Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
th_history_rb / Тэорыя.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
24.02.2016
Размер:
2.44 Mб
Скачать

§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы

Асаблівасці прамысловага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму.На мяжы ХІХ – ХХ стст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця –імперыялістычную.

Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб’яднанняўз удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства), трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасці). У гэты час былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб’яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі “Нёман” (былая фабрыка Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пінску і “Маланка” у Мазыры.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі існавалі 34 акцыянерныя таварыствы. Але па ўзроўні манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут па‑ранейшаму вялікую ролю працягвалі адыгрываць дробныя рамесныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50 % валавой прадукцыі прамысловасці.

У 1900 – 1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага) у краі дзейнічала шмат камерцыйных банкаў: Мінскі, Магілёўскі, а таксама губернскія і павятовыя аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага, Беластоцкага банкаў.

Дзяржаўны банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў у Беларусі ў асноўным буйны гандаль і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Камерцыйныя банкі, як правіла, не ўкладвалі свае капіталы непасрэдна ў прамысловасць. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемствы. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць і гандаль.

З развіццём транспарту ў Беларусі хутка памяншалася роля кірмашовага гандлю, усё большае значэнне набываў крамныімагазінны гандаль. За 1900 – 1913 гг. рознічны тавараабарот павялічыўся на 72 %. Рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак рабіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі. У рознічным тавараабароце пераважаў прыватнакапіталістычны гандаль, які ў 1913 г. складаў 78,9 %.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-заводскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзе (1863 – 1913 гг.) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 раза (з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек). Прычым найбольшая частка гараджан (у 1913 г. – 54,8 %) канцэнтравалася ў буйных гарадах, якія налічвалі больш за 40 тыс. чалавек. У 1913 г. самым буйным гарадам быў Мінск, другім па значэнні – Віцебск, трэцім – Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў “мяжу яўрэйскай аселасці” прывяло да таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Беларусі не былі беларускімі. Па дадзеных перапісу 1897 г., большую частку гараджан Беларусі складалі яўрэі – 53,5 %, каля 18 % – рускія, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала 17 %.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя асаблівасці Беларусі накладвалі на гэты працэс свой адбітак.

Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе нацыянальным складзе пераважалі яўрэі – 84,5 %, рускіх было 10,7 %, а беларусаў – толькі 1,7 %. Беларускай па нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія. Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў. Беларусаў тут было 17 %, рускіх – 10 %, палякаў – 10,2 % і яўрэяў – 60 %. Рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы – на рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці. Яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.

Паступовая капіталізацыя аграрных адносін у беларускай вёсцы. Да пачатку ХХ ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ не завяршылася. У першае дзесяцігоддзе ХХ ст. Беларусь па‑ранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць – толькі 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёва-эканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна пашырылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, зоатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

У пачатку ХХ ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай і фарміраванне буржуазнай зямельнай уласнасці. Да 1914 г. дваранскае землеўладанне ў беларускіх губернях зменшылася на 12,7 %, пры гэтым 2/3 памешчыцкіх зямель былі закладзены ў банках. Зямлю інтэнсіўна прадавалі дваране, чыноўнікі, афіцэры, а куплялі пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане.

Сталыпінская аграрная рэформа.Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. паказала асаблівую вастрыню ў Расіі аграрнага пытання і, як вынік, адсутнасць дастатковай сацыяльнай падтрымкі самадзяржаўя з боку сялянства. Вырашыць гэтыя праблемы павінна быласталыпінская аграрная рэформа(П.А. Сталыпін – старшыня Савета Міністраў, міністр унутраных спраў: загінуў у 1911 г.). Яна мела на мэце разбурэнне сялянскай абшчыны і стварэнне ў вёсцы шырокай праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян.

У адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г.кожны селянін мог выйсці з абшчыны і атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабістую ўласнасць, прычым на адным участку, нахутары. Такім чынам знішчалася сялянская абшчына і абшчыннае землеўладанне, разбураліся населеныя пункты (вёскі), а разам з імі традыцыйны лад жыцця сельскіх жыхароў і калектывісцкая традыцыя ўсходнеславянскай вёскі.

Замацаваўшы былую абшчынную зямлю ў прыватную ўласнасць, селянін мог атрымаць яе ў адным месцы, на адным полі ў выглядзе водруба. У гэтым выпадку сядзібныя і гаспадарчыя пабудовы неабавязкова было пераносіць у поле, на месца знаходжання водруба. Можна было працягваць жыць у вёсцы. Але тут узнікалі цяжкасці, звязаныя з якасцю зямлі водруба, яго аддаленасцю ад вёскі, адсутнасцю дарогі для пад’езду да водруба і інш.

Матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы пры перасяленні на хутары і пры карыстанні зямлёй у выглядзе адрубоў сялянства не атрымлівала. Нязначныя сродкі, выдзеленыя на гэтыя мэты, былі раскрадзены чыноўніцтвам. Хутарызацыя ажыццяўлялася за кошт саміх збяднелых сялян.

У сувязі з гэтым вялікай актыўнасці ў перасяленні на хутары сялянства Беларусі не праяўляла. У 1907 – 1914 гг. у пяці заходніх губернях толькі 12 % ад усіх сялянскіх двароў стварылі хутарскія і адрубныя гаспадаркі. Астатнія сялянскія двары праігнаравалі сталыпінскую хутарызацыю.

Ахвотна выходзілі з абшчыны сяляне-беднякі, якія з‑за немагчымасці весці гаспадарку прадавалі свой надзел і пераходзілі ў стан батракоў ці перасяляліся ў гарады. З 1907 да 1914 г. у беларускіх губернях прадалі зямлю 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў. Сяляне-беднякі ператвараліся ў сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў.

З другога боку, ахвотна высяляліся на хутары заможныя сяляне. Яны куплялі за бясцэнак зямлю беднякоў, а таксама землі памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў, павялічвалі памеры сваіх гаспадарак і ператвараліся ў сельскую буржуазію. Калі да рэформы сяляне, у валоданні якіх было ад 15 да 25 дзесяцін зямлі, складалі толькі 8,1 %, то ў выніку рэформы іх колькасць павялічылася да 37,3 %.

Сталыпінская аграрная рэформа ўключала ў сябе таксама перасяленне сялян з еўрапейскай часткі Расіі, дзе зямлі не хапала, у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і Сярэднюю Азію. З 1907 па 1914 г. з Беларусі перасяліліся 335 тыс. бедных сялян. Але дапамога ўрада перасяленцам была нязначнай, і многія з іх (каля 11 %) вярнуліся канчаткова збяднелымі.

Адначасова ў заходніх губернях стымулявалася пашырэнне рускага землеўладання. За кошт казённых зямель быў створаны спецыяльны фонд для рускіх пасяленцаў. Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі па стварэнні хутароў і адрубоў стала дзейнасць Сялянскага банка, які выдаваў крэдыты для куплі зямлі.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала капіталізацыі аграрнага сектару расійскай эканомікі, колькаснаму росту сельскай буржуазіі і сельскага пралетарыяту, канцэнтрацыі вялікіх зямельных масіваў у руках заможнага сялянства, якое станавілася галоўнай сацыяльнай апорай самадзяржаўя ў вёсцы. У 1914 г. заможных сялян у Беларусі стала 12 %, а беднякоў – 68 %. Сталыпінская хутарызацыя – шлях умацавання капіталістычных адносін у вёсцы.

Разам з тым спроба разбурыць абшчыну і выселіць сялян на хутары, знішчыць традыцыйны лад жыцця і калектывісцкую традыцыю ўсходнеславянскай вёскі пры захаванні памешчыцкага землеўладання поспеху не мелі. У лістападзе 1915 г. расійскі ўрад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія заўсёды выклікалі супраціўленне з боку сялян.

Земская рэформа ў Беларусі. У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях14 сакавіка 1911 г.стваралісяземскія ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпін імкнуўся прыцягнуць заможнае сялянства да правядзення зямельнай рэформы, абаперціся на сельскую буржуазію і ўзняць яе палітычную ролю ў сістэме мясцовага кіравання. Выбары ў земскія ўстановы ажыццяўляліся па “рускай” і “польскай” курыях з дастаткова невысокім маёмасным цэнзам, прычым праваслаўных сялян залічвалі ў “рускую”, а католікаў – у “польскую”. Адначасова гэта павінна было аслабіць у краі палітычны ўплыў памешчыкаў польскага паходжання або каталіцкага веравызнання, якія эканамічна былі значна мацней за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян.

Увядзенне земскіх устаноў садзейнічала развіццю мясцовай гаспадаркі, стварэнню кааператыўных таварыстваў, сельскагаспадарчых гурткоў, дзейнасць якіх скіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы арганiзоўвалi заатэхнiчныя i ветэрынарныя службы, садзейнiчалi продажу i пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi. Земствы шмат зрабілі для развіцця адукацыі і аховы здароўя насельніцтва. Аднак у Беларусі земствы не адыгралі настолькі значнай ролі, як у цэнтральных губернях Расіі.