- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі.
- •Важнейшыя падзеі
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец хvі–хvііі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі – хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца хvііі ст. Была вайсковым саслоўем.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне Заняткі 1.
- •Заняткі 2.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у перыяд кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гады хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 10. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 11. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2007 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дэнансацыя – паведамленне адной дзяржавы іншай аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні
- •Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці: асноўныя этапы, напрамкі і вынікі.
- •Прыкланныя тэмы рэфератаў………………………………………………………………. 72 Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні……………………………………………………. 75
Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі.
“Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь
-
Першыя цывілізацыі ў свеце. Вытокі еўрапейскай цывілізацыі.
-
Даіндаеўрапейскі і індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі. Балты і славяне: вынікі іх узаемадзеяння.
Важнейшыя падзеі
100 – 40 тыс. гадоў да н.э. – з’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі.
100 – 35 тыс. гадоў да н.э. – 1,8 тыс. гадоў да н. э. – каменны век на тэрыторыі Беларусі.
100 – 35 тыс. гадоў да н.э. – 10 – 9 тыс. гадоў да н.э. – эпоха палеаліту (старажытнага каменнага веку).
9 – 5 тыс. гадоў да н.э. – эпоха мезаліту (сярэдняга каменнага веку).
4 – 3 тыс. гадоў да н.э – эпоха неаліту (новага каменнага веку ).
26 – 23 тыс. гадоў да н.э. – першыя стаянкі людзей на Беларусі каля в.Бердыж Чачэрскага раёну і в. Юравічы Калінкавіцкага раёну.
1,8 тыс гадоў. да н. э. – VII cт. да н. э. – бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
VII – VІ стст. да н.э. – VIII cт. н. э. – жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
VІ – ІІІ тыс. да н. э. – зараджэнне першых у свеце дзяржаў.
VII – V стст. да н. э. – росквіт старажытнай Грэцыі.
753г. да н. э. – заснаванне Рыму.
І ст. н. э. – з’яўленне ў Палесціне новай рэлігіі – хрысціянства.
VІ – VІІІ стст. н.э. – рассяленне славян сярод балтаў на тэрыторыі Усходняй Беларусі.
VІІІ – Х стст. – існаванне на тэрыторыі Беларусі ўсходнесла-вянскіх племянных аб'яднанняў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.
Характэрныя тэрміны, паняцці
Балты – група індаеўрапейскіх плямён і народаў, якія гавораць ці гаварылі на балтыйскіх мовах або іх дыялектах, умоўная гістарычная
назва продкаў сучасных літоўцаў і латышоў. Да прыходу славян
пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі – перыяд этнічнай гісторыі з 100 – 35 тыс. гадоў да н.э. па 3 – 2 тыс. гадоў да н.э. Характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Храналагічна супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Дрыгавічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое лакалізавалася на тэрыторыі сучаснай паўднёвай Беларусі і пражывала там на працягу ІХ – ХІІ ст. На тэрыторыі, заселенай дрыгавічамі, ўзнікла Тураўскае княства. Характэрныя племяныя адзнакі: вялікія медныя або сярэбраныя пацеркі, аздобленыя зерню – напаяныя на паверхню пацерак дробныя сярэбраныя шарыкі; скроневыя кольцы-завушніцы з круглага дроту, на якіх замацаваны па тры металічныя пацеркі невялікіх памераў.
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі – перыяд этнічнай гісторыі з ІІІ – ІІ тыс. гадоў да н.э. і да нашага часу. Пачаўся ў брон-завым веку, з часу рассялення на тэрыторыі Беларусі індаеўрапейскіх плямён. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаюць балцкі (ІІІ – ІІ тыс. гадоў да н.э. – IV – Vстст. н.э.) і славянскі (V ст. н.э. – да нашага часу) этапы этнічнай гісторыі Беларусі.
Індаеўрапейцы – плямёны і народы, якія размаўляюць на падобных мовах (аднолькавае гучанне і значэнне слоў, блізкі грамтычны лад). Сярод іх вылучаюцца наступныя моўныя групы, сем'і: індыйская, іранская, славянская, германская, балцкая, раманская і інш. У 3000 – 1500 гг. да н.э. індаеўрапейскія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў са сваёй «прарадзімы» (хутчэй за ўсё Малай Азіі) рассяліліся на тэрыторыі Іранскага нагор'я, у Індастане, Сярэдняй Азіі і Еўропе. Індаеўрапейцы, якія першымі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, адносіліся да балцкага адгалінавання.
Крывічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое пражывала ў басейне Верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. У канцы І тыс. да н.э. распаліся на тры групы: полацкую, смаленскую і пскоўскую. У канцы Х ст. на тэрыторыі рассялення полацкіх крывічоў склалася Полацкае княства. Характэрныя племяныя адзнакі: бранзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі, пярсцёнкі, шыйныя грыўні.
Неалітычная рэвалюцыя – тэрмін, якім англійскі гісторык Г.Чайлд назваў гаспадарчы ўздым, выкліканы пераходам чалавецтва ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай, ад збіральніцтва і палявання
да земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама сацыяльна-эканамічныя,
культурныя і дэмаграфічныя змены, якія гэты ўздым прынес.
Радзімічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое пражывала ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і яго прытоках. Характэрныя племяныя адзнакі: бронзавыя або сярэбраныя скроневыя кольцы (7-прамянёвыя і 7-лапчатыя), у жаночым касцюме выкарыстоўвалі дробны бісер, золаташкляныя пацеркі і падвескі, якія сімвалізавалі нябесныя свяцілы.
Славяне – індаеўрапейская група народаў, найбуйнейшая ў Еўропе. У сярэдзіне І тыс. да н.э. пачынаецца працэс рассялення славян са сваёй гістарычнай «прарадзімы» (хутчэй за ўсё басейна Одэра і Дняпра) на прасторах Еўропы, на якіх жыло рознае мясцовае насельніцтва. У выніку этнічная і моўная супольнасць славян паступова падзяляецца на тры групы: усходнія (беларусы, рускія, украінцы), заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане) і паўднёвыя (балгары, сербы, харваты, македонцы чарнагорцы, баснійцы-мусульмане). Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VІ ст. і доўжылася да X – XІ стст. Асноўны масіў славянства тут склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
Цывілізацыя (лац. civilis – дзяржаўны, грамадзянскі) – адно з найважнейшых паняццяў міжнароднага інтэлектуальнага і публі-цыстычнага дыскурсу. Мае шмат значэнняў, адрозніваецца няпэўнасцю і размытасцю сэнсу. Абазначае сінонім культуры, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі, уладкаванасць чалавечага жыцця і інш. Сучасная гістарычная навука разумее пад цывілізацыяй вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы і якія выпрацавалі характэрныя і устойлівыя рысы сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі, культуры і ў працэсе сваёй эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і гібелі.
Эллінізм – тэрмін, якім у 30-я гады ХІХ ст. нямецкі гісторык Г. Дройзен абазначыў новы тып грамадска-палітычных і культурных адносін, які склаўся ў Міжземнамор’і пасля распаду імперыі А.Македонскага. Характарызуецца сінтэзам эллінскай і старажытна-ўсходняй культур.
Этнагенез (грэч. ethnos – племя, народ + genesis – паходжанне) – працэс фарміравання этнічнай супольнасці. У шырокім сэнсе слова этнагенез ахоплівае вялікі гістарычны перыяд складвання і існавання этнасу ў розных этнасацыяльных формах (племя, народнасць, нацыя).
Этнас (грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасть людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, культуры, побыту, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве (этноніме).
Язычніцтва (паганства, лац. paganus – язычнік) – агульны тэрмін
для абазначэння старажытных вераванняў і культаў. Для яго харак-
тэрна: вера ў шматлікіх багоў, абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій, перакананне ў рэальным існаванні душы, добрых і злых духаў (анімізм), вера ў цудадзеную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм), уяўленні пра роднасць паміж людзьмі і пэўным відам жывёл, раслін (татэмізм) і магічныя дзеянні. Найбольш паважанымі язычніцкімі багамі славянскіх плямён былі Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонца).
Літаратура:[10,12 – 23,37,41,60,67].