Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

59. Развіццё бел-кай драматургіі 80-90-х гг. Творчыя адкрыцці м.Матукоўскага, а.Петрашкевіча, с.Кавалёва і інш.

Драматургія — сукупнасць драматычных твораў аднаго пісьменніка ці літаратуры пэўнага народа, перыяду, эпохі. Вытокі беларускай драматургіі ў фальклоры, народных рытуалах, каляндарных і сямейна-бытавых абрадах. Сучасная беларуская драматургія вызначаецца багаццем і разнастайнасцю тэматыкі, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургаў адлюстравання суровай праўды жыцця, стварэння праўдзівых характараў нашых сучас-нікаў. Таму лейтматывам многіх п'ес з'яўляецца думка аб складанасці сучаснага жыцця, месцы і ролі ў ім чалавека. Разам з традыцыйнымі тэмамі (подзвіг у Вялікай Айчын-най вайне, мірная стваральная праца, жыццё калгаснай вёскі, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургіі ўзнікаюць новыя. I адна з іх — белыя плямы ў гісторыі беларускага народа ў час змрочных рэпрэсій. У пасляваенны час асноўнымі прадстаўнікамі драматургіі сталі А.Макаёнак, А.Петрашкевіч, А. Дудараў, М. Матукоўскі.

Практычна ва ўсіх п”есах М.Матукоўскага раскрываюцца надзённыя маральна-этычныя праблемы, асуджаюцца бюракратызм, чыноўніцтва, прыстасавальніцтва, кар”ерызм, узнімаюцца пытанні аб адказнасці бацькоў перад дзецьмі за іх выхаванне, аховы акаляючага асяроддзя і інш. М.Матукоўскі “Зомбі, альбо Мудрамер-два” – сучасная камедыя. Вяршыла Віктар Паўлавіч – дырэктар інстытута мудраметрыі. Мурашка мікалай Іванавіч – малодшы навуковы супрацоўнік інстытута. Салавейчык Рыгор Рыгоравіч – начальнік міліцыі. Загуменная Кацярына Антонаўна – пенсіянерка-спекулянтка. Ягадка Варвара – камерсантка. Зоя – дачка Ягадкі. Андрэй – сын Мурашкі. Жэня – сакратарка вяршылы. У камедыі «Мудрамер» расказваецца пра вынаходніка-энтузіяста Мікалая Мурашку. Ён скантруяваў прыбор, які вымярае інтэлектуальныя здольнасці чалавека, вызначае, хто разумны, а хто дурны. Калі ў крэсла з рычагом-падгалоўнікам садзіцца таленавіты чалавек, то гучыць арыя князя Ігара, калі дурань — льюцца журботныя гукі паланеза Агінскага... У час апрабацыі вынаходніцтва выказваюцца розныя погляды на практычнае выкарыстанне мудрамера. Супраць укаранення прыбора ў вытворчасць больш за ўсё выступае намеснік міністра па пярэчаннях Папсуева, у вобразе якой аўтар высмеяў чалавечую недалёкасць, абмежаванасць. П'еса ж наогул выкрывае чыноўнікаў і функцыянераў, якія, запаланіўшы міністэрствы, перашка-джаюць тэхнічнаму і духоўнаму развіццю грамадства. Алесь Петрашкевіч з'яўляецца адным з вядучых сучасных драматургаў. Яго творам уласцівы публіцыстычнасць, дынамізм сюжэта, спалучэнне народнага гумару і вострай сатыры.

Звар’яцелы Альберт” – ён стварыў па матывах кнігі бел-кага пісьменніка 19 стг.Яна Баршчэўскага. Кавалёў здолеў арыгінальна выбудаваць сюжэт п’есы. Ужо з першых сцэнаў мы трапляем у міфічна-таямнічую стыхію, дзе валадараць цёмныя сілы пачвары і нячысцікі, якія спакушаюць чалавека. Альберт Марагоўскі жадае бесклапотна жыць, разбагацець любой цаной таму і прымае паслугі Чарнакніжніка, гаворыць, што яму ўсё роўна каму прадаваць сваю душу. І лёкай Карпа, хоча таксама быць багатым. Альберт прыносіць у ахвяру дэнамічнай сіле самае святое: магілы продкаў, гісторыю, свой край. У канцы п’есы аўтар падае “Малітва за Беларусь”- чуецца зварот да бога з просьбай аб заступніцтве. Паэтыка п’есы вызначаецца эмацыянальнасцю інтрыг, фальклорна-казачнай афарбоўкай апавядання. П’еса “Хохлік” – мае традыцыйны для казачнага жанру канфлікт. Карузлік, Хохлік, Слімак.

57. Асаблівасці развіцця бел. паэзіі на сучасным этапе: філасафізм і асацыятыўнасць мыслення, абвастрэнне публіцыстычнага пачатку. Сучасная беларуская паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў. Вялiкi ўплыў на яе развiцце аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сёння беларуская паэзiя ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае – вось тая праблематыка, што знаходзiцца ў аснове творчасцi паэтаў. Лiрычны герой сучаснай паэзii – гэта яркая iндiвiдуаль-насць, гэта i канкрэтны чалавек i ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяц-цю. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопау. Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў:1.     Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоўскi i iнш.2.       Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнiкаў, Р. Баравiкова, Н. Мацяш, А. Разанаў, Я. Янiшчыц, А. Грачанiкаў, У. Някляеў, М. Дукса i iнш.3.       Паэты малодшага пакалення: А. Пiсьмянкоў (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду,  гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанаў (паэт-фiлосаф), У.Някляеў, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш. У бел паэзіі найбольш выразна акрэсліліся некалькі тэндэнцый, плыняў, адна з якіх моцна звязана з народнай песеннай традыцыяй, якая арыентуецца на фальклорныя вытокі, моцная сваімі трывалымі каранямі з народнай глебай (творы Н. Гілевіча, В. Зуёнка, П. Броўкі). Другая – традыцыйна класічнага складу з гармоніяй формы і зместу (вершы і паэмы А. Куляшова, А. Пысіна, С. Законнікава). Шырока галініцца народна-традыцыйная, але і наватарская па форме філасофска-інтэлектуальная паэзія. Так, М. Танк упершыню так шырока "ўжыў" на беларускай глебе верлібр - свабодны верш, свабодны ад рыфмы. М. Танк у адным са сваіх вершаў-верлібраў пiсаў: "Закалыхваючы, Пэўна, стомленая, Памылілася маці: Не на верацяно, А на сэрца маё Сваю песню навіла. Я і сёння асцярожна, 3 хваляваннем Разматваю Клубок песень. . . " Ніткай матчынай песні з'яўляецца ўся паэзія гэтага выдатнага паэта славянскага свету, вядомага ў свеце майстра свабоднага верша - верлібра. У гэтым жа рэчышчы плённа працуюць А. Вярцінскі, П. Макаль, А. Разанаў. Беларуская паэзія моцная творчасцю сваіх паэтэс. Л. Геніюш (беларуская Ганна Ахматава), працягваючы традыцыі першай асветніцы і першай кананізаванай святой на Беларусі Ефрасінні Полацкай, увесь час імкнулася дастукацца да сэрцаў братоў-беларусаў, з трымценнем несучы па нялёгкім жыцці ідэі Бацькаўшчыны і нацыянальнага Адраджэння. Важкі ўклад у паэзію зрабілі К. Буйло, Е. Лось, В. Вярба, Я. Янішчыц, сучасныя паэтэсы В. Іпатава, Р. Баравікова, Н. Мацяш, Г. Каржанеўская, Т. Бондар, В. Аколава, В. Коўіун, чые галасы чутны ў мнагагалоссі нашых дзён, чые адчуванні з'яўляюцца для многіх з нас камертонам трымцення душы. Гэта драматызаваная але і пачуццёвая лірыка, "плачу без слёз", душэўная споведзь, паэзія болю, страт, лакут, пратэсту і надзей. "Вярнуліся" на сваю радзiму творы многіх паэтаў, празаікаў замежжа: М. Сяднёва, У. Глыбіннага, Ул. Клішэвіна, Ю. Віцьбіча, К. Акулы, А. Салаўя, М. Кавыля, Ул. Клішэвіча, Я. Золака, В. Адважнага і многіх іншых. Пакручасты і нялёгкі лёс выпаў на долю паэтэсы далёкага замежжа Н. Арсенневай, якая паходзіць з таго роду, што даў па мацярынскай лінii рускага паэта М. Ю. Лермантава і якая апошнія некалькі дзесяцігоддзяў жыла ў Амерыцы. Паэтэса актыўна выступала за рэалізацыю нацыянальнай незалежніцкай ідэі на Беларусі, хоць ніколі і не была палітыкам. Апошнім часам ў яе вершах усё выразней праступалі духоўны пачатак, вера ва ўсемагутнасць боскай сілы, якая не пакіне ні любы народ, ні край дарагі. Магутны Божа! Уладар сусветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяю ціхой і ветлайРассып праменне свае хвалы. Так гучаць радкі з верша Н. Арсенневай "Малітва". Уключаны ў літаратурны працэс творы А. Мрыя, Б. Мікуліча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, Ул. Жылю, Л. Родзевіча і іншых. Беларуская паэзія – гэта цэлы свет – багаты, шматнаселены, са сваімі клопатамі і праблемамі. РЫГОР БАРАДУЛIН – таленавiты паэт. Ён рана заявiў пра сябе звонкiм словам. Барадулiн як паэт пачынаўся з кнiжкi "Маладзiк над стэпам". Паэзiя Рыгора Барадулiна – паэзiя любвi да чысцiнi вясковага жыцця. Паэзiя сына вескi. У сваiх вершах ен раскрыў высакародныя маральна-этiчныя прынцыпы вясковага жыцця. Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не зачарствецьI не страцiць святое штосцi. Гэта першая тэма яго паэзii. Другая тэма паэзii Рыгора Барадулiна - пейзажная лiрыка. Паэт, стараючыся раскрыць жывую душу прыроды, пастаянна параўноўвае яе з чалавечай душой, праводзiць паралель памiж жывым i нежывым. Прырода паўстае ў яго вершах нейкай незвычайнай, загадковай. У гэтых вершах праявiлася майстэрства паэта маляваць словам. Тэма Радзiмы i бацкаўшчыны - галоўнае ў творчасцi Рыгора Барадулiна, яна праходзiць праз усе яго зборнiкi. Рыгор Барадулiн адным з першых у беларускай паэзii адгукнуўся на трагедыю Чарнобыля. Вось гэта пытанне i робiцца центрам роздуму ў "ЗАЖУРАНЫМ ТРЫПЦIХЕ". Гэта пытанне: "Цi не стане Чарнобыль бядой ракавой, апошняй для беларусау?». Рыгор Барадулiн, зборнiк «СВЯТА ПЧАЛЫ", Вярцiнскi "СВЯТЛО ЗЯМНОЕ", Грачанiкаў "Грыбная пара", Нiкляеў "ДАРОГА ДАРОГ", Караткевiч "МАЯ IЛIАДА", Бураўкiн "ВЕРАСЫ", Гiлевiч "ВЕРШЫ". Голас ЛЕАНIДА ГАЛУБОВIЧА адразу загучаў у лiтаратуры таленавiта i па-мастацку важка. Яго першая кнiга "Таёмнасць агню» стала падзеяй лiтаратурнага года (1984). Крытыкi i старэйшыя пiсьмен. шчыра вiталi з'яўлене паэта, адзн-чы яго развiтую паэт-ую культуру верша. Л. Галубовiч па складу таленту лiрычны паэт. У "Таемнасцi агню” «перад намi шырока разгарнуся свет чалавечых пачуц. i перажыван., шчырых сумленняў i прызнанняў. Вельмi натуральна, арганiчна, асбiста прагучаў яго верш "Паэзiя", у якiм паэт дзелiцца з намi сваiм душэуным вопытам, унутранымi думкамi, перажываннямi. Адносiны да паэзii у Леанiда Галубовiча вызначаюцца маральнай чысцiней i трываласцю поглядаў, глыбокай асэнсаванасцю свайго "я” ў паэтычнам свеце. Паэт ва ўсiм давяраецца жыццеваму i працоўнаму вопыту. Герой Леанiда Галубовiча мае ў душы моцны сялянскi корань i таму ў стаўленнi да самых розных з'яў, падзей. Вобразы роднай зямлi ва ўспрыманнi Леанiда Галубовiча набываюць паўнаважную паэтычную каштоўнасць. Паэт iмкнецца раскрыць радасць, боль зямнога быцiя. У творах пра прыроду сустрэнем лiрычны роздум, узрушаны жэст, жывую фiласоўскую думку. Свет паэзii Леанiда Галубовiча поўнiцца трывожнымi думкамi пра родную зямлю, самаадчуванне на ёй чалавека. Упэўнена гучыць у паэзii голас ЛЮДЗЬМIЛЫ ЗАБАЛОЦКАЙ. Яна выдала тры сбонiка: "Сакавiк", "Радаводны васiлек", "Святло Палыну". Асноўныя тэмы апошняга з iх – гiстарычная памяць народа, клопат чалавека пра мiр на зямлi. Белую Русь паэтэса называе "кветкай мужнай красы". Людзмiла Забалоцкая выступала супраць усяго пачварнага, што яшчэ сустракаецца ў жыццi: дзецi цураюцца сваiх бацькоў, маладыя бацькi адракаюцца ад сваiх дзяцей. Яна ўпэўнена, што грамадства ачыстiцца ад гразi. Паэзiя будзе жыць вечна, пакуль свецiць сонца, iдзе дождж.Творчыя iнтарэсы НIЛА ГIЛЕВIЧА шырокiя i разнастайныя, у многiх творах адчуваецца сувязь з бiяграфiчнымi момантамi, канкрэтнымi падзеямi i фактамi. Зараз мы можам назваць шматлiкiя яго зборнiкi: “Прадвесня iдзе па зямлi” (1959), “Неспакой” (1961), “Бальшак” (1965), “Перазовы” (1967), “Лiсце трыпутнiку” (1962), “Выбраныя творы ў 2х тамах” (1981), “Любоў прасветлая” (1996). Шмат зборнiкаў адрасована дзецям: “Зялены востраў”, “Загадкi”. Для паэта вельмi блiзкiя тэмы гераiчнай памяцi народа i гiстарычнае мiнулае роднага краю. Памяць вайны не адпускае паэта праз усе жыцце, клiча вяртацца ў маленства… “Зямля бацькоў: Лагойшчына мая”, “Ты кажаш, я не ведаю вайны”. З жудасцю i трагiзмам, пракленам фашыскаму варварству прасякнута паэма “А ранiцы ўжо не было”. Асаблiвую заклапочанасць у паэта выклiкае праблема адносiн грамадскасцi да роднага слова, да роднай мовы, “мовы майго народа”. Заўседы было роднае слова прадметам асаблiвай павагi, адзнакай высокай культуры i iнтэллегентнасцi, абурэнне i iронiя скiраваны да тых, хто вырасце з роднай мовы. Цеплыня, чалавечнасць, адчуваюцца у яго творах пра адзiнокую старасць пакiнутых бацькоу, пра адносiны да культурнай спадчыны свайго народа (“Спадчына”, “Нарач”, “А дзе ж тая крынiчанька” i iнш.). У сваiх вершах ён пiша пра час i пра сябе, пра аднаўленне жыцця i пераемнасць пакаленняў, пра адчуджэнне моладзi ад зямлi. Адзiн з цыклаў яго паэзii – кнiга “Як я вучыўся жыць”, “Песенькi вяселага Бурацiны”. Яны адрасаваны ў першую чаргу дарослым, якiя рознымi спосаб. Iмкн. перакласцi ўвесь груз выхаван. дзяцей на дзядоў і бабуляк. Н. Гiлевiч многа ўвагi ўдзяляў вывуч. фальклору. На аснове гэтага стварыў кнiгу “Замовы ад падхалiмства”. Н. Гiлевiч не толькi паэт – ен аўтар п’ес, вучоны i перакладчык з балгарскай мовы.