Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

37. Наватарскі змест “Палескай хронікі" і.Мележа.

трылогія Мележа (раманы «Людзі на балоце» (1961), «Подых навальніцы» (1965), «Завеі, снежань» (1976)). У пісьменніцкім архіве I. Мележа засталіся планы, фрагменты раздзелаў, апісанні асобных сцэн яшчэ двух раманаў гэтага цыкла «За асакою бераг» і «Праўда вясны», прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны і яе пярэдадню.

«Палеская хроніка» прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі. У цэнтры ўвагі пісьменніка — Палессе, яго родны край, дзе прайшлі гады яго дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю «вымаляваў» I. Мележ кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі «сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі», ля зруба калодзежа «задаволена, радасна зарыпеў» журавель, «касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы»...

У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць уранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом.

I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць аводле закону: летні дзень год корміць.

Жыхары вёскі Курані — яркія, запамінальныя, непаўторныя. Маўклівасцю, замкнёнасцю, нават дзікаватасцю вылучаецца Пракоп. Процілегласцю яго выступае Сарока, з вуснаў якой, нібы з рэшата, сыплюцца прымаўкі, трапныя выразы і характарыстыкі людскіх якасцей, учынкаў. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, палітыкам, у якім адлюстравалася спрадвечная цяга ся-лянскага розуму да пазнання свету, у якім жыве чалавек, да ведаў. У знешнім выглядзе і характары Халімона Глушака падкрэсліваюцца яго «тхарыныя вочы», «каршуковы позірк», «груганячая постаць», панурасць, затоенасць і разам з тым упартая працавітасць, цягавітасць, жыццёвая загартаванасць штодзённай цяжкай працай. Ганну, якая выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам, мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі, а малатарняй, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Недаверлівы, упарты, Васіль не ўяўляе шчасця без зямлі. Ён ідзе да свайго поля, як «на сустрэчу з каханай». Усіх куранёўцаў аб'ядноўвае любоў да штодзённай працы, якая перадалася ім ад бацькоў і дзядоў. У працы змалку загартоўваліся людзі. Тэма працы ў раманах звязана з во-бразам Васіля. Малюючы працоўнага чалавека, I. Мележ сцвярджае працоўную стваральную сілу, узвышае земляроба, выступае супраць усялякага насілля над ім, супраць бюракратычна-казённых адносін да зямлі.

У «Палескай хроніцы» шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляды, агледзіны, змовіны, дзявочнік, вяселле). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць...

Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджана рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычных пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.

I. Мележ у «Палескай хроніцы» паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.Значнае месца ў «Палескай хроніцы» займаюць барацьбіты за «светлае» будучае сялян Апейка, Міканор, а таксама «маленькія сталіны» Башлыкоў і Харчоў. Вобраз Апейкі выклікае шмат супярэчлівых думак. Гэта чалавек з народа, які імкнуўся не на словах, а на справе служыць народу. Яму ўласцівы разважлівасць, глыбокае разуменне сялянскага жыцця і сялянскай душы. Ён спачувае простаму чалавеку, але разам з тым няўхільна, як Міканор і Башлыкоў, імкнецца перайначыць жыццё і свядомасць селяніна, верыць, што калектывізацыя дапаможа сялянству вызваліцца ад нястачы, беднасці і беспрасветнай галечы. Цяжкі роздум выклікалі ў Апейкі бессэнсоўныя абвінавачанні ў нацдэмаўшчыне, выкрыванні ворагаў народа. Пастаўлены ва ўмовы няроўнай барацьбы з ідэалогіяй таталітарызму, ён не здольны адказаць на многія жыццёвыя пытанні, правільна вырашыць іх. Трагізм героя ў тым, што ён імкнуўся спалучыць камуністычныя догмы, утапічную веру ў здзяйсненне асноўных палажэнняў калектывізацыі з народнымі догмамі, праўдай жыцця, што, як пацвердзіла рэальнасць, не спалучальна.

У вобразе Башлыкова I. Мележ паказаў тыповага прадстаўніка камандна-бюракратычнай сістэмы, галоўнае для якога — «цвёрда весці сваю лінію», лінію партыі. Чалавек жа, яго душа і ўнутраны свет для прадстаўніка зла-чыннай улады нічога не значаць. Адарваны ад народа, Башлыкоў як кіраўнік нежыццяздольны. Гэта антыпод Апейкі.

«Палеская хроніка», такім чынам, адлюстроўвае трагічныя старонкі жыцця беларускага сялянства ў часы вялікага пералому. Нацыянальная эпапея аб усталяванні новага жыцця на Палессі, па словах А. Адамовіча, далучаецца «да ўсяго самага вяршыннага, што ёсць у сусветным мастацтве».

Галоўнымі героямі ў рамане з’яўляюцца Васіль Дзяцел і Ганна Чарнушка. Знаёмства з імі адбываецца ўжо на першых старонках рамана. Васіль жыве ў беднай сям’і з маці, старым дзедам і малодшым братам Валодзькам (бацька загінуў на імпералістычнай вайне). Таму на плечы хлапчука кладуцца клопаты па гаспадарцы. З дзяцінства ў характары Васіля выспяваюць рысы сапраўднага гаспадара, які не толькі не баіцца цяжкай працы, але і знаходзіць у ёй сапраўднае задавальненне і асалоду. Герой твора не чакае ад жыцця ніякай палёгкі і працуе да горкага поту, спадзеючыся, што ўдасца падрамантаваць хату, купіць лепшага каня, адборнага зерня. Толькі не пад сілу гэта Васілю, бо на пустой ніве нічога не родзіць, а ўраджаю нават не хапае для сябе.І таму зразумелай становіцца мара Васіля прыдбаць кавалак глушакоўскага поля каля цагельні, дзе з году ў год збіраўся добры ўраджай. Гэта жаданне настолькі моцнае, што, не зважаючы на пагрозы Карчоў і новай улады, ён уначы самавольна заворвае поле, а пасля ўступае ў бойку з Яўхімам. Гэты ўчынак Васіля, як і пазнейшая сутычка за зямлю з Міканорам, успрымаюцца драматычна, выклікаюць шчымлівы боль і спачуванне герою. Зямля для Васіля – яго жыццё, радасці і гора, светлыя мары і горкія пакуты. Верачка захварэла і ў неўзабаве памерла.

Васіль ажаніўся з багатай Маняй. Глушакі.

38. Мастацкі вопыт Я.Брыля ў жанры апавядання. Замалёўкі, абразкі, эцюды, мініяцюры ў мастацкім вопыце Я.Брыля.нар. у 1917 г.) — народны пісьменнік Беларусі. Пачынаў з вершаў, але ў хуткім часе перайшоў на прозу. Першыя яго публікацыі зьявіліся ў 1938годзе ў часопісе “Шлях моладзі”. Да ранніх твораў пісьменніка належаць апавяданні”Марыля”, ”Праведнікі і зладзеі”, і інш. Я. Брыль асэнсоўвае праблемы развіцця заходнебеларускай вёскі, выкрывае ўласніцкі свет людзей, сцвярджае маральныя каштоўнасці чалавека. У адным з ранніх апавяданняў «Марыля» пісьменнік асуджае бесчалавечнасць, уладу цемры і ўласніцтва вясковых багацеяў Жукоў.

У цэнтры апавядання — нялёгкае жыццё і трагічная смерць Марылі. Стаўшы нявесткай у сям'і Жукоў, сірата з далёкай вёскі зведала ганьбу, папрокі, пабоі, непасільную працу. «Без пары нарадзіўшы малое», Марыля памерла. Пасля смерці нявесткі распачалі суд з Мікітам (братам Марылі) за зямлю — паўтары дзесяціны Марылінага пасагу. Падкупіўшы лжывых сведкаў (Чыжэўскага, Лустачка, Антося Гаваку), кулак адсудзіў зямлю ў бедняка. Такі фінал апавядання гучыць як абвінавачванне свету ўласніцтва, як выкрыццё звярынай прагі да нажывы.

3 сярэдзіны 60-х гадоў Янка Брыль пачаў выступаць у жанры мініяцюры. У апошні час гэты жанр стаў вядучым у творчасці пісьменніка. Выйшла некалькі кніг мініяцюраў: «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Сёння і памяць», «Пішу як жыву», «Вячэрняе» і інш. Янка Брыль вядзе дзённік, робіць загатоўкі пасля паездак, сустрэч з чытачамі, пасля чытання твораў, навуковай літаратуры, пасля наведвання тэатраў, выставак, пры вы-падковых штодзённых сустрэчах,— адным словам, усё, на яго думку, вартаснае, запісваецца. Частка з гэтых запісаў уваходзіла ў яго раманы, аповесці, апавяданні. Іншыя, старанна апрацаваныя, сталі творамі малой формы — мініяцюрамі. Яны ахопліваюць розныя бакі чалавечага быцця, яго духоўнага свету. Можна вылучыць, напрыклад, такія тэмы, як дзіця і дзяцінства, сэнс жыцця, хараство прыроды, творчасць, краса, мова і інш. Пра што б ні разважаў пісьменнік у сваіх мініяцюрах, найперш выяўляецца ён сам як асоба. Думаючы пра поспех роднай літаратуры. Трэба не ўмець, а вучыцца гэтай радасці». Сам жа пісьменнік умеў радавацца чужому поспеху.

Шмат сіл і часу аддае Янка Брыль перакладам. Найбольш плённа перакладае з рускай і польскай моваў. Дзякуючы Янку Брылю загучалі па-беларуску Л. Талстой і А. Чэхаў, М. Горкі і П. Бажан, I. Крылоў і Г. Траяпольскі, М. Канапніцкая і Э. Ажэшка, Б. Прус і Л. Крачкоўскі, Я. Івашкевіч і Я. Бранеўскі і інш.

Янка Брыль з'яўляецца народным пісьменнікам Беларусі. Гэтым званнем яго ўганаравалі ў 1981 годзе. Чытачы, аднак, прызналі пісьменніка народным значна раней і аддалі яму сваю прыхільнасць і любоў. Сталая творчасць Янкі Брыля адзначана дзвюма прэміямі — Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа за аповесць «Золак, убачаны здалёк (1982) і Літаратурнай прэміяй імя Я. Коласа за зборнік апавяданняў «Працяг размовы» (1962). Урад яго мужнасць у абароне Бацькаўшчыны, яго творчую працу таксама адзначыў, узнагародзіўшы ордэнамі і медалямі. Сярод іх — два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэны Дружбы народаў, Айчыннай вайны другой ступені і інш.