Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекцыи па МВБЛ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
3.17 Mб
Скачать

Характарыстыка школьных падручнікаў па беларускай літаратуры. Параўнальны аспект (на прыкладзе 1 – 2 паралеляў).

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне прадмета «Беларуская літаратура» ў агульнаадукацыйнай школе прадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць:

нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі;

вучэбная праграма;

тэматычны план;

падручнік ці падручнік-хрэстаматыя;

хрэстаматыя для пазакласная чытання;

творчыя заданні (тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў);

тэставыя заданні;

план-канспект урокаў настаўніка;

метадычныя распрацоўкі ўрокаў;

вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў;

рабочы сшытак для вучняў;

дапаможнікі для вучняў;

кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравай прыналежнасці, выдадзеныя ў серыі «Школьная бібліятэка»;

слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі;

метадычныя і літаратурна-мастацкія часопісы;

мультымедыйныя сродкі (электронны дапаможнік, электронны даведнік, электронны практыкум, тэстуючая камп’ютэрная праграма і інш.);

альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў;

партрэты пісьменнікаў;

альбомы ілюстрацый;

відэафільмы і дыяфільмы;

відэазапісы літаратурных сустрэч, літаратурных свят, тэатральных пастановак і інш.;

аўдыёзапісы музычных твораў;

кінафільмы па праграмных творах;

тэхнічныя сродкі навучання.

У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння вучэбныя выданні падзяляюцца на падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, практыкумы, хрэстаматыі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі.

Падручнік – вучэбнае выданне, у якім выкладаюцца сістэматызаваныя асновы навуковых ведаў па літаратуры ў адпаведнасці з мэтамі навучання, праграмай і патрабаваннямі дыдактыкі. Падручнік – асноўная крыніца ведаў і сродак арганізацыі самастойнай працы вучняў, які выконвае наступныя функцыі: кансультацыйна-рэгламентуючая, даведачна-інфармацыйная, арыенціровачна-ілюстрацыйная, інфармацыйна-дадатковая, кантралююча-ацэньваючая.

Вучэбны дапаможнік – вучэбнае выданне, якое дапаўняе ці часткова (або цалкам) замяняе падручнік.

Патрабаванні да падручнікаў: адпаведнасць асноўным прынцыпам і патрабаванням дыдактыкі (навуковасць – веды павінны адпавядаць навуцы, даступнасць – адпаведнасць узроставым асаблівасцям вучняў, наяўнасць дадатковых і паясняльных тэкстаў, сістэмы дыферэнцыраваных заданняў, улік рэальных магчымасцей вучняў засвойваць толькі 12 (5 – 8 класы), і 20 (9 – 11 класы) інфармацыйна-сэнсавых элементаў тэксту, нагляднасць – наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу, узаемасувязь падручніка з нагляднымі дапаможнікамі, сістэматычнасць – паслядоўны выклад матэрыялу (ад простага да складанага), падзел падручніка на тэмы і раздзелы, сувязь тэорыі з практыкай – наяўнасць пытанняў і заданняў), мэтам навучання, зместу навучання, агульным прынцыпам навучання, улічваць адзінства змястоўнай і працэсуальнай сфер. Падручнік павінен адпавядаць праграме па структуры (у ім павінны выдзяляцца раздзелы, тэмы, параграфы у адпаведнасці з праграмай курса, аб’ёму ведаў (ступень паўнаты адлюстравання фактаў, раскрыцця зместу паняццяў), характару фарміравання ў вучняў агульнанавуковых і спецыяльных уменняў і навыкаў (павінна быць сістэма заданняў), характару раскрыцця паняццяў, законаў, тэорый, асобных пытанняў і тэм праграмы (адпаведнасць прынятай канцэпцыі адукацыі па прадмеце, патрабаванням методыкі выкладання прадмета).

Форма выкладання матэрыялу – навуковая, лагічная, сістэматычная і паслядоўная, дакладная, сціслая, напоўненая змястоўным абагульняльным і канкрэтным матэрыялам, адпаведнасць нормам сучаснай літаратурнай мовы.

5 – 9 клас – падручнікі-хрэстаматыі (тэксты для вывучэння ў класе, для самастойнага чытання, уступныя артыкулы да курса літаратуры, біяграфічныя даведкі, звесткі па тэорыі літаратуры, слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў, метадычны апарат (эпіграфы для тэм і твораў, пытанні і заданні, тлумачэнні, спасылкі, ілюстрацыі), 10 – 11 – падручнікі на гісторыка-літаратурнай аснове (матэрыял да вывучэння аглядавых і манаграфічных тэм, метадычны апарат (пытанні і заданні, тэмы сачыненняў, рэфератаў і паведамленняў, спіс літаратуры, слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў) і хрэстаматыі.