
- •1.Тэматычная і жанравая разнастайнасць казак: вобразная систэма, паэтыка.
- •2.Каляндарна-абрадавая паэзія (зімовы, вясенні, летні і восеньскі цыклы), яе мастацкія асаблівасці.
- •3. Сямейна-абрадавая паэзія, яе мастацкия асабливасци.
- •4. Прыказкі і прымаўкі
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Мiколы Гусоўскага. Вобраз м.Гусоўскага ў беларускім літаратуразнаўстве і мастацкай літаратуры(1470-я гг.-пасля 1533).
- •9.Жыццё і творчасць Яна Чачота. Народная аснова баладнай творчасці я. Чачота (1796-1847).
- •13.Жыццёвы і творчы шлях в.Д-Марцiнкевiча.
- •20.Роля я. Купалы ў развіцці бел. Драматургіі. Праблематыка, вобразы камедыі ”Паўлінка”.
- •19.Духоўны свет беларуса ў паэзіі я.Купалы (ад “Жалейкі” да “Шляхам жыцця”).
- •23. Ідэйна-эстэтычная адметнасць паэзіі а.Гаруна.
- •29. К.Крапіва-сатырык, байкапісец, драматург.
- •34. Паэтычны эпас а.Куляшова 60-70-х гадоў.
- •30. Жыццёвы і мастацкі вопыт к.Чорнага 20-30-х гадоў.
- •31. Творчая біяграфія к.Чорнага перыяду вАв. Праблемы гістарычнага лёсу бел. Народа ў прозе ваеннага перыяду ”Пошукі будучыні”.
- •32. Жыццёвы і творчы шлях м. Лынькова. Праблематыка, тыпаж і жанравыя асаблівасці апавяданняў пісьменніка.
- •37. Наватарскі змест “Палескай хронікі" і.Мележа.
- •39. "Птушкі і гнёзды" я.Брыля як кніга "адной маладосці". Вобраз Алеся Руневіча як ідэястваральны і сюжэтна-кампазіцыйны цэнтр твора.
- •43. Апавяданне ў творчай біяграфіі в.Быкава 80-90-х гадоў. Багацце тыпаў і вобразаў у творах в.Быкава 80-90-х гадоў.
- •41.Жыццёвы лёс і літаратурная біяграфія Васіля Быкава. В.Быкаў як пісьменнік "акопнай праўды".
- •45. Мастацкае асэнсаванне нацыянальнай гісторыі ў рамане "Каласы пад сярпом тваім".
- •46. Мастацкі свет а.Пысіна. Гераічнае праз прызму трагічна ў лірыцы а.Пысіна.
- •47. Вопыт і.Шамякіна-раманіста: актуальнасць праблематыкі, сюжэтная дынаміка, шырыня ахопу рэчаіснасці 40-60-х гадоў (ад рамана "Глыбокая плынь" да пенталогіі "Трывожнае шчасце").
- •49. Драматург. Май-рства а. Макаёнка-камедыёграфа.
- •51. “Родныя дзеці” н.Гілевіча як раман у вершах. Жанравыя прыкметы раманнай формы.
- •63. Жыццёвы лёс і творчае аблічча м.Стральцова. Творчыя пошукі аўтара ў жанры эсэ і крытычнага артыкула.
- •53. Траг. І гераіч.: спосаб. Яго маст. Асэнс. Ў рэаль-ці ў прозе60-70-х гадоў.І.Пташнікава"Тартак","Найдорф", б.Сачанкі"Апошнія і першыя",а.Адамовіча "Хатынская аповесць". В.Казько "Суд у Слабадзе".
- •54.Мастацка-мемуарная, дакумент.Проза ў кантэксце літ-нага працэсу к 20-21 стг.
- •55.Асаблівасці развіцця суч гіст. Прозы.
- •56. Постчарнобыльская рэальнасць у прозе 80-90 гадоў. Праблема духоўнага здрабнення асобы ў аповесцях в.Казько "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" і в.Карамазава "Краем белага шляху".
- •60.Месца і роля ў бел. Драматургіі а.Дударава.
- •59. Развіццё бел-кай драматургіі 80-90-х гг. Творчыя адкрыцці м.Матукоўскага, а.Петрашкевіча, с.Кавалёва і інш.
23. Ідэйна-эстэтычная адметнасць паэзіі а.Гаруна.
Гарун Алесь(1887-1920) (Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч)-паэт, празаік, драматург, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.
Друкавацца А.Гарун пачаў у 1907г.Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах”Наша ніва”, ”Беларус”, ”Вольная Беларусь”. У паэтычнам зборніку ”Матчын дар” увайшлі вершы, напісаныя А.Гаруном у 1907-1914гг.Складаецца ён з трох раздзелаў (“Роднаму краю”,”На чужыне”і “Прыявы роднага”) :першы з другім утвараюць антанімічную пару, а трэці,акумулючы іх асноўны змест, аб’ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца ”Матчын дар” своеасаблівым уступам-вершам ”Людзям”, у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць далейшае ўвасабленне ў зборніку.
А.Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй творчасці і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы”Паэту”, які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы.
Большасць твораў А.Г.напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі. ”Долі я не бачу, радасці не знаю”, -гэтыя радкі з верша “Матчын дар”можна лічыць лейтматывам песень-дум,песень-жальб “Увыгнанні”, ”Журба”, ”Восень”. ”Навокал”. Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ.
Верш «Начныя думкі» з'яўляецца элегічна-ўсхваляваным успамінам паэта пра родны край, ад якога быў адарваны турэмнымі кратамі. У думках-снах лірычнага героя выказваецца любоў да Радзімы — казачна-міфічнага, «нязведанага» краю: да «стэпаў з-пад Нёмана», глухой пушчы, жытняга поля, векавечных курганоў, лясной крынічкі, рэчкі з русаткамі.
Адчуваючы вялікія кантрасты жыцця ў гэтым нязведаным краі (то злосна-хмурлівым, то светлым, як рай, поўным шчасця і адначасова жалю, плачу), лірычны герой твора хоча парваць жалезныя путы і адшукаць купальскую кветку, шлях-гасцінец да шчасця. Абвостранае пачуццё любові да Бацькаўшчыны, духоўная еднасць з роднай зямлёй, пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнечання, заклік да барацьбы адчуваюцца ў вершах «Навука», «Мае думкі», «Муляру». Герой верша «Навука» — настаўнік — дае жыццёвы наказ вучню: у ім ён хоча бачыць змагара, патрыёта, які б змог смела глядзець у вочы праўдзе, з адвагай пайсці «на чэсць і смерць».
Лірычны герой верша «Муляру» заклікае муляра закончыць складаць каменныя схрвы смерці і ісці будаваць іншы мур — новае жыццё. Створаны сілай і розумам многіх людзей, гэты мур будзе нагадваць палац са сценамі, як з крышталю, столлю, як са шкла. Паэтычнымі радкамі вер-ша паэт заклікаў да чалавечага братства, роўнасці, свабоды.
Асаблівае значэнне ў нацыянальным адраджэнні А. Гарун надаваў мове, у якой бачыў адну з галоўных прыкмет самастойнасці і цывілізаванасці нацыі. Услаўленне роднай мовы ён лічыць адным са сродкаў абароны правоў беларускага народа:
У вершы «Песня-звон» паэт называе родную мову магучым бліскучым звонам, які «з срэбра літы, з злота збіты». I гэты звон .павінен дапамагчы званару ў справе абуджэння народа, гусляру (песняру) — у справе праўдзівага паказу жыцця чалавека, спынення «жалю» (гора, галечы, беднасці).
Многія
творы Алеся Гаруна скіраваны у бок
фамадска-палітычнага
жыцця, прысвечаны надзённым падзеям
тых часоў.
У вершах «Праводзіны», «На варце», «У
чужыне», «Чалавечая
кроў» паэт адгукнуўся на пачатак першай
сусветнай
вайны. Сцвярджаючы, што ў час войнаў
пакутуюць не іх пачынальнікі, а простыя
людзі, аўтар выкрывае і асуджае
ганебную сутнасць войнаў, паказвае іх
бесчалавечны і
трагічны характар.
У творчай спадчыне Алеся Гаруна нямала філасофскіх твораў, напоўненых элегічнай танальнасцю, камернасцю ( «Ідуць гады», «На смерць»). Лірычны герой гэтых вершаў разважае над глабальнымі праблемамі рэчаіснасці: сэнсам чалавечага жыцця, яго скарацечнасцю, вечным і нястрымным рухам у прыродзе і грамадстве, мэтазгоднасцю чалавечага існавання і інш.
Творчасць Алеся Гаруна —. яркая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры.Ён займае пачэснае месца побач з творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
24. Жыццёвы шлях М.Багдановіча. Сцвярджэнне грамадзянскай ролі мастацтва. Катэгорыя “прыгожага” ў мастацкай трактоўцы паэта. (1891-1917) - беларускі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнавец. Нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску ў сям'і настаўніка, фалькларыста і этнографа. У ліпені 1892 г. сям 'я Багдановічаў пераехала ў Гродна, дзе і прайшлі раннія дзіцячыя гады паэта. Калі. Максіму было 5 гадоў, памерла яго маці, і ў лістападзе 1896 г. бацька Адам Ягоравіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. У 1902 г. Максім паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію. У сувязі з пераводам бацькі на новае месца працы Багдановічы пераехалі ў Яраслаўль, дзе Максім прадоўжыў навучанне ў гімназіі. Летам 1911 г. па запрашэнні братоў 1. і А. Луцкевічаў прыязджаў у Беларусь, адпачываў у Ракуцёўшчыне, наведаў Вільню, рэдакцыю «Нашай нівы». У тым жа годзе паступіў у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй (Яраслаўль), пасля заканчэння якога пераехаў у Мінск, працаваў сакратаром харчовага камітэта.
Першы твор (алегарычнае апавяданне «Музы'ка» апублікаваў у газеце «Наша ніва» ў 1907 г. Аўтар паэм «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916), паэтычнага зборніка «Вянок» (1913), шматлікіх твораў для дзяцей, перакладаў, літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў. Улютым 1917 г., цяжка хворы на сухоты, выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памё'р. Там жа пахаваны на гарадскіх могілках. У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца нашчадкі. У беларускай літаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Апошняму з іх — М. Багдановічу — лёс адмераў толькі дваццаць пяць вёсен і зім. I за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць «Вянок», споведзь яго душы.
Жыццё паэта так склалася, што на Беларусі жыць яму давялося толькі першыя пяць год у маленстве і некалькі месяцаў у сталым узросце. Беларускай мовай авалодваў самастойна, абапіраючыся на выданні з бацькавай бібліятэкі, а таксама газеты «Наша доля» і «Наша ніва». Аддзелены ад Беларусі тысячамі вёрст, паэт выразна ўяўляў краіну па легендах, народных павер'ях і паданнях. Любоў да яе была самым трапяткім, самым гарачым пачуццём Багдановіча.
3
роднай бацькоўскай зямлёй Багдановічу
па-сапраўднаму
давялося сустрэцца толькі ў дваццацігадовым
узросце
(у 1911 г.). Каля двух месяцаў жыў і працаваў
Максім у фальварку Ракуцёўшчына. Тут,
па сутнасці, ён па-сапраўднаму
адчуў «смак» беларускай мовы, вельмі
ахвотна-гаварыў
на ёй. Праз мову ён пазнаў душу беларускага
народа і на
яе высокі, прыгожы лад настроіў сваё
маладое сэрца. Вынікам
творчай працы на Беларусі з'явіўся цыкл
вершаў «Старая
Беларусь». Сюды ўвайшлі вершы «Летапісец»,
«Перапісчык»,
«Кніга», «Слуцкія ткачыхі», «Безнадзейнасць»,
«Ціхі вечар», «Па ляду, у глухім бары»,
у якіх знайшлі сваё паэтычнае адлюстраванне
здабыткі нацыянальнай
культуры, старажытная гісторыя беларускага
на-рода
Творчасць
М. Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У
зборніку
«Вянок» выявіліся мары, спадзяванні
паэта, яго інтымныя
пачуцці, прызнанні ў любові да роднай
зямлі, адносіны да паэта і паэзіі. Яго
цікавяць агульначалавечыя пытанні
вечнага і часовага, праблемы жыцця і
смерці. У вершы «Жывеш
не вечна, чалавек...» аўтар сцвярджае,
што чалавечае
жыццё (у параўнанні з вечнасцю) вельмі
кароткае і пражыць
яго трэба з высокім напалам, ярка,
хвалююча. Пасля сябе
чалавек павінен пакінуць след, добрую
памяць.Значнае месца "ў творчасці
паэта займае інтымная лірыка.
Каханне — пачуццё бязмернай павагі да
жанчыны, выражэнне
гуманнасці і высакароднасці чалавека,
крыніца яго
лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча
гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй,
шчырасцю.У
цыкле вершаў «Мадонны», прысвечаным
Ганне Какуевай,
М. Багдановіч увасобіў сваё разуменне
вобраза мадонны
— ідэала высокай красы, жаноцкасці,
хараства, дабрыні
і чалавечнасці. Паэт знаходзіць рысы
мадонны ў вобліку
вясковай васьмігадовай дзяўчынкі («У
вёсцы») і
гераіні
вершаванага апавядання «Вераніка».
Паэтычным эпілогам
да «Веранікі» з'яўляецца верш «Ізноў
пабачыў я сялібы...»,
лірычны герой якога вяртаецца ў тыя
мясціны, дзе прайшлі яго маладыя гады,
дзе пазнаў ён першае каханне.Імя
Вераніка стала
ў беларускай
літаратуры сімвалам чысціні і высокасці
кахання.У
нізцы вершаў «Каханне і смерць»
пераважаюць сумныя,
трагічныя ноты пра няшчаснае, згубленае
каханне. Яны
навеяны хутчэй за ўсё асабістай драмай
сям'І Багдановічаў (спачатку смерцю
маці, а затым другой бацькавай жонкі,
жыццём заплаціўшай за нараджэнне сына).
Радасць
кахання і пакуты ў вершах гэтага цыкла
пастаўлены побач.
Аднак каханне — высакароднейшае і
наймацнейшае пачуццё — здольна перамагчы
нават жах смерці.
Максіма Багдановіча часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе.
Праблема хараства ў мастацкай інтэрпрэтацыі М. Багдановіча ўздымалася многімі даследчыкамі, але спецыяльнага, засяроджанага яе разгляду пакуль што няма. Паэт быў моцна ўражаны «Сіксцінскай мадоннай» Рафаэля Санці, рэпрадукцыю якой падарыў яго бацьку М. Горкі. 3 гэтай нагоды звычайна разглядаецца вершаваны цыкл «Мадонны». Празаічныя ж апавяданні («Апокрыф», «Музыка», «Шаман», «Марына», «Мадонна»)! у якіх распрацавана тая ж праблема, застаюцца па-за ўвагай даследчыкаў. А дарэмна, бо з разглядам іх адчуванне і разуменне паэта ўзбагачаецца.
У празаічным эцюдзе «Мадонна» апавядальнік адрознівае набожнае і свецкае ў жывапісе.Людзі, на яго думку, здавён пакланяліся жанчыне — каханай, маці; панаваў культ Прыгожай Дамы.Апавядальніку хочацца раскрыць відавочнае ў зьявах і тое што схавана ад людскіх вачэй. У маці — мацярынскае, у дзяўчыне — дзявочае хараство. Гэта відавочна.Сярод іншых празаічных твораў Багдановіча — апавяданні «Шаман» — таксама аб мастацтве, яго народных асновах, іх харастве.Менавіта на радзіме, у Беларусі, куды паэт прыехаў з далёкага Яраслаўля, яго зноў апанаваў роздум аб «Сіксцінскай мадонне», аб красе. Незнарок спалохаў герой верша”У вёсцы» малое дзіця, хлопчыка, які папоўз да «год васьмі дзяўчынкі». Тая выцірае слёзкі малому, заспакойвае,зусім, як быццам маць, і саліваліся ў жывы абраз ядыны той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны, дзіцячым, цененькім». Дзяўчынка засвяцілася такой высокай,духоўнай красою, ад якой і сам герой верша «на міг пахарашэў душою». I ўсё ж наплываюць сумненні
Але М. Багдановіч на гэтым не спыніўся, ён разглядае выпадак, калі знешняя і ўнутраная краса супадаюць.Неўпрыкмет узрастала «ціхае дзіцё, дачка Забелаў, -расказваецца ў вершы «Вераніка». Яна, сірата, расла самот най, засяроджанай у сабе, часцей за ўсё з кніжкай. між зёлак і кветак. Ляціць час, «расце душа яе і ў паўнаце красы ўстае». Раслі яе равеснікі, «іншы ўжо шчыпаў вусы і лічыў іх гарой красы». Поруч з паказной красой яшчэ больш уражвае краса непадробная, натуральная: «як цвяток лясны, ўзрасла ў красе сваёй вясны дачка самотная суседзяў».Краса ўзвышае чалавека, робіць яго спагадлівым, чуйным, лепшым. Цяпло ў душы героя запалена на ўсё жыццё, сагравае ў цяжкі час. Расце ліпа, а з ёю і надпіс на кары — Вераніка». Гэты жывы помнік духоўнага росту чалавека.
Краса разглядаецца пісьменнікам рознабакова, у шматлікіх праявах. Ён вылучае красу паказную, фальшывую і сапраўдную,выратавальную і згубную.
У апошнія гады жыцця паэт свядома стаў на шлях своеасаблівай фальклорнай стылізацыі, лічачы, што на тагачасным этапе гэта быў адзіна правільны шлях да стварэння самабытнага беларускага верша (так, прынамсі, сцвярджаў ён у артыкуле «Забыты шлях»).
Адначасова з паэтычным геніем М. Багдавовіча фарміраваўся і яго талент як крытыка. У перыяд фарміравання і выхаду «Вянка» з'явіліся два першыя канцэптуальныя артыкулы Багдановіча — артыкулы маладога крытыка, які выявіў надзвычайную сталасць думкі, эстэтычнага чуцця, прафесіяналізму. 1911 г. датуецца першы з іх—«Глыбы і слаі». 1913 г.— «вянкоўскім годам» —другі артыкул— *3а тры гады».Артыкулы «Глыбы і слаі» і *3а тры гады» — гэта,па сутнасці, пачатак беларускай прафесійнай крытыКІ. I тым больш вялікае іх значэнне, што на многіх палажэннях, выказаных тут, навуковая гісторыя беларускай літаратуры грунтавалася ў будучым. Складаны тагачасны літаратурна-грамадскі рух і кожнага яго ўдзельніка імкнуўся ахапіць Багдановіч, і гэта яму шмат у чым удалося. 3 вялікай гордасцю за родную літаратуру, ды ніколькі не наводзячы на яе хрэстаматыйнага глянцу, гаворачы, што яна яшчэ няразвітая і каравая.
Перш
за ўсё клопатам аб іх хутчэйшай
крышталізацыі быў прасякнуты артыкул
«Глыбы і слаі».
Максім Багдановіч-крытык выступаў не толькі на беларускай мове, але і на рускай і ўкраінскай. Яго артыкулы на рускай мове папулярызавалі дасягненні маладой беларускай літаратуры , шэраг з іх быў прысвечаны ўкраінскай паэзіі а таксама пытанням гісторыі рускай .Асабліва актыўны быў Багдановіч у рэцэнзаванні многіх кніг рускіх .На ўкраінскую мову Багдановіч сам пераклаў свой артыкул «Забыты шлях». Большасць крытычных матэрыялаў на рускай мове друкавалася ў 1913—1916 гг. у яраслаўскай газеце «Голос».
25. Творчыя пошукі М.Гарэцкага на пачатку 20стг. Праблема духоўнага станаўлення нацыянальнай інтэлігенцыі ў прозе 20-х гадоў. (1893-1938) -ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як таленавіты пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, лексікограф, аўтар першай «Гісторыі беларускае літаратуры». МГарэцкі з’яўляецца цікавым арыгінальным пісьменнікам, адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Творчасць Гарэцкага займае значнае месца ў гісторыі літаратурнага развіцця Беларусі. Але жыцце і творчая дзейнасць пісьменніка яшчэ дасканала не даследавана. У савецкі час мастацкія творы Гарэцкага друкавалісь на рускай і беларускай мовах. Аповесць «У чым яго крыўда?», якая датуецца 1925—1926 гадамі. Але стваралася яна на аснове апавядання «У лазні», а таксама апавядання 1914 года «У чым яго крыўда?», у якім мастацкім словам даследуецца тая ж выключна важная для М. Гарэцкага праблема ўзаемаадносін інтэлігенцыі і народа. 1 ў гэтым апошнім апавяданні, і ў аднайменнай аповесці пісьменнік паказвае вытокі той раз'яднанасці паміж беларускай інтэлігенцыяй і народам, што стала адной з галоўных, вызначальных слабасцей нашага нацыянальнага адраджэння, шмат у чым абумовіла яго запозненасць, яўную замаруджанасць і складанасць. Так у апавяданні «У чым яго крыўда?» вылівае свой боль сябру Косця Зарэмба(Інтэлігент), персанаж у многім аўтабіяграфічны. Лявон Задума з аповесці «У чым яго крыўда?» трапляе на «панскі баль», дзе сабраліся «найбольш дзеці розных падпанкаў, панскіх аканомаў», «паны-настаўнікі з сваімі жонкамі», «імянітыя грамадзяне з гораду, уся чорная сотня, і ўсе разубраныя, чыстыя, гладкія, багатыя». Тут ён асабліва востра адчувае несумяшчальнасць з гэтай унутрана чужой яму публікай. Чужой і ў сацыяльным плане, і ў сэнсе нацыянальнай свядомасці, нацыянальнага менталітэту, як цяпер кажуць, нацыянальнага пачування і светаўспрыняцця. М. Гарэцкі, якога надзвычай хвалявала думка пра тое, каб не было занядбана «роднае карэнне» (так называецца адно з дарэвалюцыйных апавяданняў пісьменніка). Вернасць беларускай, народнай праўдзе і «роднаму карэнню» ўсіх свядомых беларусаў і асабліва нацыянальнай інтэлігенцыі ён лічыў адной з галоўных умоў поспеху нацыянальнага адраджэння. Двума «каранёвымі, асноўнымі» момантамі нашага адраджэння пісьменнік называў «сялян і работнікаў з аднаго боку і свядомых інтэлігентаў з другога». Зразумела, меліся на ўвазе «работнікі» — беларусы, тыя, якія яшчэ не страцілі сувязі з «родным карэннем», не згубілі сваю беларускую душу, г. зн. па адносінах да беларускага нацыянальнага адраджэння істотна не адрозніваліся ад сялянства. Інтэлігенты з сялян – гэта Клім Шамоўскі з апав. “У лазни”. Інтэлігент найвышэй пробы, М. Гарэцкі выразна бачыў вялікую ролю нацыянальна свядомай інтэлігенцыі ў абуджэнні нацыі. Але гэта не перашкодзіла яму сцвярджаць, што «будучыня адраджэння беларусаў залежыць ад селяніна».
26.Жыццёвы лёс і творчая біяграфія А.Мрыя. Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці рамана ”Запіскі Самсона Самасуя”.(1893-1943) - пісьменнік-гумарыст і сатырык. Нарадзіўся Андрэй Мрый (сапраўднае прозвішча Андрэй Антонавич Шашалевіч) у в. Палуж Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям 'і валаснога пісара. Скончыў духоўную семінарыю. У гады першай сусветнай вайны быў прапаршчыкам. У 1918—1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі, у 1921—1926 гг. выкладаў гісторыю і французскую мову ў Краснапольскай школе. Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР, стыльрэдактарам у газеце «Звязда», з'яўляўся членам літаратурнага аб'яднання «Узвышша». У 1934 г. беспадстаўна рэпрэсіраваны і асуджаны на 5 гадоў ссылкі. У 1937 і ў 1940 гг. зноў арыштоўваўся, абвінавачваўся ў шпіянажы і прыналежнасці да выдуманых контррэвалюцыйных арганізацый. Пакаранне адбываў у Карагандзе, Валагодскай і Мурманскай абласцях. Першы твор апублікаваў у 1924 г. У друку выступаў пераважна з гумарыстычнымі апавяданнямі («Пятрок», «Няпросты чалавек», «Калектыў Яўмена», «Моладзь»). Аўтар сатырычнага рамана «Запіскі Самсона Самасуя» (1929). У час арышту ў Мурманску былі канфіскаваны аповесці, навелы пісьменніка і раман «Жывы дом», лёс якіх да сённяшняга дня невядомы. Памёр 8 кастрычніка 1943 г. у лагеры на Поўначы.
Вяршыняй творчасці А. Мрыя з'яўляецца сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя». Іх адметнасць заключаецца ў сіле мастацкага абагульнення, у шырокай палітры сатырычных прыёмаў, выбары сатырычнага матэрыялу, а таксама ў формах яго падачы і стылёвай самабытнасці. Аб'ектам сатырычнага выкрыцця ў творы з'яўляюцца тыя антычалавечыя палітыка і практыка, што стваралі спрыяльныя ўмовы для ўзрастання самасуеўшчыны — сацыяльна шкоднай грамадскай з'явы. Дзеючыя асобы:Сом,Линь,шапалёщски филосаф Торба,прыгажуня Крэйна.
Раман напісаны ў форме дзённіка галоўнага героя Самсона Самасуя — авантурыста, прайдзісвета, прыстасаванца, яркага прадстаўніка савецкага бюракратычнага апарату. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў. А. Мрый настолькі ўдала справіўся з задачай, што ў рэдакцыю часопіса, дзе друкаваўся твор, прыходзілі лісты з патрабаваннем выключэння з партыі «прымазанніка савецкай улады» Самасуя. Героя рамана лічылі за рэальна існуючую асобу, а сам твор — за праўдзівы жыццёвы дакумент. Тагачасная крытыка сустрэла раман як «зласлівую насмешку з савецкай культурнай рэвалюцыі, пасквіль на савецкае жыццё».
Аб ранейшым жыцці Самасуя мы даведваемся нямнога: аўтар нібы кажа чытачу, што ўсе галоўныя падзеі яшчэ наперадзе, а з мінулага Самсона паведамляе толькі тыя факты, якія сведчаць аб асноўных рысах характару героя. Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае лёгкага хлеба. 3-за гэтай рысы свайго характару і вымушаны ён рэгулярна змяняць род заняткаў. «Ён любіць смачную ежу і шыкоўнае адзенне. Хварэе на пана».
На першы погляд, тая рэчаіснасць, якую апісвае Самсон, выглядае 'абсурднай, а дзейнасць людзей — бязглуздай. Безумоўна, аўтар не мог абысціся без пэўных перабольшванняў, але яны выконваюць чыста мастацкую функцыю. Нельга ж адмаўляць той факт, што ў 20-я гг. у савецкай краіне сапраўды мелі месца паказушнасць і імкненне да татальнага кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця. На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, пасяджэннях і маёўках. Той жа Самасуй адначасова з'яўляецца старшынёй дзіцячай камісіі, таварыства «Прэч несвядомасць», сябрам РВК і раённым інспектарам працы. «Кіпучая дзейнасць» героя не такая ўжо і бязглуздая для яго: ён мае пэўную мэту — круціцца так, каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе. Самсон разумее, што гэтая сістэма прабачыць яму ўсё, акрамя самастойнасці і непаслушэнства. «Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога», — так кажа пра яго старшыня райвыканкама Сом.
Герой твора адразу правільна схоплівае асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усё старое разбураць, усе няпісаныя (у тым ліку і маральныя) законы адкідваць прэч, будаваць новае (і не важна што) або рабіць выгляд, што нешта робіш у патрэбным рэчышчы. 3 неўтаймаванай энергіяй і напорыстасцю ён разгортвае кіпучую дзейнасць у Шапялёўцы: стварае навукова-мастацкі музей і тэатр, арганізуе «сонечную кампанію», «шалёна» змагаецца з рэлігіяй, трэніруе пажарнікаў, чытае лекцыю «Аб гангрэнах нашага часу», займаецца аблавамі на сабак, зменай назваў вуліц (адна з іх называлася Вуліцай вызвалення жанчын ад пялюшак) і інш. Нават сваю мову перапрацаваў Самасуй на новы капыл: настолькі засвоіў пратакольна-канцылярскі стыль, што нават сам да сябе звяртаецца на новамове: «з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію», «смех яго быў як у акулы імперыялізму», «ва ўсесаюзным маштабе дурыла ты», «пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю» і інш. Дзейнасць Самасуя ў выніку не толькі паставіла жыццё ў Шапялёўцы дагары нагамі, але актыўна спрыяла разбурэнню народнай культуры і гвалтоўнаму насаджэнню прымітыўнага, вульгарнага мастацтва.
Самасуй, з аднаго боку, смешны і вясёлы чалавек, поўны энергіі і жыццярадаснасці. 3 другога ж боку, гэта малакультурны і неадукаваны чалавек, энергія якога скіравана не на стварэнне, а на разбурэнне. Мала таго, ён яшчэ і нецярпімы да іншадумства, самазадаволены і не церпіць ніякай крытыкі на свой адрас. А колькі іх быЛо, такіх самасуяў і самасуйчыкаў, якія трымалі пад пільным наглядам грамадскае жыццё ў краіне Саветаў! Ці ж трэба здзіўляцца сёння таму культурнаму заняпаду, які мы штодня бачым на свае вочы?
Трэба адзначыць, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад —-залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў.
Раман А. Мрыя з'яўляецца сатырычным адлюстраваннем тагачаснай рэчаіснасці, шматфарбнай панарамай жыцця 20-х гг. з яго блытанінай, хаосам, усеагульным кантролем і ўлікам. Ён папярэджвае аб небяспецы, імя якой — культ асобы. I проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій — у 1929 го-дзе. Таму не было б памылкай назваць яго, як справядліва адзначае крытык Т. Мушынская, раманам «сацыяльнага і палітычнага прадбачання».
27. Асноўныя матывы і вобразы паэзіі У.Жылкі. (1900-1933) - паэт, перакладчык, публіцыст, крытык.У друку ўпершыню выступіў з вершамі ў 1920 г. Аўтар паэтычных зборнікаў «На ростані» (1924), «3 палёў Заходняй Беларусі» (1927), паэмы «Цяўленне» (1923), шматлікіх перакладаў. Памёр ад сухотаў 1 сакавіка 1933 г. у высылцы.
Першы верш У. Жылкі «Не плач, не плач па сыну, маці...» напісаны ў 1918 г. (апублікаваны ў 1920 г.), калі хворы паэт выехаў з галоднага Мінска да бацькавай радні. У ім аўтар сцвярджае, што сыны павінны быць у першых радах змагароў за разняволенне.Такім жа па духу і рэвалюцыйным пафасе з'яўляецца і другі верш паэта «Пад штандар бел-чырвона-белы...». Нагадваючы гераічныя часы Усяслава і Альгерда, аўтар заклікае храбрых ваякаў гуртавацца «пад штандар бел-чырвона-белы».
Паэт рамантычнага складу і трагічнага лёсу, Уладзімір Жылка ўвайшоў у літаратуру на самым пачатку 20-х гадоў. Яго хвалявала становішча і далейшы лёс Айчыны ў цяжкія для яе гады. У сімвалічных вобразах У. Жылка паэтызаваў служэнне Бацькаўшчыне, змаганне за яе лепшую будучы-ню. У вершы «Віхор» аўтар паказвае абуджэнне беларускага народа і яго імклівы непераможны рух да свайго гістарычнага самасцвярджэння.
Праўда, не зусім акрэсленымі ўяўляюцца паэту шляхі, якія прывядуць да незалежнасці.
Блізкімі да гэтага верша па пафасе і тэматыцы з'яўляюцца вершы «Мы любім даўнія паданні...» і «Ізноў пытанні...». У іх таксама няма адказу на пытанне аб шляхах выхаду з няволі. У радках верша «Ізноў пытанні...» чуецца знітаванасць лірычнага героя з нявольным краем, патрыятычная адданасць яму.
У творах У. Жылкі назіраецца арыентацыя на класічныя формы еўрапейскай паэзіі, на традыцыі філасофскай лірыкі М. Багдановіча. Так, верш «Палімпсест», які пераклікаецца з багдановічаўскімі «Перапісчыкам», «Летапісцам», «Кнігай», можна назваць сімвалам нацыянальнага адраджэння. Як палімпсесту (старажытнаму сцёртаму рукапісу, сэнс якога «пайме не кожны») патрэбна ачышчэнне ад пылу і наліплага бруду, так і краіне з яе «багаццем і хараством прыроды» неабходна ачышчэнне ад «вяковага бруду паганага», адраджэнне сваёй гісторыі («прошласці слаўнай»), сваіх каранёў і вытокаў.
Верш «Меч» па форме (ён з'яўляецца санетам) і змесце нагадвае «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...» М. Багдановіча. Знойдзены ў зямлі меч з'яўляецца ў вершы не толькі сімвалам былой славы, але і сімвалам адзінства, непераможнасці ў барацьбе з новымі чужынцамі.
У творчасці У. Жылкі, не ацэненай пры жыцці належным чынам, нямала разважанняў аб лёсе чалавека, які павінен быць свабодалюбівым, непакорным, з бунтарскім духам, з усведамленнем сваёй чалавечай годнасці. Толькі тады магчыма перамога.
Такая ж думка выказваецца і ў вершы «Праметэй». Вобраз Праметэя надзелены рысамі гордага змагара. Ён, нягледзячы на свае пакуты і прыніжэнні, што церпіць ад Зеўса, не можа скарыцца.
Пра былую веліч і славу краіны, калі яе сталіцай была Вільня, вядзецца размова ў «Вершах аб Вільні». Твор прасякнуты настальгіяй па мінуўшчыне, калі Вільня была канкрэтным сведчаннем волі, росквіту і духоўнасці, кан-салідуючым сімвалам вызваленчых ідэй беларускага народа. Лірычны герой вершаў называе горад крывіцкай Меккай, месцам родным, любым. I таму зразумелым становіцца жаданне паэта пасля смерці быць пахаваным толькі ў Вільні.
35. Заходнебеларуская рэчаіснасць праз прызму паэтычнага самавыяўлення М. Танка. ( 1912-1995 ) - народны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч, лаўрэат Ленінскай прэміі.Нарадзіўся Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко).
Паэзія Максіма Танка, народнага паэта Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі, сагрэта дабрынёй і даверам да чалавека. Для паэта вершы — і радасць, і прызванне, і праклён, і шчасце, і мука, і свяшчэнны абавязак.
У сваёй першай кнізе «На этапах», якая была канфіскавана паліцыяй, адлюстраваны падзеі ў былой Заходняй Беларусі. Героем многіх вершаў гэтай кнігі з'яўляецца прафесійны р'эвалюцыянер. Мастацкай пераканаўчасцю вылучаецца верш «Спатканне», у аснову якога леглі рэальныя факты з жыцця палітычных зняволеных. Стары селянін прыходзіць да сына (палітычнага вязня) на спатканне. Замест сына-пакутніка бацька ўбачыў мужнага байца, чалавека, моцнага духам, якога не палохае асабістая няволя.Верш «Паслухайце, вясна ідзе» прадаўжае тэму, вызначаную ў «Спатканні». Палітвязень, устаўшы вясновай раніцай, не пазнаў куста бэзу: ён «расцвіў, агнём гарыць, такім пахучым, мяккім, сінім». Бэз — вястун новай, заўтрашняй вясны. Цвіценне бэзу — надзея нявольніка на хуткае вызваленне, вяртанне на свабоду, а свабода — гэта найвялікшае хараство.Імкненне народа да ажыццяўлення вызваленчых на-цыянальных задач знайшло сваё адлюстраванне ў журботна-лірычным вершы «Песня кулікоў». Пад завыванне завірухі селянін, які зведаў усе цяжкасці паднявольнага жыцця, гутарыць з госцем (падпольшчыкам):У словах селяніна адчуваецца нянавісць да прыгня-тальнікаў, хваляванне за будучыню народа, заклапочанасць не толькі сваім матэрыяльным становішчам, адсутнасцю ў хаце маладога гаспадара (сына яго пасадзілі на 10 гадоў у астрог), але і нацыянальнымі праблемамі («Каб далі вучыцца нам на мове роднай»). Рэвалюцыянер-падпольшчык умацоўвае веру старога селяніна ў хуткае вызваленне і шчаслівую будучыню:Верш прасякнуты сімволікай. Вельмі мнагазначным з'яўляецца матыў песні кулікоў, якія звычайна спяваюць вясной. Маладая жанчына, жонка асуджанага, напявае малому калыханку, і ёй самой здаецца, што гэта не мяцеліца галосіць у полі, а ў імгле плачуць кулікі.Песня кулікоў зімой — гэта добры знак, прадвяшчэнне лепшай долі. I хоць мяцеліца, сімвал прыгнечанасці, яшчэ вые ў полі, але яе ўжо змяняе спеў кулікоў. Сустрэча юнака-падпольшчыка і старога селяніна сведчыць аб еднасці пакаленняў, у якіх адзіная мэта, адзінае жаданне.У давераснёўскай лірыцы М. Танк з напружанай шчымлівасцю расказвае пра шматпакутную гісторыю народа, хараство родных палёў, лясоў, пра беларускую мову, скарбы народнага мастацтва. Ён узнімае голас пратэсту супраць жорсткай раз'яднанасці людзей ва ўласніцкім свеце. У гэты перыяд ён піша паэмы «Нарач», «Журавінавы цвет», «Каліноўскі». Падзеям верасня 1939 г. М. Танк прысвяціў верш «Здарова, таварышы», у якім выказаў па-чуцці вызваленых працоўных Заходняй Беларусі, паказаў іх нялёгкую барацьбу з прыгнятальнікамі.
28.
Літаратурны працэс 30-х гадоў. Жыццёвы
і творчы лёс Максіма Гарэцкага ў 30-я
гады.
(1893-1938) - пісьменнік, крытык, літаратуразнавец,
лексікограф, аўтар першай «Гісторыі
беларускае літаратуры».Нарадзіўся
ў вё'сцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага
раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай
сям 'і. Скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае
вучылішча (1913) і Паўлаўскае ваеннае
вучылішча ў Петраградзе (1916). Працаваў
каморнікам, чарцёжнікам землеўпарадкавальных
камісій Віленкай губерні. У час першай
імперыялістычнай вайны быў на фронце,
дзе атрымаў цяжкае раненне. Пасля
Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у
Смаленскім гарсавеце, супрацоўнічаў
«Звяздзе», займаўся выкладчыцкай і
выдавецкай дзейнасцю ў Вільні. За
нацыянальна-патрыятычную працу і сувязь
з рэвалюцыйным рухам у студзені 1922 г.
арыштаваны і пасаджаны ў Лукішскую
турму. У1923 г. пераехаў у БССР, выкладаў
беларускую мову і літаратуру на рабфаку
БДУ, у Камуністычным універсітэце
Беларусі, Мінскім ветэрынарным тэхнікуме,
займаўся літаратурнымі даследаваннямі
ў Інбелкульце і АН БССР.Першае апавяданне
«У лазні» надрукаваў у 1913 г. З'яўляецца
аўтарам вядомых раманаў «Віленскія
камунары» (напісаны ў 30-я гг., надрукаваны
ў 1965 г.), «Камароўская хроніка» (надрукаваны
ў 1966 г.), аповесцей «Антон» (1914),
«Дзве душы» (1919), «У чым яго крыўда»
(1926), «На імперыялістычнай вайне» (1926),
«Ціхая плынь» (1930), зборнікаў апавяданняў
«Рунь» 1914> «Досвіткі» (1926), першай
«Гісторыі беларускае літаратуры»
(1920},
«Хрэстаматыі беларускае літаратуры:
XI
век — 1905 г.» (1922), шэрагу цікавых драматычных
абразкоў і літаратурна-крытычных прац.
У ліпені 1930 г. арыштаваны на падставе.
сфабрыкаванага абвінавачвання ў
прыналежнасці да «Саюзу вызвалення
Беларусі» і высланы на 5 гадоў у г. Кіраў
(Вятку). У лістападзе 1937 г. зноў беспадстаўна
арыштаваны і 10 лютага 1938 г. расстраляны
ў г. Вязьма Смаленскай вобласці (па
прысудзе «тройкі» НКУС).
Тыпалогію
беларускага рамана 30-х гадоў узбагачаюць
творы М.
Гарэцкага «Камароўская хроніка»
(1930—1932) і «Віленскія камунары» (1931—1932).
У рэалістычна-бытавым рамане «Камароўская
хроніка»
пісьменнік асвятляе падзеі, якія
ахопліваюць перыяд ад пачатку XIX
да сярэдзіны 30-х гадоў XX
ст. М. Гарэцкі паказвае рост нацыянальнай
свядомасці беларускага народа. Твор
цікавы і па свабй будове. У ім своеасабліва
спалучаюцца дзённікавыя запісы, урыўкі
з лістоў Кузьмы
Батуры, Лаўрыка, Марынкі, апісанні ад
аўтара. Падзеі ў рамане падаюцца ў
хранікальнай паслядоўнасці. Многа ўвагі
ўдзяляецца
апісанням побыту. На
дакументальнай аснове напісаны
раман-хроніка «Віленскія
камунары».
Дзеянне ў ім ахоплівае прамежак часу
ад прыгону да пачатку
20-х гадоў нашага стагоддзя. Апавяданне
вядзецца ад імя адной
асобы — Мацея Мышкі, аднак гэта не звужае
панарамнасці
рамана. У ім апісваюцца падзеі
імперыялістычнай вайны,
першай рускай рэвалюцыі, водгукі
Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый ў
Вільні. Раман засведчыў імкненне
беларускай прозы да шырокага маштабнага
адлюстравання рэчаіснасці. Раманы
М. Гарэцкага «Камароўская хроніка» і
«Віленскія камунары» засталіся невядомымі
чытачу 30-х гадоў. Абодва яны былі
апублікаваны толькі ў 60-я гады. Твор
Гарэцкага ў многім наватарскі. У ім
раскрываецца не кранутая да гэтага
старонка рэвалюцыйнага руху на Беларусі
і ў Літве, звязаная з паўстаннем віленскіх
камунараў 1918—1919 гг. і ўсталяваннем
савецкай улады ў Вільні. Але галоўнае,
што вызначае адметнасць твора,— уменне
пісьменніка весці апавяданне ў розных
часавых ракурсах, спалучаць даку-ментальны
пачатак з мастацкім вымыслам. Таму твор
успрымаецца адначасова як гістарычны
дакумент і як жывая, эмацыянальная
споведзь пра лёс сям'і Мацея Мышкі.
Свабодная навелістычная кампазіцыя
дае аўтару магчымасць вольна перамяшчаць
дзеянне ў часе і прасторы і не менш
вольна аперыраваць сюжэтам. Па жанру
гэта раман-хроніка. У цэнтры твора —
лёс сям'і Мацея Мышкі. Яго продак —
прыгонны паноў Хвастуноўскіх, «грубіян»,
які не вынес панскіх катаванняў і
«задавіўся ў лесе на горкай асіне, калі
быў яшчэ малады гадамі»; прабабка
— аслеплая жабрачка, якая загінула ад
маланкі; дзед Антось, які не змог
гаспадарыць на выдзеленай яму сваякамі
зямлі і вымушаны быў батрачыць, ажаніўся
з батрачкай і, урэшце,— апынуўся ў Сібіры
як бунтаўшчык. Не менш цяжкі лёс бабулі
апавядальніка, якая рана засталася адна
з маленькім сынам, і нават бацьку свайго
— салдата — не ўбачыла пры жыцці. Бацьку
героя — Міхасю Мышку — быў наканаваны
лёс вясковага свінапаса, а пасля —
віленскага гарбара і ўдзельніка
рэвалюцыйнага руху. Такую яркую
перадгісторыю стварае пісьменнік пры
дапамозе надзвычай ашчаднага, ёмістага,
лака-нічнага мастацкага слова. Анэтаю
Плахінскаю -гэта была мая маці. Я быў у
іх першым і апошнім дзіцянём. Радзіўся
я на маслянку. Пілі многа піва і елі сыр
з маслам і жадалі мне, каб качаўся я ў
жыцці, як сыр у масле. Што і спраўдзілася
ў значнай меры...» Сямейна-бытавыя сцэны
вельмі цесна пераплецены ў рамане з
эпічнымі, шырокімі, дакументальнымі
ў сваёй аснове. Цэнтральныя з іх —
апісанне падзей 1905 г. у Вільні,
прыход немцаў у горад, подзвіг камунараў.
У рамане «Віленскія камунары» няма і
следу ад змрочных фарбаў ранейшых
твораў, на змену трагедыйнасці прыходзіць
светлы, адкрыты гумар. Твор
«Віленскія камунары»— гістарычны.Але
гістарычнае, дакументальнае не выцясняе
з яго бытавога, чалавечага. Аўтар
прытрымліваецца прынцыпаў, якія
патрабуюць паказваць гісторыю праз
людскія лёсы. Таму «гістарычныя» сцэнкі
ў рамане невялікія, лаканічныя. таксама
сцісла, дынамічна гаворыцца і пра часовыя
нямецкую і польскую акупацыі, пра
вызвалеяне горада Чырвонай Арміяй і г.
д. На першым плане заўсёды чалавек, яго
асабістая біяграфія, гісторыя, найперш
Мацея Мышкі, галоўнага героя твора.
Пісьменнік не меў на мэце стварыць допіс
пра гістарычныя падзеі. Гістарычнае ён
паказвае канкрэтызавана, выкарыстоўваючы
яркія дэталі, маляўнічыя эпізоды,
сцэнкі.. Адзнакаю позняй прозы пісьменніка
становіцца гумар — то зычлівы, спачувальны
(лёс дзядулі, змагара за праўду, сасланага
за абразу пана на катаргу; лёс бабулі,
што так і не выбілася з нястачы), то
з'едлівы, кплівы (спрэчка пана пісара
Даўбешкі і настаўніка Грызунца наконт
таго, ці «патрэбна навука простаму
народу»; заляцанні мяшчанкі Юзі Плахінскай
да героя твора; метамарфозы беднага
шляхціца Ромуся Рабейкі і інш.). Сур'ёзнае
цесна пераплецена ў рамане з камічным,
нават у самых нечаканых выпадках... У
Вільню прыходзяць немцы, а Мацей Мышка
праспаў гэтую «гістарычную» падзею.Потым
ад людзей даведаўся, што нічога асабліва
цікавага, калі яны забіралі горад, не
было... Важнейшымі сродкамі стварэння
гумару ў рамане становяцца трапныя
партрэтныя характарыстыкі і па-станоўка
герояў у камічныя сітуацыі. «Настаўнік
быў
танкатвары,
бледны, задумлівы, але з людзьмі наогул
даволі ветлівы, прыемны і толькі часамі,
на злосць каму, падкуслівы і ўпарты, як
казёл. Пісар жа быў таўстаморды, амбітны,
уладалюбны...» — гэта пра настаўніка
Грызунца і пісара Даўбешку. А вось пра
шляхцюка Каўшылу, у якога батрачыў
бацька героя: «непрыгожы, касавокі, нос
кручком». А вось сцэнка, у якой гумар
дасягаецца пастаноўкаю герояў у
нечаканыя, камічныя сітуацыі. Дзядуля
бароніць парабчанку ад заляцанняў пана
Махлярчыка.
Надзвычай арыгінальная і кампазіцыя рамана «Віленскія камунары. Агульная ідэя рамана — няспынны рух гісторыі да перамен — якраз і вынікае больш акрэслена дзякуючы такой кампазіцыі.