- •Методыка выкладання літаратуры як навуковая дысцыпліна, яе месца сярод дысцыплін літаратуразнаўчага і педагагічнага цыклаў.
- •Беларуская літаратура як вучэбны прадмет. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
- •1. Мэта вывучэння прадмета
- •2. Задачы вывучэння прадмета
- •3. Змест адукацыі па вучэбным прадмеце “беларуская літаратура”
- •4. Патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў
- •Этапы станаўлення і развіцця методыкі выкладання беларускай літаратуры.
- •Якуб Колас
- •Іван Іванавіч Замоцін
- •Канцэпцыя літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь: асноўныя палажэнні. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
- •1. Уводзіны
- •2. Зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы зместу вучэбнага прадмета
- •3. Дыдактычныя асновы, прынцыпы і крытэрыі адбору ў канструяванні зместу літаратурнай адукацыі
- •4. Мэты вучэбнага прадмета
- •5. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
- •6. Састаў і структура вучэбна-метадычнага комплексу
- •Школьныя праграмы па беларускай літаратуры, асаблівасці іх пабудовы. Агульная характарыстыка.
- •Характарыстыка школьных падручнікаў па беларускай літаратуры. Параўнальны аспект (на прыкладзе 1 – 2 паралеляў).
- •Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання літаратуры. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.
- •Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу на ўроках літаратуры
- •Метады і прыёмы выкладання літаратуры. Разнастайныя прынцыпы класіфікацыі метадаў.
- •Тыпы і віды ўрокаў літаратуры, іх класіфікацыя. Адыход ад традыцыйнай структуры ў сучаснай практыцы выкладання (нетрадыцыйныя ўрокі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі).
- •Арганізацыйныя патрабаванні да ўрока
- •Дыдактычныя патрабаванні да ўрока
- •Гігіенічныя патрабаванні да ўрока
- •Метадычныя патрабаванні да ўрока
- •Літаратуразнаўчыя патрабаванні да ўрока
- •Патрабаванні да сучаснага ўрока літаратуры:
- •На кожным уроку павінны быць вытрыманы агульнаадукацыйныя прынцыпы:
- •Класіфікацыя ўрокаў у залежнасці ад падыходаў:
- •1. Найбольшае распаўсюджванне атрымала класіфікацыя, якая адлюстроўвае этапы вывучэння літаратурнага твора (в. Галубкоў):
- •2. Вылучаецца тып урокаў у залежнасці ад роду, жанру твора:
- •3. Тып уроку абумоўліваецца спосабам яго правядзення, формай падачы матэрыялу:
- •Традыцыйная структура ўрока:
- •Нетрадыцыйныя ўрокі па літаратуры
- •Vі клас
- •Этапы работы над праектам
- •Лінія параўнання
- •Вучань як чытач. Асаблівасці ўспрымання школьнікамі мастацкіх твораў на розных узроставых ступенях.
- •Декрет № 15 от 17 июля 2008 г.
- •Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора.
- •Вывучэнне чытацкага ўспрымання твора вучнямі.
- •Аналіз мастацкага твора. Прынцыпы аналізу.
- •Шляхі аналізу мастацкага твора ў школе.
- •Заключныя (абагульняючыя) заняткі ў сістэме вывучэння літаратурнага твора.
- •Вывучэнне вуснай народнай творчасці ў школе.
- •Спецыфіка вывучэння лірычных твораў у сярэдніх і старшых класах.
- •Сучасная методыка назапасіла багаты арсенал шляхоў, форм, метадаў і прыёмаў работы па вывучэнні лірычных твораў. Выпрацавана схема парадку працы над лірычным творам.
- •Вывучэнне эпічных твораў: шляхі і прыёмы аналізу.
- •Асаблівасці ўрокаў па вывучэнню драматычных твораў. Улік спецыфікі драматычнага роду і драматычных жанраў.
- •Урокі па вывучэнні аглядавых і манаграфічных тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў, іх асаблівасці і методыка правядзення.
- •Урокі па вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, іх спецыфіка ў сярэдніх і старшых класах.
- •Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні.
- •Агульны стан вуснага маўлення ў школе і сістэма работы па яе развіцці на ўроках літаратуры.
- •Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
- •Глава 1 агульныя палажэнні
- •Глава 2 патрабаванні да правядзення навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме
- •Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца згодна з дадаткам 7.
- •Глава 3 прыкладная колькасць і прызначэнне вучнёўскіх сшыткаў
- •Глава 4 парадак афармлення I вядзення сшыткаў, афармлення экзаменацыйных работ
- •(Подпіс) у.В.Пракаповіч глава 5 парадак праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ і работ над памылкамі
- •Глава 6 патрабаванні да афармлення рэферата
- •Глава 7 патрабаванні да афармлення класнага журнала
- •Кантрольная работа ”… “ Дыктант ”…“
- •Дыктант
- •§ 14, Стар. 24 – 25
- •§ 15, 16, Стар. 34 – 39
- •Паўтарэнне. Правапіс о, а, э. Пр. 116
- •Глава 8 патрабаванні да вядзення і афармлення дзённіка
- •67. У агульнаадукацыйных установах выкарыстоўваюцца дзённікі адзінага ўзору, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзённік вучань пачынае весці з трэцяга класа.
- •68. Усе запісы ў дзённіках павінны весціся з захаваннем наступных патрабаванняў:
- •Узоры афармлення надпiсу на вокладцы сшытка
- •Прыкладны аб’ём навучальных пераказаў, сачыненняў, слоўнікавых дыктантаў на і ступені агульнай сярэдняй адукацыі
- •Колькасць кантрольных работ на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і прыкладны аб’ём
- •Колькасць кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды
- •Прыкладны аб’ём кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі
- •Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“
- •Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“
- •Аб’ём навучальнага і экзаменацыйнага рэфератаў, узор іх афармлення
- •Урокі па развіцці пісьмовага маўлення вучняў. Методыка навучання сачыненням у школе.
- •Развіццё маўлення лагічнага тыпу
- •Алгарытм працы над рэфератам
- •Алгарытм напісання даклада
- •Унутрыпрадметныя сувязі
- •Міжпрадметныя сувязі
- •Пазакласная праца па літаратуры – арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.
- •Урокі пазакласнага чытання, іх змест і методыка правядзення.
- •Літаратурнае краязнаўства ў школе як культуралагічная праблема.
- •Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.
- •1. Уводныя.
- •2. Паглыбляючыя.
- •3. Развіваючыя курсы.
- •Педагагічная мэтазгоднасць выкарыстання тсн на ўроках літаратуры. Методыка прымянення нагляднасці.
- •Дамашняе заданне па літаратуры. Улік і ацэнка ведаў і ўменняў пры вывучэнні літаратуры.
- •Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
- •Ацэнка вуснага і пісьмовага выказвання
- •Ацэнка выразнага чытання на памяць
- •Ацэнка тэхнікі чытання (для V—VIII класаў)*
- •Апісанне характару памылак
- •Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.
- •Этапы планавання ўрока і падрыхтоўкі да яго
- •Памятка ўрок
- •Тэхналагічная карта ўрока
- •Род і жанр літаратурнага твора
- •Асноўныя стадыі развіцця беларускай літаратуры і культуры
- •Асноўныя стадыі развіцця літаратуры і мастацкія сістэмы
- •Адукацыйныя мэты і задачы:
- •Развіццёвыя мэты і задачы:
- •Выхаваўчыя мэты і задачы:
- •Віды вусных і пісьмовых работ па літаратуры:
- •Асноўныя патрабаванні да эсэ
Аналіз мастацкага твора. Прынцыпы аналізу.
Аналіз – гэта метад навуковага даследавання, пры якім прадмет вывучэння раскладваецца на састаўныя часткі ці ўяўна расчляняецца шляхам лагічнай абстракцыі. Прааналізаваць твор – г.зн. знасці той узровень зносін з мастацтвам, калі адбываецца пераход ад успрымання да мастацкіх абагульненняў.
Аналіз мастацкага твора займае найбольш часу, які вылучаецца школьнай праграмай. На яго можа адводзіцца частка ўрока, цэлы ўрок або нават некалькі ўрокаў. Ён ўзбагачае школьнікаў новымі ведамі, паглыбляе іх літаратурнае развіццё.
Школьны аналіз мастацкіх твораў заснаваны на літаратуразнаўчым, але істотна адрозніваецца ад яго і мае сваю спецыфіку. Сутнасць галоўнага адрознення заключаецца ў навучальным характары, у тым, што школьны аналіз педагагічна арыентаваны.Калі ў літаратуразнаўчым даследаванні ў цэнтры ўвагі можа быць адзін аспект аналізу, то школьны аналіз часцей за ўсё бывае комплексным, у ім выдзяляюцца найбольш істотныя бакі ідэйна-мастацкага зместу твора.
Спецыфіка школьнага аналізу выяўляецца праз дыдактычныя метады, сярод якіх важнейшае значэнне мае мэтанакіраванасць аналізу (наяўнасць скразной ідэі).
Прынцыпы аналізу: навуковасць, адзінства зместу і формы, улік узроставых асаблівасцей, адзінства эмацыянальнага і рацыянальнага, адзінства навуковай логікі і творчага натхнення, выхаваўчы і развіццёвы аналіз, праблемнасць.
Асноўныя патрабаванні да аналізу мастацкага твора падзяляюцца на агульныя і непасрэдныя.
Агульныя патрабаванні:
-
узбагаціць новымі ведамі,
-
паглыбіць літаратурнае развіццё,
-
фармаваць чытацкія ўменні (культуру чытання),
-
садзейнічаць набыццю этычнага вопыту,
-
развіваць мову, камунікатыўныя навыкі,
-
садзейнічаць выхаванню асобы,
-
развіваць творчыя здольнасці.
Непасрэдныя патрабаванні:
-
асэнсавана чытаць,
-
вызначаць асноўную праблематыку,
-
вызначаць спецыфіку жанру, сюжэта, кампазіцыі,
-
бачыць аўтарскую пазіцыю,
-
характарызаваць вобразы, сістэму вобразаў, супастаўляць іх,
-
характарызаваць спецыфіку мовы, ролю выяўленчых сродкаў,
-
умець абгрунтоўваць сваю ацэнку прачытанага.
Для старэйшых класаў дзейнічаюць вышэйназваныя патрабаванні, а таксама вылучаюцца яшчэ і наступныя:
-
бачыць узаемасувязь з гістарычнымі умовамі і грамадскімі праблемамі,
-
арактарызаваць светапогляд і эстэтычныя ідэалы аўтара,
-
бачыць індывідуальнасць творчай манеры пісьменніка,
Школьны аналіз – гэта складаны від прафесійнай дзейнасці настаўніка. Нават самая дасканалая методыка не дае вычарпальных рэкамендацый у гэтым напрамку.
Падрыхтоўчым этапам да аналізу мастацкага твора з’яўляецца вызначэнне асноўных кірункаў:
І. Вызначэнне зместавага кірунку |
Выбар канцэпцыі ў тлумачэнні твора. Вызначэнне характару маральна-эстэтычных праблем. Вызначэнне кола літаратурных ведаў. |
ІІ. Вызначэнне структурнага кірунку |
Распрацоўка арыенціровачных заданняў. Разбіўка матэрыялу на «сэнсавыя» вузлы. Размеркаванне матэрыялу па ўроках (перспектыўнае планаванне). |
ІІІ. Вызначэнне тэхналагічнага кірунку |
Выбар тыпу ўрока. Выбар формы працы настаўніка. Планаванне дзейнасці вучняў. |
Існуе тыповы парадак аналізу твора
-
Уступныя заняткі.
-
Чытанне мастацкага твора.
-
Праверка правільнасці ўспрымання.
-
Слоўнікавая праца.
-
Пераказ.
-
Складанне планаў.
-
Уласна аналіз: тэматыка, праблематыка, ідэйная накіраванасць, эмацыйны пафас, жанравая своеадметнасць, асноўныя мастацкія вобразы ў іх сістэме і ўнутраных сувязях, цэнтральныя персанажы, сюжэт і асаблівасці пабудовы канфлікту, пейзаж, партрэт, дыялогі і маналогі персанажаў, інтэр’ер, атмасфера дзеяння, моўны лад твора (аўтарскае апісанне, апавяданне, адступленне, разважанне), кампазіцыя сюжэта і асобных вобразаў, агульная архітэктоніка твора.
-
Заключныя заняткі.
-
Навучанне выразнаму чытанню*.
-
Завучванне на памяць*.
-
Творчыя заданні, пісьмовыя працы.
* Пункты 9, 10 – пры неабходнасці.
Гэтыя агульныя метадычныя палажэнні павінны своеасабліва рэалізоўвацца ў кожным канкрэтным выпадку.
Прынцыпы аналізу: навуковасць, адзінства зместу і формы, улік узроставых асаблівасцей, адзінства эмацыянальнага і рацыянальнага, адзінства навуковай логікі і творчага натхнення, выхаваўчы і развіццёвы аналіз, праблемнасць.
Тыпы і віды аналізу
Віды (тыпы) аналізу: аглядавы (аналіз цэлага твор, яго частак, вобразаў у агульным плане), выбарачна-накіраваны (аналіз твора, часткі, вобраза і інш з пункту гледжання асобных праблем і пытанняў), падрабязны (тэкстуальны), “скрыты” (з дапамогай творчых работ (ілюстрацый, кадрапланаў, сцэнарыяў), змешаны (свободна-накіраваны).