Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

47. Вопыт і.Шамякіна-раманіста: актуальнасць праблематыкі, сюжэтная дынаміка, шырыня ахопу рэчаіснасці 40-60-х гадоў (ад рамана "Глыбокая плынь" да пенталогіі "Трывожнае шчасце").

І.Шамякіна (нар. у 1921 г.) — народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч.У друку выступае з 1945 г. Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці «Помста», «Гандлярка і паэт», «Ахвяры», раманы «Глыбокая плынь», «Снежныя зімы», «Сэрца на далоні», пенталогія «Трывожнае шчасце».

Раман «Глыбокая плынь» прысвечаны партызанскай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральным героем у ім з'яўляецца настаўніца і партызанская сувязная Таццяна Маеўская, якая выратавала яўрэйскага хлопчыка, выдаўшы яго за сваё дзіця. Асноўная ўвага ў рамане акцэнтуецца на гераізме і бясстрашнасці патрызан, іх патрьютызме, адданасці Радзіме (вобразы камісара брыгады Лясніцкага, камандзіра брыгады Прыборнага, калгаснага пчаляра Карпа Маеўскага, разведчыка Буйскага, шафёра Майбарады).

Ваенныя падзеі ў рамане «Сэрца на далоні» паказваюцца ў рэтраспектыўным плане. Героі яго — доктар Яраш, пісьменнік і журналіст Шыковіч, дачка падпольшчыка Савіча Зося — змагаюцца супраць дэмагога і кар'ерыста Гукана за аднаўленне праўды і справядлівасці ў дачыненні да дзейнасці падполля і яго ўдзельнікаў, за рэабілітацыю імён адважньгх патрыётаў, выкрыццё сапраўдных здраднікаў.

У цэнтры ўвагі пенталогіі «Трывожнае шчасце»лёс пакалення, што прайшло праз цяжкія ваенныя выпрабаванні і засталося верным сабе і суровай жыццёвай праўдзе.

Пра цяжкія ўмовы партызанскай і падпольнай барацьбы, няўмелае ўмешванне ў дзейнасць партызанскіх атрадаў прадстаўнікоў НКУС, пра лёс абаронцаў радзімы, якія і на вайне адчулі жудаснае ўздзеянне таталітарнай палітыкі страху і здзекаў, расказваецца ў аповесці «Ахвяры».

Творы I. Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі. Пісьменнік часта звяртаецца да надзённых праблем сучаснасці. У рамане «Атланты і карыятыды» аўтар даследуе праблемы жыцця сучаснага горада. Галоўны архітэктар горада Максім Карнач — мастак, эстэт, неардынарны, мэтанакіраваны, адказны і сумленны чалавек — выступае супраць будаўніцтва на тэрыторыі горада хімічнага камбіната. У вобразах Карнача і яго ярых апанентаў Макаеда і Ігнатовіча паказваецца барацьба, супрацьстаянне архітэктурна-гарманічнага (комплекснага) і кансерватыўна-практычнага (абыякавага) поглядаў на забудову сучаснага горада.

Раман «Злая зорка» — першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Пачынаецца твор са сцэны вяселля Глеба Пустахода і Ірыны Пыльчанка, якое, на жаль, пры-несла не радасць, а бяду. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Ахвярамі Чарнобыля становяцца Ліза Пустаход і Глеб Пыльчанка. Трагічнае гучанне ў рамане набываюць прыродаапісанні і пейзажныя вобразы. Туман, напрыклад, становіцца ўвасабленнем сілы зла. Сонца перастала несці людзям святло і жыццё, яно нібы адарвалася ад неба, спыніла свой ход і павісла: «I гэтак будзе вісець. I не здолее ўзысці, страціўшы сілу». Прырода як бы спыніла сваё развіццё, пратэстуючы супраць безгас-падарлівых адносін да ўсяго навакольнага, нядбайнасці і бяздушнасці. Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі (вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і яго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча). Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Уладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны.

48. Эвалюцыя лірычнага героя ў творчасці П.Панчанкі. Паэзія Пімена Панчанкі — мужная, сумленная, даверлівая, спагадлівая, непрымірымая, бескампрамісная, страсная, эмацыянальная, філасофская. У ёй, як пры святле маланак, кантрастна высвечваецца ўся глыбіня складанага чалавечага жыцця. Першы зборнік П. Панчанкі «Упэўненасць» авеяны рамантыкай стваральнай працы, жыццесцвярджальнасцю, пафасам услаўлення тагачаснай рэчаіснасці, яе ідэалізацыяй (вершы «На пашы», «Радзіме», «Яблыня», «Заўтра», «Моладзь»). Паэт хутчэй за ўсё не ведаў пра трагедыю часоў культаўскага дэспатызму, пра мільёны бязвінных ахвяр і таму апяваў бязвоблачнае заўтра, перспектывы светлага сялянскага жыцця. Паэта, улюбёнага ў родны край, хваляваў лёс Айчыны, бацькоўскай зямлі.

Ідзе час, сталее паэт, і перад ім — мноства пытанняў, праблем, лёс чалавецтва, якое стаіць на парозе вайны. Ён сур'ёзна задумваецца над грамадскім абавязкам свайго пакалення, і ў яго паэтычным голасе чуецца рашучасць і цвёрдасць.I калі пачалася ВАв, П. Панчанка адным з першых стаў на абарону Радзімы. У вершы «Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...» паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г. 3 акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна кусты і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. I салдат упаў на зямлю, якая «прытулілася целам магутным» да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаў-ліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па паланёнай Радзіме, мацнее нянавісць да ворагаў. I хаця паэзія П. Панчанкі была і ёсць глыбока гуманістычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклікаць да помсты: «А цяпер — біць дык біць! I за слёзы матуліны, і за сінія касачы» (верш «Сінія касачы»). Аб першых днях вайны, цяжкіх дарогах адступлення і верш «Дарога вайны». На гады, на ўсё жыццё запомняцца аўтару Ваенная лірыка П. Панчанкі хвалюе суровым рэалізмам, глыбокім псіхалагізмам, высокім гераічным і трагічным гучаннем. Усё гэта цесна пераплялося ў баладзе «Герой». Гэты невялічкі твор стаў сапраўдным помнікам простаму салдату, які вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваім жыццём абараніў Радзіму. Ідзе наступленне, перад воінамі паўстае перашкода — калючы дрот. На ўвесь рост падняўся салдат. Салдат ахвяруе сваім жыццём, каб даць магчымасць іншым пайсці наперад, хоць на некалькі хвілін прыблізіць перамогу.

Вершы П. Панчанкі ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяўляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для ўсіх час. За вайну П. Панчанку давялося пабываць на чатырох фронтах, а дзень перамогі сустрэць ажно ў Іране. Пад уражаннем ад наведвання гэтай краіны паэт стварае цыкл вершаў пад назвай «Іранскі дзённік». У вершы гэтага цыкла «Сустрэча з бярозай» аўтар выказвае сваю любоў да роднай зямлі, жаданне як мага хутчэй сустрэцца з ёй.

Адметнымі рысамі паэтычнага почырку П. Панчанкі з'яўляецца сплаў тонкага лірызму і палымянай публіцыстычнасці. У зборніках «Пры святле маланак», «Снежань», «Крык сойкі», «Маўклівая малітва», «I вера, і вернасць, і вечнасць», «Горкі жолуд», «Мы з тых беларусаў» і трывожны роздум над сутнасцю многіх з'яў і падзей, і клопат пра будучыню беларускай мовы, культуры, пра духоўнае ўзвышэнне чалавека, і гатоўнасць адгукнуцца на чужыя праблемы, прыняць на сябе чужы боль, і сцверджанне адвечнай прыгажосці жыцця, і крытыка прыстасавальніцтва, хлусні, кар'ерызму. Асабліва хвалююць творы аб сутнасці чалаве-ка, яго духоўным складзе, яго адметнасці і непаўторнасці.

У вершы «Белыя яблыні» паэт перадае веснавое шматгалоссе, «пялёсткаў шалёны хвалюючы пах». Белая квецень яблынь — гэта абнаўленне зямлі, прыроды, жыцця, гэта сімвал вечнай маладосці, радасць і шчасце першага кахання. Менавіта з расцвіўшых белых яблынь, на думку паэта, «нараджаюцца дзяўчаты на нашай зямлі». Другая частка верша прысвечана жонкам і маці, тым, у каго вялікая і святая місія на зямлі. П. Панчанка сцвярджае, што сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай», і таму жанчыны «заселяць любоўю» планеты і далёкія зоры. Любоў, спагада, хараство і веліч жанчыны ніколі не знікнуць на зямлі. Жыццё вечнае, як і вечнае хараство чалавечай душы.

У філасофскім вершы «I няма каго нам папракаць...» гучыць трывога за сённяшні дзень, за лад жыцця, які разбіў быт старой эпохі, дакор сённяшняму дню, мала-дзейшаму пакаленню, самому сабе за тое, што развучыліся па-гаспадарску адносіцца да зямлі, што шмат чаго бацькоўскага пазбавіліся ў наш цывілізаваны век.

Глыбокі роздум над сучасным жыццём, трывога за лёс людзей і планеты, барацьба за «ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці», за чалавечнасць і такую дабрату, якая «ў будучыню сэрцы кіруе і ажыўляе слых у глухіх», чуюцца ў вершах «Жыццё' мае...», «Вопыт», «Прылучэнне», «Пры святле маланак».

У вершы «Жыццё маё...» аўтар сцвярджае, што лёс яго не быў зайздросным: у ім праламіліся святло і цень, удачы і няўдачы. Нягледзячы на цяжкасць жыцця, для аўтара свет усё роўна мілы і спагадлівы. I ён. як чалавек у самым высокім сэнсе гэтага слова, адчувае сваю віну перад кале-камі (за іх пакуты), перад сінімі рэкамі (за атрутныя патокі), перад птушкамі (за браканьераў), перад памяццю мужных, перад старымі і маладымі. Аўтар — часцінка жыцця, і яму балюча за ўсе пакуты чалавецтва.

У многіх вершах П. Панчанка звяртаецца да сваіх сучаснікаў з просьбай верыць у бясконцасць. вечнасць чалавечага жыцця, якое складаецца з дня ўчарашняга, сённяшняга і заўтрашняга, і яго штодзённае нараджэнне. Жыццё з яго нязведанымі таямніцамі, рухам наперад, адкрыццямі і сустрэчамі з новым — невычэрпная крыніца для творчасці, і паэт востра рэагуе на ўсе праблемы сучаснасці. Ён адчувае алказнасць за ўсё, што было і ёсць у краіне пры яго жыцці. Сучаснасць жа ставіць такія пытанні, на якія не знойдзеш адказаў у папярэднікаў. Адсюль у творах ягоных такое высокае напружанне, хваляванне, а часам і спалучэнне іроніі, сатыры і лірыкі. П. Панчанку да ўсяго ёсць справа, таму ён выступае супраць таго, што перашкаджае рухацца наперад, — бездухоўнасці, прыстасавальніцтва, раўнадушша, кар'ерызму, спажывецкіх адносін да прыроды. Аўтар лічыць страчанымі тыя дні, калі чалавек быў няшчыры, калі не падзяліўся радасцю з суседам, калі не паказаў дзецям «хараство людзей, і дрэў, і траў». Паэзія П. Панчанкі ўзвышае, дапамагае жыць і думаць, яна сцвярджае цудоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця.