Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Якія прычыны абумовілі заняпад Рымскай імперыі?

  2. Назавіце найбольш характэрныя рысы Сярэднявечча. Ахарак-тарызуйце яго этапы.

  3. Які ўплыў аказала Візантыйская імперыя на развіццё ўсходніх славян?

  4. Назавіце асноўныя канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі.

  5. Ахарактарызуйце паняцце “феадальнае грамадства”.

  6. Што ўяўляла сабой палітычная сістэма Полацкага княства?

  7. У сувязі з якой падзеяй упершыню ў летапісах згадваецца Менск?

  8. Назавіце асаблівасці палітычнага ладу Тураўскага княства.

  9. Як паўплывала распаўсюджанне хрысціянскай рэлігіі на духоўнае жыццё ўсходніх славян?

Тэма 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)

  1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага і яго тэрытарыяльны рост. Цэнтраліза-тарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх.

  2. Барацьба Вялікага княства Літоўскага за незалежнасць. Збліжэн-не ВКЛ з Польшчай. Крэўская унія і яе вынікі.

  3. Органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты ВКЛ 1529 г. і 1566 г.

  4. Узаемадносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам. Абвастрэнне барацьбы за гегемонію ва Усходняй Еўропе (канец ХV – ХVІ стст.).

Важнейшыя падзеі

Каля 1240 – 1263 гг. – княжанне ў Навагародку (Навагрудку) Мін-доўга.

1264 – 1267 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Войшалка.

12671270 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Шварна Данілавіча.

12701282 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Трайдэна (Трайдзеня).

1293 – 1316 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Віценя.

1307 г. далучэнне да ВКЛ Полацкай зямлі на правах аўтаноміі.

1316 – 1341 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Гедыміна.

1323 г. перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

1345 – 1377 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Альгерда.

1362 – 1363 гг. – бітва з мангола-татарамі на р. Сінія Воды, далучэнне да ВКЛ Кіеўскай, Чарнігава-Северскай, Падольскай і Валынскай зямлі.

1377 – 1392 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Ягайлы.

1385 г., 14 жніўня – падпісанне Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай, згодна з якой Ягайла прыняў каталіцтва і абавязваўся аб'яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, даць правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам -католікам, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядзвігай.

1392 г. – падпісанне Востраўскага пагаднення паміж польскім каралём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады. З 1392 г. па 1430 г. вялікім князем літоўскім з'яўляўся Вітаўт. Паміж Польшчай і ВКЛ захавалася дынастычная унія і ваенны саюз супраць крыжакоў.

14091411 гг. Вялікая вайна паміж ВКЛ і Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам, з другога.

1410 г., 15 ліпеня – Грунвальдская бітва – разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі арміямі ВКЛ і Польскага каралеўства.

1413 г. – Гарадзельская унія (Гарадельскі прывілей), па якой было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ.

14301432 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Свідры-гайлы.

14321436 гг. грамадзянская вайна ў ВКЛ.

1432 1440 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімон-та Кейстутавіча.

1440 1492 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімон-та Казіміра.

1468 г., 29 лютага выдадзены Судзебнік Казіміра – першы збор законаў Вялікага княства Літоўскага.

14921506 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Аляк-сандра.

15061548 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімон-

та І Старога.

1514 г., 8 верасня – паражэнне маскоўскіх войскаў пад г. Орша. Беларуска-літоўскае войска ўзначальваў К. Астрожскі.

1548 1572 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімон-та ІІ Аўгуста.