Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
th_history_rb / Тэорыя.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
24.02.2016
Размер:
2.44 Mб
Скачать

Установы культуры Беларускай сср

Культурныя ўстановы

Год

1940

1960

1970

1975

1980

1985

Бібліятэкі:

4173

7301

7277

7154

6957

6891

Кнігі, часопісы, млн экз.

6,6

31,5

60,2

76,9

87,1

100,9

Клубы

3919

5333

6091

6358

6311

6374

Тэатры

20

11

14

14

16

17

Музеі

26

38

48

56

68

90

Лічбы ў асноўным унушальныя, калі ўлічваць, з чаго пачыналі ў 1944/45 гг. Між тым, нельга не звярнуць увагу на некаторыя негатыўныя тэндэнцыі – змяншэнне колькасці тэатраў або падзенне тыражоў беларускамоўных кніг.

Паспяхова развівалася навука. У 1944 г. у Мінску зноў пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. У першыя пасляваенныя гады яе калектыў працаваў у цяжкіх умовах. Не хапала памяшканняў, лабараторнага абсталявання, кваліфікаваных кадраў.

Аднаўляліся навукова-даследчыя інстытуты меліярацыі, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, лясной гаспадаркі. К канцу 1950 г. у БССР дзейнічала 77 навуковых устаноў, а ў 1958 г. гэтая лічба ўзрасла да 83.

Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР. У пасляваенныя гады тут праводзіліся работы па стварэнні новых сплаваў, вывучэнні фэрамагнетызму, тэхналогіі апрацоўкі металаў. Паспяхова распрацоўваліся пытанні калоіднай хіміі, рацыянальнага выкарыстання торфу, праводзіліся даследаванні, накіраваныя на павышэнне ўрадлівасці глебы, культуры земляробства, жывёлагадоўлі ў калгасах і саўгасах рэспублікі.

У 1955 г. у сістэме АН БССР быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі – спектраскапія, люмінесцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў і вылічальная матэматыка. У 1955 г. ствараецца Інстытут матэматыкі з вылічальным цэнтрам, адкрываецца Аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, які хутка рэарганізуецца ў Інстытут таго ж профілю. На базе энергетычнага сектара ў 1952 г. ствараецца Інстытут энергетыкі, пераўтвораны ў 1963 г. у Інстытут цяпла – і масаабмену. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней у Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын.

Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем. Так, значныя навуковыя даследаванні праводзіліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Выконваліся навуковыя даследаванні ў політэхнічным і лесатэхнічным інстытутах. Аднаўлялася навуковая дзейнасць сельскагаспадарчых ВНУ. Напрыклад, у Беларускім політэхнічным інстытуце ў 1957 г. арганізаваны дзве навукова-даследчыя праблемныя лабараторыі – аўтамабіляў, сілікатаў і шкла.

Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.

Пашыралася сетка навуковых устаноў, умацавалася іх матэрыяльная і даследча-эксперыментальная база. Толькі за гады ІХ, Х, ХІ пяцігодак у рэспубліцы створана звыш 30 навуковых устаноў. У 1985 г. навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў шмат якіх галінах ведаў у БССР праводзілі каля двухсот акадэмічных і галіновых інстытутаў, ВНУ і праектна-канструктарскіх арганізацый.

Калі ў 1960 г. у Беларусі было 6840 навуковых работнікаў (уключаючы навукова-педагагічныя кадры ВНУ), у 1970 г. – 21863, то ў 1985 – 42452.

Па шэрагу напрамкаў у БССР узніклі навуковыя школы, вынікі даследаванняў якіх былі прызнаны як у краіне, так і за мяжой. Вядома беларуская школа акадэміка М.П. Яругіна ў галіне звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў; навуковая школа ў галіне алгебры, алгебраічнай геаметрыі і тэорыі лічбаў, якую ўзначальваў акадэмік У.П. Платонаў; буйная школа фізікаў-лазершчыкаў акадэміка Б.І. Сцяпанава. Вялікі аўтарытэт у колах навуковай грамадскасці маюць школы акадэмікаў М.А. Барысевіча, Ф.І. Фёдарава, В.І. Крылова, В.А. Белага, М.С. Казлова, А.С. Махнача, М.А. Дарожкіна. Значны ўклад унеслі беларускія вучоныя ў распрацоўку фізікі элементарных часціц, атамнага ядра, квантавай электронікі, радыёфізікі, фізікі плазмы, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў.

Паспяхова распрацоўвалі праблемы хіміі І.Н. Ярмоленка, Н.Ф. Ярмоленка, Б.В. Ерафеева, П.І. Бялькевіч, І.І. Ліштван і інш.; спектраскапіі – В.У. Грузінскі і С.Н. Талкачоў. Былі вырашаны важныя задачы ў матэрыялазнаўстве, прыборабудаванні, фізіялогіі. Высокага ўзроўню дасягнулі геалагічная, біялагічная, сельскагаспадарчая, геаграфічная галіны навукі.

Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.

Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. І, безумоўна, гонарам рэспублікі з’яўляюцца нашы землякі, касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

Дасягненні беларускіх вучоных высока ацэньваліся ў былым СССР. 9 вучоных Беларусі сталі лаўрэатамі Ленінскай прэміі; вучоныя рэспублікі атрымалі 26 Дзяржаўных прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР. У мовазнаўстве была падрыхтавана вялікая праца “Граматыка беларускай мовы” (1962, 1966), выдадзены “Русско-белорусский словарь” (1953) і “Беларуска-рускі слоўнік” (1962). У беларускім літаратуразнаўстве вывучаўся вопыт беларускай літаратуры, выдадзены працы “Гісторыя дакастрычніцкай літаратуры” (Т.1., 1968–1969), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры” (Т.1–2, 1964–1966). У гістарычнай навуцы – у 50–60-я гады была выдадзена першая абагульняючая праца “История Белорусской ССР” у 4-х тамах (1984–1987), трохтомнік “Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны” (1967–1982). Друкаваліся працы па філасофіі, эканамічных і іншых навуках. Былі падрыхтаваны і выдадзены “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” у 12-ці тамах (1969–1975), “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” (1984–1987) і інш.

Аднак гуманітарныя навукі ў найбольшай ступені залежалі ад грамадска-палітычнага жыцця, былі вельмі палітызаваны і ідэалагізаваны. Асабліва яскрава гэта праявілася ў грамадскіх навуках, у тым ліку ў гістарычнай. Пад лозунгамі барацьбы супраць “праяўленняў безыдэйнасці і апалітычнасці”, “за чысціню марксісцка-ленінскага светапогляду”, за няўхільнае кіраванне “ленінскімі прынцыпамі класавасці і партыйнасці” знішчаліся навуковыя галіны і школы, укараняўся дагматызм, падаўляліся праяўленні іншадумства. У канцы 40-х – пачатку 50-х гадоў партыйна-дзяржаўнымі органамі была створана і падтрымлівалася атмасфера, паставіўшая гістарычную і іншыя грамадскія навукі ў абмежаваныя рамкі.