Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

13.Жыццёвы і творчы шлях в.Д-Марцiнкевiча.

Д-М(1807-1884)- заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра. Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы каля Бабруйска ў сям’і збяднелага шляхціца. Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта, які закончыць не давялося.У 1840г. Дунін-Марцінкевіч купіў невялікі маёнтак Люцынка, дзе жыў да смерці, час ад часу наведваючы Мінск. Падазраваўся ў напісанні беларускіх антыўрадавых выданняў. У1864г. быў арыштаваны. Затым быў вызвалены з абавязацельствам бязвыезна жыць у Люцынцы пад строгім наглядам паліцыі. Аўтар тэкстаў для аперэт, вершаваных аповесцей і апавяданняў ”Гапон”, ”Купала”, п’ес”Пінская шляхта”(1866), ”Залёты”(1870), вершаў. Пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча ”Пан Тадэвуш”. Памёр 29 снежня ў Люцынцы, пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына.У беларускую лiтаратуру Дунiн-Марцiнкевiч прыйшоў сарака гадовым чалавекам. Яму давялося закладваць яе асновы, узнiмаючы мову прыгнечанага селянiна да ўзроўню лiтаратурнай. З'яўлення такiх дзеячаў, як Дунiн-Марцiнкевiч, было гiстарычна абумоўлена паступовым фармiраваннем беларускай нацыi, адзiн за другiм сталi публiкавацца ўжо чыста беларускiя творы Дунiна-Марцiнкевiча. У Дунiна-Марцiнкевiча былi свае слабыя бакi, абумоўленыя як аб'ектыўнымi прычынамi, так i абмежаванасцю яго светапогляду, асаблiвасцямi яго таленту. Ён стварыў запамiнальныя вобразы беларускiх сялян, намаляваў яскравыя карцiны народнага жыцця, заклаў падмурак беларускай дэмакратычнай лiтаратурыПасля турмы пiсьменнiк - пад строгiм наглядам палiцыi у Люцынцы. 1876 годзе арганiзавана у Люцынцы нелегальная школа. У гэты перыяд напiсаны iм лепшыя камедыiiнская шляхта" i "Залеты". У п’есе ”Пінская шляхта” ён з’едліва высмеяў самалюбства, эгаізм, фанабэрыстасць, абмежаванасць шляхты (І.Цюхай-Ліпскі, Ц.Пратасавіцкі, Куторга), а таксама пануючае беззаконне, бюракратызм, невуцтва, подкуп, хабарніцтва царскіх чыноўнікаў(Кручкоў,Пісулькін). Жанравая ж структура твора (фарс-вадэвіль) скіравала увесь сатырычны напал на раскрыццё бюракратычнага суда і ўсёй парэформеннай рэчаіснасці. Гэта з’явілася адной з прычын цэнзурнай забароны п’есы, якая пабачыла свет толькі ў 1918г. Дзеянне адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі, дваровымі. Двое шляхціцаў Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэту вялікую “абразу” Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы ў закінуты мядзведжы куток прыязджае Кручкоў з пісарам Пісулькіным. Кручкоў аб’яўляе вiнаватымi тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае. Кручкоў выкарыстоўвае любую магчымасць "садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцаў ён прысуджае пакаранне ў 25 лоз без дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасаў з кiшэняў шляхцюкоў апошнiя грошы. Вобраз Кручкова пададзены ў п'есе ў сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна ў фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоў, розных выразаў, запазычаных з судовых дакументаў. Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яўляецца пiсар Пiсулькiн. Ён як i Кручкоў, займаецца хабарнiцтвам. Аўтар з камізмам высмеяў і засцянковую шляхту(Харытона Куторгу, Ціхона Пратасавіцкага і яго жонку Куліну, Івана Цюхай-Ліпскага, Цімоха Альпенскага, Базыля Статкевіча), якой былі ўласцівы пыхлівасць, непісьменнасць. В. Д-М у вобразах Кручкова, Пісулькіна, Куторгі, Пратасавіцкага па-мастацку дасканала і знішчальна выкрыў высмеяў царскае чыноўнiцтва Расii, для якіх характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, пьянства, грубасць.

15.Лёс і светапогляд Кастуся Каліноўскага. К.Каліноўски і паўстанне 1863 года ў мастацким выяуленни бел-кай літ-ры. Кастусь Каліноўскі(1838-1864)-Рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання. Каліноўскі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і на Гродзеншчыне ў в.Мастаўляны. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Атрымаўшы званне кандыдата права, вярнуўся на радзіму, дзе разам з В.Урублеўскім і Ф. Ражанскім наладзіў выпуск першай бел-кай газеты "Мужыцкая праўда". Усяго ў 1862-63гг.выйшла сем нумароў газеты, падпісаных псеўданімам К.Каліноўскага”Яська-гаспадар з-пад Вільні”. З восені 1862г. К.К-кі ўзначальваў Літоўскі правінцыяльны камітэт, затым быў рэвалюцыйным камісарам на Гродзеншчыне і кіраўніком Віленскага паўстанцкага цэнтра. У студзені 1864г.ён быў арыштаваны пад імем Ігната Вітажэнца і 22 сакавіка публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні. У яго дзейнасцi знайшлi ўвасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыi паўстання 1863г. Ён унёс прыкметны ўклад у фармiраванне бел.лiтаратурнай мовы, быў творцам бел.рэвалюцыйнай публiцстыкi, бел.дэмакратычнай прэсы, выдаўцом першай газеты на бел.мове. Поспех сялянскага паўстання ў Беларусi i Лiтве ён ставiў у залежнасць ад народнай рэвалюцыi ў Расii. "Мужыцкая праўда" была агiтацыйным выданнем, разлiчаным на кругагаляд сярэдняга селянiна. Таму Калiноўскi не мог раскрыць у ёй усёй паўнаты сваiх сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх погдядаў. Перад смерцю К.Каліноўскі здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў «Пісьмо з-пад шыбеніцы»- сваё развітальнае слова народу, свой хвалюючы запавет. Адрасаваны найперш яго нявесце — Марыі Ямант, а праз яе і ўсяму «мужыцкаму народу». К.К-кі аўтар аднаго толькі верша “Марыська чарнаброва, галубка мая!..” – мужная споведзь чалавека вялікага духоўнага гарэння.

16.Францішак Багушэвіч. Лёс. Асоба. Ф.Б.(1840-1900) Нарадзіўся ў фальварку Свіраны пад Вільняй у сям’і дробнага шляхціца. Скончыўшы Віленскую гімназію 1861, паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, аднак праз два месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Доцішкі. Удзельнічаў у паўстанні1863-64гг, ў адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў пераехаць на Украіну. У1865г. паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, пасля заканчэння якога працаваў судовым следчым на Украіне, у Расіі і Вільні. Аўтар двух паэтычных зб-каў ”Дудка беларуская” (1891) і “Смык беларускі”1894, кніжкі-апавядання”Тралялёначка”1892, некалькіх апавяданняў, допісаў і артыкулаў. Памёр 28 красавіка 1900г.у в.Кушляны. Пахаваны недалёка ад гэтай вёскі, у Жупранах. Ён ведаў нялёгкую долю беларускага сялянства i разумеў яе прычыны. Таму ў цэнтры ўвагi яго быў просты чалавек, селянiн-пакутнiк, якога абяздолiлi, абдзялiлi i якi заслугоўвае лепшага жыцця. Адвакат па прафесii, Ф.Багушэвiч стаў адвакатам - абаронцам правоў прыгнечанага беларускага працоўнага сялянства, правоў на зямлю, волю, свабоднае развiццё нацыянальнай культуры, лiтаратуры, мовы. У 1891. у Кракаве пад псеўданiмам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады зборнiк "Смык беларускi" (пад псеўданiмам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Да абодвух зборнiкаў Ф.Багушэвiч напiсаў прадмовы, у якiх гаварыў пра багатую гiсторыю i культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развiццё сваёй мовы.

Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт параўноўвае сваю творчасць з народным музычным iнструментам. Герой верша хоча зрабiць дудку, якая б весялiла людзей, выклiкала ў iх радасць. Але такая дудка маўчыць, бо "бачыць" вакол сябе слёзы, стогны i плач людзей. Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песень, у якiх выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аўтар, павiнен складаць праўдзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную праўду i лёс народа, але i шлях да лепшага жыцця. У вершы ”Смык”Ф.Б.заклікаў паэтаў не маўчаць, падаваць свой голас”па ўсёй зямлі, дзе людзі жывуць, гдзе даўней жылі”. Асноўнае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, працавiты i руплiвы земляроб, жыве ў холадзе i галечы. З яго здзекуюцца, называючы цёмным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных даброт самага неабходнага. Такая думка падкрэслiваецца ў вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не роўна дзеле", ”Воўк і авечка”. Iдэя справядлiвасцi, роўнасцi ва ўзаемаадносiнах памiж людзьмi выказваецца ў вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго.Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца ўсё самае адмоўнае ў жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да нажывы. Усё жыццё герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва ўсiх адносiнах вышэйшы за паноў, з'яўляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэтага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоў, маральна чысты, не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.

Селянiн з'яўляецца галоўным героем i ў сатырычным вершы "Гора". Пакутлiвае жыцце працоўнага чалавека, яго думкi i настроi Ф.Б. перадае ў форме народнай песнi з паўторам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе пазбавiцца ад гора: кiдае яго ў рэчку, у полымя-агонь, прывязвае ў лесе да пня, закопвае ў вялiкi роў, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку ў несправядлiвым грамадстве пазбыцца гора нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Сам верш гучыць не песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за ўсё насмiханне з свайго гора,ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое ў той жа час не можа пазбавіць чалавека жыцця.

18.Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці творчасці прозы Ядвігіна Ш.(1869-1922)-празаік, публіцыст, драматург, паэт. Сапраўднае імя і прозвішча Антон Лявіцкі. Першае апавяданне на бел.мове ”Суд” надрукаваў у 1906г. аўтар зборнікаў апавяданняў “Бярозка”, ”Васількі”, падарожных нарысаў “Лісты з дарогі”, паэмы ”Дзед Завала”, кнігі “Успаміны”, няскончанага рамана “Золата”.

Ядвігін Ш. увайшоў у бел. літ-ру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых бел.раманаў. Пісаў на бел., польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з’яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так, у серыі гумарыстычных навел ”Вучоны бык”, ”З маленькім білецікам” сяляне трапляюць у даволі кур’ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва.

Пазнейшыя творы характарызуюцца большай рэалістычнасцю, сацыяльнай завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях “Гаротная”(пра шматпакутнае жыццё Тамашыхі), “Бярозка”, “Шчаслівая”.