Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

46. Мастацкі свет а.Пысіна. Гераічнае праз прызму трагічна ў лірыцы а.Пысіна.

ПЫСІН АЛЯКСЕЙ (1920 -1981) - паэт, перакладчык. У творчасці Аляксея Пысіна найбольш выразна выявіліся пачуцці, думкі і перажыванні салдата Вялікай Ай-чыннай вайны, які прайшоў праз пекла франтавых дарог і сучаснае жыццё вызначае мерай ваеннага часу — высокай чалавечай годнасцю, цвёрдасцю маральных прынцыпаў, праўдзівасцю, сумленнасцю, адказнасцю, строгай патраба-вальнасцю да сябе. Трывалая памяць вайны, дзе спалучыліся франтавыя дарогі, бліндажы, партызанскія вогнішчы, баі, акружэнні, атакі, прысутнічае ў вершах «Сны», «На суровым сваім рубяжы...», «Байцам не сняцца пантэоны...», «Іван-чай», «Пяць патронаў у абойме...», «Балада пра каску», «Адыходзяць далей батальёны...» і інш.

Шчымлівым болем па загінуўшых баявых сябрах прасякнуты верш-элегія «Іван-чай». Як жывыя, праходзяць перад вачыма былога франтавіка «Аляксеі, Віктары, Іваны...», што палеглі пад вёскай Будай на Смаленшчыне. У вершы паэт выкарыстоўвае фальклорна-казачны сюжэт, па якім загінуўшы чалавек ажывае, прабіваецца з-пад зямлі раслінай або кветкай.Лірычны герой вядзе дыялог са сваімі таварышамі, якіх так не хапае яму ў сённяшнім жыцці. Рамантызаваны вобраз іван-чая ўвасабляе бяссмерце гераічных учынкаў воінаў, якія дзеля вызвалення Радзімы ахвяравалі самым дарагім — сваім жыццём. Вайна, франтавыя ўспаміны з'яўляюцца своеасаблівым фонам многіх твораў А. Пысіна пра сучаснасць. Лірызацыя балады — адзін з кампанентаў унутранага сінтэзу, што адбываецца ў гэтым і іншых эпічных і ліра-эпічных жанрах. Яркі прыклад чаго — асобныя балады А. Пысіна, асабліва ж «Балада пра каску» і «Балада пра камбата», уключаныя ў згаданую вышэй анталогію, відаць, на падставе самага простага прынцыпу — аўтарскага жанравага вызначэння. Аднак трэба заўважыць, што творчасці гэтага паэта ў цэлым уласцівая баладная інтанацыя, бо яна востраканфліктная, драматычная, з ярка выражанай трагедыйнай асновай. Змест паэзіі А. Пысіна вызначаны літаратуразнаўцамі даволі дакладна і трапна — гэта паэзія памяці. Канфлікт і асноўная калізія ў «ваеннай» лірыцы мастака непрымірымыя і вострыя, абумоўленыя барацьбой жыцця і смерці, дабра і зла, часовага і вечнага, памяці і забыцця. Можна таксама адзначыць, што баладная танальнасць у творчасці А. Пысіна ўзрастае ад кнігі да кнігі і ператвараецца ў дамінантную стылявую рысу ў зборніках «Да людзей ідучы», «Есць на свеце мой алень», «Узлёт».Маштабныя па ахопу падзей споведзі, прытчы А. Пысіна «Рэха», «Проня», «Пяць патронаў у абойме», «Мой таварыш ляжыць у бальніцы», «Васількі», «Варажская балада», «Балада пра начлег», «Балада пра лапухі», «Былі, былі такія былі...», «Успамін аб перабежчыку», «Па траве і па лістах апалых...» і многія іншыя. Многія вершы А. Пысіна напоўнены філасофскім роздумам над вечнымі праблемамі жыцця, прызначэннем чалавека на зямлі, болем і адказнасцю за навакольны свет, хвалюючымі турботамі пра сённяшні дзень. Лірычны герой верша «Забыта многае ў жыцці» імкнецца спасцігнуць сэнс чалавечага жыцця, яго няспынны рух наперад. Жыта ў вершьі сімвалізуе само жыццё, яго вечнасць, бессмяротнасць.Герой твора адчувае бязмежнасць развіцця чалавецтва ў часе і прасторы, сваю апасродкаваную сувязь з далёкім продкам-хлебаробам, з якім яго звязвае шурпаты жытнёвы колас. Гэты твор пабудаваны на ланцужку асацыяцый, якія ўзнікаюць з аднаго вобраза — «шурпатага каласка». «Чуйны провад саломы» пад рукой лірычнага героя становіцца правадніком у далёкія ад сучас-насці эпохі, у ім сканцэнтравана ўся інфар-мацыя мінулага, вобразы продкаў-«сейбітаў», іх «надзеі» і «жаданні». Падобныя асацыяцыі бяруць выток у праславянскім міфалагічным светаўяўленні, дзе чалавек параўноўваецца з зярняткам, што вырастае ў коласякі з часам дае новыя парасткі [4]. Гэты працэс бачыцца А. Пысіну няспынным і нараджае рэфлексію пра вечнасць чалавечага роду. Таму «жытнёвы провад» — гэта вобраз самой вечнасці, цэласнай адзінкі, якая ўяўляе сабой, паводле А. Пысіна, «часоў былых і новых сувязь»: