Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

1. У чым сутнасць і асаблівасці новай эканамічнай палітыкі на Беларусі?

2. Якое значэнне для палітычнага і эканамічнага развіцця рэспублікі мела ўзбуйненне яе тэрыторыі ў 1924 і 1926 гг.?

3. Як вы лічыце, з пункту гледжання эканомікі, у чым была неаб-ходнасць сацыялістычнай індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў СССР і БССР?

4. Што такое “беларусізацыя”? Ахарактарызуйце яе асноўныя нап-рамкі і вынікі.

5. Калі была створана першая ў БССР вышэйшая навучальная ўстанова? Хто быў яе першым рэктарам?

6. Ахарактарызуйце працэс складвання ў Беларусі аднапартыйнай сістэмы.

7. Якія групы насельніцтва найбольш пацярпелі пры разгроме “нац-дэмаўскага руху” у БССР?

8. Ахарактарызуйце стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі За-ходняй Беларусі.

9. Растлумачце сутнасць паняцця “рэжым санацыі”.

10.Вызначце галоўныя накірункі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі і дайце ім характарыстыку.

Тэма 8. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны

1. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету напрыканцы 30-х гадоў ХХ ст. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

2. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

3. Акупацыйныя планы фашысцкай Германіі і іх рэалізацыя ў Беларусі. Праявы і прычыны калабарацыянізму.

4. Партызанскі і падпольны рух на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

5. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў дасягненне перамогі і яго страты ў Другой сусветнай вайне.

Важнейшыя падзеі

1936 г., 25 лістапада – заключэнне Антыкамінтэрнаўскага пакта паміж Германіяй і Японіяй.

1938 г. , сакавік – аншлюс Аўстрыі.

1938 г., 29 30 верасня – Мюнхенскае пагадненне об раздзеле Чэхаславакіі.

1939 г., 23 жніўня – савецка-германскі дагавор аб ненападзе (Пакт Молатава – Рыбентропа).

1939 г., 1 верасня – пачатак Другой сусветнай вайны, нападзенне Германіі на Польшчу.

1939 г., 17 верасня – паход войскаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

1939 г., 30 кастрычніка – 1940 г., 12 сакавіка – савецка-фінляндская вайна.

1939 г., 28 – 30 кастрычніка – выбары і пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі (у Беластоку).

1941 г., 22 чэрвеня – пачатак Вялікай Айчыннай вайны, напад Германіі на СССР.

1941 г., 30 верасня – 1942 г., 20 красавіка – Маскоўская бітва.

1941 г., 8 снежня – аб’яўленне ЗША і Вялікабрытаніі вайны Японіі.

1942 г., 17 ліпеня – 1943 г., 2 лютага – Сталінградская бітва.

1942 г., 9 верасня – стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху.

1943 г., 5 ліпеня – 23 жніўня – Курская бітва.

1943 г., 22 верасня – пачатак вызвалення Беларусі.

1944 г., 23 чэрвеня – 29 жніўня – Беларуская наступальная апера-

цыя “Баграціён” .

1945 г., 16 красавіка8 мая – Берлінская аперацыя.

1945 г., 9 мая – завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.

1945 г., 6 жніўня – ЗША скінулі атамную бомбу на японскі горад Хірасіма.

1945 г., 2 верасня – падпісанне Японіяй акта безагаворачнай капітуляцыі, завяршэнне другой сусветнай вайны.