Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
th_history_rb / Тэорыя.doc
Скачиваний:
87
Добавлен:
24.02.2016
Размер:
2.44 Mб
Скачать

§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух

Польскія і расійскія дваранскія рэвалюцыянеры ў Беларусі.ВынікіВенскага кангрэса 1815 г., наданне аўтаноміі і канстытуцыі Царству (Каралеўству) Польскаму выклікалі ў адукаваных колах Літвы і Беларусі спадзяванні на далучэнне беларуска-літоўскіх зямель да Царства Польскага. Гэтыя надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса з ураджэнцаў беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губерняў. Яго ўзначаліў галоўнакамандуючы польскім войскам, вялікі князь Канстанцін Паўлавіч. Штандарам Літоўскага корпуса была зацверджана “Пагоня” Вялікага княства Літоўскага, змешчаная на двухгаловым срэбным арле.

Але для найбольш радыкальнай і актыўнай часткі шляхты былой Рэчы Паспалітай існаванне куртатага польскага нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння было недастаткова. Яшчэ ў 1796 г. ў Вільні было заснавана першае тайнае антырасійскае згуртаваннеВіленская асацыяцыя”.Сваёй мэтай таварыства вызначыла барацьбу за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Члены таварыства склалі “Акт паўстання”, але ў 1797 г. ўлады выкрылі арганізацыю.

Значны ўплыў на распаўсюджванне тайных арганізацый аказала адраджэнне ў 1815 г. ў Царстве Польскім дзейнасці легальнага масонства. У 1819 г. таварыства “Нацыянальнае масонства” паставіла сабе за мэту аднаўленне незалежнай “Польшчы ў магчыма больш шырокіх межах”. Для яе рэалізацыі меркавалася стварыць аддзяленні таварыства ў кожнай правінцыі былой Рэчы Паспалітай. У склад арганізацыі ўвайшлі былы маршалак Віленскай губерні М. Ромер, сакратар канцылярыі віленскага маршалка Ю. Струміла, князь К. Радзівіл, граф С. Солтан. У маі 1821 г. таварыства было пераўтворана ў тайную арганізацыю, якая атрымала назвуПатрыятычнае таварыства”.Ініцыятарамі выступілі генерал Я. Ушынскі, маёр В. Лукасінскі і іншыя польскія афіцэры. Цэнтральны Камітэт арганізацыі накіраваў эмісараў у Літву, Кракаў, Падолле для стварэння мясцовых аддзелаў. Асноўную ўвагу ў сваёй дзейнасці ён звярнуў на асобны Літоўскі корпус. У 1824 – 1825 гг. паміж Патрыятычным таварыствам і Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў адбыліся перамовы аб будучыні адроджанай Польшчы. Землі Беларусі сталі прадметам спрэчак. У 1826 г. існаванне “Патрыятычнага таварыства” было выкрыта па справе дзекабрыстаў.

У канцы 1817 г.студэнты Віленскага універсітэта А. Міцкевіч, Я. Чачот, Ю. Яжоўскі і інш. заснавалі тайнае патрыятычнаеТаварыства філаматаў(прыхільнікаў ведаў), члены якога першапачаткова ставілі асветніцка-культурныя мэты. Паступова філаматы прыйшлі да ідэі карэнных сацыяльна-эканамічных рэформ: ліквідацыі прыгоннага права, увядзення канстытуцыйнага кіравання. У праграме таварыства выказвалася ідэя аб праве народаў на незалежнае існаванне. У1818 г. філаматы пашыраюць сферу сваёй дзейнасці. Яны засноўваюць філіялы – “Таварыства прамяністых” і “Саюз літаратараў”. У1819 г.у Свіслацкай гімназіі ўзнікае “Таварыства аматараў навук,члены якога прапаведавалі ідэі волі і роўнасці. На працягу 1817 – 1823 гг. у асяроддзі студэнцкай моладзі Каралеўства Польскага і заходніх губерняў Расіі існавала каля 50 тайных згуртаванняў.

У канцы 1820 г.філаматы заснавалі новую тайную арганізацыюфіларэтаў(аматараў дабрачыннасці). Гэта таварыства ўключала ў сябе больш шырокія колы моладзі, ў тым ліку за межамі Вільні. Галоўная мэта філарэтаў – аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Члены таварыства займаліся вывучэннем беларуска-літоўскага краю, яго гісторыі, фальклору, побыту насельніцтва. У асяроддзі віленскай моладзі выказваліся і планы ўзброенага выступлення. Аднак уладам стала вядома аб існаванні тайных студэнцкіх арганізацый. Дзевяць філарэтаў і адзінаццаць філаматаў былі высланы ва ўнутраныя губерні Расіі, у тым ліку А. Міцкевіч, Т. Зан, І. Дамейка. Ад працы ў Віленскім універсітэце былі адхілены І. Лялевель, І. Даніловіч, М. Баброўскі. Сваіх пасад пазбавіліся рэктар універсітэта Ю. Твардоўскі і папячыцель Віленскай навучальнай акругі А. Чартарыйскі.

У 1824 – 1825 гг. урад, улічваючы, што цэнтрамі большасці тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прымае меры па наглядзе за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра І жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў Гейдэльбергскі, Іенскі, Гесенскі і Вюртэмбергскі універсітэты. Чыноўнікі абавязаны былі даваць падпіску аб непрыналежнасці студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак.

Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г. у Беларусь былі пераведзены гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А. Бястужаў, М. Лунін, А. Адаеўскі, К. Рылееў і інш. М. Mypaўёў, кіpaўнік “Паўночнага таварыства”, падчас знаходжання ў Мінску, напісаў свой першы варыянт “Канстытуцыі”. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра “Таварыства з’яднаных славян” І. Гарбачэўскі. Дзекабрыстамі распрацоўваўся план паўстання ў Бабруйскай крэпасці, якое павінна было даць штуршок дзяржаўнаму перавароту ў Расіі. Дзекабрысты і члены мясцовых тайных таварыстваў спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Аднак пытанне аб самастойным развіцці Беларусі не ўздымалася.

У 1825 – 1826 гг. у Магілёве існавала ўправа Паўночнага таварыства, арганізаваная па ініцыятыве М. Нарышкіна ад’ютантамі галоўнакамандуючага 1-й арміі В.А. Мусіным-Пушкіным і П.П. Цітовым. У Гродзенскай губерні дзейнічалі два тайных дзекабрысцкіх таварыствы – “Таварыства сяброў” (1822 – 1826 гг.) і “Таварыства ваенных сяброў” (1825 – 1826 гг.). Апошняе па ініцыятыве К.Г. Ігельстрома і А.І. Вягеліна, 24 снежня 1825 г. падняло паўстанне Літоўскага піянернага (сапёрнага) батальёна. У пачатку лютага 1826 г. спрабаваў падняць паўстанне ў Бабруйскай крэпасці С. Трусаў.

Пасля разгрому дзекабрыстаў праз ваенна-судовую камісію, якая працавала ў Магілёве, прайшлі 15 чалавек. Другім цэнтрам следства і суда над дзекабрыстамі быў Беласток. Бабруйская крэпасць стала “турмой на Бярэзіне” для 20 дзекабрыстаў, у тым ліку І. Бурцова, В. Норава, С. Трусава і інш.

Разгром дзекабрыстаў у Расіі прывёў да росту апазіцыйнага руху ў Царстве Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знаходзілі водгук і сярод студэнцкай моладзі Віленскага універсітэта.

Паўстанне 1830 – 1831 гг. Набліжэнне паўстання ў Каралеўстве Польскім паскорылі рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі і Італіі. У ноч на 29 лістапада 1830 г. пачалося паўстанне ў Варшаве. Галоўнымі прычынамі паўстання былі незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай і парушэнне расійскім урадам польскай Канстытуцыі 1815 г. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы Польшчы адстойвалі лозунгі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў. Але кіраўніцтва паўстаннем апынулася ў руках польскіх арыстакратаў. Яны імкнуліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін. Ні правыя, ні левыя не ўздымалі пытання нацыянальнага вызначэння беларускага народа. На іх думку, Беларусь павінна была ўліцца ў склад незалежнай Польшчы.

Расійскі ўрад імкнуўся не дапусціць пашырэння паўстання на тэрыторыю Беларусі, Літвы і Украіны. Тут у снежні 1830 г. было ўведзена ваеннае становішча. На гэтых тэрыторыях павялічвалася колькасць войска. На маёнткі памешчыкаў, якія з’ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, звольнены многія з мясцовых чыноўнікаў. Аднак у пачатку красавіка 1831 г. паўстанне дасягнула Літвы і Паўночна-Заходняй Беларусі – Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісненскі і Вілейскі паветы. Паўстанне развівалася тут пераважна стыхійна, хоць у студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Камітэт распрацаваў план паўстання, згодна з якім для падрыхтоўкі паўстання на месцах было вырашана стварыць тайныя павятовыя паўстанцкія камітэты. У лютым 1831 г. Цэнтральны камітэт сабраў у Вільні прадстаўнікоў павятовых камітэтаў. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войск.

У канцы сакавіка 1831 г. пачалося паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі. Віленскі цэнтральны камітэт не здолеў кантраляваць ход гэтага паўстання. У кожным павеце быў створаны свой павятовы ўрад, які ўзначальвалі мясцовыя памешчыкі. Урад кожнага павета пры дапамозе каталіцкага духавенства прыводзіў насельніцтва да прысягі, аб’яўляў рэкруцкі набор ў войска, выдаваў розныя звароты да насельніцтва. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў паўстанцкія атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час імперскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Ядро паўстанцаў складалі шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі, каталіцкае і ўніяцкае духавенства. Увогуле ў Літве і Беларусі ў паўстанні прымалі ўдзел каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты кіраўнікоў паўстання абумовілі той факт, што яно не атрымала значнай падтрымкі насельніцтва.

У красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. Таму Віленскі Цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб’яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г. стала кульмінацыяй паўстання, у якой аб’яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам (12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам. Тым не менш, у Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады пад агульным кіраўніцтвам С. Радзішэўскага ў Вілейскім павеце (3,3 тыс. чалавек), В. Брахоцкага ў Дзісненскім павеце (3 тыс. чалавек), К. Пшаздзецкага ў Ашмяскім павеце (2,5 тыс. чалавек), Ю. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім (1 тыс. чалавек). На дапамогу ім прыйшлі рэгулярныя польскія войскі на чале з генераламі Д. Хлапоўскім і А. Гелгудам.

У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена па ўсёй Беларусі і Літве, а потым і ў Польшчы. Указам 6 мая 1831 г. былі выдзелены тры разрады “злачынцаў”: да першага адносілі кіраўнікоў, да другога – тых, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, да трэцяга – усіх іншых. Сялянам, якія вярталіся да свайго памешчыка, давалася дараванне. Маёнткі абвінавачаных падлягалі секвестру. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2 878 чалавек. Сваіх маёнткаў пазбавіліся магнаты, якія валодалі тысячамі прыгонных (Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш.). На тэрыторыі Беларусі ў 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з больш як 38 тыс. сялян мужчынскага полу, яны папоўнілі дзяржаўны фонд.

Але і пасля падзей 1830 – 1831 гг. рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі і Літве не спыніўся. Адна з найбольш радыкальных у Беларусі і Літве тайных суполак – Дэмакратычнае таварыства– была створана ў 1836 г. па ініцыятыве Ф. Савіча пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1837 г. Ф. Савіч наладзіў сувязі з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства “Садружнасць польскага народа”, якое ўзначальваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш. Канарскі. У статуце “Дэмакратычнага таварыства” – “Прынцыпах дэмакратызму” – былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлёй ад прыгоннай залежнасці, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць. У 1838 г. “Дэмакратычнае таварыства” было выкрыта, а праз год Ф. Савіч быў высланы на Каўказ у дзеючую армію.

У 1846 – 1849 гг. у Ашмянах, Вільне, Гродне, Лідзе і Мінску дзейнічалі суполкі тайнай арганізацыі “Саюз свабодных братоў”. Ён меў на мэце сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, барацьбу за свабодную Польшчу і Расію.