Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
123
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

7. Жыццёвы і творчы шлях Мiколы Гусоўскага. Вобраз м.Гусоўскага ў беларускім літаратуразнаўстве і мастацкай літаратуры(1470-я гг.-пасля 1533).

Звестак пра жыццёвы і творчы шлях М.Г. мала.Нарадзіўся ў сям’і паляўнічага ў в.Уса(Усава) у цэнтральнай Беларусі. Пачатковую адукацыю атрымаў на Беларусі,паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. Атрымаў духоўны сан (клерык). У1520-1522гг.у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым,дзе канчаткова сфарміравалася яго літаратурнае крэда. Памёр каля 1533г. Пяру М.Гусоўскага належаць тры паэмы: “Песня пра зубра”, “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы”(1524), “Жыццё і подзвігі св.Гіяцынта”(1525), болей за дзесяць вершаў, змешчаных у кракаўскім выданні зборніка “Песня пра зубра”. "Песня пра зубра" напiсана ўдалечыні ад Радзiмы (у 1523г.) па просьбе папы Льва 10, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове- на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася у другой палове 60-х гг. у перакладзе Язэпа Семяжона. Дзякуючы таленту паэма стала гімнам Бацькаўшчыне. М.Гусоўскі, арыентуючыся на добра вядомы яму “Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, стварыў вобраз вялікага князя Вітаўта.. У паэме князь паказаны магутным і справядлівым валадаром, таленавітым палкаводцам, мужным воінам, ідэалам кіраўніка, палітыка і грамадскага дзеяча. У паэме цудоўным чынам пераплятаюцца вобразы зубра, князя і народа. Зубр-алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. М.Гусоўскага да глыбіні душы хвалююць усе беды і пакуты беларусаў. Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць ў незгуртаванасці, таму і заклікае ўсіх князёў беларускай зямлі да аб’яднання, адкрыта асуджае міжусобіцы, братазабойствы. М.Гусоўскi напiсаў паэму не толькi пра зубрыныя ловы, а узнеслую песню пра беларускую зямлю. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павагi да iншых народаў i iх культур. Паэма заклiкае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i праўду, весцi няспынную барацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце.

9.Жыццё і творчасць Яна Чачота. Народная аснова баладнай творчасці я. Чачота (1796-1847).

Нарадзіўся ў в. Малюшыцы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і арандатара. Скончыў Навагрудскую дамініканскую школу (1815). Вучыўся ў Віленскім універсітэце, працаваў у бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. У1818 г. уступіў у студэнцкае таварыства філаматаў, дзе быў абраны кіраўніком літаратурнага аддзела. Пасля выкрыцця віленскіх студэнцкіх згуртаванняў быў зняволены ў Віленскую турму, а потым сасланы на Урал у крэпасць Кізіл. На радзіму вярнуўся ў 1833г. Працаваў на Лепельшчыне і Навагрудчыне, займаўся збіраннем фальклорных матэрыялаў. Пісаць пачаў у філамацкі перыяд. Аўтар беларускіх і польскіх вершаў, песень, балад, 6 фальклорных зборнікаў «Сялянскія песенькі» (1837—1846), лібрэта аперэты «Малгажата з Зембаціна», перакладаў з англійскай і французскай моў. У канцы жыцця цяжка хварэў. Вясной 1847г. выехаў на лячэнне ў Друскенікі, дзе і памё'р. Пахаваны ў суседняй з Друскенікамі вёсцы Ротніца паблізу касцёла. Першыя беларускія творы Яна Чачота звязаны з таварыствам філаматаў і па форме з'яўляюцца імяннымі вітаннямі і складзены па ўзоры беларускіх народных песень і іх вобразна-выяўленчых сродкаў («Што старыя за вар'яты», «Прэч, прэч, сум, нудоты»). Фалькларыстычныя мастацкія прынцыпы аказалі вялікі ўплыў і на польскамоўныя балады Я. Чачота («Наваградскі замак», «Свіцязь», «Бекеш», «Узногі»).Другі перыяд творчасці Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкі) характарызуецца пільнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасці. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў і выдаў у Вільні 6 кніг «сялянскіх песенак» (тры па-польску, астатнія бел. мова). Побач змяшчаліся прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, уласныя вершы аўтара. Паэт з павагай пісаў пра беларускую мову і яе носьбітаў. У беларускіх вершах «Да мілых мужычкоў», «Быў я колісь кавалём» паэт адстойваў інтарэсы сялян, імкнуўся прымірыць іх з панамі, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селяніна Я, Чачот бачыў у абыякавых адносінах да яго пана, у нядобрым і злым аканоме.

10.Жыццё і творчасць Яна Баршчэўскага.”Шляхціц Завальня,або Беларусь у фантастычных апавяданнях”,фальклорна-міфалагічныя вобразы ў творы (1790(?)-1851).Нарадзіўся ў вёсцы Мурагі на Полаччыне. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі і акадэміі. Падарожнічаў па Беларусі, збіраючы фальклорныя матэрыялы. У 1817г. пераехаў у Пецярбург (выкладаў латынь і грэчаскую мову). 3 1839г. з'яўляўся рэдактарам і выдаўцом часопіса(«Незабудка»). Апошнія гады жыў у Чуднаве на Валыні. Друкавацца пачаў у Полацку ў 1809г. Аўтар польскамоўных зборнікаў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844—1846), «Проза і вершы» (1849), аповесцей «Нарыс Паўночнай Беларусі» (1843), шматлікіх вершаў і апавяданняў.Літаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскі пачаў у Полацкай калегіі паэмамі «Пояс Венеры» і «Псіхея». Твораў, напісаных на беларускай мове, захавалася мала (вершы «Дзеванька» і «Гарэліца», а таксама паэма «Рабункі мужыкоў» («Размова хлопаў»), прысвечаная падзеям 1812г.). У вершы «Дзеванька» аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзіі на панскас ць, а ў вершы «Гарэліца» — п'яніцу за празмерную прыхільнасць да «зялёнага змія».Пад уплывам пісьменнікаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскі пачаў апрацоўваць беларускія паданні, легенды, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, у выніку чаго была напісана кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, пісьменнік абгрунтаваў думку пра самабытнасць, веліч і духоўнае багацце беларускага народа. Скразным вобразам, які аб'ядноўвае твор у адзінае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхціц Завальня. Ён гасцінна сустракае ўсіх падарожных, шчодра частуе іх, уважліва слухае жыццёвыя гісторыі і казкі. Усе героі , якія аказваюцца ў самых розных жыццёвых неверагодных сітуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сіл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гінуць... («Пра чарнакніжніка і змяю, што вылупілася з яйка, знесенага пеўнем», «Карона вужа», «Зухаватыя ўчынкі», «Вогненныя духі»).

11. Гисторыя, культура и литаратура Беларусі 19 ст. у паэме “Тарас на Парнасе”, ідэйны змест твора.

«ТАРАС НА ПАРНАСЕ»(1855)-паэма, аўтарства якой належыць Канстанціну Вераніцыну. Галоўны герой паэмы — палясоўшчык Тарас. Гэта чалавек дасціпны, кемлівы, сумленны ў адносінах да сваёй працы. Ён па-свойму, крыху смешна, успрымае жыццё і тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад. Аднойчы, стомлены нялёгкай працай, Тарас прысеў адпачыць і заснуў. У сне з ім здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе ў яму і аказваецца на тым свеце, пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Падымаючыся на гару, ён сустракае вядомых пісьменнікаў Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага, Гогаля. Тут жа Тарас бачыць пісьменнікаў-рэакцыянераў Грэча і Булгарына, да якіх адносіцца з іроніяй, сарказмам. Аўтар твора добра ведаў літаратурна-грамадскую барацьбу таго часу, выступаў супраць афіцыйных ідэй класіцызму, супраць ідэалізаванага паказу жыцця беларускага сялянства, псеўданароднасці. На Парнасе Тарас трапляе ў «палац», дзе жывуць багі. Гэта звычайны сялянскі двор. Багі жывуць як звычайныя сяляне. Яны вядуць гаспадарку, носяць звычайнае адзенне, ядуць традыцыйныя сялянскія стравы, танцуюць народныя танцы. Толькі да Гебы, якая вядзе ўсю гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем.3 багамі Тарас трымае сябе ўпэўнена, з пачуццём уласнай годнасці. Паэма «Тарас на Парнасе» спалучае ў сабе два моманты: рэальны і казачны. Рэальнымі з'яўляюцца паляванне і служба Тараса, адносіны да яго пана і войта, апісанне заняткаў простых людзей. Казачнай (умоўнай) з'яўляецца сцэна пад гарой і на гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымі і невядомымі пісьменнікамі, літаратурнымі персанажамі, антычнымі багамі (дзеянне адбываецца ў сне). Такая кампазіцыя твора дазволіла аўтару смела выявіць свае адносіны да пісьменнікаў і літаратурнага працэсу, да жыцця багатых і бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вясёлую казку.