Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекцыи па МВБЛ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
3.17 Mб
Скачать

Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора.

Поспех вывучэння літаратурнага твора ў школе шмат у чым залежыць ад падрыхтаванасці вучняў да яго ўспрымання.

Мэты правядзення ўступных заняткаў

1) Стварыць інтэлектуальную настроенасць – падрыхтаваць вучняў да ўспрымання твора, канкрэтызаваць мэты, задачы, змест працы.

2) Забяспечыць узаемасувязь вывучаемага твора з раней вядомым – фарміруецца цэласнае ўяўленне пра літаратурны працэс, пісьменніка, твор і яго месца ў нацыянальнай літаратуры.

3) Стварыць пазнавальную настроенасць – забяспечыць правільнае ўспрыманне мастацкага твора, узбудзіць цікавасць да яго.

4) Стварыць эмацыянальную настроенасць – наблізіць настрой вучняў да таго мастацкага матэрыялу, які раскрываецца ў творы.

Методыка правядзення ўступных заняткаў.

Экскурсія – спрыяе актывізацыі асабістых уражанняў школьнікаў, аналагічных тым, якія выяўляюцца ў творы (пейзажныя творы).

Уступнае слова, лекцыя – інфармацыя невядомая вучням, матэрыял аб’ёмны.

Выразнае чытанне – выкарыстоўваюца ўступныя артыкулы, змешчаныя ў падручніках.

Гутарка – матэрыял знаёмы з ранейшых урокаў па беларускай літаратуры, або з іншых крыніц інфармацыі).

Ілюстрацыйны метад – прагляд кінафільмаў або дыяфільмаў, нагляднасць і ТСН.

Самастойная праца – прыём працы з падручнікамі і дадатковай літаратурай могуць быць самыя разнастайныя: рэферат, даклад, разгорнутае певедамленне, мантаж, даклад.

Працягласць уступных заняткаў залежыць ад памеру твора і часу, адведзенага на яго вывучэнне: ад 3–20 хвілін да цэлага ўрока ў старэйшых класах. Віды правядзення ўступных заняткаў залежаць ад іх зместавага напаўнення. Гэта можа быць: гістарычны экскурс (дапамагае нацэліць вучняў на ўспрыманне твораў), вызначальная падзея (паведамленне пра тое, што пабудзіла пісьменніка да напісання твора); біяграфічная даведка, дзённікавыя матэрыялы, мемуары, успаміны, гісторыя напісання твора, літаратуразнаўчыя звесткі, лексічны каментарый, зварот да сумежных відаў мастацтва, камбінаваны (спалучэнне вышэйназваных).

Чытанне – надзвычай складаны творчы працэс, які патрабуе вялікага інтэлектуальнага і эмацыянальнага напружання, актыўнай дзейнасці ўяўлення. Віды чытання: першае, паўторнае; вольнае, мэтанакіраванае, класнае, дамашняе, настаўніка, вучня, майстра слова.

Першапачатковае ўспрыманне і агульнае азнаямленне з творам пачынаецца з чытання. Першае чытанне мае асаблівае значэнне ў далейшым асэнсаванні твора. Вельмі важна, каб яно ўсхвалявала вучняў, выклікала эстэтычную асалоду, нарадзіла жаданне абмеркаваць прачытанае. Пры першым чытанні ці слуханні мастацкага твора чытач ці слухач трапляе пад яго паэтычнае абаянне. Адметнасць першага чытання і заключаецца ў тым, што яно характарызуецца эмацыянальнасцю. У школе мастацкі твор не проста чытаецца, а вывучаецца. Таму тут неабходна паўторнае чытанне. Пасля першага чытання ўспрымаецца агульны змест твора і развіццё сюжэта (калі гэта эпічнае ці драматычнае палатно), таму паўторна трэба чытаць не спяшаючыся, затрымлівацца на дэталях, абдумваць прачытанае, вяртацца пры неабходнасці да пэўных радкоў ці эпізодаў.

Чытанне можа быць вольнае і мэтанакіраванае. Пры вольным чытанні вучань цалкам аддаецца яму, жыве ў свеце, створаным мастаком, згаджаецца з ім або аспрэчвае яго. Асабліва актыўна працуюць пры гэтым пачуцці. Мэтанакіраванае чытанне арганізуе настаўнік. Ён ставіць класу задачу, дае заданні, на якія, перачытваючы твор, вучні павінны знайсці адказ. Пры вольным і мэтанакіраваным чытанні на пярэднім плане знаходзяцца розныя віды дзейнасці вучняў: пры першым – эмоцыі і ўяўленне, пры другім – розум, інтэлект.

Мастацкія творы вучні чытаюць у класе і дома, таму ў метадычнай літаратуры вылучаюць класнае і дамашняе чытанне. У класе звычайна творы чытаюцца ўголас. Пры такім чытанні паўней і глыбей выяўляецца спецыфіка літаратуры як слоўнага віду мастацтва, для якога важна не толькі семантычнае значэнне, але і гучанне слоў. Пры класным чытанні ўзнікае калектыўнае суперажыванне.

На ўроках беларускай літаратуры вывучаюцца творы вялікай і малой формаў. У класе можна цалкам прачытаць толькі творы малой формы: вершы, байкі, казкі, апавяданні. Улічваючы своеасаблівасць уздзеяння класнага чытання на вучняў, настаўнік павінен паклапаціцца пра тое, каб на ўроку гучалі ўрыўкі і з вялікіх твораў, якія вучні чытаюць дома, прычым у добрым выкананні.

Нельга недаацэньваць і дамашняе чытанне, яно мае свае асаблівасці і дадатныя якасці, не менш істотныя, чым класнае.