Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Якія рашэнні былі прыняты на Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцыях?

  2. Што спрыяла прыняццю Беларускай ССР у склад дзяржаў – стваральніц ААН?

  3. Вызначце змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце, што адбыліся ў 60 – 80-я гады ХХ ст.?

  4. Назавіце праблемы, што стаялі перад народнай гаспадаркай БССР ў пасляваенны час і шляхі іх вырашэння.

  5. У чым праявіліся спробы рэфармавання эканомікі ў 50 – 60-я гады ХХ ст.?

  6. Раслумачце сутнасць і прычыны няўдач эканамічнай рэформы 1965 года.

  7. Прааналізуйце асноўныя прычыны складвання механізма тармажэння сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР у гады застою.

  8. Які ўплыў на развіццё прамысловасці БССР у 50 – 80-я гады ХХ ст. аказала навукова-тэхнічная рэвалюцыя?

  9. У чым праявілася дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў СССР у 50-я гады ХХ ст.?

  10. Раскажыце аб асноўных дасягненнях у развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1985 гг.

Тэма 10. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання

  1. Пошук новай мадэлі грамадскага ладу ў канцы 80-х гадоў ХХ ст. Канцэпцыя і палітыка перабудовы ў СССР.

  2. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі.

  3. Узмацненне руху за нацыянальнае адраджэнне і суверэнітэт Беларусі. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі.

Важнейшыя падзеі

1985 г., красавік – узяты курс на “паскарэнне сацыяльна-экана-

мічнага развіцця” у СССР.

1986 г., 26 красавіка – аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у выніку якой большасць раёнаў Гомельскай, Магілёўскай, часткова Брэсцкай абласцей былі забруджаны радыёнуклідамі.

1987 г., студзень – Пленум ЦК КПСС, на якім было вырашана пачаць палітыку перабудовы. Галоўныя лозунгі перабудовы – “Больш дэмакратыі! Больш сацыялізму! Галоснасць!”

1989 г., чэрвень – заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.

1990 г., 26 студзеня – Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон “Аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова юрыдычна была зацверджана ў якасці адзінай дзяржаўнай мовы (за рускай пакідаўся статус мовы міжнацыянальных зносін).

1990 г., 27 ліпеня – Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Прыняты закон “Аб культуры ў Беларускай ССР”.

1991 г., сакавік – усесаюзны рэферэндум аб лёсе СССР. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7% ад усіх, хто прыняў удзел у рэферэндуме.

1991 г., 1821 жніўня – утварэнне Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу (ДКНС), увядзенне надзвычайнага становішча ў СССР (спроба дзяржаўнага перавароту).

1991 г., 25 жніўня – 5-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР. На ёй быў прыняты Закон “Аб наданні статусу кансты-туцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” і пастанова “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Дзейнасць КПБ – КПСС прыпынялася.

1991 г., 1719 верасня – 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета. Прыняты рашэнні перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах – “Беларусь”. Зацверджаны законы “Аб дзяр-жаўным сцягу Рэспублікі Беларусь”, “Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь”.