Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

34. Паэтычны эпас а.Куляшова 60-70-х гадоў.

Новым этапам у яго паэзіі зрабіліся 60—70-я гады. Паклаў пачатак гэтаму этапу зборнік «Новая кніга», які стаў падзеяй ва ўсёй тагачаснай савецкай літаратуры.

У 1965 г. А. Куляшоў напісаў цыкл вершаў, аб'яднаных агульнай назвай «Маналог». Ён прысвечаны памяці сяброў-паэтаў 3. Астапенкі і Ю. Таўбіна, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. У «Маналогу» Аркадзь Куляшоў лічыць сябе абавязаным перад сябрамі ў захаванні памяці пра іх як людзей, сяброў і паэтаў. Трагічнасць лёсу маладых ахвяр часу ўзмацняецца тым, што невядомы іх магілы — месцы, дзе можна пакланіцца іх праху, аддаць даніну памяці.

Цыкл «Маналог» пазначаны горкім, драматычным пафасам. «Ён быццам бы складзены з камення ці выкаваны з бронзы... У вершах «Маналога» — роздум паэта аб маральным абавязку людзей перад памяццю, аб непераможнай сіле праўды і справядлівасці, аб значэнні творчасці ў жыцці грамацтва, аб адказнасці творцаў перад часам і людзьмі.

Куляшоў у 60—70-я гг. паказаў сябе выдатным майстрам паэтычнага эпасу. Ён стварыў паэмы «Цунамі», «Далёка да акіяна», Варшаўскі шлях», «Хамуціус».

Цунамі» (1968) — лірыка-філасофскі твор. Яго яшчэ называюць паэмай-прытчай.. Героі «Цунамі» — Ён і Яна. Закаханыя,муж і жонка,яны ўцякаюць у акіянскія прасторы, каб ізалявацца ад цывілізацыі на бязлюдным востраве.Чымсьці яны нагадваюць адысеяўXX стагоддзя. Але апынуцца паза часам,грамадствам не атрымліваецца. Стаўшы сведкамі атамнага выбуху,героі адчуваюць усю суровасць і трагедыйнасць чалавечага лёсу.Катастрофа прыносіць глыбока асабістую трагедыю: у іх нарадзілася Мёртвае дзіця. Тэрмаядзерны век сілай бязлітаснай радыяцыі засведчыў,наколькі кволым і безабаронным з'яўляецца жыццё. Ён і Яна вяртаюцца з жудаснай вандроўкі да людзей, на мацярык, каб разам з імі засланіць свет ад руйнавання і смерці. Ужо ў 60-я гг. паэт добра ўсведамляў,што ў X X ст. перад чалавецтвам востра паўстала глабальная праблема выжывання. Сёння паэма А. Куляшова ўспрымаецца як папярэджанне сучаснай цывілізацыі пра экалагічную катастрофу, заклік да гуртавання вакол агульначалавечых каштоўнасцяў .Голас паэта гучыць на высокай драматычнай ноце. Аўтар сцвярджае адказнасць Чалавека перад часам і чалавецтвам.

30. Жыццёвы і мастацкі вопыт к.Чорнага 20-30-х гадоў.

(1900-1944) – празаік, драматург, публіцысі. Нарадзіўся Мікалай Карлавіч Раманоўскі (такія сапраўдныя імя і прозвішча) у маёнтку Боркі (цяпер в. Борка-Бялевічы) Капыльскага раёна Мінскай вобл. у сялянскай сям’і. Закончыўшы Цімкавіцкае народнае вучылішча, паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якая ў 1919 г. была зачынена польскімі ўладамі. З прыходам Чырвонай Арміі працаваў у валасным рэўкоме і Слуцкім павятовым ваенкамаце. У 1923 г. паступіў у Белдзяржуніверсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака, дзе правучыўся два гады (захварэў на сухоты). У 1924-1928 гг. працаваў у рэдакцыі газеты “Бел-кая вёска”. На самым пачатку свайго творчага шляху К.Чорны пісаў вершы. Адзін з іх – “Роднае поле” – быў змешчаны ў 1923 г. у газеце “Савецкая Беларусь”. У гэтай жа газеце было надрукавана яго першае апавяданне “На граніцы”. У 1926-1931 гг. –старшыня літаб’яднання “Узвышша”, у 1932-1937 гг. – галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. 14 кастрычніка 1938 г. быў беспадстаўна арыштаваны, прасядзеў у мінскай турме амаль 8 месяцаў. У гады ВАв жыў у Маскве, удзельнічаў у выданні газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Летам 1944 г. вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі часопіса “Беларусь”. У апошнія месяцы жыцця цяжка хварэў. Памёр 22 лістапада 1944 г., пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Пачынаючы з сярэдзіны 20-х гадоў К.Чорны працуе надзвычай плённа. Адзін за адным выходзяць зборнікі яго твораў: “Срэбра жыцця” (1925), “Апавяданні” (1925), “Па дарозе” (1926), “Пачуцці” (1926), “Хвоі гавораць” (1926), “Вераснёвыя ночы” (1929), аповесцей “Лявон Бушмар” (1930), раманаў “Сястра” (1928), “Зямля” (1928), “Бацькаўшчына” (1931). У другой палове 20-х гадоў – пачатку 30-х гадоў К.Чорны напісаў шэраг публіцыстычных і крытычных артыкулаў.

У 30-я гады ён стварае раманы, што вызначаюцца адзінствам праблематыкі: “Бацькаўшчына” (1931), “Трэцяе пакаленне” (1935).

«Трэцяе пакаленне», (1935) - адзін з найбольш вядомых раманаў Кузьмы Чорнага, які часта называюць трагічнай старонкай гісторыі беларускай культуры і літаратуры.

Ён напісаны ў неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэдадні масавых рэпрэсій) і з'яўляецца сугучным эпосе, калі выкрываліся перажыткі капіталізму ў свядомасці людзей. К. Чорны хацеў паказаць згубны ўплыў, разбуральнае ўздзеянне на чалавека ўласніцкай маралі, раскрыць працэс пакутлівага вызвалення чалавека ад індывідуалістычнай псіхалогіі, выявіць рэальныя цяжкасці складвання новых узаемаадносін паміж людзьмі, новых поглядаў на працу, сям'ю. Сам аўтар, адчуваючы супярэчнасці ўласнайпазіцыі і складанасці таго часу (а яму давялося перажыць васьмімесячнае турэмнае зняволенне), у чацвёртае выданне 1941 г. (да гэтага раман друкаваўся ў 1935, 1936 і 1937 гг.) унёс пэўныя карэктывы і папраўкі. Праўда, яны не мянялі ідэйнай канцэпцыі твора, а толькі крыху пры-глушалі, змякчалі віну Міхала.

У канфлікце трох пакаленняў К. Чорны адлюстраваў розныя погляды на жыццё, на ўласнасць, працу, мараль, сям'ю. Прадстаўнікі першага пакалення, якія выраслі пры старым ладзе, па-свойму, у адпаведнасці з класавай пры-належнасцю і сваёй жыццёвай філасофіяй аднесліся да рэвалюцыі. Адны сталі заклятымі яе ворагамі, другія ўзняліся, як ім здавалася, на барацьбу за сваё канчатковае вызваленне. Другое пакаленне, што вырасла ва ўмовах рэ-валюцыі, грамадзянскай вайны і новага ладу, таксама не было адзіным, маналітным. Некаторыя яго прадстаўнікі ажыццявілі задуманае, у працы знайшлі сваё шчасце. Ін-шыя ж, наадварот, з трывогай і неразуменнем успрынялі сацыялістычныя пераўтварэнні. Трэцяе пакаленне, на дум-ку пісьменніка, — перадавыя людзі з новымі поглядамі.

Міхал Тварыцкі — адзін з галоўных герояў рамана. Каб пракарміць сям'ю, Міхал вымушаны быў працаваць пастушком на хутары Скуратовіча. Тут ён сутыкнуўся з жорсткімі законамі эксплуатацыі, з прыніжэннем чалаве-чай годнасці, з сілай уласніцтва і багацця.

Запалоханы, Міхал Тварыцкі поўнасцю трапіў пад уладу Скуратовіча, які падачкамі і «спагадай» бярэ ў палон душу хлопца, нявечыць яе, выхоўвае страх перад людзьмі і жыццём. Паступова ў душы Міхала прарастаюць зярняты эгаістычнай філасофіі: «Спадзявайся толькі на сябе» I гэта «філасофія», засвоеная героем рамана з дзяцінства, стане ў далейшым вызначальнай у паводзінах Міхала.

Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Міхал стаў самастойным гаспадаром (прыдбаў каня, карову, паставіў хату і гумно). Але не складваюцца адносіны ў сям'і: муж не разумее жонкі, а жонка мужа. 1х адносіны асабліва абвастраюцца, калі Міхал знайшоў украдзеныя з банка грошы і прысвоіў іх. Бясспрэчна, віна Міхала не выклікае сумнення. Ім авалодала адно імкненне: больш прыдбаць, стаць багацейшым. Але Міхал, жывучы цяжка і пакутліва, заслугоўвае хутчэй спачування, чым асуджэння. Няўпэўненасць у заўтрашнім дні, страх перад будучыняй, трывога за лёс дачкі не даюць яму сцакою. Хто ж паклапоціцца аб сям'і? Толькі сам гаспадар. Разлічваць на клопаты з боку ўлады і на пераўтварэнні, якія павінны былі наступіць дзякуючы калектыўнай працы, герой твора не мог. Жонка ж не спрабуе дапамагчы Міхалу, а, наадварот, сама таго не ўсведамляючы, разбурае сям'ю, робіць мужа злачынцам.

У час суда над Міхалам Зося, Назарэўскі і суддзі льюць на яго бруд, выкрываюць як ворага народа, уласніка. Але што ж гэта за вораг, які ад цямна да цямна працуе на сваёй зямлі і шчасце сваё бачыць у працы? Нават у лагеры Міхал працуе, як вол, знаходзячы ў працы «найвялікшую асалоду». Назарэўскі, абаронца дзяржаўных інтарэсаў, яшчэ здзекуецца з Міхала, называючы «працавічком». Ён спрабуе даказаць, што Тварыцкі здольны пра-даць і Радзіму. Але доказаў гэтым хісткім, надуманым абвінавачанням мы не бачым.

Грамадскі абвінаваўца ў сваёй прамове насміхаецца з парванай смярдзючай адзежыны Міхала. А чаму ж улада, якую і прадстаўляе Назарэўскі, не паклапацілася аб лепшым адзенні для селяніна? Сабраную ж капейку адна-асобнік пускаў не на моднае адзенне, а на набыццё новага плуга, сеялкі. Сваёй іроніяй Назарэўскі засведчыў адарванасць улады ад набалелых праблем вясковага жыцця. Для людзей такога тыпу суд над Міхалам — не трагедыя чала-века, а выпадак, на прыкладзе якога можна было пры-страшыць іншых. Судзяць Міхала не толькі за прысвое-ныя грошы, але і як хутараніна, аднаасобніка, які не хацеў падпарадкоўвацца загадам, а шукаў, як і героі Я. Коласа, «новую зямлю», спрабаваў ісці сваім шляхам. Гэты адна-асобнік, названы ворагам народа, хацеў звычайнага чалавечага шчасця. Незразумела, пры чым тут уласніцтва, калі селянін меў сваю зямлю, хату, гумно, каня? Хіба ж сёння ў нас называюць уласнікам таго, хто мае сваю хату ці кватэру, машыну? Гэта звычайныя рэчы, без якіх немагчыма асабістае існаванне. А вось у 30-х гг. гэтага не хацелі разумець як Назарэўскі з Зосяй, так і іншыя прадстаўнікі савецкай улады. Спачатку сялянам давалі зямлю, а затым, калі яны, дзякуючы сваёй працавітасці і ўпартай цяга-вітасці, пачыналі жыць крыху лепш, адбіралі. Сялян абвінавачвалі ва ўласніцтве, кулацтве, арыштоўвалі і без суда адпраўлялі ў папраўча-працоўныя лагеры ГУЛАГа ці на той свет. Раскулачванне, а затым прымусовая калекты-візацыя амаль поўнасцю разбурылі сельскую гаспадарку. Вынікі гэтых працэсаў даволі балюча адчуваюцца і зараз, амаль праз паўстагоддзе.

Вобраз Зосі, як і Міхала, пададзены ў развіцці. У пачатку рамана перад намі бясхітрасная, па-дзіцячы наіўная дзяўчынка. Яна дапамагае Назарэўскаму, а потым камісару харчатрада выкрыць усе махінацыі Скуратовіча. Як і Міхал, Зося з ранняга дзяцінства спазнала горыч параб-коўства, смерць родных (бацьку і брата забілі бандыты на чале са Скуратовічам), голад і нястачу. Аднак яна не стала памагатым гаспадара, а, наадварот, з нянавісцю пачала адносіцца да фальшу, жорсткасці, карыслівага разліку.Дабрыня, калектывісцкае светаадчуванне, бескарыслівасць — вызначальныя, паводле К. Чорнага, рысы характару Зосі. Стаўшы жонкай Міхала, яна хоча адрадзіць у ім усё тое добрае, што вынішчыла прага нажывы. Праўда, не зусім правільнымі з сённяшняга пункту гледжання з'яўляюцца ўчынкі гераіні ў дачыненні да мужа. Не будучы ўпэўненай, што Міхал прысвоіў знойдзеныя грошы, яна паведамляе пра падазрэнне следчым органам. Гэты ўчынак можна кваліфікаваць як палітычны данос — з'яву, распаўсюджаную ў гады ўсеагульнай падазронасці і недаверу. Так было тады, у 30-я гг., калі сын выдаваў бацьку, як Паўлік Марозаў ці Міколка з аповесці В. Быкава «Аблава», а жонка — мужа, як у гэтым рамане. Гэты ўчынак Зосі абумоўлены дагматызмам яе мыслення, адсутнасцю трывалай веры ў духоўную моц Міхала. Як носьбіт ідэй гуманізму, Зося павінна была добрым словам, настойлівы-мі і цярплівымі ўгаворамі пераканаць Міхала ў неабход-насці паведаміць пра выпадак з грашыма. Непрымальным з маральнага пункту гледжання з'яўляецца і характар узаемаадносін гераіні з карнымі органамі. Зося падказвае Назарэўскаму эфектыўны сродак, якім можна дабіцца ад арыштаванага прызнання. Пагроза следчага абвінаваціць Міхала ў шпіянажы, што вяло за сабой самае жорсткае пакаранне, з'яўляецца супрацьзаконнай. Высакародныя мэты абароны дзяржавы, як справядліва зазначае М. Мушынскі, дасягаюцца ў рамане супрацьзаконным шляхам.

Зося справядліва асуджае замкнёнасць Міхала, праявы яго чэрствасці і падазронасці да людзей. Але яна не ўлічвае абыякавых адносін дзяржавы да працоўнага селяніна, вымушанага не давяраць нікому, разлічваць пера-важна на ўласныя сілы. Магчыма, па гэтай прычыне Зося не працуе на зямлі (яна пераязджае на будаўніцтва электрастанцыі), і ў яе адсутнічае паважнае стаўленне да зямлі як да маці-карміцелькі.

Вобраз Зосі Тварыцкай — гэта вобраз жывога чалаве-ка, які не можа быць ідэальным ва ўсіх адносінах. Зося жыве цяжка, падчас пакутліва, але і радасна. Яна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву.

Прайшоў час. I з сённяшняга пункту гледжання Міхала Тварыцкага нельга лічыць увасабленнем уласніцтва, злачынцам, ворагам народа. Ён, як лічаць сучасныя даследчыкі М. Мушынскі, I. Жук, Т. Грамадчанка, А. Ленсу, з'яўляецца ахвярай ненармальных сацыяльных адносін, нявольнікам лёсу. Гэтага селяніна, які заблудзіўся ў жыцці, якога лаюць, цкуюць, выхоўваюць свае і чужыя людзі, на самой справе можна лічыць гаспадаром жыцця — з тых, на якіх у той час трымалася вёска.