Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

31. Творчая біяграфія к.Чорнага перыяду вАв. Праблемы гістарычнага лёсу бел. Народа ў прозе ваеннага перыяду ”Пошукі будучыні”.

У гады ВАв жыў у Маскве, удзельнічаў у выданні газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Здароўе значна пагоршылася. Даводзілася многа працаваць: пісаў артыкулы, выступленні на радыё,адозвы да народа. Рэдагаваў чужыя матэрыялы. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці. Балюча перажыў адарванасць ад Радзімы, заняволенасць краю. Перанапружанне-і фізічнае і духоўнае — не магло не адбіцца на здароўі;яно пагоршылася.Зьявіліся маштабныя творы, як раманы «Вялікі дзень», «Млечны Шлях», «Пошукі будучыні».

Усё лепшае, на што быў здольны Кузьма Чорны, выявілася ў ягоным рамане «Пошукі будучыні». Раман «Пошукі будучыні» ствараўся па гарачых слядах ваенных падзей і адлюстроўваў напружаны роздум пісьменніка аб лёсе народа ў складаны для яго час. Героі рамана больш-менш нагадваюць ужо знаёмых герояў папярэдніх твораў. Тое, што адбывалася ў мястэчку Сумлічы і яго ваколіцах, — гэта толькі невялікі эпізод барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Аўтар прасочвае лёс герояў твора на працягу многіх гадоў (імперыялістычнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў). Таму ў рамане нямала экскурсаў у мінулае. На першых старонках рамана мы сустракаемся з галоўнымі героямі твора — чатырнаццацігадовай Волечкай і шаснаццацігадовым Кастусём, якіх лёс звёў у адной хаце. Кастусь прывез у вёску хворага нямецкага салдата Густава Шрэдэра, які ў знак падзякі за дапамогу пакінуў выратавальнікам залатыя рэчы, выграбленыя ў непрытомнага графа Паліводскага. Пазней мы ўбачым Вольгу і Кастуся сталымі, любячымі адзін аднаго мужам і жонкай, якія выхоўваюць дачку Лізу.

Значную ролю ў рамане адыгрывае вобраз простага селяніна-працаўніка Нявады, якому ў першую сусветную вайну было суджана зведаць пакуты акопнага жыцця і нямецкага палону. Пасля многіх гадоў блуканняў і пакут ён вярнуўся ў родную вёску, сустрэўся з дачкой і дачакаўся ўнучкі. У дзецях Нявада бачыў будучае, прадаўжэнне сябе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён аддае ўсе сілы для выратавання ўнучкі з канцэнтрацыйнага лагера і, не здейсніўшы гэтага, гіне. Унучку вызвалілі з палону партызаны на чале з Кастусём.

У творы яскрава выпісаны фашысцкія вылюдкі і іх паслугачы (стары і малодшы Шрэдэры, граф Паліводскі, Акаловіч). Салдат кайзераўскай арміі стары Густаў Шрэдэр спрабаваў знайсці будучыню сярод забітых на полі бою салдат, у якіх ён забіраў залатыя рэчы і фошы. Густаў марыў пабудаваць для свайго сына маёнтак, але трапіў у палон і павёз назад у Германію толькі злосць на сябе. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Шрэдэр старэйшы зноў з'явіўся ў гэтых мясцінах, дзе яго сын, вырасшы пры фашызме, узначальваў акупацыйную ўладу, быў камендантам канцэнфацыйнага лагера, забойцам. К. Чорны ў творы сцвярджае, што будучыні ў забойцаў не можа быць. I Шрэдэры, і Акаловіч гінуць ад партызанскіх куль.

На лёсе людзей невялічкага мястэчка К. Чорны паказаў барацьбу ідэй, поглядаў на свет у складаны для Беларусі час. Пісьменнік у творы ўпэўнівае, што вораг будзе выгнаны з беларускай зямлі, што беларускі народ не загіне ад чорнай фашысцкай навалы.

Кастусь Лукашэвіч і Волечка Нявада,Ліза і Тамаш Ракуцькі, Юрась Нявада, Сымон Ракуцька і яго жонка-накутніца, нават ПІрэдэры-старэйшыя, граф Паліводскі і Люцыян Акаловіч.

Назва рамана, як і назвы яго частак — «Украдзенае маленства» і «Вялікае скрыжаванне», — падводзіць чытача да ўспрымання яго асноўнага, трагедыйнага пафасу: гісторыя паставіла чалавецтва на вялікае скрыжаванне, украла ў людзей маленства, дзяцінства, сучаснасць і, відаць, будучыню.

Найгалоўнейшы пафас твора трагедыйн ы. Найпершая праблема рамана — праблема сапраўднага I ўяўнага жыцця ў кантэксце зменлівага часу. Для адных жыццё — гэта вечная праца і вечны клопат пра дзяцей, пра хворых і бедных, пра дабро, пошук шчасця і будучыні, для другіх — уцеха, залатая ліхаманка, узнясенне над іншымі людзьмі любымі спосабамі дзеля дасягнення карыслівых мэтаў, вера ў імгненнае дасягненне шчасця свайго і сваіх дзяцей, а адсюль — пастаянна «крывая лінія паводзін», імпульсіўнасць учынкаў. Быў для Сымона Ракуцькі і для старога Нявады сэнс жыцця — у дзецях, унуках, у пошуку лепшай будучыні, у барацьбе з вялікім і, як апошні кажа, жалезным злодзеем. Свайму зяцю — кіраўніку партызанаў Кастусю Такія ў рамане Шрэдэры — старэйшы і малодшы, якія штыкамі хочуць пабудаваць сабе шчасце. Густаў Шрэдэр-малодшы ніяк не можа дараваць бацьку памылку, калі той аддаў нарабаванае золата Паліводскага Волечцы Нявадзе. Адкрыта выказвае ён родным бацькам на чужой вямлі фашысцкую, «звышчалавечую», звярыную філасофію. Ведаем, што Шрэдэр-старэйшы, яго жонка Гертруда едуць у Беларусь разам з сынам знайсці золата, выправіць ранейшую памылку. Ніколькі, як і аўтар, не спачуваем ім у апошнія імгненні жыцця — гнаным партызанскім агнём, напаўапранутым, з недарэчным парасонікам над галавой, знайшоўшым смерць на зямлі, якую неаднойчы хацелі заваяваць. А Шрэдэр старэйшы гіне ад кулі Кастуся Лукашэвіча ў садзе таго ж дома, у якім некалі яго ўратавалі сумлічане. Гіне і граф Паліводскі ад рукіне выхаванага ім да канца ў чалавеканенавісніцкай маралі Люцыяна Акаловіча.

Фінал рамана вельмі паэтычны, лірычна-ўзнёслы, шматзначны: Кастусь Лукашэвіч вабівае Шрэдэра-старэйшага ў садзе, ідзе ў пуню па яблыкі і частуе імі дачушку Лізачку. Калі жыццё добрых і светлых, чыстых сэрцам дзяцей працягваецца, то і будучыня будзе стварацца іх чыстымі рукамі і светлымі памкненнямі. Фінал рамана будзённа-звычайны, як і заўсёдныя наводзіны вяскоўцаў, не паэтычны, не рытарычна-ўзнёслы, шТо і ўражвае чытача.

Адна з цэнтральных праблем рамана — праблема бацькоў і дзяцей, узаемаадносін пакаленняў. Раскрываецца яна ў маштабна-філасофскім плане.

У «Пошуках будучыні» закранаецца, як і ў кожным мастацкім творы буйнога жанру, і шэраг іншых філасофскіх, сацыяльных і маральна-этычных праблем: час і памяць, праўда і мана, літасць і жорсткасць, чалавек і пры-рода, выхаванне сапраўднае і ўяўнае і г. д.

Такім чынам, вобраз Вялікага скрыжавання ў рамане — гэта вобраз вечнага жыцця і руху па наканаванай арбіце, спыніць які ніхто і нішто не можа. У арбіту гэтага руху ўцягваюцца краіны, народы, асобныя чалавечыя лёсы, мінулае, сучаснасць і будучыня. I канец гэтага руху — толькі ў смерці. I спасцігае кара тых, хто імкнецца спыніць ці скіраваць у іншы бок рух жыцця, зрушыць яго з арбіты.Так і спасцігае яна ў рамане графа Паліводскага, Люцыяна Акаловіча, Густава і Гертруду Шрэдэраў.