Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

Пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца хvііі ст. Была вайсковым саслоўем.

Літаратура: [12 – 24,27,28,36,37,39,40,55,67,77,78].

Пытанні для самакантролю

  1. Растлумачце прычыны, якія спрыялі ўтварэнню Рэчы Паспалітай.

  2. На якіх умовах ВКЛ увайшло ў склад Рэчы Паспалітай?

  3. У чым выяўляўся федэратыўны характар Рэчы Паспалітай як дзяржавы?

  4. Якая асноўная мэта Берасцейскай уніі? Як яна паўплывала на рэлігійнае і сацыяльнае жыццё беларусаў?

  5. Акрэсліце асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ – ХVІІ стст.

  6. Якія страты насельніцтва панесла Беларусь у гады вайны 1654 – 1667 гг.?

  7. Якую бітву на тэрыторыі Беларусі Пётр І назваў «Маці Палтаўскай бітвы»?

  8. Чаму падзеі войнаў XVII ст. называюць “крывавым патопам”?

  9. Назавіце прычыны эканамічнага і сацыяльнага крызісу, што прывялі да падзелаў Рэчы Паспалітай?

  10. Якія існавалі напрамкі рэфармавання палітычнага ладу Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. і якія прычыны прывялі да няўдач падобных спроб?

  11. У выніку якіх падзей тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі?

  12. Якія былі галоўныя мэты паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве?

  13. Якія падзеі нагадваюць вам імёны: В.Вашчыла, Т. Касцюшка, М. Агінскі?

  14. Наколькі абгрунтаванымі, з пункту гледжання еўрапейскай гісторыі і міжнароднага права, выглядалі прычыны, па якіх Прусія, Аўстра-Венгрыя і Расія прымалі лёсавызначальныя рашэнні ў дачыненні да Рэчы Паспалітай?

Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне Заняткі 1.

1. Станаўленне “індустрыяльнага грамадства” і палітычная мадэрнізацыя ў краінах Заходняй Еўропы. Рэваюцыйныя падзеі 1848 – 1849 гг.

2. Сацыяльная, нацыянальная і канфесійная палітыка расійскага самаўладдзя на Беларусі (канец XVIII – пачатак XIX стст.).

3. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гадоў XIX ст. у Расійскай імперыі і асаблівасці іх првядзення на Беларусі.

Заняткі 2.

1. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст.

2. Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі (другая палова XIX – пачатак XX стст.). Развіццё беларускай літаратурнай мовы і нацыянальна-культурны рух. Роля газеты “Наша ніва” у беларускім нацыянальным адраджэнні.

3. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Расіі і на Беларусі. Беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух і яго праграма.

Важнейшыя падзеі

1828 г. – стварэнне уніяцкай семінарыі ў Жыровічах.

1831 г., 1 студзеня – скасаванне Статута Вялікага княства Літоўс-кага ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях.

1832 г. – стварэнне “Асабовага камітэта па справах Заходніх губер-няў”.

1832 г. – закрыццё Віленскага універсітэта.

1839 г., 12 лютага – скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берасцейскай царкоўнай уніі і далучэнне уніятаў да Рускай праваслаўнай царквы.

1840 г., 18 чэрвеня – указ аб выкарыстанні ў афіцыйных дакумен-тах назвы “Северо-Западный край”.

1840 г. – адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 г. – земляробчы інстытут; дзейнічаў да 1864 г.).

1840 г., 25 чэрвеня – адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыях Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці.

1857 г., студзень – стварэнне Сакрэтнага камітэта “для абмер-кавання мер па ўладкаванню быту памешчыцкіх сялян”.

1861 г., 19 лютага – адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі.

1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская.

1862 г. – пачатак ваеннай рэформы ў Расійскай імперыі.

1864 г. – земская рэформа. На Беларусі рэформа пачалася ў 1911 г.

1864 г. – судовая рэформа. На Беларусі пачалася ў 1872 г.

1864 г. – пачатак школьнай рэформы ў Расійскай імперыі.

1865 г. – пачатак цэнзурнай рэформы ў Расійскай імперыі.

1870 г. – пачалася рэформа гарадскога самакіравання. На Беларусі праведзена ў 1876 г.

1893 г. – 1899 г. – прамысловы ўздым у Расіі.

1897 г. – Усерасійскі перапіс насельніцтва.

1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага трамвая ў Віцебску.

1917 г., 27 лютага – перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакра-тычнай рэвалюцыі ў Расіі.