Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Якія сілы адыгралі галоўную ролю ва ўсталяванні савецкай улады на Беларусі?

  2. Якія погляды на будучыню Беларусі існавалі сярод бальшавікоў?

  3. З якімі падзеямі звязаны імены: Я. Лёсік, Я. Варонка, Т. Грыб, А. Мяснікоў, К. Ландар, А. Луцкевіч?

  4. У якіх дакументах і калі была абвешчана БНР? Якую тэрыторыю згодна з імі павінна была займаць Беларуская Народная Рэспубліка?

  5. Як ставіліся германскія акупацыйныя ўлады да БНР? Якія дзяржавы прызналі незалежнасць рэспублікі?

  6. З прадстаўнікоў якіх арганізацый быў створаны Часовы ўрад БССР?

  7. У чым галоўная прычына стварэння ЛітБел?

  8. Што азначала нота Керзана ад 7 ліпеня 1920 г.?

  9. Чаму на Версальскай канферэнцыі Беларусь не была прызнана як суб’ект міжнароднай палітыкі?

  10. Як вырашаўся лёс Беларусі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору? Якія наступствы для Беларусі мела гэта пагадненне?

Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд

(1921 – 1939 гг.)

Заняткі 1.

  1. Стан Беларусі пасля грамадзянскай вайны. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: яе сутнасць і вынікі.

  2. Згортванне НЭПа і стварэнне дзяржаўна-манапалістычнай эканомікі. Вынікі індустрыялізацыі і асноўныя наступствы калектывізацыі.

  3. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ва ўмовах адна-партыйнай сістэмы (канец 20-х гадоў – 1939 г.). Палітычныя рэпрэсіі 30-х гадоў.

Заняткі 2.

  1. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Сацыяльна-эканамічная і нацыянальная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.).

  2. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.).

  3. Палітыка беларусізацыі ў 20-я гады: яе сутнасць, асноўныя напрамкі і вынікі. Дасягненні, цяжкасці і супярэчнасці развіцця культуры ў 30-я гады.

Важнейшыя падзеі

1921 г., сакавік – дэкрэт УЦВК “Аб замене харчовай разверсткі натуральным падаткам”. Пачатак нэпа.

19211937 гг. – дзейнасць у Заходняй Беларусі “Таварыства

беларускай школы” (ТБШ).

1922 г., люты – адкрыцце Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).

1922 г., 30 снежня – І Усесаюзны з'езд Саветаў. Прыняцце Дэкларацыі і дагавору аб утварэнні СССР.

19231938 гг. – гады дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

1924 г., сакавік дэкрэт УЦВК аб перадачы БССР паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам.

1924 г., ліпень – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР.

1925 г., жнівень – пастанова ЦВК і СНК БССР аб утварэнні Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі.

1926 г., снежань – пастанова Прэзідыума УЦВК аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР.

1927 г., красавік – VIII з'езд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР.

1929 г., студзень – ХII з'езд КП(б)Б выказаўся за падрыхтоўку да новай масавай калектывізацыі вескі.

19281932 гг. гады першай пяцігодкі.

19291930 гг. – хваля рэпрэсій у БССР супраць прадстаўнікоў так званага нацыянал-дэмакратызму.

1932 г., снежань – пастанова ЦВК і СНК БССР “Аб аб'яўленні БССР краінай суцэльнай калектывізацыі”.

1937 г., люты – ХII (надзвычайны) з'езд Саветаў БССР. Прыняцце 3-й Канстытуцыі БССР (“перамогшага сацыялізму”).

1939 г., 2 лістапада – прыняцце нечарговай V сесіяй Вярхоўнага Савета СССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб уз'яднанні яе з Беларускай ССР.