Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

45. Мастацкае асэнсаванне нацыянальнай гісторыі ў рамане "Каласы пад сярпом тваім".

(1965) - гістарычны раман У. Караткевіча.

Твор прысвечаны адной з гераічных і лёсавызначальных старонак беларускай гісторыі — перыяду падрыхтоўкі паўстання 1863 г. Ён складаецца з дзвюх частак. У першай (“Выйсце крыніц”) даецца кароткая характарыстыка палітычнага и грамадскага жыцця напярэдадні рэформы 1861г., апісваецца голад на Беларусі, расказваецца пра дзіцячыя і юнацкія гады князя Алеся Загорскага, яго “дзядзькаванне” і інш. Другая кніга (“Сякера пры дрэве”) расказвае пра вучобу Алеся ў Пецярбургскім універсітэце, удзел у падпольнай арганізацыі “Агул”, пра сустрэчы з Каліноўскім, сялянскае паўстанне на чале з Корчакам. Дзеянне рамана завяршаецца ў 1861г, калі царадмяніў прыгоннае права. Назва рамана і яго дзвюх частак невыпадковыя. Каласы — гэта людзі, якіх, нібы серп, зразае смерць з палеткаў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва».Прадстаўнікі маладога пакалення— Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі—павінны аб'яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера пры дрэве» — гэта і сялянская зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Падзеі ў ім адбываюцца на Магілёўшчыне і ў іншых месцах Беларусі, у Пецярбургу, Маскве, Варшаве і Вільні (у сялянскім і дваранскіх асяроддзях, на студэнцкіх сходках, у залах вышэйшых саноўнікаў і інш.). У творы дзейнічаюць персанажы, народжаныя творчай фантазіяй пісьменніка (Алесь Загорскі, ягоныя бацькі, дзед Даніла, Надзея, Яраш Раўбіч, Кроер, сялянская сям'я Кагутоў, Корчак, віцэ-губернатар Ісленьеў, Чорны Война), а таксама рэальныя гістарычныя асобы (Кастусь Каліноўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Уладзіслаў Сыракомля, Тарас Шаўчэнка, Серакоўскі, Дамброўскі, Урублеўскі). У цэнтры рамана — вобраз двараніна Алеся Загорскага — перакананага рэвалюцыянера-дэмакрата, шчырага патрыёта сваёй Айчыны. Выбарам героя такога сацыяльнага паходжання У. Караткевіч хацеў сцвердзіць, што гісторыю творыць не толькі народ, але і канкрэтныя асобы — інтэлігенты, патрыёты духу, лепшыя прадстаўнікі народа. Значную ролю ў творы адыгрываюць вобразы старога Вежы (духоўнага настаўніка Алеся) і мужыцкага правадыра Корчака. Значны ўплыў на фарміраванне поглядаў Алеся аказаў Кастусь Каліноўскі, вобраз якога ў творы раскрыты шматпланава, пераканальна і з дакументальнай праўдзівасцю. Аўтар малюе яго партрэт, паказвае радавод, раскрывае погляды і перакананні. Раман, вытрыманы пераважна ў рамантычным стылі, арганічна спалучае гістарычную праўду і мастацкую фантазію пісьменніка, аб чым сведчаць як апісаныя падзеі, так і шматлікія лірычныя і пейзажныя адступленні, гістарычныя і фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Гэты гістарычны твор дае адказы і на многія пытанні сучаснасці: аб прызначэнні чалавека, ролі асобы ў грамадстве, цеснай сувязі і пераемнасці пакаленняў.