Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Кафедра гісторыі і культуралогіі

гісторыя беларусі

МАТЭРЫЯЛЫ Для САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

Для студэнтаў усіх факультэтаў

Горкі 2008

Рэкамендавана метадычнай камісіяй савета па гуманітарызацыі адукацыі і выхавання БДСГА 06.03. 2008 (пратакол № 4 ).

Склалі: Н. А. Глушакова, э.я. герасімовіч, г.а. гусарава, ю.в. кірчук, а.в. кісялёў, т.м. рашэцкая.

Пад агульнай рэдакцыяй Н.А. Глушаковай.

УДК: 93/99 (476)

Гісторыя Беларусі: матэрыялы для самастойнай працы/ Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія; скл. Н.А. Глу-шакова,Э.Я. Герасімовіч, Г.А. Гусарава, Ю.В. Кірчук, А.В. Кісялёў, Т.М. Рашэцкая. Горкі, 2008. 84 с.

Прыведзены парады па арганізацыі самастойнай працы студэнтаў, а таксама пералічаны важнейшыя падзеі, знакамітыя асобы, характэрныя тэрміны і паняцці.

Для студэнтаў усіх факультэтаў.

Бібліягр. 78.

Рэцэнзенты: А.Г. БАГДАНОВІЧ, канд. гіст. навук, дацэнт БНТУ; К.П. СУЧКОЎ, канд. гіст. навук, дацэнт БДСГА.

© Складанне. Н.А. Глушакова, Э.Я. Герасімовіч, Г.А. Гусарава, Ю.В. Кір-чук, А.В. Кісялёў, Т.М. Рашэцкая, 2008

© Установа адукацыі

«Беларуская дзяржаўная

сельскагаспадарчая акадэмія», 2008

Прадмова

Адукацыйны стандарт Рэспублікі Беларусь прадугледжвае разам з навучаннем па абранай спецыяльнасці далейшае паглыбленне гуманітарных і грамадазнаўчых ведаў. Асноўныя мэты сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў – фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабістых кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўным і сацыяльна-творчым вопыце, што забяспечвае вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асабістых задач і функцый. Складовай часткай сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі з'яўляецца курс «Гісторыі Беларусі». Асноўнымі мэтамі яго вывучэння з’яўляюцца:

- фарміраванне ў студэнтаў канцэптуальнага гістарычнага мыс-лення, заснаванага на катэгорыях, паняццях і канцэпцыях гістарычнай навукі;

- засваенне айчыннага і сусветнага гістарычнага вопыта, які дапаможа арыентавацца ў часе і прасторы, вызначаць асноўныя тэндэнцыі гістарычнага развіцця; а таксама сродкі вырашэння сучасных праблем;

- выяўленне складанасці працэсу развіцця ведаў аб гісторыі і выпрацоўка разумення таго, што гістарычныя з'явы і падзеі абумоўліваюцца канкрэтна-гістарычнымі абставінамі.

У выніку вывучэння гісторыі Беларусі студэнты павінны:

а) ведаць:

- асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фар-мацыйным і цывілізацыйным падыходамі;

- асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гіста-рычныя перыяды;

- сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучасных шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай абласцях;

- асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь;

- асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, культурна-гістарычнай спадчыны беларускага грамадства;

б) умець:

- прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры ха-рактарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага соцыума;

- тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

- ажыццяўляць параўнаўчы аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі грамадскага развіцця;

- ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай куль-туры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць (прымнажаць) культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці;

- характарызаваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.

Між тым абмежаваная колькасць аудыторных заняткаў і агульнадаступнасць шматлікіх друкаваных выданняў па гісторыі патрабуюць сёння ад студэнтаў самастойнага засваення значнай часткі вучэбнага матэрыялу. Пры гэтым адзначым, што пад самастойнай працай разумеюцца разнабаковыя віды індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці пад час аудыторных і пазааудыторных заняткаў (у бібліятэцы, дамашніх умовах і г.д.) па выкананню розных заданняў пад непасрэдным або апасродкаваным кіраўніцтвам выкладчыка.

Дадзенае метадычнае выданне прызначана для студэнтаў усіх факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і прызвана дапамагчы ім лепш асэнсаваць тэарытычны матэрыял па найбольш важных і складаных тэмах курса. Рэкамендацыі па правільнай арганізацыі самастойнай працы, вылучэнне характэрных гістарычных паняццяў, асноўных падзей і знакамітых асоб накіраваны на тое, каб зрабіць падрыхтоўку да семінараў і залікова-экзаменацыйнай сесіі больш рацыянальнай і паспяховай.