Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

49. Драматург. Май-рства а. Макаёнка-камедыёграфа.

МАКАЁНАК АНДРЭЙ (1920-1982) - народны пісьменнік Беларусі, драматург.

Народны пісьменнік Беларусі Андрэй Макаёнак быў усебакова адораным чалавекам: ён добра маляваў, рэзаў па дрэве, валодаў талентам акцёра, быў паэтам, празаікам, драматургам, перакладчыкам. 3 імем Андрэя Макаёнка звязваюць пачатак новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі. Першай такой камедыяй стала п'еса «ВЫБАЧАЙЦЕ, КАЛІ ЛАСКА!» (1953) - сатырычная камедыя А. Макаёнка.

У ёй асуджаюцца кар'ерызм, прыстасавальніцтва, дэмагогія. выкрываюцца заганныя метады кіраўніцтва народнай гаспадаркай, паказуха і фармалізм. Галоўны герой — старшыня райвыканкама Калібераў Сцяпан Васільевіч, які ў мінулым займаў адказную пасаду ў сталіцы рэспублікі. Па нейкіх прычынах яго «панізілі» і паслалі ў раён. На новым месцы Сцяпан Васільевіч імкнецца любой цаной паправіць сваю кіраўнінкую рэпутацыю, каб зноў вярнуцца ў сталічны кабінет. Старшыня пачынае бурную дзейнасць, якая, на жаль, пераўтвараеіша ў «засядацельскую мітусню» з бясконцымі пагрозамі і запалохваннем падначаленых. Імкнучыся выканаць план хлебапарыхтовак раней за іншыя раёны, Калібераў свядома дае згоду на махінацыі, прапанаваныя Моцкіным. Дамовіўшыся з дырэктарам спіртзавода, раённае кіраўнінтва атрымала фіктыўныя квітаішыі аб здадзеным збожжы. Калібераў у п'есе паказаны пустым і нікчэмным чалавекам, балбатуном, прайдзісветам, прыстасаванцам, які дзеля ўласнай кар'еры гатопы пайсці на ўсё. Ён не мае ні сур'ёзнай адукацыі. ні спецыяльнасці, ні арганізатарскіх талентаў. Але затое мае талент хітрага і скрытнага палітыка. Добра разумеючы сэнс сітуацыі з пустымі квітанцыямі, ён робіць выгляд, што не бачыць падману. Крок гэты зразумелы ўсім: у выпадку правалу не папасці пад падазрэнне, застацца ўбаку, не панесці за ўдзел у злачынстве ніякай адказнасці. Прытворства Каліберава. яго паказушніцтва і крывадушнасць асабліва праяўляюцца ў сцэнах з выдуманай хваробай (камянях у печані). Гэтай хваробай Калібераў хацеў паказаць, што ён — чалавек прынцыповы, гарыць у працы. заклапочаны справай і інтарэсамі народа. Праўда, гэта прытворства з хваробай бачыць нават прыя-цель па махінацыях Моцкін. які з'едліва заўважае: «У яго ж камень ў пячонках! Булыжнік!.. Кіньце дурня строіць!»

Дапамагаюць Калібераву ў афёры з пустымі квітанцыямі раённы ўпаўнаважаны па нарыхтоўках Монкін. дырэктар спіртзавода Печкуроў. Гэта людзі са спецыфічнымі поглядамі на жыццё, сваёй філасофіяй. Яны не мараць пераехаць у сталіцу, а шукаюць выгоду на месцы, хочуць жыць ціха. спакойна, матэрыяльна забяспечана. Моцкіну, напрыклад, важна заняць галоўную пасаду на базе «Заготзбожжа», Печкурову хочацца як мага хутчэй дабудаваць (за дзяржаўны кошт) шыкоўны ўласны дом. Каб паказаць сябе перадавікамі, выдатнымі арганізатарамі, яны здольны на жульніцтва, спекуляцыю, падхалімства. У небяспечных жа для іх жыццёвых сітуацыях яны гатовы перакласці ўсе беды і фахі на чужыя галовы, нават на тых, каму нядаўна ўслужвалі і перад кім прыніжаліся. Супярэчлівым, у нечым падобным да Тулягі з камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» з'яўляецца вобраз старшыні калгаса Ягора Гарошкі. 3 аднаго боку, ён павінен дагаджаць Калібераву, яго жонцы (уладарнай мяшчанцы) і іншым раённым начальнікам, якія для выканання агульнараённага плана вымушаюць яго ісці на розныя ашуканствы. 3 другога боку, на яго ціснуць калгаснікі, патрабуюць мінімальнай аплаты за працадзень. 1 таму Га-рошка, запалоханы і зацюканы раённым начальствам, вымушаны круціцца, лавіраваць, прытварацца. дагаджаць, нават хавацца ад разгневанага начальства на гарышчы ўласнай хаты. Але ў адрозненне ац дэмагогаў і дзялкоў Каліберава і Моцкіна. ён яшчэ не страціў свайго сумлення. Яму хочацца рабіць дабро людзям, плаціць больш калгаснікам, быць гаспадарлівым кіраўніком. Аднак з-за сваёй празмернай падатлівасш' і палахлівасці ён дае згоду на ашуканства, хаця і не дапускае ніякай думкі, каб выкруціцца ад хлебаздачы. У канцы п'есы герой твора скідае з сябе палахлівасць, нерашучасць і выступае (разам з калгасніцай Ганнай Чыхнюк, брыгадзірам Міхальчуком, пракурорам Курбатавым, журналісткай Гардзіюк) адным з выкрывальнікаў злачынных махінацый Каліберава.

П'еса А. Макаёнка, на першы погляд, прысвечана выкрыццю некаторых недарэчнасцей у калгасных хлебапастаўках, заганных метадаў кіраўніцтва гаспадаркай. На самой жа справе драматургу ўдалося ў вострай сатырычнай форме высмеяць паказуху і падман у жыццядзейнасці афіцыйнага кіраўніцтва раёна, паказаць, якую эканамічную і палітычную шкоду прыносіць краіне грубае самавольства яе кіраўнікоў і, урэцше, выкрыць карэнныя не-дахопы ў сацыялістычным грамалстве тых часоў.