- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі.
- •Важнейшыя падзеі
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец хvі–хvііі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі – хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца хvііі ст. Была вайсковым саслоўем.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне Заняткі 1.
- •Заняткі 2.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у перыяд кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гады хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 10. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 11. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2007 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дэнансацыя – паведамленне адной дзяржавы іншай аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні
- •Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці: асноўныя этапы, напрамкі і вынікі.
- •Прыкланныя тэмы рэфератаў………………………………………………………………. 72 Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні……………………………………………………. 75
Характэрныя тэрміны, паняцці
Асадніцтва – істытут ваенных і цывільных каланістаў (“асаднікаў”), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь. Асадніцтва пачалося на аснове спецыяльнага закону (снежань 1920 г.) аб надзяленні зямлёй салдатаў, якія “асабліва вызначыліся” у вайне супраць Расіі.
Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыяналь-на-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 20-я гады ХХ ст. Значна паспрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Штучна згорнута ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў пад выглядам барацьбы з “нацыянал-дэмакратычнымі ўхіламі”.
Індустрыялізацыя – пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляе ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці.
Калектывізацыя – аб’яднанне аднаасобных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. У 1929 г. у БССР пачаўся пераход да масавай, суцэльнай калектывізацыі, якая праводзілася ў асноўным прымусовымі метадамі.
“Нацыянал-дэмакратызм” – “варожая ідэалогія і практыка, контррэвалюцыйная плынь” у многіх установах, якая мела сваёй мэтай “рэстаўрацыю капіталізму” у рэспубліцы. “Нацыянал-дэмакратаў” (нацдэмаў) параўноўвалі з “нацыянал-фашыстамі”. Вяршыня кампаніі супраць “нацдэмаў” – сфабрыкаваная справа “Саюза вызвалення Беларусі” (СВБ) (1930 г.).
НЭП (новая эканамічная палітыка) – эканамічная палітыка савецкай дзяржавы, разлічаная на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Сутнасць – выкарыстанне таварна-грашовых адносін. На вёсцы выяўлялася ў замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам, свабодзе выбару форм землекарыстання, замене натуральнага падатка грашовым, дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы. У горадзе – у дазволе прыватнай вытворчасці, арэнды, дэцэнт-ралізацыi кіравання вытворчасці, матэрыяльнай зацікаўленасцi у выніках працы.
Паланізацыя – агульная назва палітычных установак і практычных мерапрыемстваў буржуазнага польскага ўрада ў адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі. Знайшла яскравае адлюстраванне ў паступовым абмежаванні дзейнасці і закрыцці беларускіх школ, бібліятэк, хат-чытальняў, клубаў, газет. У той жа час паўсюдна насаджалася польская мова, у органы ўлады выбі- раліся пераважна палякі, праваслаўныя цэрквы ператвараліся ў касцёлы.
“Прышчэпаўшчына” – умоўная назва палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі Беларусі ў 20-я гады. Паходзіць ад імя наркама земляробства БССР Д.Прышчэпава, якога ў 1930 г. абвінавацілі ў насаджэнні хутароў, кулацкіх гаспадарак, супраціўленні калек-тывізацыі.
“Раскулачванне” – адзін са спосабаў ліквідацыі групы буйных сялянскіх гаспадарак, прадпрымальнікаў вёскі – кулацтва; састаўная частка сацыяльна-класавай палітыкі савецкай улады ў СССР, у тым лику і ў БССР, у канцы 20-х – пачатку 50-х гадоў ХХ века. Тэрмін “раскулачванне” азначаў экспрапрыацыю сродкаў вытвор-часці ў заможных сялянскіх гаспадарках. У БССР масавае “раскулачванне” праводзілася ў 1929 – 1931 гг., 1939 – 1941 гг., 1949 – 1952 гг.
“Санацыя”, “санацыйны рэжым” (лац. sanatio – аздараўленне) – назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы ў 1926 – 1939 гг., які абараняў інтарэсы польскага магнацтва, варожа ставіўся да СССР, імкнуўся супрацоўнічаць з Германіяй, актыўна праводзіў палітыку прымусовай “паланізацыі” і “асіміляцыі” ў Заходняй Беларусі.
Таталітарызм – агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрная рыса таталітарных рэжымаў – канцэнтрацыя ўсей улады ў дзяржаве ў руках асобнай групы (звычайна палітычнай партыі).
Узбуйненне БССР – вяртанне да БССР тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва ў 1924 і 1926 гг. Першае “ўзбуйненне” БССР адбылося ў сакавіку 1924 г. за кошт далучэння да Беларусі паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважнай большасцю ў іх беларускага насельніцтва. Другое “узбуйненне” БССР адбылося ў снежні 1926 г., калі да Беларусі быў далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы былой Гомельскай губерні.
Літаратура: [12 – 24,27,28,36,37,44,53,67,77].