Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

Прыкладныя тэмы рэфератаў

  1. Археалагічная і гістарычная перыядызацыі старажытнай Беларусі.

  2. Археалагічныя культуры на беларускіх землях (на тэрыторыі майго раёна, вобласці – па ўзгадненні з выкладчыкам).

  3. Мой раён у старажытнасці (па матэрыялах краязнаўчых музеяў).

  4. Грамадска-палітычны лад і сацыяльная структура Полацкага княства.

  5. Органы ўлады і кіравання першых княстваў на тэрыторыі Беларусі.

  6. Што ўмелі нашы продкі: сельская гаспадарка і рамёствы на Беларусі ў Х –ХІІІ стст.

  7. Беларускія княствы і іх суседзі: стасункі і ўзаемадзеянне.

  8. Гісторыя ў асобах: славутыя імёны беларускіх земляў Х – ХІІІ стст. (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  9. Паходжанне найменняў “Белая Русь”, “Чорная Русь”, “Літва”, “Палессе”.

  10. Адлюстраваннне гісторыі Вялікага княства Літоўскага ў наву-чальнай літаратуры.

  11. Гісторыя ў асобах: вялікія князі Вялікага княства Літоўскага (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  12. Нашы славутыя продкі: дзеячы культуры і асветы часоў ВКЛ.

  13. Мой горад у часы Вялікага княства Літоўскага.

  14. Вялікае княства Літоўскае ў беларускай гісторыяграфіі.

  15. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654 – 1667 гг.) і яе наступствы для беларускіх земляў.

  16. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г., яе сутнасць і значэнне.

  17. Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі і Польшчы: яго жыццё і дзейнасць.

  18. Заняпад Рэчы Паспалітай і палітыка суседніх дзяржаваў.

  19. Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай.

  20. Беларускае грамадства ў вайне 1812 г. Наступствы вайны для Беларусі.

  21. Рэакцыйная роля расійскага царызму ў Еўропе пасля паражэння Напалеона.

  22. Пачатак грамадска-палітычнага руху на Беларусі: філаматы і філарэты.

  23. Горыгорацкі земляробчы інстытут – першая ў Расіі вышэйшая сельскагаспадарчая школа.

  24. К.Каліноўскі і яго роля ў беларускім рэвалюцыйна-дэмакратычным руху.

  25. Удзел студэнтаў і выкладчыкаў Горыгорацкага земляробчага інстытута ў паўстанні 1863 – 1864 гг.

  26. Ідэя нацыянальнага адраджэння ў поглядах і дзейнасці беларускіх народнікаў.

  27. Рабочы і сацыял-дэмакратычны рух на Беларусі (канец ХІХ – пачатак ХХ стст.).

  28. Роля беларускай інтэлігенцыі ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці беларусаў (канец ХІХ – пачатак ХХ стст.).

  29. Гісторыя ў асобах: заснавальнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, іх дзейнасць і лёс (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  30. Рэвалюцыйныя выступленні навучэнцаў Горацкіх сельскагаспа-дарчых вучэбных устаноў у гады першай рускай рэвалюцыі.

  31. Беларускі нацыянальны рух на акупаванай немцамі тэрыторыі ў гады першай сусветнай вайны (1914 – люты 1917 гг.).

  32. Узнікненне беларускіх палітычных партый і арганізацый пасля Лютаўскай рэвалюцыі: іх мэты і дзейнасць (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  33. Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускага адраджэння.

  34. Гісторыя ў асобах: дзеячы БНР і іх лёс (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  35. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове.

  36. Гісторыя ў асобах: стваральнікі і дзеячы ССРБ (БССР) і іх лёс (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  37. Савецка-польская вайна і яе наступствы для Беларусі.

  38. Рыжскі мірны дагавор і яго наступствы для Беларусі.

  39. Асаблівасці нацыянальнага пытання на Беларусі ў пачатку 20-х

гадоў ХХ ст.

  1. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. ХХ ст. на тэрыторыі майго раёна.

  2. Беларускія “нацдэмы” і іх лёс.

  3. Гісторыя ў асобах: дзеячы беларускага нацыянальна-дэмакра-тычнага руху Заходняй Беларусі і іх лёс (па ўзгадненні з выклад-чыкам).

  4. Беларускія палітычныя партыі і арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі: іх мэты і дзейнасць (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  5. Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў асобах: Героі маёй радзімы (вёскі, горада, раёна – па ўзгадненні з выкладчыкам).

  6. Патрыятычнае падполле і партызанскі рух на тэрыторыі майго раёна.

  7. Калабарацыянізм на Беларусі: прычыны, праявы і сучасныя погляды.

  8. Трагедыя маёй радзімы (вёскі, горада альбо раёна): напамін аб

загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  1. Геапалітычныя вынікі Другой сусветнай вайны, іх уплыў на Беларусь.

  2. Асаблівасці аднаўлення і развіцця эканомікі Беларусі ў 1945 –1955 гг.

  3. Дэмаграфічныя наступствы Другой сусветнай вайны для Беларусі.

  4. Стварэнне ААН. Выхад Беларусі на міжнародную арэну і яе дзейнасць.

  5. Спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства пасля смерці Сталіна і іх уплыў на Беларусь (сярэдзіна 50-х – сярэдзіна 60-х гадоў ХХ ст.).

  6. Спробы эканамічных рэформаў у 60-я гады ХХ ст.: іх сутнасць і вынікі на Беларусі.

  7. Развіццё галоснасці і дэмакратыі на Беларусі ў гады перабудовы.

  8. Узнікненне грамадскіх арганізацый і палітычных партый на Беларусі ў варунках перабудовы: іх мэты і дзейнасць (па ўзгадненні з выкладчыкам).

  9. Цэнтрабежныя тэндэнцыі ў СССР і формы іх праяўлення ў канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў ХХ ст.

  10. Белавежскія пагадненні 1991 г.: сучасныя погляды і ацэнкі.

  11. Дзяржаўная сімволіка Беларусі ў ХХ ст.

  12. Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне.

  13. Стасункі Беларусі і Расіі на пачатку ХХІ ст.

  14. Сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь на пачатку ХХІ ст.

  15. Прамысловасць Рэспублікі Беларусь на пачатку ХХІ ст.

  16. Знакамітыя педагогі і выхаванцы БДСГА.

  17. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія: помнікі і памятныя месцы.