага твора.

  • Прывядзіце прыклады ўрыўкаў твора, у якіх ёсць пацверджанні вашым разважанням аб асблівасцях кампазіцыі, стылю, аб філасофскай канцэпцыі аўтара.

    Асноўныя прынцыпы працы з літаратуразнаўчым і крытычным матэрыялам

    1. Неабходна раскрываць ролю крытыкі ў развіцці літаратуры;

    2. Вывучэнне крытычных артыкулаў адбываецца ў адзінстве з працай над літаратурнымі творамі (вучні чытаюць твор разам з крытыкам);

    3. Азнаямленне з крытычнымі працамі вядзецца ва ўзаемасувязі з вывучэннем заканамернасцей і тэндэнцый развіцця літаратуры;

    4. Крытыка — творчасць, якая спалучае ў сабе мастацтва і навуку.

    Памятка-парада

    для падрыхтоўкі ўласнага выступлення

    1. Знаходзячы ў дадатковай літаратуры неабходны для даклада матэрыял, імкніся занатаваць яго так, як бы ты яго рабіў у вуснай форме.

    2. Рыхтуючы паведамленне, памятай: слухачам павінна быць цікава.

    3. Абапірайся на правілы складання дакладу (пачатак павінен зацікавіць слухачоў; кампазіцыя залежыць ад тэмы і жанру выступлення; аргументуй свае думкі цытатамі; карыстайся праблемным спосабам выкладання; падтрымлівай цікавасць слухачоў на працягу ўсяго выступлення).

    4. Умей зразумела выказаць сваё меркаванне: слухачам важна, як ты сам ставішся да гэтага пытання ці праблемы.

    Памятка-парада

    для падрыхтоўкі і напісання эсэ

    1. Эсэ перадае індывідуальнае бачанне і ацэнку, расказвае аб нечым праз уласнае “я”.

    2. Эсэ можа ўтрымліваць як апісанне з’яў, падзей, так і разважанні аўтара, яго роздум.

    3. Эсэ мае свабодную кампазіцыю, успрымаецца як плынь свядомасці, думак.

    4. Эсэ пішацца вобразнай, арыентаванай на размоўную мовай.

    5. Эсэ мае невялікі аб’ём.

    Віды эсэ

    па жанрава-стылістычнай форме

    эсэ-нататка

    эсэ-мастацкая замалёўка

    эсэ-партрэт

    эсэ-біяграфія (аўтабіяграфія)

    эсэ-ўспамін

    эсэ-дзённікавы запіс

    эсэ-водгук