Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

56. Постчарнобыльская рэальнасць у прозе 80-90 гадоў. Праблема духоўнага здрабнення асобы ў аповесцях в.Казько "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" і в.Карамазава "Краем белага шляху".

Героямі аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” з’яўляюцца звычайныя палешукі, якія многа чаго зведалі ў сваім нялёгкім жыцці. Жывучы надзённымі клопатамі аб ежы, кураве, адзенні, яны як бы змірыліся са сваім лёсам і “бесперспектыўным” становішчам, адышлі ад грамадскай дзейнасці. Калі ж паўстала пытанне аб знішчэнні парадзелай ад шматлікіх вырубак дубровы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, людзі прачнуліся. Яны нарэшце зразумелі, што іх раўнадушша, абыякавасць да навакольнага свету могуць прывесці да бездані, забыцця, самазнішчэння. Аўтар сцвярджае, што кожны чалавек павінен заняць актыўную жыццёвую пазіцыю ў адносінах да прыроды і жывёльнага свету, грамадства наогул.

Аповесць В. Карамазава «Краем Белага Шляху» прысвечана чарнобыльскай тэме. У ёй пісьменнік спрабуе высветліць спрадвечныя пытанні жыцця і смерці, духоўнасці і бездухоўнасці, адказнасці і безадказнасці. Галоўны герой твора — тыповы прадстаўнік забруджанай зоны, хірург Васіль Валетаў. Аб'язджаючы забруджаныя радыяцыяй месцы, ён бачыць, як пусцеюць навакольныя вёскі, паміраюць лЮдзі. Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць (нават шляхам хлусні). Але пры гэтым ён не са-ромееца збіраць даніну з тых, каму калісьці дапамог, і з тых, каму меркаваў дапамагчы. Характар Валетава супярэчлівы, раздвоены. Апынуўшыся ў маральным тупіку (пасля смерці першай каханай Танькі Лісавай) ён не шукае выйсця, не хоча і не можа змагацца з няпраўдай. Вытокі асабістай драмы Валетава не толькі ў мінулым жыцці, але і ў нормах жыцця сучаснага грамадства, дзе смела замоўчваецца праўда пра самую жудасную трагедыю. Хлусня ж, нават самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду.

60.Месца і роля ў бел. Драматургіі а.Дударава.

А.Дудараў з’яўляецца лідэрам маладой бел-кай драматургіі 80-х гадоў. Пачынаў ён як празаік. На сённяшні дзень Дудараў – адзін з самых вядомых бел-кіх драматургаў. Пачаткам драматургічнай творчасці Дударава – вядучага драматурга краіны – лічыцца п’еса “Парог”, прысвечаная тэме заняпаду маральных каштоўнасцей. Дзейныя асобы: Андрэй Буслай – гал.герой, маці, бацька яго, Аліна, Драгун, Шаргаёў, Красоўскі (муж Аліны), Мікола (муж Ніны), Ніна, Рыгорка (сын Ніны), міліцыянер, Максім Пакутовіч. П’еса “Парог” – гэта сацыяльна-бытавая драма, Гэта маральнае і сацыяльнае даследаванне выннікаў алкагалізму і яго прычын, гэта гісторыя змярцвення душы. У цэнтры п’есы – жахлівая і неверагодная гісторыя Андрэя Буслая. Гэта гісторыя ператварэння працавітага вясковага хлопца ў п’яніцу без сям’і, без хаты, без сяброўскіх сувязей. Ён замярзае ў снезе ў той час, калі бег за бутэлькай.

П’еса “Вечар” – гэта спрэчка пра галоўныя пытанні быцця, у якой вызначаюцца характары і пазіцыі герояў. Гал.героі: Ганна(76 год), Васіль-Мульцік(80), Мікіта-Гастрыт(78). Яны складаюць усё насельніцтва выміраючай вёскі Вежкі. У кожнага з іх было сваё няпростае жыццё. Ганна ўсё жыццё працавала на зямлі, ніколі не ведаючы ні адпачынку, ні радасці: у вайну ляжала пад бомбамі, гарэла ва ўласнай хаце, пахавала трох дзяцей за адзін месяц. Апошні сын праводзіць жыццё ў турме. Другі персанаж – Васіль-Мульцік – чалавек шчыры, даверлівы, улюбёны ў жыццё. Для Мульціка, які б чалавек не быў, ён усё ж такі чалавек. Чалавек памёр, трэба пахаваць па-людску. Два шляхі ў жыцці – або для сябе, або не толькі для сябе. Зусім іншы вобраз Мікіты-Гастрыта. Ён увесь час нечым незадаволены, заўсёды шукае лягчэйшага хлеба. Для герояў п’есы надыходзіць вечар жыцця: час роздуму над пражытым і перажытым. У гэтых роздумах і боль за паламаныя лёсы, і пакаянне ў грахах. Якім будзе “вечар”, залежыць толькі ад самога чалавека.

Сацыяльна-бытавая драма “Злом” – начлежка. Дзейныя асобы: Піфагор, Хітры, Дацэнт, Афганец, Пастушок, Русалка, Брыгадзіст, Верны, Нехта. У драме Дудараў стварае нязвычны малюнак жыцця людзей “дна”. Адкінула іх туды грамадства, выкінула як непатрэбныя адкіды. Сметнік стаўся агульным прытулкам для Піфагора, Хітрага, Дацэнта, Афганца, Пастушка, Русалкі. Усе жыхары “дна” – ахвяры. У душы кожнага з герояў жыве мінулае, бо якраз там засталося тое, што не дае спакою, прымушае пакутаваць, шукаць праўдзівы сэнс і змест у сваім існаванні. Фінал п’есы поўны безвыходнасці, драматызму.

Апошнія творы Дударава сведчаць аб захапленні падзеямі далёкай мінуўшчыны. Так, п’есы “Купала”, “Князь Вітаўт” прысвечаны выдатным дзеячам бел-кай гісторыі 14-16 стг. князям Вітаўту, Кейстуту, Ягайлу, каралеве Ядвізе. У п’есе “Радавыя” ВАв паказваецца як трагедыя сусветнай, агульначалавечай гісторыі. Аўтар паказвае не толькі гераізм людзей і нязломнасць іх волі да перамогі, але і закранае балючую тэму – якой цаной далася перамога. Героі п’есы – пяцёра радавых салдат: Дугін, Дзерваед, Бушцец, Салянік, Адуванчык. Так, салдат Дзерваед, нягледзячы на тое, што на яго вачах фашысты спалілі жонку і дзіця, не ачарсцвеў, не стаў жорсткім і бязлітасным. Наадварот, сваё гора зрабіла яго больш чуйным да чужой бяды: ён аддае свой салдацкі паёк хвораму нямецкаму хлопчыку. Бушцец жа, пайшоўшы на фронт з-за вясельнага стала, зрабіўся злым і помслівым, здольным забіваць кожнага немца без разбору. Радавому Саляніку баптыст, забіваць людзей не дазваляе вера, але ён вымушаны быць на вайне. Па-бацькоўску ставяцца салдаты да 18-гадовага Лёнькі Адуванчыка, на вачах у якога немцы забілі маці і сястрычку. Дугін, які ў свой час быў разжалаваны ў радавыя і пабываў у штрафным батальёне, становіцца Героем Савецкага Саюза. Даўняя ўзнагарода знаходзіць героя, але, на жаль, ён гіне ў апошні дзень вайны. П’еса “Радавыя” – рэквіем па ўсіх, хто загінуў у гады ваеннага ліхалецця.