Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
117
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

20.Роля я. Купалы ў развіцці бел. Драматургіі. Праблематыка, вобразы камедыі ”Паўлінка”.

Я.Купала стаяў ля вытокаў бел.нацыянальнай драматургіі. У яго першай п’есе “Паўлінка” вырашаецца традыцыйны для драматургіі матыў выкрыцця шляхецкай ганарлівасці, абмежаванасці. Дзеянне разгортваецца вакол дачкі Сцяпана Крыніцкага Паўлінкі, вясковага настаўніка Якіма Сарокі і пыхлівага шляхціца Адольфа Быкоўскага. Паўлінка і Якім увасабляюць лепшыя рысы маладога пакалення, яго імкненне да новага ладу жыцця. ”Паўлінка” з’яўляецца адной з самых папулярных п’ес. Кожны год тэатральны сезон Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Беларусі імя Янкі Купалы пачынаецца гэтай камедыяй. Сюжэт камедыі нескладаны. Паўлінка-19-гадовая дачка Сцяпана і Альжбеты Крыніцкіх-кахае вясковага настаўніка Якіма Сароку. Бацькі ж дзяўчыны чочуць выдаць яе замуж за тупога і пыхлівага Адольфа Быкоўскага і бачаць у ім багатага, здтнага, адукаванага жаніха. Каб пазбавіцца ад беднага і палітычна небяспечнага настаўніка, Крыніцкі(па паводцы Пустарэвіча)выдае яго паліцыі. У канцы п’есы развенчваецца “вышэйшасць”, ”разумнейшасць” і іншыя ўяўныя вартасці пана Быкоўскага, і сам гаспадар з пагардай і ганьбай выганяе яго з дому. Паўлінка застаецца з Якімам. Паўлінка-цэнтральны персанаж камедыі. Гэта маладая, прыгожая і прывабная сялянская дзяўчына, якая ўмее сябе паказаць і ў працы, і ў песнях, і ў танцах. Значны ўплыў на станаўленне характару Паўлінкі аказаў Якім, прагрэсіўныя ідэі якога дазволілі гераіне твора іншымі вачыма паглядзець на жыццё і грамадскую атмасферу тых часоў. Прыродны розум, душэўныя сілы, упартасць і рашучасць дазволілі Паўлінцы пераадолець патрыярхальныя забабоны і супрацьстаяць бацькам і нялюбаму Быкоўскаму.

17.Жыццёвы лёс і творчае аблічча Цёткі. Жанрава-стылёвыя пошукі ў жанры апавядання. Вобраз Цёткі ў рамане В.Коўтун”Крыж міласэрнасці”. (1876—1916) — паэтэса, празаік, публіцыст, удзельніца рэвалюцыйнага руху пачатку XX ст.

Нарадзілася Алаіза Пашкевіч (такія сапраўдныя імя і прозвіча Цёткі) у фальварку Пешчын Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям 'і заможнага селяніна. Скончыла Віленскае прыватнае вучылішча В. Прозаравай. У 1902 г. паехала ў Пецярбург, дзе экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы А. Ф. Лесгафта (там рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі ). Стала адной з засна-вальніц партыі Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 г. пакінула курсы, вярнулася ў Вільню. Арганізоўвала рабочыя гурткі, пісала і распаўсюджвала антыўрадавыя пракламацыі, выступала на мітынгах і сходах. Вымушана была эмігрыраваць у Галіцыю, якая тады была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. Жыла ў Львове, дзе паступіла вольнаю слухачкай на філасофскі факультэт універсітэта. У 1906 г. у Жоўкве (каля Львова) надрукавала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Утым жа годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшла яе «Першае чытанне для дзетак-беларусаў». Нелегальна прыязджала ў Вільню, удзельнічала ў выданні газеты «Наша доля», у першым нумары якой было надрукавана яе апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». У 1908—1909 гг. жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітэта.У 1911 г. 'выйшла замуж за актыўнага дзеяча літоўскай сацыял-дэмакратыі С. Кайрыса і вярнулася на радзіму, дзе з вялікім энтузіязмам уключылася ў грамадска-асветніцкую дзейнасць. 3 тэатрам I. Буйніцкага выступала ў розных кутках Беларусі, стала заснавальніцай і рэдактарам першага беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». У час першай сусветнай вайны Цётка працавала сястрой міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні. У пачатку1916 г. едзе да бацькоў, аказвае медыцынскую дапамогу землякам, якія гінулі ад эпідэміі тыфу. Не ўсцераглася і сама: захварэла на тыф і 5 лютага 1916 г. памерла.

На золаку XX ст., калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі цвёрда і ўпэўнена, паэтычна натхнёна загучаў голас Цёткі. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, настаўніца, публіцыст, вучоны, медыцынскі работнік — такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бітваў. Цётка быццам знарок была народжана для такога бурлівага часу, які стаў для яе творчасці зорным. Паэтэса адкрывае новую старонку ў беларускай літаратуры — ста-ронку мужнасці і барацьбы.

Палымяная творчасць Цёткі пачалася не на голым месцы: яна ўвабрала ў сябе дэмакратычныя ідэі і прынцыпы папярэднікаў, і перш за ўсё Ф. Багушэвіча. Нават назва яе зборніка «Скрыпка беларуская» асацыіруецца з назвамі зборнікаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Але Цётка, у адрозненне ад Ф. Багушэвіча, жыла ў іншы час. Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет.

Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнёт. Шэдэўрамі рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі лічацца вершы паэтэсы «Мора», «Хрэст на свабоду», «Пад штандарам», «Вера беларуса».

Талент палымянай рэвалюцыянеркі выявіўся не толькі ў паэзіі, але і прозе (пераважна ў жанры апавядання). Першым празаічным творам Цёткі з'яўляецца алегарычнае апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». Гэта невялічкая замалёўка з жыцця беднага і гаротнага селяніна Мацея нагадвае пракламацыю з выразна акрэсленай рэвалюцыйнай ідэяй — патрабаваннем права на зямлю і волю.Экспазіцыя апавядання даволі лаканічная. Стары, слабы, змучаны цяжкай працай і нястачай Мацей павінен працаваць на полі, бо болей няма каму. Тры сыны Мацея разляцеліся, як птушкі, па свеце: адзін наняўся парабкам, другі стаў рабочым, трэцяга забралі ў войска. I даводзіцца старому чалавеку, хвораму і нямогламу, апрацоўваць сваю зямлю самому. А яшчэ ж трэба адправіць доўг: «Мардасовічу — за лён, Бізуноўскаму — за пашу, а там і за бульбу плужы і плужы штодзень на адработках». Змарыўся Мацей, прылёг адпачыць і заснуў. I сніцца яму, што на яго палосцы «сабралася моц народу» (і маладыя, і старыя, і мужчыны, і жанчыны, і дзеці) і ўсе крычаць: «Вузка! Цесна! Мала!» Беднякі з натоўпу ставяць пытанне: «А скуль узяць? Скуль дастаць?» I ў адказ ім чуюцца галасы: «Глядзіце, во прасторы! Во нівы, лясы, палі! Усё гэта наша!» Сусед жа Мацея Астап запалохвае: «Не дадуць: то казённае, дворнае, — ні я, ні вы не маеце права... Не дадуць, паб'юць...» Сярод натоўпу бачыць Мацей і трох сваіх сыноў, якія становяцца на калені і прысягаюць: «Мы дамо! Мы — сіла! Мы — права!» Тры браты, якія сімвалі-зуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея — не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Апавяданне заканчваецца сімвалічна: «Разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні...» Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе ад-зінства і згуртаванасці. Гісторыя пацвердзіла гэта. Змест твора супадае з сённяшнімі рэаліямі. Нам, беларусам, адзінства і згуртаванасць неабходны, як сонца і паветра. Любую бяду лягчэй пераносіць разам. Ніхто не дапаможа нам у вырашэнні сацыяльных, эканамічных, экалагічных праблем, калі мы самі, усе разам, не дапаможам сабе. Прыйдзе час, і разоры гісторыі запоўняцца новым сэнсам. I не кроў і слёзы будуць сімвалізаваць гэты час, а ўрадлівая ніва, каласы якой будуць згінацца пад цяжарам зерня.

Пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг. Цётка не губляе надзеі на перамогу, верьшь у непазбежнасць новай рэвалюцыі. Праўда, у новых творах не адчуваецца былога рэалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе паэтычная песня ажыве «з стотысячнай сілай». Сваю веру ў будучую рэвалюцыю яна выказала ў алегарычным вершы «Бура ідзе». У творчасці пазнейшага перыяду адлюстроўваюцца горкія пачуцці і перажыванні паэтэсы, якія яна зведала ў эміграцыі. З'яўляюцца творы медытатыўнага і элегічнага характару («На магіле», «3 чужыны», «Грайка»). У іх пераважаюць матывы журбы, смутку, філасофскія разважанні аб жыцці і смерці, дружбе і каханні. Так, у вершы «На магіле» паэтэса як бы прадказвае сваю будучыню:

Цётка з'яўляецца аўтарам шэрагу апавяданняў, у тым ліку і для дзяцей ( «Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты», «Сварба», «Сірата»), а таксама шматлікіх публіцыстычных артыкулаў («Да вясковай моладзі беларускай»,«Шануйце роднае слова!», «Аб душы маладзёжы»), якія ўспрымаюцца сёння як духоўны запавет пісьменніцы беларусам.

Дванаццаць гадоў пісала Цётка, пакінуўшы нам каля чатырох дзесяткаў вершаў і некалькі апавяданняў. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якіх сплавілася жыццё творцы з жыццём народа, заклікалі беларусаў да змагання, паказвалі шлях да лепшай долі.

раман В. Коўтун “Крыж мiласэрнасцi”, у якім В.Коўтун выкарыстоўвае і ў сюжэтных, і ў стылістычных адносiнах усе магчымасці, каб раскрыць вобраз Цёткі. Твор