Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

63. Жыццёвы лёс і творчае аблічча м.Стральцова. Творчыя пошукі аўтара ў жанры эсэ і крытычнага артыкула.

Міхась Стральцоў (Міхаіл Лявонавіч) — празаік, паэт, эсэіет. крытык, перакладчык — нарадзіўся 14 лютага 1937 г. у в. Сычын Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўніка. У 1954 г. скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, дзе вучыўся да 1959 г. Пасля заканчэння універсітэті працаваў у рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва.»-. пазней — у іншых перыядычных выданнях: часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман».

Пісаць пачаў яшчэ ў школьныя гады. Першыя вершы быі надрукаваны ў 1952 г. у газеце «За Радзіму», празаічны дэбют (апавяданне «Дома», часопіс «Маладосць») адбыўся ў 1957

У 1962 г., адразу пасля выхаду ў свет першага зборніка прозы «Блакітны вецер», М. Стральцоў быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Выйшлі кнігі прозы «Сена на асфальце» (1966і «Загадка Багдановіча» (1968), «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970 «На ўспамін аб радасці» (1974), «Падарожжа за горад» (198< «Выбранае» (1987); кнігі паэзіі «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны> (1986); зборнікі эсэ і літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыццё ў слове» (1965), «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986).

М. Стральцоў вядомы як перакладчык на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, італьянскіх, іспанскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў — А. Пушкіна, М. Браўна, Н. Гільена, Г. Лорп. П. Нэруды, прозы Ч. Айтматава, Л. Лявонава, Б. Пастэрнака і інш. Кнігі і асобныя творы пісьменніка перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, балгарскую, англійскую, нямецкую, французскую, грузінскую і іншыя мовы.

Памёр 23 жніўня 1987 г.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1988 пасмяротна).

53. Траг. І гераіч.: спосаб. Яго маст. Асэнс. Ў рэаль-ці ў прозе60-70-х гадоў.І.Пташнікава"Тартак","Найдорф", б.Сачанкі"Апошнія і першыя",а.Адамовіча "Хатынская аповесць". В.Казько "Суд у Слабадзе".

«Хатынская аповесць», як і многія іншыя творы А. Адамовіча, заснавана на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спалення беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з'яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён разам з былымі партызанамі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачамі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Падлеткам ён вапваў у парты-занскім атрадзе, цудам вырваўся з «вогненнай вёскі», бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся з памяці героя твора жудасная расправа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак-блізнят, лепшага сябра... Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачанне фашызму, як заклік да аб'яднання ў барацьбе з карычневай чумой. Важнае месца ў «Хатынскай аповесці» займае палеміка Гайшуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.

Віктар Казько адносіцца да ліку пісьменнікаў т. зв. «сярэдняга» пакалення, дзяцінства якога было апалена вайной. У полі зроку пісьменніка знаходзяцца тэма вайны і пасляваеннага аднаўлення гаспадаркі, праблемы ўзаемаадносін чалавека з прыродай, даследаванні дзеяння маральнага закону ў гісторыі і мн. інш.

Гады ваеннага дзяцінства пісьменніка найбольш поўна ўвасобіліся ў аповесці «Суд у Слабадзе». У аснове апав.люжаць сапраўдныя падзеі – судовыя працэсы над здраднікамі Радзімы, у час ВАв. Гал. герной сялянскі хлопец Колька Лецечка(16-17г) з трагіч. долей. Бацькі яго загін. ад рук фашыстаў, а ён трапіў у канцэнтрацыйны лагер, дзе у дзяцей бралі кроў для раненых фаш. салдат і афіцэраў. Асноў. ідэя тв.- барацьба за мір, нянавісць да вайны. 10 гадоў у дзетдоме пражыў, мянушка яго “Недаробак”. Героі: Захар’я Сучок-дзетдом. вартаўнік, Лена Лаза-дзяўчынка, якую кахаў, Козел Васька, Стась Марусевіч(дзыбаты), Ванька, Манька, Андрэй Буракі, баба Зося-сястра Захар’і, Вера Канстанцінава-васпітацель.

У вобразе Колькі Лецечкі, асуджанага на павольную смерць, В. Казько паказаў неймаверныя пакуты, што выпалі на долю дзяцей вайны, дзетдомаўцаў. Суд у мястэчку Слабада над былымі паліцэйскімі — гэта сведчанне таго, што зло будзе пакарана, што ніколі не могуць сцерціся з людской памяці ўчынкі пачвараў, якія некалі шпрыцамі высмоктвалі кроў з дзіцячых цел.