
- •1.Тэматычная і жанравая разнастайнасць казак: вобразная систэма, паэтыка.
- •2.Каляндарна-абрадавая паэзія (зімовы, вясенні, летні і восеньскі цыклы), яе мастацкія асаблівасці.
- •3. Сямейна-абрадавая паэзія, яе мастацкия асабливасци.
- •4. Прыказкі і прымаўкі
- •7. Жыццёвы і творчы шлях Мiколы Гусоўскага. Вобраз м.Гусоўскага ў беларускім літаратуразнаўстве і мастацкай літаратуры(1470-я гг.-пасля 1533).
- •9.Жыццё і творчасць Яна Чачота. Народная аснова баладнай творчасці я. Чачота (1796-1847).
- •13.Жыццёвы і творчы шлях в.Д-Марцiнкевiча.
- •20.Роля я. Купалы ў развіцці бел. Драматургіі. Праблематыка, вобразы камедыі ”Паўлінка”.
- •19.Духоўны свет беларуса ў паэзіі я.Купалы (ад “Жалейкі” да “Шляхам жыцця”).
- •23. Ідэйна-эстэтычная адметнасць паэзіі а.Гаруна.
- •29. К.Крапіва-сатырык, байкапісец, драматург.
- •34. Паэтычны эпас а.Куляшова 60-70-х гадоў.
- •30. Жыццёвы і мастацкі вопыт к.Чорнага 20-30-х гадоў.
- •31. Творчая біяграфія к.Чорнага перыяду вАв. Праблемы гістарычнага лёсу бел. Народа ў прозе ваеннага перыяду ”Пошукі будучыні”.
- •32. Жыццёвы і творчы шлях м. Лынькова. Праблематыка, тыпаж і жанравыя асаблівасці апавяданняў пісьменніка.
- •37. Наватарскі змест “Палескай хронікі" і.Мележа.
- •39. "Птушкі і гнёзды" я.Брыля як кніга "адной маладосці". Вобраз Алеся Руневіча як ідэястваральны і сюжэтна-кампазіцыйны цэнтр твора.
- •43. Апавяданне ў творчай біяграфіі в.Быкава 80-90-х гадоў. Багацце тыпаў і вобразаў у творах в.Быкава 80-90-х гадоў.
- •41.Жыццёвы лёс і літаратурная біяграфія Васіля Быкава. В.Быкаў як пісьменнік "акопнай праўды".
- •45. Мастацкае асэнсаванне нацыянальнай гісторыі ў рамане "Каласы пад сярпом тваім".
- •46. Мастацкі свет а.Пысіна. Гераічнае праз прызму трагічна ў лірыцы а.Пысіна.
- •47. Вопыт і.Шамякіна-раманіста: актуальнасць праблематыкі, сюжэтная дынаміка, шырыня ахопу рэчаіснасці 40-60-х гадоў (ад рамана "Глыбокая плынь" да пенталогіі "Трывожнае шчасце").
- •49. Драматург. Май-рства а. Макаёнка-камедыёграфа.
- •51. “Родныя дзеці” н.Гілевіча як раман у вершах. Жанравыя прыкметы раманнай формы.
- •63. Жыццёвы лёс і творчае аблічча м.Стральцова. Творчыя пошукі аўтара ў жанры эсэ і крытычнага артыкула.
- •53. Траг. І гераіч.: спосаб. Яго маст. Асэнс. Ў рэаль-ці ў прозе60-70-х гадоў.І.Пташнікава"Тартак","Найдорф", б.Сачанкі"Апошнія і першыя",а.Адамовіча "Хатынская аповесць". В.Казько "Суд у Слабадзе".
- •54.Мастацка-мемуарная, дакумент.Проза ў кантэксце літ-нага працэсу к 20-21 стг.
- •55.Асаблівасці развіцця суч гіст. Прозы.
- •56. Постчарнобыльская рэальнасць у прозе 80-90 гадоў. Праблема духоўнага здрабнення асобы ў аповесцях в.Казько "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" і в.Карамазава "Краем белага шляху".
- •60.Месца і роля ў бел. Драматургіі а.Дударава.
- •59. Развіццё бел-кай драматургіі 80-90-х гг. Творчыя адкрыцці м.Матукоўскага, а.Петрашкевіча, с.Кавалёва і інш.
43. Апавяданне ў творчай біяграфіі в.Быкава 80-90-х гадоў. Багацце тыпаў і вобразаў у творах в.Быкава 80-90-х гадоў.
Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы В. Быкава, як «На чорных лядах», «Перад канцом» і «Жоўты пясочак». У апавяданні «На Чорных лядах» (1994) аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі — Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не «пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі» паўстанне. 3 васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс бе-ларускаму народу бальшавізм.
Падзеі ў апавяданні «Перад канцом» адбываюцца ў хуткім часе пасля кастрычніцкага перавароту ў Расіі. Цэнтральны персанаж твора — былы падпаручнік царскай арміі, які па недарэчнасці трапляе ў засценкі ЧК: пры вобыску на вакзале чэкісты знаходзяць ў ягоным рэчывым меху пісталет. Апынуўшыся ў няволі, падпаручнік не губляе надзеі на лепшае. Таму ён адразу згаджаецца на прапанову аднаго з сукамернікаў напасці на варту і паспраба-ваць уцячы на волю. Астатнія, паколькі іх не кармілі некалькі дзён, вырашаюць, што яны ўжо асуджаныя, і таму таксама падтрымліваюць прапанову. Аднак, калі вартавы прынёс, як свінням, вядро кашы, усе, за выключэннем падпаручніка, адмаўляюцца ад ранейшай задумы. Аўтар паказвае, да чаго можа давесці людзей таталітарная ўлада: яны гатовы за вядро кашы адмовіцца ад свабоды, ад апошняга шанцу застацца людзьмі.
Тэме палітычных рэпрэсій 20—30-х гадоў прысвечана апавяданне «Жоўты пясочак». У ім В. Быкаў па-мастацку дакладна і псіхалагічна выверана перадае атмасферу тых жахлівых часоў. Ён паказвае, як машына рэпрэсій рас-кручвае свае шалёныя абароты, патрабуючы ўсё новых і новых ахвяр. Адзін з цэнтральных эпізодаў твора звязаны з лёсам былога супрацоўніка НКУС. На яго сумленні не адно загубленае жыццё — ён верна служыў сістэме. Але надышоў час, калі сістэма адвергла яго і ператварыла ў такую ж ахвяру, як і тыя, каго ён з асалодай забіваў з пісталета ў патыліцу. Былы кат да самага канца не верыць у блізкасць сваёй смерці, а зразумеўшы яе непазбежнасць, патрабуе для сябе асобнай магілы, каб не ляжаць у зямлі побач з розным «быдлам». Такім чынам, персанаж паўстае перад намі не столькі ахвярай рэжыму, колькі ахвярай уласнай абмежаванасці і непрадбачлівасці.
Аб глыбіні маральнага падзення чалавека ва ўмовах рэжыму татальнага кантролю ўсіх сфер жыцця гаворыць В. Быкаў у апавяданні «Бедныя людзі». Два героі твора — прафесар і аспірант — пасля доўгіх сумненняў у шчырасці сваіх дзелавых адносін кожны паасобку пішуць даносы адзін на аднаго ў «органы». Аўтар паказвае, на якой псіхалагічнай аснове будуе сваю дзейнасць таталітарная ўлада: на страху, недаверы і псіхалагічным ціску на кожнага нязгоднага члена грамадства. 3 гэтым апавяданнем тэматычна звязана і наступнае — «Сцяна». Зрэшты, яно па сіле свайго абагульнення нагадвае хутчэй прытчу. Безыменны герой твора жыве ў безыменнай краіне, у якой правіць баль жорсткая дыктатура. Знаходзячыся ў турме, ён спрабуе знайсці слабое месца ў каменным муры сваёй цямніцы. Калі ж ён зрабіў у сцяне адтуліну і змог вылезці на вуліцу, яго чакала горкае расчараванне: з адной камеры ён трапляе ў другую — у двор з шыбеніцай. Нягледзячы на песімістычны фінал, прытчавы характар твора дапускае шматзначнасць яго тлумачэння.
Такім чынам, відавочна тое, што В. Быкаў у апошнія гады пашырае тэматыку сваёй творчасці, звяртаецца да новых, забароненых раней тэматычных пластоў. Але не пакідае пісьменнік і сваёй любімай тэмы — вайна і лёс чалавека на вайне. Аб гэтым сведчаць яго новыя творы дадзенай тэматыкі: «Зенітчыца», «Палкаводзец», «Пагорак», «Палітрук Каламіец», «Падоранае жыццё» і «Кацюша».