Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

41.Жыццёвы лёс і літаратурная біяграфія Васіля Быкава. В.Быкаў як пісьменнік "акопнай праўды".

народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч, лаўрэат Ленінскай прэміі.

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 г. у в. Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям 'і. Скончыўшы школу, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча, аднак з-за пагаршэння матэрыяльнага становішча і адмены дзяржаўнай стыпендыі вучобу вымушаны быў пакінуць. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча і з 1943 г. у якасці камандзіра ўзвода аўтаматчыкаў, а таксама ўзвода палкавой і армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. У 1944 г. бацькі В. Быкава атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў каля Кіраваграда (гэта было засведчана на абеліску). Але Быкаў выжыў і ваяваў далей. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю. Служыў на Украіне, у Беларусі і на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда». У 1949—1955 гг. зноў слу-жыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запасу), працаваў супрацоўнікам і кансультантам газеты Гродзенская праўда», сакратаром Гродзенскага абласнога аддзялення СП Беларусі. 3 1978 г. жыве ў Мінску. У 1990—1993 гг. з 'яўляўся прэзідэнтам згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Творчую біяграфію пісьменнік адлічвае з апавяданняў «Смерць чалавека» і «Абознік> напісаных у 1951 г. Ён аўтар аповесцей «Жураўліны крык» (1960), «Трэцяя ракета» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Мёртвым не баліць» (1965), «Круглянскі мост» (1968), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1973), «Воўчая зграя» (1974), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982), «Аблава» (1989), «Сцюжа» (1991), «Пакахай мяне, салдацік» (1995), рамана «Кар'ер» (1986), літаратурна-публіцыстычных кніг «Праўдай адзінай» (1984), «На крыжах» (1992), шматлікіх кінасцэнарыяў і мн. інш. У 1980 г. прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі. За аповесць «Знак бяды» ў 1986 г. прысуджана Ленінская прэмія. Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які прыйшоў у літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў Васіля Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Станоўчыя героі ў большасці твораў пісьменніка ў жорсткіх умовах вайны трапляюць у такія сітуацыі, калі неабходна праявіць мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці чалавечай сумленнасці, справядлівасці, адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё. Партызан Сотнікаў (аповесць «Сотнікаў») умеў змагацца з ворагам да апошняй хвіліны. Для яго «важна было жыць, калі ён быў камандзірам у арміі, калі ад яго турбот і ўмельства залежалі жыцці людзей». Трапіўшы ў палон да паліцаяў, ён ужо зайздросціў тым салдатам, якія знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў. Ідучы на смерць, ён думае пра тое, што можна зрабіць, каб вырваць з рук фашыстаў вяскоўцаў, арыштаваных за дапамогу партызанам. Настаўнік Алесь Мароз (аповесць «Абеліск»), свядома ахвяруючы жыццём, аддаў сябе ў рукі ворагаў, каб духоўна падтрымаць сваіх вучняў і выкрыць хлусню акупантаў. Дзеяннямі Сотнікава, Мароза, В. Быкаў сцвярджае, што ў аснове іх подзвігаў — свядомасць самаахвяравання, без якой было немагчыма выстаяць у бязлітаснай барацьбе.

Звычайным праціўнікам вайны, радавым вялікай бітвы, якія сваёй крывёй і жыццём набліжалі перамогу, проціпастаўляюцца розныя прыстасаванцы і палахліўцы. В. Быкаў выкрывае псіхалогію здрадніцтва такіх, як Аўсееў і Пшанічны з «Жураўлінага крыку», Рыбак з «Сотнікава», Кудраўцаў з «Воўчай зграі», Гуж і Каландзёнак са «Знака бяды». Усіх іх аўтар судзіць бескампрамісна і бязлітасна, судзіць у імя будучай перамогі і будучага жыцця па даручэнні сваіх франтавых сяброў.

У аповесці В. Быкава «Знак бяды», адзначанай Ленінскай прэміяй (самай ганаровай узнагародай у краіне), вайна паказана драз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту. У рэтраспектыўным плане ў аповесці паказваецца перадваеннае жыццё, перыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне.

Трагічная тэма сталіншчыны і калектывізацыі знайшла шырокае адлюстраванне ў аповесцях «Аблава» і «Сцюжа». Аўтар паказаў трагедыю сялянства ў тыя складаныя часы, працэс знішчэння ў людзях пачуцця спагадлівасці, міласэрнасці, сяброўства і ўсіх агульначалавечых маральна-этычных нормаў, знішчэння гаспадарлівых і клапатлівых працаўнікоў, якія не сталі гаспадарамі на сваёй зямлі, а пераўтварыліся ў раўнадушных і абыякавых выканаўцаў. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Ён не можа пазбавіцца адчування віны, што Марыя (у час акупацыі ён адправіў яе з толам на станцыю) загінула з-за яго. Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Сталы, узбагачаны жыццёвым вопытам Агееў судзіць Агеева маладога, не шукаючы апраўдання.

Такім чынам, відавочна тое, што В. Быкаў у апошнія гады пашырае тэматыку сваёй творчасці, звяртаецца да новых, забароненых раней тэматычных пластоў. Але не пакідае пісьменнік і сваёй любімай тэмы — вайна і лёс чалавека на вайне. Аб гэтым сведчаць яго новыя творы дадзенай тэматыкі: «Зенітчыца», «Палкаводзец», «Пагорак», «Палітрук Каламіец», «Падоранае жыццё» і «Кацюша».

Ужо з першых твораў В. Быкаў імкнуўся расказаць пра «сваю вайну», ён глыбока адчуў і раскрыў трагедыю асобнага чалавека, паказаў тыя адмоўныя з'явы, што абміналіся ці замоўчваліся ў тагачаснай літаратуры. Гэта быў якасна іншы ракурс і ўзровень ідэйна-мастацкага разумення тых скрутных падзей. Пісьменнік узнавіў рэальныя ваенныя абставіны і «псіхалагічныя акалічнасці» чалавечых паводзінаў у экстрэмальных умовах. Суровае і жахлівае аблічча вайны ён убачыў вачыма салдата-акопніка. I гэтай «акопнай праўдзе» В. Быкаў заставаўся верным да апошніх дзён жыцця.

42. Аповесці Васiля Быкава "Знак Бяды" і “Аблава” як мастацкая эпапея народнага гераізму і пакут. Дынаміка часу, асаблівасці яго праяўлення ў сюжэце твораў. У аповесцi "Знак Бяды", за якую ў 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрыняцце яе мiрнымі жыхарамі. Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькі. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоўных герояў В.Быкаў паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда(былая парабчанка ў пана Адольфа Яхiмоўскага)заўсёды верыла ў справядлiвасць i перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi сваё не пабудуеш. Таму яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоўцаў, збiрала подпiсы ў абарону старшынi Лявона.Каб дапамагчы яго вызваленню з турмы,адправiла нават Петрака ў Мiнск да Чарвякова.Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлераўцаў, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiўшы гэтым немцаў святла; схавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укiнула ў глыбокi калодзеж вiнтоўку.Пасля арышту Петрака Сцепаніда,застаўшыся на хутары адна,вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна:купіць у Карнілы за апошняга парсючка бомбу і знішчыць узноўлены мост.Здаецца,задуманае ёю вось-вось здзейсніцца.Але фашысцкія паслугачы арыштавалі Карнілу і выйшлі на след Сцепаніды.Апошняе,што яна паспявае зрабіць,-гэта перахаваць бомбу ў іншае месца.А калі вечарам паліцаі пачалі ламацца ў хату,Сцепаніда аблівае сябе газай і падпальвае.Трагічная смерць Сцепаніды ўспрымаецца як знак непераможнасці народа,нязломнасці яго духу.Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да ўмоў акупацыi, улагоджвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. "цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за "ашуканства" i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкаў сцвярджаў, што ў часы цяжкiх выпрабаванняў спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна. У творы пісьменнік імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва,прыстасавальніцтва, маральнага падзення Гужа, Каландзёнка і Недасекі. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаецца Гуж,які яшчэ да вайны,пасля раскулачвання бацькі,з абрэзам паляваў на людзей.У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу.Упіваючыся неабмежаванай уладай,Гуж здзекуецца з людзей не толькі па загадзе немцаў,але і дзеля свайго задавальнення.З лютай нянавісцю спрабуе ён разлічыцца за даўнюю крыўду.Яшчэ больш небяспечным зьяўляецца Каландзёнак.У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен,дапамагаў адшукваць ворагаў народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі.З прыходу фашыстаў ён стаў служыць фашысцкай сістэме так жа лёгка і спраўна,як калісьці служыў савецкай уладзе.Быкаў,удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспеку,чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Знак бяды-гэта мяжа,на якой чалавек павінен даць адказ свайму сумленню:ці здатны ён да абароны сваёй годнасці і гонару роднай зямлі. У вобразе С. Быкаў увасобiў лепшыя рысы беларускай жанчыны:працавiтасць, сумленнасць, душэўнасць, сiлу i нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоўнасць да самаахвяравання. Была ж у С. магчымасць жыць,перачакаць вайну. Але не было магчымасцi выжыць, застацца чалавекам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё уяўленне ў апошнiм учынку С.

«АБЛАВА» (1988) — аповесць В. Быкава пра жахлівы лёс беларускага селяніна Хведара Роўбы, які стаў ахвярай сталінскай палітыкі суцэльнай калектывізацыі.

Дзеянне ў аповесці разгортваецца ў перадваенны час. Хведар Роўба пяць гадоў адбываў прымусовыя работы ў Котласе, дзе на балотных прамерзлых могілках пахаваў сваю жонку Ганулю. Бесчалавечны парадак «спецперасялен-цаў» забіў і дачку Волечку. Уцёкшы з котласкага лагера, Хведар, знясілены і знявечаны, у адных лахманах на худым целе, прабіраецца да роднай вёскі Нядолішча. Ён марыць дайсці да яе, дапаўзці, каб акінуць хоць адным толькі позіркам. Клікалі родныя карані, цеплілася надзея на сустрэчу з сынам, хацелася на радзіме знайсці свой апошні прытулак. Калісьці там ён быў шчаслівы. Яму, як былому батраку, тады выдзелілі добры кавалак панскага поля. Уласнымі рукамі, сваімі мазалямі нажываў ён дабро: пабудаваў хату, гумно, хлеў, купіў малацілку. Але нядоўга цягнуўся для Хведара «зіхоткі» рай. Змяніўся час. I ў адзін міг Хведар страціў усё, стаўшы «ворагам народа», «прыгнятальнікам», «кулацкай мордай». Тая ж самая ўлада расправілася з Хведарам і яго сям'ёй, выселіўшы іх з наседжанага гнязда ў далёкі край. Ідучы на катаргу, ён не разумее сваёй віны, пытае: «Завошта?» Але да канца жыцця не пачуе на гэта пытанне адказу.

Прайшоўшы за тры месяцы тысячы вёрст, Хведар так і не пабачыў роднай хаты. Толькі груда цэглы ад печы ды дзікі сад засталіся на месцы былой сядзібы. Апошняя надзея згінула. I Хведар блукае па могілках, ваколіцах вёскі, па лесе, баючыся спаткаць знаёмых. Але дарэмна: гэта сустрэча адбылася. Аднавяскоўцаў, раённы актыў, пагранічнікаў і сына Міколку, які ўжо даўно адрокся ад бацькі, убачыў ён у аблаве. Аблаве не на ваўкоў, а на яго, чалавека. Загнаны ў багну, Хведар гіне. Смерцю галоўнага героя В. Быкоў па-казаў жорсткую бесчалавечнасць «раскулачвання», трагедыю сялянства ў часы калектывізацыі і сталіншчыны, якія растапталі ў людзей пачуццё спагадлівасці, міласэрнасці, сяброўства і ўсіх агульначалавечых маральна-этычных нормаў, знішчылі гаспадарлівых і клапатлівых працаўнікоў, пера-тварыўшы іх у раўнадушных і абыякавых выканаўцаў.

44. Ідэйны змест і жанрава-стылёвыя пошукі Караткевіча-паэта. (1930-198). Нарадзіўся ў г. Оршы ў сям 'і служачых. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта працаваў настаўнікам у вёсцы Лесавічы на Кіеўшчыне і ў Оршы. Скончыўшы Вышэйшыя літаратурныя і сцэнарысцкія курсы ў Маскве, пераёхаў у Мінск. Пачаў друкавацца ў беларускіх перыядычных выданнях з 1951 г. Аўтар паэтычных зборнікаў «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986), зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня» (1961), «Чазенія» .(1970), «3 вякоў мінулых» (1978), раманаў «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») (1962), «Каласы пад сярпом тваім» (1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Чорны замак Альшанскі» (1979), п'ес «Званы Віцебска» (1977), «Кастусь Каліноўскі» (1980), «Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ўрагану» (1985), шматлікіх сцэнарыяў фільмаў, публіцыстычных і крытычных кніг, перакладаў. Паводле твораў пісьменніка створаны мастацкія фільмы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», опера «Сівая легенда». Памёр 25 ліпеня 1984 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Уладзімір Караткевіч вядомы ў беларускай літаратуры як празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Але перш за ўсё ён — заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана.

Уладзімір Караткевіч з'яўляецца аўтарам арыгінальных і змястоўных паэтычных зборнікаў "Матчына душа" (1958), "Вя-чэрнія встразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969), "Быў. Ёсць. Буду." (1986). Яго паэзія вызначаецца патрыятычным пафасам, асацыятыўнасцю мыслення, мяккім лірызмам, філасафічнасцю. Захоплены прыгажосцю роднай зямлі і жыцця, паэт у вершы "Бацькаўшчына" пранікнёна прамаўляе: Мой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!Велічна і ўрачыста гучыць верш "Бе-ларуская песня". Ён прасякнуты любоўю і гонарам за сваю зямлю і яе людзей: Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч. У вершы У. Караткевіч стварыў маш-табны і цэласны вобраз Беларусі, апаэтызаваў яе, пакляўся ёй у адданасці і вернасці. I зрабіў гэта сродкамі ўзнёслымі, рамантычнымі, ужыў рытарычнае пытанне, сімволіку, гіпербалізацыю, яркія і непаўторныя вобразы.

Уладзімір Караткевіч плённа выкарыстаў у сваёй творчасці набыткі сусветнай культуры. Адначасова гэта быў пісьменнік глыбока нацыянальны, які выказваў асаблівую прыхільнасць да гісторыі і фальклору (вершы "Машэка", "Матчына душа", "Паўлюк Багрым"). Да постаці князя Вячкі, які ў першай чвэрці XIII ст. зма-гаўся з нямецкімі рыцарамі, творца звярнуўся ў "Баладзе пра Вячка, князя людзей простых". У ёй галоўны герой паказаны як шчыры патрыёт. Параненага і сла-бога, яго ўзялі ў палон крыжакі і збіраюцца пакараць смерцю. У гэты крытычны час ён вырывае ў ката меч і ўзвіваецца на свайго каня. Адзін змагаецца супраць мноства ворагаў і гіне. Вячка дзейнічае нібы фальклорны асілак, гераічны вобраз і адначасова нібы рэальны, жывы чалавек са сваімі трывожнымі, балючымі думкамі і пачуццямі. Паэт дакладна перадаў каларыт таго часу і духоўны стан героя: Для паэзіі У. Караткевіча ўласцівы па-вышаная экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, напружанасць дзеяння, кантрастнасць і яркасць вобразаў. Шмат у ёй радасці і святла. Разам з тым яна і элегічна-лірычная, драматычная і трагічная. 3 болем піша паэт у вершы "Трасцянец" пра лагер смерці, які ў Вялікую Айчынную вайну фашысты стварылі каля Мінска. Усхвалявана і шчыра заклікае аўтар свайго суайчынніка запомніць тое злачынства фашыстаў навек. Згадкі пра колькасць знішчаных людзей у гэтым канцлагеры, пра іх думкі і мары, перасцярога паэта не верыць спакою, прыведзеныя ў сярэдзіне і фінале заклікі "Памя-тай! Па-мя-тай! Па-мя-тай!Н" напоўнілі верш журбой і трагізмам.

У. Караткевіча называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Гэта так. Пісьменнік дасканала ведаў гісторыю свайго краю, якая стала арганічнай часткай яго духоўнага жыцця, яго стыхіяй і натхненнем, яго болем і адчаем. Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але і вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе.