Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Паразважайце, чаму напад фашысцкай Германіі на Польшчу стаў пачаткам Другой сусветнай вайны. Ці можна было прадухіліць Другую сусветную вайну?

  2. Назавіце даты Версальскай і Вашынгтонскай канферэнцый. У чым заключаліся супярэчнасці версальска-вашынгтонскай сістэмы?

3. Пералічыце краіны, урады якіх праводзілі палітыку ўступак Гітлеру. Якую назву атрымала такая палітыка? У чым яе сутнасць?

4. Ахарактарызуйце ўзровень баяздольнасці Германіі і СССР на-пярэдадні вайны.

5. Як вы думаеце, чаму за першыя месяцы вайны Чырвоная Армія панесла такія вялікія страты?

6. Якое значэнне мелі двухмесячныя абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі.

7. Вызначце, якія тэорыі ляглі ў аснову “новага парадку”.

8. Ахарактарызуйце палітыку акупантаў у аграрнай сферы і пера-лічыце метады рабавання мясцовага насельніцтва.

9. Што ўяўляла сабой беларуская калабарацыя?

10. Ахарактарызуйце дзейнасць беларускіх партызан і падполь-шчыкаў у Беларусі. Назавіце асноўныя формы іх барацьбы.

11. У гады Вялікай Айчыннай вайны былі сфарміраваны польскія вайсковыя фарміраванні, якія змагаліся супраць нацыскіх захопнікаў. Як вы лічыце, у чым значэнне іх дзейнасці?

12. Вядома, што атрады Арміі Краёвай у Беларусі ўступалі ў баі не толькі з нямецкімі вайсковымі і паліцэйскімі часцямі, але і з савецкімі партызанамі. Як вы думаеце, чым гэта было выклікана?

13. Адзначце галоўныя этапы вызвалення Беларусі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў.

14. Ахарактарызуйце уклад беларусаў у барацьбу за свабоду і не-залежнасць сваёй Радзімы і еўрапейскіх краін.

15. Назавіце прозвішчы знакамітых герояў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

Тэма 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гады хх ст.)

  1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету ў пасляваенны час.

  2. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі з сярэдзіны 50-х – першай паловы 80-х гадоў ХХ ст. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі.

  3. Грамадска-палітычнае і нацыянальна-культурнае жыццё БССР (сярэдзіна 50-х – першая палова 80-х гадоў ХХ ст.).

Важнейшыя падзеі

1945 г., 4 11 лютага – Крымская (Ялцінская) канферэнцыя.

1945 г., красавік – уключэнне БССР у лік краін-заснавальніц ААН.

1945 г., 17 ліпеня – 2 жніўня – Берлінская (Патсдамская) канферэнцыя.

1946 г. – пачатак “халоднай вайны”.

1947 г., ліпень – кастрычнік – Парыжская мірная канферэнцыя.

1947 г., 14 снежня – адмена карткавай сістэмы забеспячэння насельніцтва.

1949 г. – стварэнне Савета эканамічнай узаемадапамогі краін так званай народнай дэмакратыі. Штаб-кватэра знаходзілася ў Маскве. Члены – Албанія, Балгарыя, Венгрыя, В’етнам, ГДР, Куба, Манголія, Польша, Румынія, СССР, Чэхаславакія. З 1964 г. у рабоце асобных органаў удзельнічала Югаславія. У якасці назіральнікаў выступалі прадстаўнікі Анголы, Лаоса, КНДР, Эфіопіі. Спыніў сваю дзейнасць у 1991 г.

1949 г., красавік – 12 дзяржаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Данія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашыгтоне Паўночнаатлантычны пакт (НАТА).

1953 г. – пачалася дэсталінізацыя грамадскага жыцця ў СССР.

1953 г., 15 кастрычніка – на Мінскім трактарным заводзе выпусцілі першы калёсны трактар “Беларусь”.

1954 г., 12 мая – уступленне БССР у міжнародную арганізацыю працы (АП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

1954 г., сакавік – першыя групы моладзі адпраўлены з Беларусі ў Казахстан на асваенне цалінных зямель.

1955 г. – краіны сацыялістычнага блоку ўтварылі Арганізацыю Варшаўскага дагавора. У яе ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі.

1956 г. – ХХ з'езд КПСС, пачатак “палітычнай адлігі”.

1956 г., 1 студзеня – першая перадача Мінскага тэлецэнтра.

1957 г.– у Рыме шэсць краін – Францыя, ФРГ, Італія, Бельгія, Нідэрланды і Люксембург падпісалі дагаворы аб стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) і Еўрапейскага супольніцтва па атамнай энергіі (Еўраатам).

1957 1965 гг. – дзейнасць Савета народнай гаспадаркі БССР.

1960 г. – з’яўленне на Беларусі новага віду транспарта – труба-праводнага (газаправод “Дашава – Мінск”).

1960 г., снежань – ААН прыняла дэкларацыю аб наданні неза-лежнасці ўсім каланіяльным народам.

1965 1980 гг. – першы сакратар ЦК КП(б)Б П.М. Машэраў.

1968 г. – паміж СССР і ЗША падпісаны дагавор аб нерас-паўсюджванні ядзернай зброі.

1969, 5 ліпеня – 1) адкрыццё мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу “Хатынь” (у Лагойскім раёне); 2) адкрыцце Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён).

1974 г. – прысваенне г. Мінску ганаровага звання “Горад -герой”.

1974 г., 13 верасня – Беларуская рэспубліканская студыя тэлеба-чання пачала трансліраваць каляровыя перадачы.

1978 – 1979 гг. – ісламская рэвалюцыя ў Іране.

1977 г., 15 чэрвеня – у Мінску пачалося будаўніцтва метрапалітэна.

1978 г., 14 красавіка – прыняцце новай Канстытуцыі БССР так званага “развітога сацыялізму”.

1979 г., 27 снежня – уведзенне савецкіх войскаў у Афганістан (знаходзіліся да 15 лютага 1989 г.).

1982 г., май – створанне Аграрна-прамысловага комплексу СССР з мэтай павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі і прыняцце Харчовай праграмы СССР.