Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
116
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

1.Тэматычная і жанравая разнастайнасць казак: вобразная систэма, паэтыка.

Казка - гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс.Казки бываюць: пра  жывёл,   чарадзейныя і  сацыяльна - бытавыя.  Першая група - галоўнымі дзеючымі асобамі з’яўляюцца жывёлы, птушкі, насякомыя, расліны, маюць шмат агульнага ў характары мастацкай выдумкі і ў спосабе адлюстравання рэчаіснасці. Казкі  пра  жывёл  лічацца   найбольш старажытнымі па   паходжанні. Казкі пра жывёл складаліся тады, калі чалавеку прыходзілася мець справу са звярамі, бараніцца ад іх, забіваць іх на ежу. У нашых казках фігуруюць звяры, якия жывуць ў нашых лясах (хітрая лісіца, труслівы заяц), хатняя жывёла (кот, сабака, конь), птушкі (пятух, варона). З казак аб жывёлах паўстаюць вобразы-абагульненні, якія раскрываюць перад слухачом у шматграннасці праяў сяброўства і здраду, бескарыслівасць і прагнасць, справядлівасць і ашуканства і г.д. Вобразы казак аб жывёлах вылучаюцца мастацкай дасканаласцю і лагічнай завершанасцю. Як і ўсе казачныя вобразы, яны не маюць выразнай дэталізацыі, а звычайна падкрэсліваюць адну галоўную рысу характару.Другая група - чарадзейныя казкі. Галоўнае  ў  іх - гэта  мары  і  спадзяванні   людзей  на лепшае  жыццё  ў  будучым,   іх  імкненні  пакараць сабе  сілы   прыроды  і  перамагчы  сацыяльнае   зло,  а  таксама  іх  барацьба  з   чужаземнымі  ворагамі – заваёўнікамі. Чарадзейныя казкі можна падзяліць на ўласна чарадзейныя, казкі аб асілках і былінных багатырах і казкі аб шчасці, долі, праўдзе, крыўдзе і інш. Да чарадзейных казак вельмі набліжаюцца некаторыя казкі на легендарныя сюжэты. Трэцяя група - сацыяльна-бытавыя казкі. Сярод іх можна вылучыць казкі ўласна бытавыя, якія раскрываюць паўсядзённае жыццё селяніна, закранаючы праблемы маралі, этыкі, а таксама казкі антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя, якія аб’ядноўваюць усе творы рэалістычнага напрамку. Яны адлюстроўваюць  этычныя  погляды   народа,  яго  маральныя  прынцыпы,   яго  разуменне  дабра  і  зла, называюць рэчы  сваімі   імёнамі, многія  з   іх  з’яўляюцца  ўзорамі  сатырычнай   і  гумарыстычнай  творчасці  народа. Характэрныя  змены  назіраюцца  ў   змесце  і  паэтыцы  тэкстаў, якія   бытуюць (парушенне  і   разбурэнне  кананічнай  формы,   адаптацыя  фабулы  ў  адпаведнасці   з  сучаснымі ідэйна-эстэтычнымі   патрабаваннямі, узмацненне   прытчавасці, павучання. 

2.Каляндарна-абрадавая паэзія (зімовы, вясенні, летні і восеньскі цыклы), яе мастацкія асаблівасці.

Каляндарна-абрадавая - гэта ў асноўным песні земляробчых свят, палявых работ селяніна. Беларускі каляндарна-песенны матэрыял дазваляе вылучыць чатыры цыклы каляндарна-абрадавай паэзіі: зімовы, веснавы, летні і асенні. Зімовы перыяд пачынаўся з 14 лістапада.. З 24 снежня пачыналася калядніца – бел. шчодры вечар, на Яго хадзілі шчадраваць (гал.герой –каза, якую вадзі па хатах). Пасля каляд другім значным святам была масленіцаабрад спальвання чучала, сімвал-смерці зімы. Значнае месца ў масленічных песнях займаюць: бытавыя тэмы (адносіны нявесткі і свекрыві, жонкі і ліхога мужа), клопат селяніна аб хлебе.Веснавы перыяд земляробчага календара пачынаўся з 1 сакавіка. Важнейшымі святамі вяснавога перыяду былі вялікдзень, Юр'е, сёмуха. Пачыналі цыкл вяснянкі - у іх гучаўзаклік да вясны прыйсці хутчэй, прынесці з сабой сонечныя дні, цёплыя дожджыкі, птушыныя выраі. Адзін з галоўных матываў вяснянак – гэта замыканне зімы і адмыканне вясны, лета. Велікодныя песні – валачобнікі хадзілі па хатах і спявалі песні ў якіх былі пажаданні, добрыя словы на ўраджай, шчасце сям'і. Юр'я – свята першага выгану жывёлы ў поле. Спявалі жартоўныя песні з бытавым хар-рам. Сёмуха характарызавалася культам расліннасці (зялёным маем, кветкамі, травамі, убіралі двор і хату, у песнях – зварот да дрэў, асабліва пра бярозу). Летні перыяд – Купалле – гэта пара даспявання збажыны надыход касьбы, гал.гер.-Купалінка. Пятроўскія песні (тэматыка-любоўная і сямейна-бытавая), жніўныя песні. Асенні перыяд – Пакровы, Багач, Прыкладзіны, Змітраўскія дзяды. У восеньскіх песнях пануюць тэмы замужжа, сцэны развітання дзяўчыны з маці, ярынныя песні, песні, калі рвалі лён, пры зборы арэхаў, грыбоў.